Выгнаныя з роднага краю Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады) Дзмітрый Матвейчык

Выгнаныя з роднага краю

Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады)
Дзмітрый Матвейчык
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2011
71.84 МБ
3 боку прускага і аўстрыйскага ўрадаў назіралася імкненне выдаліць былых паўстанцаў са сваіх тэрыторый. Гэтаму было некалькі прычын. Нядаўнія ўдзельнікі паўстання з’яўляліся небяспечнай крыніцай нацыянальна-вызваленчых ідэй. Гэты фактар быў тым больш небяспечным, што ў складзе абедзвюх дзяржаў знаходзіліся землі падзеленай Рэчы Паспалітай. Па-другое, утрыманне такой вялікай колькасці людзей патрабавала значных грашовых выдаткаў са скарбаў Прусіі і Аўстрыі.
Выданне ў Расійскай імперыі амністыі 1 лістапада 1831 г. было выкарыстана прускімі і аўстрыйскімі ўладамі як нагода для ўціску на былых паўстанцаў з мэтай прымусіць іх вярнуцца пад панаванне Мікалая I. У Прусіі камандуючы першым корпусам прускіх войскаў генерал Крафт пасля абвяшчэння царскай амністыі 23 лістапада 1831 г. выдаў загад, паводле якога ўсе радавыя і падафіцэры былі абавязаны вярнуцца ў Расійскую імперыю. Крайнім тэрмінам было вызначана 10, крыху пазней — 20 снежня. Адмова ад вяртання разглядалася як супраціўленне. Афіцэры мелі выбар: ці вяртацца ў Каралеўства Польскае, ці эмігрыраваць далей на захад. Каб апраўдацца перад грамадскай думкай за такое гвалтоўнае выдаленне паўстанцаў, прускі ўрад выстаўляў іх у як мага горшым святле: як бунтаўнікоў, п’яніц, злодзеяў і да т. п. Іх вінавацілі ў няўдзячнасці да прускіх уладаў, якія давалі ім прытулак і грошы на падарожжа ў Францыю і не выдавалі расійцам [262, s. 190-191; 387, s. 41-43],
Меліся выпадкі ўжывання войскаў для выдалення паўстанцаў за межы Прусіі. Упершыню гэта адбылося 19 снежня 1831 г. у Новым Ставе. У падобнай сітуацыі 22 снежня ў Эльблёнгу загінула некалькі польскіх вайскоўцаў. Самае крывапралітнае сутыкненне з прускімі войскамі прайшло 27 студзеня 1832 г. у вёсцы Фішэва — тады загінула 9 паўстанцаў. Сітуацыі з ужываннем прускіх
войскаў для выдалення паўстанцаў у Расійскую імперыю назіраліся да чэрвеня 1832 г. Афіцэры, якія не прымалі амністыю і жадалі працягваць эміграцыю, адпраўляліся сухапутным і водным шляхам у Заходнюю Еўропу. Большая частка радавых і падафіцэраў была вернута ў Расійскую імперыю [386, s. 106-107; 387, s. 41-43],
Баючыся гвалтоўнага выдалення з Прусіі ці Аўстрыі ў Расійскую імперыю, некаторыя паўстанцы рабілі спробы ўцячы з-пад варты і самастойна перабрацца ў Францыю. Часцей за ўсё названныя дзеянні заканчваліся няўдала з-за пільнасці прускіх ці аўстрыйскіх уладаў. Падобныя спробы былі рэалізаваны I. Дамейкам [194, t. 1, s. 88—90], Я. Грабавецкім [238, s. 45-47] і іншымі паўстанцамі.
Выдаленне прускімі ўладамі паўстанцаў са сваёй тэрыторыі прывяло да таго, што на канец 1832 г. на тэрыторыі Прусіі іх засталося 770 чал. У большасці гэта былі ўраджэнцы зямель былога ВКЛ, якія адмаўляліся вярнуцца на радзіму і таму былі зняволены ў Гданьску ў турме на Біскупавай Горцы. Там яны знаходзіліся да восені 1833 г., калі на некалькіх караблях былі адпраўлены на захад і аселі ў Францыі, Англіі і Алжыры. Пасля гэтага інтэрніраваных паўстанцаў у Прусіі не засталося [387, s. 43—46],
Высылкі з тэрыторыі Аўстрыйскай імперыі цягнуліся з восені 1833 г. да 1837 г. Прычым гэта рабілася як сухапутным шляхам, так і марскім. Высылка на караблях вялася праз порт Трыест, дзе дзейнічаў французскі консул Левасёр, які прыхільна ставіўся да паўстанцаў і аказваў ім дапамогу ў прыездзе ў Францыю. Тут, як правіла, былых паўстанцаў змяшчалі на гандлёвыя караблі малымі групамі [168, s. 19-20],
3 Аўстрыйскай імперыіі пэўная частка паўстанцаў здолела перабрацца на тэрыторыю Кракаўскай рэспублікі. Тут яны змаглі пратрымацца да 1836 г., калі Кракаў быў заняты аўстрыйскімі войскамі. У выніку некалькі соцень былых паўстанцаў былі выдалены аўстрыйскімі ўладамі ў Францыю праз Трыест на гандлёвых караблях [168, s. 20],
Што тычыцца агульнай колькасці эмігрантаў з зямель былой Рэчы Паспалітай, якія ў выніку паражэння паўстання апынуліся ў краінах Заходняй Еўропы і Амерыкі, то на гэта адзінага адказу даследчыкі не даюць. Агульная лічба эмігрантаў ацэньваецца ў колькасці ад 8 да 10 тыс. чал., з якіх ад 4,2 да 6 тыс. аселі на тэрыторыі Францыі [168, s. 17; 208, t. 3, s. 121; 261, s. 52-54], 3 беларускалітоўскіх губерняў прыкладна 1500-1700 чал. апынуліся ў эміграцыі, каля 1400 з іх у той ці іншы час жылі ў Францыі1. 3 1515 чал., звесткі пра якіх маюцца,
1 Усе тут і ніжэй пададзеныя падлікі колькасці эмігрантаў увогуле і ў той ці іншай мясцовасці ў прыватнасці праведзены на падставе створанага аўтарам біяграфічнага слоўніка (і на яго падставе электроннай базы дадзеных) эмігрантаў, куцы на момант выдання гэтай манаграфіі ўключаны звесткі пра 1515 чал. Стварэнне паіменнага спісу эмігрантаў найболыц аргументаваны спосаб вызначэння іх колькасці. У далейшым плануецца выданне гэтага слоўніка ў якасці лагічнага працягу даследавання тэматыкі эміграцыі.
787 (51,79%) нарадзіліся ў Віленскай губ., 319 (21,13%) — у Гродзенскай, 186 (12,32%) — у Мінскай, 19 (1,26%) — у Віцебскай, 7 (0,46%) — у Магілёўскай. У адносінах да 107 чал. (7,09%) у крыніцах згадана нараджэнне ў Літве, да 28 (1,85%) — у Жмудзі, да 4 (0,26%) — у Беларусі. У адносінах да астатніх 58 чал. (3,84%) маюцца розначытанні ў крыніцах ці літаратуры, напрыклад, нараджэнне ў Віленскай ці Гродзенскай губернях альбо ў Літве ці на Валыні і да т. п. Дакладна вядома сацыяльнае паходжанне 399 эмігрантаў з беларуска-літоўскіх губерняў. 3 іх мяшчанаў было 2, сялянаў — 5, яўрэяў — 2. Усе іншыя — 390 чал. (97,74%) — належалі да шляхецкага саслоўя.
Яшчэ ў перыяд самога паўстання — 16 сакавіка 1831 г. — французскім міністрам Гарацыем Себасцьяні было выказана запрашэнне паўстанцам прыбыць у Францыю ў выпадку іх паражэння. Падобнай заявай ён хацеў супакоіць насельніцтва Парыжа і французскую рэспубліканскую лявіцу, якія былі незадаволены палітыкай новага французскага ўрада караля Людовіка Філіпа ў адносінах да Польшчы і патрабавалі ўмяшання ў ход паўстання шляхам адпраўкі французскага войска на дапамогу паўстанцам. Аднак, выказваючы падобнае запрашэнне, французскія ўлады моцна памыліліся ў колькасці будучых эмігрантаў. Французскі ўрад выдаткаваў амаль 500 тыс. франкаў для былых паўстанцаў на прыбыццё ў Францыю. Гэтыя грошы выдаваліся праз французскія консульствы і іх агентаў [261, s. 18], He варта таксама забывацца і пра шырокія сувязі з Францыяй вайскоўцаў. Многія з тых, што на момант пачатку паўстання знаходзіліся ў складзе рэгулярнага польскага войска, у перыяд напалеонаўскіх войнаў служылі ў войсках Напалеона і да гэтага часу захоўвалі сувязі са сваімі калегамі-французамі. Усё гэта вызначыла прыбыццё большай часткі эмігрантаў з зямель былой Рэчы Паспалітай, і з зямель былога ВКЛ у прыватнасці, менавіта ў Францыю. Таму ў псршую чаргу варта асвяціць рассяленне эмігрантаў менавіта ў гэтай краіне.
Эмігранты ў Францыі вылучаліся вялікай мабільнасцю, ім часта даводзілася змяняць месца жыхарства. Таму мэтазгодна прасачыць іх перамяшчэнне па гадах, што дазваляе таксама вылучаць фактары, якія ўплывалі на іх у пэўны прамежак часу. У рассяленні па Францыі для ўраджэнцаў беларуска-літоўскіх губерняў характэрны ўсе тыя тэндэнцыі, што ўласцівы для ўсёй эміграцыі з зямель былой Рэчы Паспалітай пасля паражэння паўстання 1830-1831 гг. Таму ў дадзенай працы колькаснае фарміраванне эміграцыі з беларуска-літоўскіх губерняў неабходна паказаць у сувязі з працэсам фарміравання цэнтраў усёй эміграцыі і перамяшчэннем яе прадстаўнікоў.
Наплыў былых паўстанцаў у Францыю, які пачаўся з другой паловы 1831 г., прымусіў французскія ўлады заняцца іх размяшчэннем і забеспячэннем. Эмігранты былі паселены ў некалькіх вялікіх калоніях (пол. — zakiad, фр. — depot}, арганізаваных паводле ўзору вайсковага гарнізона. Усім жыхарам ка-
лоніі выплачвалася грашовая дапамога (пол. — told) ад французскага ўрада. Псрамяшчэнне жыхароў калоній было моцна абмсжавана, яно дапускалася толькі з дазволу французскіх уладаў. У іншым выпадку эмігрант мог быць пазбаўлены грашовай дапамогі ці нават выдалены з Францыі. Кожная калонія кіравалася французскім камендантам, у якасці яго памочніка абіраўся камендант ад эмігрантаў. Французскі ўрад пакідаў за сабой права выдалення па-за межы Францыі асобаў, якія не падначальваліся распараджэнням каменданта. У кожнай калоніі абіралася Рада. У яе кампетэнцыю ўваходзіла забеспячэнне эмігрантаў харчаваннем, пасрэдніцтва паміж калоніяй і камітэтамі, створанымі французскімі грамадзянамі для дапамогі былым паўстанцам, падтрыманне кантактаў з землякамі з іншых месцаў Францыі і па-за яе межамі [261, s. 38-55],
Першыя ўдзельнікі паўстання, якія пачалі прыбываць яшчэ ўвосень 1831 г., у пераважнай большасці належалі да яго кіраўнічага складу: вайсковыя камандзіры, дэпутаты на сейм, сябры Нацыянальнага складу і іншыя палітычныя дзсячы. Некаторыя прыбывалі ў Францыю з-за апасенняў быць выдадзенымі прускімі ці аўстрыйскімі ўладамі ў рукі расійскіх карных органаў, іншыя ў хуткім прыездзе ў Францыю бачылі павелічэнне шанцаў на большы ўплыў на эміграцыю і ўладу над ёй. У большасці першыя эмігранты асядалі ў Парыжы [168, s. 7], Гэты цэнтр палітыкі і культуры прыцягваў іх сваімі вялікімі магчымасцямі. Для кіраўнікоў эміграцыі Парыж быў зручным з пункту гледжання лёгкасці кантактаў з французскім ўладамі і ўрадамі іншых краін наконт працягу барацьбы за адраджэнне Рэчы Паспалітай. Парыж з’яўляўся таксама адным з галоўных культурных цэнтраў Еўропы, месцам знаходжання вялікай колькасці прадстаўнікоў французскай інтэлектуальнай эліты, што стварала магчымасці для шырокай прапаганды сваіх ідэй і сваёй дзейнасці.
Разам з прыездам у Парыж першых удзельнікаў паўстання ў французскіх уладаў з’явіліся небеспадстаўныя апасенні наплыву ў сталіцу соцень і нават тысяч эмігрантаў, якія маглі ўскладніць і без таго напружаную сітуацыю ў гэтым горадзе. Таму 5 лістапада 1831 г. міністр ваенных спраў выдаў загад накіраваць усіх эмігрантаў у г. Авіньён, сталіцу дэпартамента Ваклюз на поўдні Францыі. Гэтым загадам была ўтворана першая вялікая калонія на тэрыторыі Францыі. У снежні 1831 г. у Авіньёне знаходзілася яшчэ няшмат эмігрантаў — каля 15 чал. [168, s. 7-8; 261, s. 38],
Што да колькасці ўраджэнцаў беларуска-літоўскіх губерняў, якія апынуліся ў Францыі ў канцы 1831 г., то ў гэты час вядома знаходжанне 26 чал.: 19 — у Парыжы, 5 — у Авіньёне, дакладнае месцазнаходжання яшчэ двух чал. (Генрыка Дмахоўскага і Канстанціна Залескага) невядома. Сярод тых, хто ў гэты час асеў у Парыжы, былі намеснік міністра фінансаў паўстанцкага ўрада Людвік Ельскі, дэпутаты на сейм Валерыян Пяткевіч, браты