Выгнаныя з роднага краю Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады) Дзмітрый Матвейчык

Выгнаныя з роднага краю

Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады)
Дзмітрый Матвейчык
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2011
71.84 МБ
У першыя гады жыцця па-за межамі радзімы ў асяроддзі эміграцыйных дэмакратаў усё большую папулярнасць набывае ідэя ўзнаўлення барацьбы за незалежнасць Рэчы Паспалітай супольна з агульнаеўрапейскім рэвалюцыйным рухам, які, паводле іх перакананняў, павінен прывесці да вызваленняў народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Дэмакраты завязвалі кантакты з дзеячамі нямецкага ліберальнага руху, англійскімі радыкаламі і італьянскімі рэвалюцыянерамі, разлічваючы на іх дапамогу ў сваёй барацьбе. Найбольш яскравымі прыкладамі спробаў рэалізацыі эмігрантамі падобнай ідэі сталі экспедыцыя Заліўскага, фрайкфурцкая экспедыйыя і савойская экспедыцыя.
Палкоўнік Юзаф Заліўскі, герой паўстання 1830-1831 гг., пачынаючы з восені 1832 г. займаўся падрыхтоўкай партызанскай экспедыцыі на тэрыторыю былой Рэчы Паспалітай з мэтай узнаўлення паўстання. Яму ўдалося згуртаваць пэўную колькасць эмігрантаў, якія згадзіліся выехаць на радзіму ў якасці яго эмісараў, і каля 70 чал. выехала з Францыі ў Княства Пазнанскае і Галіцыю, адкуль планавалася ўступіць на тэрыторыі Рэчы Паспалітай, захопленыя Расійскай імперыяй. Далёка не ўсім удалося перайсці мяжу і распачаць актыўныя дзеянні. У экспедыцыі прымалі ўдзел і эмігранты з беларуска-літоўскіх губерняў: Міхал Валовіч, Марцэлі Шыманскі, Генрык Дмахоўскі, Стэфан Гецальд, Міхал Ходзька і інш. [132; 239; 432; 450, s. 125, 154, 440, 496]’.
Франкфурцкая экспедыцыя была здзейснена ў выніку імкнення эмігрантаў да ўдзелу ў агульнаеўрапейскім рэвалюцыйным руху. Увесну 1833 г. нямецкія карбанарыі мелі намер узняць паўстанне ў нямецкіх дзяржавах, пачаткам чаго
1	Падрабязней пра экспедыцыю Заліўскага гл. раздзел 5,1.
павінна было стаць выступлсннс ў Франкфурце-на-Майне. 3 красавіка 1833 г. там была зроблена няўдалая спроба. Тым не мснш звесткі пра пачатак паўстання дайшлі да эмігрантаў у паўднёва-ўсходніх дэпартаментах Францыі. 7 красавіка каля 500 чал. з калоній у Бсзансоне, Сален, Лён-лё-Санье, Вэсуль і Дыжоне выступілі на дапамогу нямецкім рэвалюцыянсрам. Яны перайшлі ў Швейцарыю, з тэрыторыі якой планавалі псрабрацца ў Гсрманію. У Швейцарыі эмігранты даведаліся пра беспаспяховасць выступлення ў Франкфурце. Швейцарскія ўлады дазволілі ім застацца ў кантоне Бсрн. Частка ўдзельнікаў франкфурцкай экспедыцыі ў жніўні 1833 г. прыняла ўдзел у т. зв. савойскай экспедыцыі, мэтай якой было ўзняцце паўстання ў італьянскіх дзяржавах, але і гэтая акцыя скончылася няўдачай. Удзельнікі савойскай экспедыцыі ў большасці былі зняволсны, а затым прымушаны пакінуць Швейцарыю і пераехаць у іншыя краіны, псраважна — у Англію. Тыя ж эмігранты, якія не ўдзельнічалі ў савойскай экспедыцыі, а таксама невялікая частка яе ўдзсльнікаў, атрымалі дазвол на вяртанне ў Францыю і ў канцы 1833 — пачатку 1834 г. вярнуліся, і былі расселены па розных правінцыях [208, t. 2, s. 278-279; 261, s. 143-148],
Экспедыцыі Заліўскага, франкфурцкая і савойская паўплывалі на колькасны стан эміграцыі як нспасрэдным чынам, таму як іх удзельнікі часова ці назаўжды пакінулі Францыю, так і апасродкавана. Гэтыя дзеянні яшчэ раз прадэманстравалі французскаму ўраду небяспеку пасялення эмігрантаў у адным месцы ў вялікай колькасці. Таму было прынята рашэнне аб расфарміраванні вялікіх калоній і рассяленні іх жыхароў малымі групамі.
3 канца вясны 1833 г. эмігрантаў пачалі рассяляць па розных дэпартамснтах Францыі. Гэты працэс доўжыўся да канца восені гэтага ж года. Групы па некалькі дзясяткаў ці некалькі соцень эмігрантаў адсылаліся ў іншыя дэпартаменты Францыі, за выключэннем памежных са Швейцарыяй. На месцы, у цэнтры таго ці іншага дэпартамента, іх раздзялялі на больш дробныя групы і рассялялі па нскалькіх нассленых пунктах гэтага дэпартамснта. У выніку колькасць вялікіх і малснькіх гарадоў, дзе жылі эмігранты, павялічылася ў шмат разоў і перасягнула сто. У такіх маленькіх калоніях жыло ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх соцень эмігрантаў [168, s. 34^14], У гарадах, дзе раней існавалі вялікія калоніі, эмігранты працягвалі жыць, але іх колькасць не псравышала некалькіх дзясяткаў. Напрыклад, у канцы 1832 г. у Авіньёнс жыло 73 ураджэнцы беларускалітоўскіх губерняў, а ў канцы 1833 г. іх засталося толькі трое.
Апрача раздраблення вялікіх калоній, на размяшчэнне і колькасць эмігрантаў у Францыі ў 1833 г. уплывалі і іншыя фактары.
Працягвалася агітацыя за ўступленне ў Іншаземны легіён. У названым годзе яна аказалася больш паспяховай, чым раней. 1 лютага 1833 г. міністр ваенных спраў выдаў загад аб утварэнні ў Алжыры першай кампаніі польскага батальёна. Да канца года былі сфарміраваны яшчэ другая і трэцяя кампаніі, якія разам налічвалі 174 чал. Камандзірам польскага батальёна быў прызначаны
Тадэвуш Гараін [166, s. 14; 264, s. 108-109]. Колькасць ураджэнцаў беларускалітоўскіх губерняў ў Іншаземным легіёне павялічылася нязначна. У 1833 г. з іх былі завербаваны 9 чал.: Адам Бурба, Францішак Кучынскі, Антоні Сакалоўскі, Якуб Юрцэвіч, Міхал Рачкоўскі, Эдвард Мікалай Бітэрніх, Антоні Уладкоўскі, Станіслаў Жылінскі, Антоні Станеўскі.
На колькасны стан і размяшчэнне эмігрантаў на тэрыторыі Францыі ў 1833 г. паўплывала таксама спроба ўтварэння польскага легіёна ў Партугаліі. У канцы 1832 г. пачаліся спробы прыцягнення польскіх эмігрантаў у войска Дона Пэдра — аднаго з прэтэндэнтаў на партугальскі трон у грамадзянскай вайне, якая вялася там у гэты час. Паміж А. Чартарыскім і Донам Пэдра было заключана пагадненне аб утварэнні з удзельнікаў паўстання 1830-1831 гг. асобнага легіёна на службе Партугаліі. I хаця яно не было ратыфікавана, генерал Юзаф Бэм, прыхільнік А. Чартарыскага, узяўся за стварэнне легіёна і распачаў агітацыю за ўступленне ў яго шэрагі [426, s. 260, 273-275], Сярод эмігрантаў дзейнасць Ю. Бэма выклікала моцную негатыўную рэакцыю і хвалю крытыкі. Дайшло нават да таго, што падпаручнік Платон Пасербскі (ураджэнец Віленскай губ.) зрабіў замах на жыццё Ю. Бэма, які аказаўся няўдалым [291, s. 66-67],
Тым не менш агітацыя Ю. Бэма прынесла пэўныя вынікі. У дэпартаменце Шарант-Энфэр’ёр, куды прыбывалі жадаючыя ўступіць у легіён, сабралася каля ста эмігрантаў [168, s. 231-233], Нягледзячы на актыўнасць Бэма, легіён так і не быў сфарміраваны. Французскія ўлады, апасаючыся дыпламатычных складанасцяў, не давалі дазвол на выезд эмігрантаў у Партугалію. У хуткім часе, пасля заняцця Лісабона Донам Пэдра, патрэба ў польскіх легіянерах знікла. Партугальскі бок разарваў дамову з Чартарыскім. Добраахвотнікі, што знаходзіліся ў дэп. Шарант-Энфэр’ёр, у большасці засталіся жыць там, частка з іх была расселена па іншых дэпартаментах. Невялікая іх колькасць была завербавана ў Іншаземны легіён [426, s. 270-271],
На размяшчэнне эмігрантаў нямала паўплывала іх перасяленне ва ўніверсітэцкія цэнтры. Калі ў 1832 г. гэты працэс яшчэ не быў моцна распаўсюджаны, то ў 1833 г. ён набыў масавы характар. Раздзяляючы вялікія калоніі, французскія ўлады амаль без абмежаванняў выдавалі дазволы на перасяленне эмігрантаў у гарады, у якіх знаходзіліся вышэйшыя навучальныя ўстановы, за выключэннем Парыжа, дзе з самага пачатку прыбыцця паўстанцаў меліся пэўныя абмежаванні ў пасяленні.
У 1833 г. павялічылася колькасць эмігрантаў у Медыцынскай акадэміі ў Манпэлье. Яна была найбольш папулярная сярод эмігрантаў-студэнтаў медыцыны ў Францыі. Прычыну гэтага магчыма знайсці ў фінансавым боку, таму як атрыманне медыцынскай адукацыі значна паляпшала матэрыяльны стан і павышала прэстыж эмігрантаў. Напрыклад, студэнтам медыцыны выплачвалася стыпендыя ў памеры 45 франкаў штомесяц, раз на тры месяцы яны атрымоўвалі 75-100 франкаў дадаткова для пакупкі інструментаў, абсталявання і кніг. Пасля
заканчэння навучання на працягу 1.5 года ім выплачвалася іх студэнцкая стыпендыя цалкам, а потым яшчэ паўгода — яе палова [286, s. 22-24]. Аднак французскія ўлады нсахвотна выдавалі дазволы на вучобу ў Парыжы і Страсбургу, дзе існавалі вышэйшыя навучальныя ўстановы. Таму менавіта Манпэлье стаў тым горадам, дзе вучылася найбольшая колькасць студэнтаў-медыкаў. У 1832-1840 гг. тут атрымалі адукацыю 213 былых удзельнікаў паўстання 1830-1831 гг., якія абралі для сябе медыцынскія прафесіі, у Парыжы — 151, у Страсбургу — 48 [286, s. 47^48]. Колькасць ураджэнцаў беларуска-літоўскіх губерняў, якія вучыліся ў Манпэлье ў 1833 г., складала не мснш за 16 чал.
Хаця далёка не ўсе ахвотныя мелі магчымасць вучыцца ў Парыжы, аднак там атрымоўвала адукацыю істотная частка эмігрантаў. Уладкаванню на вучобу ў Парыжы спрыяла Таварыства Навуковай Дапамогі пад кіраўніцтвам А. Чартарыскага [286, s. 26-27].
3 гэтага ж 1833 г. у Парыжы пражывала найбольшая колькасць эмігрантаў з беларуска-літоўскіх губерняў (у тым ліку дзякуючы студэнтам). Напрыканцы гэтага года тут жыў не менш чым 61 прадстаўнік эміграцыі.
Некалькі эмігрантаў набывалі адукацыю ў г. Пуацье дэп. Вьен, дзе дзейнічалі медыцынская школа і факультэт права ва ўнівсрсітэцс. Вядомы імёны шасцёх ураджэнцаў беларуска-літоўскіх губсрняў, якія знаходзіліся там у гэтым годзе. У Тулузе, дзе існавала магчымасць вывучэння права, іх было таксама шасцёра.
Змяншэннс колькасці эмігрантаў у Францыі не змагло кампснсаваць далучэнне новых палітычных уцекачоў. У гэтым годзе вядома пра прыбыццё ў Францыю 38 ураджэнцаў беларуска-літоўскіх губерняў. Наяўныя звссткі ўказваюць, што агульная іх колькасць зменшылася на 17% і напрыканцы года складала не менш за 829 чал.
Найбольшая пасля Парыжа група ўраджэнцаў бсларуска-літоўскіх губерняў апынулася ў дэп. Лянд, куды эмігранты пачалі прыбываць у траўні 1833 г. Напрыканцы года тут іх апынулася не менш за 51 чал. Другім паводле колькасці стаў дэп. Кальвадо, дзе ў канцы года жыло нс менш за 50 ўраджэнцаў беларуска-літоўскіх губерняў. Трэцім быў дэп. Манш, дзе іх пражывала не менш за 41. Усяго яны размяшчаліся больш чым у 20 дэпартаментах Францыі, дзе іх колькасць складала, як правіла, ад аднаго да нскалькіх чалавек. Вядома, што ў гэтым годзс памерла дзевяць ўраджэнцаў беларуска-літоўскіх губерняў. адзін з якіх (Адам Бурба) — у Алжыры.
У 1834 г. не адбывалася такіх вялікіх змен у колькасці і размяшчэнні эмігрантаў з прычыны адсутнасці падзей, якія б маглі значна паўплываць на гэта. 3 гэтага часу пачынаецца перыяд пэўнай стабілізацыі. Тым не менш некаторыя змены таксама адбываліся.