Выгнаныя з роднага краю
Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады)
Дзмітрый Матвейчык
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2011
3 насаджэннсм расійскага чыноўніцтва і землеўладальніцтва адбывалася заканадаўчае афармленне пераваг праваслаўнага духавенства над каталіцкім насельніцтвам. У распараджэнні міністра ўнутраных спраў віленскаму ваеннаму
губернатару ад 19 лістапада 1832 г. загадвалася ўсе звычаі, уведзеныя на шкоду нашага праваслаўя... непрыкметным чынам, з асйярожнасцю знішчыйь і старацца ўзвышацьу вачах палякаў годнасць нашага духавенства. Апрача таго, усім справам па скаргах праваслаўных святароў, а таксама па справах аб цяжбах праваслаўных святароў з польскімі абывацелямі павінен быў давацца хуткі і правільны ход [2, с. 115-116], Каталіцкаму духавенству забаранялася ўдзельнічаць у свецкай адукацыі, былі ўведзены некаторыя абмежаванні ў прынцыпах арганізацыі царквы, формах распаўсюджвання ідэйных традыцый, выхаванні вернікаў. Была таксама шырока ўжыта практыка закрыцця каталіцкіх касцёлаў і кляштараў. Напрыклад, у Гродзенскай губ. быў зачынены 21 кляштар [14, с. 163],
Улічваючы шырокі ўдзел у паўстанні студэнтаў Віленскага ўніверсітэта, расійскімі ўладамі было прынята рашэнне аб яго закрыцці. Адным з гарачых прыхільнікаў гэтай ідэі быў гродзенскі губернатар граф М.М.Мураўёў, які 10 верасня 1831 г. падаў дакладную запіску, дзе прапаноўваў правядзенне гэтага мерапрыемства. 1 траўня 1832 г. выйшаў указ аб закрыцці ўніверсітэта [105, т. 7, № 5317]. На яго базе былі створаны Медыка-хірургічная і Рымакаталіцкая акадэміі, бібліятэка была пазбаўлена большай часткі сваіх багатых збораў. Быў таксама зачынены Крамянецкі ліцэй. Апрача таго, удзельнікі паўстання пазбаўляліся магчымасці паступлення ў іншыя вышэйшыя навучальныя ўстановы. Паводле ўказа ад 26 верасня 1833 г., пры паступленні ў ВНУ ад ураджэнцаў заходніх губерняў Расійскай імперыі патрабаваліся пасведчанні аб іх няўдзеле ў паўстанні [105, т. 8, № 6446], Усё гэта было тым больш актуальным, што з 1500 студэнтаў Віленскага ўніверсітэта на пачатку 1831 г. у паўстанні прыняло ўдзел каля 300 чал. [14, с. 162], і большасць з іх на момант выдання падобных пастаноў ужо знаходзілася па-за межамі радзімы.
3 закрыццём універсітэта адбывалася рэарганізацыя ўсёй Віленскай навучальнай акругі ў накірунку яе русіфікацыі. Сама акруга была скасавана, у 1831-1832 гг. яе навучальныя ўстановы (Мінскай, Гродзенскай, Віленскай губ. і Беластоцкай вобл.) перададзены ў Беларускую навучальную акругу з цэнтрам у Віцебску. Пасады кіраўнікоў навучальных устаноў былі заняты рускімі, была павялічана колькасць заняткаў на рускай мове. У першай палове 1830-х гг. былі зачынены гімназіі ў Гродна, Свіслачы, Навагрудку, Кейданах, а таксама пераўтвораны тыя вучылішчы, якія знаходзіліся на ўтрыманні духоўных ордэнаў [14, с. 161-162],
У якасці адной з прычын эміграцыі неабходна адзначыць моцныя патрыятычныя настроі сярод паўстанцаў. Многія з іх лічылі паражэнне паўстання ўсяго толькі прайгранай бітвай, але не прайгранай вайной, якую вядуць усе прыгнечаныя еўрапсйскія народы супраць дэспатызму. Таму эміграцыя разглядалася самым непасрэдным працягам распачатай барацьбы, прычым лічылася, што жыццё і дзейнасць па-за межамі радзімы будуць нядоўгімі і вяртанне для працягу барацьбы надыдзе хутка. Асабліва падобныя думкі былі распаўсюджаны сярод былых паўстанцаў з дэмакратычнымі поглядамі [261, s. 17-18],
Такім чынам, расійскімі ўладамі пасля падаўлення паўстання 1830—1831 гг. быў праведзены комплекс рэпрэсіўных мерапрысмстваў, накіраваных на пакаранне ўдзельнікаў выступлення і прадухілснне падобных падзей у далейшым. На працягу 1831-1834 гг. былі створаны юрыдычная база і спецыяльныя органы (Камітэт па справах заходніх губсрняў, слсдчыя і ліквідацыйныя камісіі) для правядзення рэпрэсій у адносінах да ўдзельнікаў паўстання. Былі выдадзены многія ўказы, якія тычыліся як становішча саміх паўстанцаў, так і ўсёй сістэмы кіравання землямі Беларусі, Літвы, Украіны і Польшчы, што ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. Многія паўстанцы былі пазбаўлсны асабістай маёмасці ў выніку канфіскацый, паўстанцы-шляхціцы маглі пазбавіцца правоў дваранства з-за немагчымасці пацвсрдзіць іх тымі дакументамі, якія патрабаваліся расійскімі ўладамі. Працяг барацьбы за незалежнасць разглядаўся імі і як сродак вярнуць канфіскаваныя маёнткі і адабраныя правы. На жаданне паўстанцаў працягваць барацьбу па-за межамі радзімы не маглі не аказаць уплыў іншыя царскія мерапрыемствы — захады супраць каталіцкай царквы, рэарганізацыя сістэмы адукацыі, насаджэнне расійскага чыноўніцтва і зсмлсўладання, наступленнс на рэшткі старажытных законаў і да т. п. Яны хаця і не вызначалі становішча паўстанцаў непасрэдным чынам, але былі своеасаблівай абразай іх маральных і патрыятычных пачуццяў. Таму прычынамі эміграцыі можна назваць змяненнс сацыяльнага статуса і матэрыяльнага стану многіх паўстанцаў, а таксама сітуацыі на радзімс пасля паражэння паўстання. Да таго ж патрыятычныя перакананні сталі для некаторых паўстанцаў асноўным фактарам, які прымушаў іх пакінуць радзіму і працягваць барацьбу па-за яе межамі.
2.2. Колькасць і рассяленне эмігрантаў у краінах Заходняй Еўропы
Ідэя працягу барацьбы супраць Расійскай імперыі па-за межамі радзімы была публічна сфармулявана ў Варшавс яшчэ ў пачатку 1831 г., калі армія I. Дзібіча стаяла недалёка ад Варшавы і з’явілася верагоднасць паражэння паўстання. Упсршыню згадка пра барацьбу ў эміграцыі ўзнікла ў першай палове студзсня 1831 г. у абвсшчаным Акііе Еднасці. У канцы лютага на разгляд Сейма Каралеўства Польскага быў пададзсны праект верагоднсш будучыні эміграйыі ў Францыі і Англііў выпадку, калі справа наша праваліцца. У ім сцвярджалася: Іпасля паражэння мы не перастанем быць Палякамі... Мы прысягнулі падаіаіа лепеііу эміграцыю, чымуярморабства [26\, s. 18].
Першай краінай, куды сталі пераходзіць паўстанцы, каб пазбегнуць паражэння расійскіх войскаў, стала Прусія. Ужо ў лютым 1831 г. сюды перамясцілася група прыкладна ў 100 чал., якую складалі сяляне, што ўзнялі бунт у Цельшаўскім пав. Віленскай губ. супраць рэкруцкага набору. 11 лютага 1831 г. кароль Фрыдэрык Вільгельм III выдаў рэскрыпт, які вызначаў умовы прыняцця паўстанцаўуПрусіі [261, s. 12].
13 ліпеня 1831 г. межы Прусіі перайшоў корпус генерала Антонія Гелгуда, які прымаў удзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі былога ВКЛ. У працэсе здачы зброі ўспыхнулі непарадкі, у выніку якіх капітан С. Скульскі застрэліў А. Гелгуда, абвінаваціўшы яго ў здрадзе. Частка раззброеных паўстанцаў далучылася да карпусоў генералаў Францішка Роланда і Юзафа Шыманоўскага, якія яшчэ намагаліся прабіцца ў Каралеўства Польскае. Аднак ім гэта не ўдалося. 15 ліпеня гэтыя карпусы перайшлі ў Прусію. Усяго 13-15 ліпеня 1831 г. прускую мяжу перайшло каля 7 тыс. паўстанцаў [261, s. 12; 262, s. 72-116; 263, s. 25-29, 34-35], Сярод іх вялікую колькасць складалі ўдзельнікі паўстання з зямель былога ВКЛ.
Пасля аддзялення афіцэраў ад жаўнераў паўстанцы былі пастаўлены на каранцін, які цягнуўся ад 20 дзён да двух месяцаў. У гэты час яны знаходзіліся ў вельмі цяжкіх жыццёвых умовах. Людзі былі паселены ў адкрытым полі і ўвесь час знаходзіліся пад вартаю прускага войска. Паўстанцам было забаронена нават набліжацца да межаў лагера з-за апасення пашырэння эпідэміі [213, s. 44-49], Сярод іх панавала халера. Памерлых ад яе часта хавалі патаемна, каб прускія ўлады не даведаліся пра маштабы эпідэміі і не павялічылі тэрмін каранціну [194,t.1, s. 86], Прускімі ўладамі быў устаноўлсны памер грашовай дапамогі інтэрніраваным паўстанцам. Генералам давалі на адзін дзень 2 прускія талеры (каля 4 франкаў), вышэйшым афіцэрам — 5 польскіх злотых (каля 3 франкаў), ніжэйшым афіцэрам — 3 польскія злотыя (каля 2 франкаў), радавым — 18 прускіх грошаў (каля 8 су). Аднак часцей за ўсё яны атрымлівалі не самі грошы, а харчаванне з разліку на іх [213, s. 47], Няўдала скончылася спроба генерала Дэзідэрыя Хлапоўскага дамагчыся ў прускіх вайсковых уладаў, і нават у берлінскага двара, надання інтэрніраваным паўстанцам магчымасці вярнуцца ў Каралеўства Польскае [262, s. 187], 8 верасня большая частка паўстанцаў была расселена ў наваколлі Круляўца. Сярод гэтай групы значную частку складалі ўраджэнцы беларуска-літоўскіх губерняў [261, s. 13],
5 лістапада 1831 г. прускую мяжу перайшлі рэшткі войска Каралеўства Польскага на чале з апошнім галоўнакамандуючым паўстанцкімі сіламі Мацеем Рыбінскім. Гэты корпус налічваў каля 21 тыс. чал. Усе паўстанцы, якія пераходзілі ў Прусію, павінны былі праходзіць каранцін з прычыны эпідэміі халеры ў Каралеўстве Польскім. Баючыся ўплыву былых паўстанцаў на польскае насельніцтва Прусіі, прускія ўлады рассялілі іх у мясцовасцях, населеных пераважна немцамі. Грамадзянскія асобы маглі бесперашкодна выязджаць у Францыю. Усяго на тэрыторыі Прусіі напрыканцы 1831 г. апынулася каля 28 тыс. былых паўстанцаў [261, s. 9-13; 262, s. 175-229],
Другой дзяржавай, куды пераходзілі паўстанцы, стала Аўстрыйская імперыя. 27 красавіка 1831 г. мяжу Галіцыі перайшоў генерал Юзаф Двярніцкі, які вёў з сабой корпус, што складаўся больш чым з 3 тыс. чал. Да гэтага яго вымусілі пераважаючыя сілы расійскіх войскаў. Пасля раззбраення афіцэры былі пераведзены ў Маравію, малодшыя чыны — у Сямігароддзе. Сам ген. Ю. Двярніцкі
быў паселены ў горным аўстрыйскім гарадку Штэйр. Ён намагаўся атрымаць для сваіх падначаленых дазвол на перапраўку іх у Каралеўства Польскае, але яго намаганні ў гэтым накірунку не мелі поспеху. Некаторым радавым і афіцэрам удавалася ўцячы і працягнуць свой удзел у паўстанні [261, s. 13; 262, s. 40-71],
17 верасня 1831 г. на поўдні Люблінскага ваяв. перайшоў аўстрыйскую мяжу корпус генерала Джыралама Раморына, які налічваў больш за 10 тыс. чал. На працягу трох дзён радавыя і афіцэры корпуса супраціўляліся раззбраенню і паддаліся толькі змушаныя да гэтага цяжкімі ўмовамі, у якіх яны апынуліся. Пры гэтым была знішчана ці схавана значная колькасць зброі [261, s. 13; 262, s. 117-156],
28 верасня 1831 г. у межы Галіцыі ўступіў невялікі корпус генерала Самюэля Ружыцкага, які налічваў каля 1400 чал. Разам з ім мяжу перайшла значная колькасць грамадзянскіх асобаў, сярод якіх быў апошні старшыня Нацыянальнага ўраду князь Адам Ежы Чартарыскі. С. Ружыцкі выслаў на захад некалькі афіцэраў з мэтай разведкі шляхоў, якімі б было магчыма перабрацца ў эміграцыю. Агульная колькасць паўстанцаў, якая перайшла межы Галіцыі, складала каля 20 тыс. чал. [261, s. 15; 262, s. 157-174],