Выгнаныя з роднага краю
Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады)
Дзмітрый Матвейчык
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2011
Цэзар і Уладзіслаў Плятэры, маршалак Навагрудскага пав. Юзаф Кашыц і іншыя вядомыя дзеячы.
3 пачатку 1832 г. пачынаецца асноўная хваля наплыву былых удзельнікаў паўстання 1830-1831 гг. натэрыторыю Францыі. Іх колькасць была нечакана вялікай для французскіх уладаў. Гэта выклікала ўтварэнне не адной-дзвюх, як гэта планавалася пачаткова, а некалькіх вялікіх і яшчэ некалькіх меншых калоній.
Адначасова з утварэннем калоніі ў Авіньёне прадугледжвалася стварэнне асобнай калоніі для грамадзянскіх асобаў. Яна была ўтворана ў дэпартаменце Эндр, цэнтрам якога быў горад Шатару. Гэтая калонія была падпарадкавана не міністэрству ваенных спраў, як калонія ў Авіньёне, а міністэрству ўнутраных спраў. Сюды накіроўваліся эмігранты, якія на момант пачатку паўстання не знаходзіліся на вайсковай службе, нават калі яны ў час паўстання атрымалі вайсковыя чыны. Эмігранты накіроўваліся сюды ці адразу пасля пераходу французскай мяжы, ці пасля правсркі вайсковых чыноў французскімі ўладамі. Колькасць эмігрантаў у Шатару да вясны 1832 г. павялічвалася павольна і толькі з лета, пасля праверкі чыноў, значна ўзрасла. У жніўні сюды была накіравана вялікая група эмігрантаў з беларуска-літоўскіх губерняў (студэнтаў Віленскага ўніверсітэта, памешчыкаў і чыноўнікаў), якія прыбылі ў Францыю 15 жніўня на караблі La Vigilante, адпраўленым у чэрвсні з Прусіі з 164 эмігрантамі на борце. Амаль усе яны былі паселены ў Шатару [168, s. 17, 27-28; 208, t. 3, s. 202-210; 261, s. 4647], Калонія ў дэпартаменцс Эндр была першай, дзе эмігранты былі расселены з аднаго горада па некалькіх іншых населеных пунктах дэпартамента: Ісудун, Лсўру, Ля-ІІІатр, Аржантон, Бузансэ, Шаційён, Ля-Блянк [168, s. 28], У наступныя гады такі спосаб шырока выкарыстоўваўся для рассялення эміграцыі ў Францыі.
Паводле звестак на 15 лютага 1832 г., у Авіньёне размяшчалася 78 эмігрантаў з зямсль былой Рэчы Паспалітай, у дарозе да яго знаходзілася яшчэ 882 чал. Гэта выклікала ў адміністрацыі дэпартамента Ваклюз апасенні перапаўнення горада. Выйсцсм з такой сітуацыі стала ўтварэнне яшчэ адной калоніі — у г. Бсзансон, цэнтры дэп. Ду і шостай вайсковай акругі. Першыя эмігранты прыбылі сюды на пачатку лютага 1832 г., і іх наплыў у горад быў хуткім. 15 сакавіка тут налічвалася ўжо 889 чал. У сакавіку тут была абрана свая Рада. У гэтай калоніі апынулася значная колькасць студэнтаў Віленскага ўніверсітэта. Іх стан быў нашмат больш цяжкі, чым ў іншых эмігрантаў. Далучыўшыся да паўстання ў якасці добраахвотнікаў, многія студэнты засталіся без аніякіх вайсковых чыноў. 3 гэтай прычыны яны атрымоўвалі ў Францыі грашовую дапамогу самага ніжэйшага ўзроўню. Каб неяк аблегчыць іх лёс, камандуючы шостай вайсковай акругай генерал Маран дазволіў ім і іншым радавым і падафіцэрам перасяліцца ў сваю летнюю рэзідэнцыю па-за горадам. Сваім камендантам яны абралі маёра Ежы Булгарына. Калонія ў Безансоне існавала да траўня 1833 г., калі рашэннем міністра ваенных спраў яе жыхары былі расселены па іншых месцах Францыі [208, t. 3, s. 155; 261, s. 47—48]. У Бсзансоне кіраўніком эмігрантаў-кавалерыстаў быў абраны палкоўнік Алаізі
Яновіч, ураджэнец Навагрудка. Тут таксама пэўны час знаходзіўся ўраджэнец Слонімскага пав. генерал Казімір Малахоўскі [167, 1. 2, s. 195; t. 3, s. 101].
Перапаўненне вышэйзгаданых калоній стала прычынай утварэння ў красавіку 1832 г. яшчэ адной калоніі — у г. Бурж, галоўным горадзе дэп. Шэр. Колькасць эмігрантаў у ім павялічвалася хутка і на пачатку 1833 г. складала 1136 чал. Аднак Рада была тут абрана толькі ў жніўні 1832 г. У Буржы была паселена вялікая група эмігрантаў з беларуска-літоўскіх губерняў, што прыбылі 4 жніўня ў Францыю на караблі Lachs, які быў высланы з Прусіі адначасова з La Vigilante і вёз 461 эмігранта. Пачаткова пасажыры з Lachs былі паселены на астравах Экс і Алерон ля французскага ўзбярэжжа, а ў снежні 1832 г. большасць з іх пераведзена ў Бурж [168, s. 25-27; 261, s. 48-49].
У лютым 1832 г., а тым больш у сакавіку, калі колькасць былых удзельнікаў паўстання ў Авіньёне дасягнула 1206 чал., а яшчэ некалькі соцень знаходзілася ў дарозе да яго, было прынята рашэнне аб змяншэнні нагрузкі на Авіньён і пераводзе часткі эмігрантаўу іншае месца. 28 лютага 1832 г. міністр ваенных спраў выдаў распараджэнне, паводле якога частку эмігрантаў належала перавесці ў г. Люнэль у дэп. Эроль. Аднак эмігранты апасаліся, што перасяленне далёка на поўдзень, бліжэй да Міжземнага мора, азначае пачатак высылкі іх у Іншаземны легіён. Толькі пасля атрымання абяцання, што такіх намераў не існуе, удалося перавесці ў Люнэль некалькі сот эмігрантаў, а таксама яшчэ частку былых паўстанцаў, якія накіроўваліся ў Авіньён [168, s. 24-25], Калонія ў Люнэль існавала толькі некалькі месяцаў. Эмігранты былі незадаволены ўмовамі жыцця ў гэтым горадзе, і ім удалося атрымаць дазвол на перавод у іншае месца. У верасні яны перайшлі ў г. Лё-Пюі, цэнтр дэп. От-Люар. 23 верасня тут знаходзілася 622 былых паўстанца. Яшчэ да пераводу калоніі ў Люнэль у верасні ў Алжыр была адаслана група ў некалькі дзясяткаў эмігрантаў, якія згадзіліся служыць у Іншаземным легіёне. Вялікая калонія ў Лё-Пюі існавала да чэрвеня 1833 г. [168, s. 26-27; 208, t. 3, s. 211-214; 261, s. 52].
3 мэтай аблягчэння нагрузкі на Безансон 5 красавіка 1832 г. пачаўся перавод некаторай часткі эмігрантаў у г. Лён-лё-Санье, цэнтр дэп. Жура, а з 6 красавіка — у г. Сален, які знаходзіўся недалёка ад Безансона. Апрача гэтага, нешматлікая калонія была ўтворана ў г. Вэсуль. Калоніі ў гэтых гарадах ніколі не перавышалі колькасці ў 100 эмігрантаў з зямель былой Рэчы Паспалітай [168, s. 34-35],
На працягу ўсяго 1832 г. стала павялічвацца колькасць эмігрантаў, якія асядалі ў Парыжы. Парыж у гэты час быў горадам, дзе пражывала пераважна эмігранцкая эліта. Такая сітуацыя склалася ў выніку пастановы міністра ваенных спраў, паводле якой тыя, хто жадаў застацца ў Парыжы, былі абавязаны адмовіцца ад грашовай дапамогі французскага ўрада [168, s. 9], Гэта маглі сабе дазволіць толькі асобы, якія валодалі значнымі грашовымі сродкамі: генералы, заможная шляхта, кіраўнікі палітычных арганізацый, вядомыя дзеячы культуры і г. д.
Сацыяльны склад эмігрантаў, што асядалі ў Парыжы, пачаў змяняцца з другой паловы 1832 г. 3 гэтага часу ўсё больш праяўляецца імкненне былых паўстанцаў, пераважна студэнтаў, працягнуць ці распачаць сваю адукацыю ў Францыі. Яны нскалькі разоў звярталіся да французскіх уладаў з просьбай аб дазволе наведваць французскія вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы. Гэтым яны імкнуліся набыць патрэбныя для будучага паўстання вайсковыя і навуковыя веды. Для французскіх уладаў гэта таксама мела пэўныя перавагі. У выпадку прыняцця на вучобу рэвалюйыянеры будуць заняты і пазбаўлены часу і магчымасці актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці. Пасля заканчэння вучобы эмігранты змогуць самі ўтрымліваць сябе, што прывядзе да змяншэння выдаткаў з французскай казны [286, s. 22-24], Пад канец 1832 г. была выдадзена пастанова, якая дазваляла ўсім эмігрантам, якія мелі добрую рэпутацыю, выязджаць у гарады, дзе знаходзіліся адпаведныя навучальныя ўстановы. 3 гэтага часу пачынасцца наплыў эмігрантаў у цэнтры французскай вышэйшай адукацыі.
Адным з псршых гарадоў, куды эмігранты пачалі прыязджаць для паступлення на навучанне, стаў г. Манпэлье — цэнтр дэп. Эроль. Тут мелася Медыцынская акадэмія. Псршыя студэнты-эмігранты пачалі прыбываць сюды ў другой палове 1832 г. (а не ў 1833 г., як пішуць некаторыя гісторыкі [288, s. 206-207]) [286, s 22], У 1832 г. наплыў у гэтую навучальную ўстанову яшчэ не быў вялікім. Вядомы толькі пяцёра ўраджэнцаў беларуска-літоўскіх губерняў, якія прыбылі сюды ў канцы 1832 г.: Даніэль Кульвець, Пётр Уладзіслаў Кучынскі, Леанард Лазоўскі, Гіляры Малевіч, Антоні Статкевіч [165; 167, t. 2, s. 387, 392, t. 3, s. 65-66; 286, s. 316, 317-318, 327, 333],
Яшчэ адным універсітэцкім цэнтрам, які вабіў эмігрантаў, быў памежны горад Страсбург, дзе існаваў медыцынскі факультэт універсітэта. У канцы 1832 г. тут знаходзілася трое эмігрантаў з беларуска-літоўскіх губерняў. У г. Дыжон, дзе існаваў юрыдычны факультэт, іх таксама было трое.
Адным з фактараў, які ўвесь час эміграцыі, асабліва ў першыя гады, уплываў на размяшчэнне эмігрантаў, былі спробы прыцягнення іх на службу ў арміі розных краін. Найбольш актыўна французскія ўлады вербавалі эмігрантаў на службу ў Іншаземны легіён. Ён быў створаны каралём Людовікам Філіпам 9 сакавіка 1831 г. для вядзення вайны ў Алжыры. Легіён павінен быў складацца з іншаземцаў, французы ў ім дапускаліся толькі на афіцэрскія пасады [166, s. 5]. Пасля ўтварэння легіёна французскія ўлады распачалі актыўную агітацыю сярод былых удзельнікаў паўстання. У 1832 г. у шэрагі легіёна ўступіла 83 эмігранты з зямель былой Рэчы Паспалітай. Сярод іх сямёра паходзілі з беларускалітоўскіх губсрняў — Антоні Казлоўскі, Юзаф Нарэўскі, Іпаліт Залеўскі, Эдвард Арлоўскі, Казімір Стэфанаў, Міхал Сасінскі, Адам Вольскі.
На колькасць эмігрантаў заўжды ўплывала смяротнасць. У 1832 г. вядома пра смерць двух ураджэнцаў беларуска-літоўскіх губерняў — Міхала Сасінскага (у Алжыры) і Станіслава Белазерскага.
Такім чынам, усяго ў Францыі знаходзілася (паводле Р. Бялецкага) 4018 былых удзельнікаў паўстання. Сярод іх магчыма назваць імёны 996 ураджэнцаў беларуска-літоўскіх губерняў. Гэта складае амаль 25% агульнай колькасці эмігрантаў. Найбольшая іх колькасць жыла ў Безансоне — 237 чал. У іншых гарадах сітуацыя выглядала наступным чынам: у Буржы — 232 чал., у дэп. Эндр — 228, у Авіньёне — 73, у Парыжы — 56, у Сален — 17, у Манпэлье — 5, Лён-лё-Санье — 7, Страсбургу — 3, Дыжоне — 3, Вэсуль — 1, Нансі дэп. Мёрт — 2, Каор дэп. Лё — 1, Марсэлі — 1, Труа дэп. Об — 1. Невядома дакладнае месцажыхарства 46 чал.
У 1833 г. у размяшчэнні эмігрантаў з зямель былой Рэчы Паспалітай на тэрыторыі Францыі адбыліся радыкальныя змены. Змянілася таксама іх колькасць. На гэта былі свае прычыны. Канцэнтрацыя эмігрантаў у вялікіх калоніях і падтрыманне сталага кантакту паміж імі прыводзіла да захавання ў іх асяроддзі рэвалюцыйных ідэй і палітычнай актыўнасці. Палярызацыя палітычных поглядаў выклікала частыя канфлікты, якія часам заканчваліся паядынкамі. У калоніях узнікалі канфлікты на глебе побытавых умоў ці паходжання з пэўнага рэгіёну. Усё гэта падтрымлівала моцную напружанасць унутры калоній.