Выгнаныя з роднага краю
Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады)
Дзмітрый Матвейчык
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2011
Аб’ектам прапаганды Канарскага і яго Згуртавання была перш за ўсё шляхта. Гэта стала вынікам, вынесеным ім з папярэдняй дзейнасці, якая пераканала, што просты зварот непасрэдна да сялянства немагчымы, а давесці яму штосьці можа толькі шляхта. Як паказваў затым на следстве I. Радзевіч, Канарскі намераваўся пераканаііь шляхту, прымусіць яе адкінуць здзейсненую ёю несправядлівасйь у адносінах да сялянаў якіх пазбавілі зямлі і звялі да ўзроўню быдла; ён прагнуў каб шляхта зразумела гэта і захацела ўсё гэта выправіць [131, s. 192],
Паводле планаў Канарскага і яго паплечнікаў, галоўным цэнтрам будучага паўстання мусілі стаць Палессе і Белавежская пушча. Яны асабліва разлічвалі на Мазырскі і Рэчыцкі паветы з прычыны ўцягнутасці іх у арганізацыйныя справы і прыродныя своеасаблівасці рэгіёну, а таксама на Пінскі, часткова Слуцкі і Бабруйскі паветы. На думку Уладзіслава Яленскага, арганізатара гуртка студэнцкай моладзі ў Дэрпцкім універсітэце, Пушча нязмерна шырокая, гушчары амаль непраходныя, павывернутыя дрэвы незвычайна затрымліваюць рух на кожным кроку. Балоты ... расцягваюцца ў розныя бакі, адныя пакрытыя густымі зараслямі, другія на цэлыя мілі зарослыя высокім трыснягом..., некаторыя і ўзімку не замярзаюць, часам цягнуііца малыя азёры, цалкам закрытыя ад вачэй чаротам / зарослымі выспамі; гэтыя азёры злучаюцца паміж сабой рэчкамі і пратокамі, якія ствараюць сапраўдны лабірынт; засады і напады могуць рабішіа на кожным кроку нябачныя рукі могуць забівайь тысячы ворагаў [131, s. 205],
Для пашырэння сваёй прапаганды Канарскі планаваў у траўні 1838 г. запусціць друкарню. Яе працаўнікамі меркаваліся двое майстроў, прысланых Лялевелем, а іх памочнікамі павінны былі стаць двое сыноў Евы Фялінскай — памешчыцы з Украіны, — якія былі адмысловым чынам да гэтага падрыхтаваны. Месцам дзейнасці друкарні быў абраны маёнт. Кашары1 на Палессі, дзе на пэўны час хацеў пасяліцца сам Канарскі пасля свайго шлюбу. Шрыфты для друкарні планавалася прывезці з-за мяжы з дапамогай віленскіх гандляроў. У траўні 1838 г. Канарскі выехаў у Вільню па справе друкарні. Тут 26 траўня ён быў арыштаваны разам з I. Радзевічам пры спробе пакінуць горад, ратуючыся ад пошукаў расійскай паліцыі [131, s. 198, 223-224],
1 У навуковых працах найбольш часта сустракаецца назва ў варыянце Кашары. Магчыма, маецца на ўвазе населены пункт Пінскага пав„ які сёння мае назву Альмянская Кашара ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. У спісах населеных пунктаў XIX ст. ён згадваецца таксама як Ка.мары.
30 траўня ў Вільні была ўтворана камісія на чале з Аляксеем Трубяцкім, задачай якой з’яўлялася правядзенне следства па справе Канарскага і яго паплечнікаў. У хуткім часе былі арыштаваны яшчэ некалькі з іх, а таксама студэнты Медыка-Хірургічнай Акадэміі, у т. л. Ф. Савіч. Пачаткова камісіі не ўдавалася прасунуцца наперад істотна, Канарскі нікога не выдаваў. Аднак сітуацыя кардынальна змянілася ў сярэдзіне чэрвеня. Пасля фізічных катаванняў і маральнага злому I. Радзевіч даў поўныя паказанні, не хаваючы прозвішчаў асобаў, пра прыналежнасць якіх да Згуртавання ведаў. Гэтыя звесткі сталі падставай для масавых арыштаў не толькі на Беларусі і Літве, але і на Украіне. Вялікая колькасць зняволеных стала прычынай стварэння камісій у Кіеве, Адэсе і Варшаве. Усяго следства вялося каля 9 месяцаў. Віленская камісія праслухала справы каля 600 падазраваемых, кіеўская — 320, адэская — 96. Большая частка з іх была зняволена ў турмах. Віленская камісія атрымала асабісты загад цара зламаць Канарскага, які па-ранейшаму не даваў паказанняў супраць сваіх паплечнікаў, таму яго маральнае падзенне стала для яе асабліва важнай задачей. Для дасягнення гэтай мэты ў адносінах да Канарскага ўжываліся фізічныя катаванні — яго білі кіямі, разразалі скуру на спіне, націраючы яе спіртам з дадаткам лаку, пасля чаго запальвалі сумссь, адрывалі пазногці і г. д. Аднак Канарскі застаўся нязломным і нікога не выдаў [131, s. 225-229].
У гэтым паводзіны эмісара моцна кантраставалі з паводзінамі некаторых яго паплечнікаў. А. Ажэшка ў Вільні і Антоні Савашкевіч у Кіеве не толькі далі поўныя паказанні пра ўсё, што ведалі, але таксама былі выкарыстаны як правакатары. Напрыклад, афіцэры расійскага войска, якія належалі да корпуса ген. Фёдара Гейсмара, на чале з капітанам Аглаем Кузьміным-Караваевым зрабілі спробу вызваліць Канарскага і яго паплечнікаў з турмы. але ў выніку здрады А. Ажэшкі былі арыштаваны. Каля 500 афіцэраў з корпуса Гейсмара трапілі пад арышт, 200 з іх зняволілі ў казематах Бабруйска, Модліна, Варшавы і Замосця; у 1842 г. Караваеў быў сасланы на катаргу. Самому Ажэшку гэта дапамагло толькі часткова. Ён быў прысуджаны да ссылкі ў Сібір з пазбаўленнем правоў стану; да 1858 г. ён жыў у Томскім пав. [131, s. 231-232; 437, s. 548],
28 студзеня 1839 г. у Вільні пачаў працаваць ваенны суд, 25 лютага працэс быў скончаны. Абвінавачаныя былі падзелены на 5 катэгорый. Да першай быў аднесены толькі Канарскі, які быў прысуджаны да смяротнага пакарання. Да другой — яго галоўныя паплечнікі, заснавальнікі асобных гурткоў, што ўваходзілі ў Згуртаванне, і найбольш актыўныя дзеячы; яны былі прысуджаны да катаржных прац пажыццёва ці на тэрмін ад 20 да 25 гадоў. Да трэцяй катэгорыі былі залічаны асобы, што не прымалі асабліва актыўнага ўдзелу ў дзейнасці Згуртавання, яны прысуджаліся да ссылкі ў Сібір ці аддачы ў салдаты. Чацвёртая ўключала ўсіх, хто ведаў пра існаванне змовы, але не данёс уладам; іх прысуд — ссылка ўглыб Расіі з аддачай пад паліцэйскі нагляд. У пятую катэгорыю трапілі ўсе асобы, якія падазраваліся ў супрацоўніцтве, але віна
якіх не была даказана; яны былі прысуджаны да аддачы пад нагляд паліцыі на месцы жыхарства. I хаця ў далейшым на розных інстанцыях прысуд быў крыху адрэдагаваны, у Вільні было прызнана вінаватымі каля 80 сябраў Згуртавання, у Кіеве і Адэсе — 117. 3 Медыка-Хірургічнай Акадэміі было асуджана 25 чал., Ф. Савіч і яго паплечнікі былі сасланы ў салдаты на Каўказ [131, s. 233-237],
27 лютага 1839 г. Шыман Канарскі быў публічна расстраляны ў Вільні.
У цэлым дзейнасць Канарскага мела большыя поспехі, ахапіла значна большы рэгіён і згуртавала большую колькасць прыхільнікаў, чым гэта было ў Экспедыйыі Заліўскага. Прычынамі гэтага з’яўляюцца формы і метады, якія ўжываліся кіраўніком акцыі. He заклікаючы да хуткага паўстання, а робячы стаўку на доўгатэрміновую перспектыву, агітацыйную і арганізацыйную працу, Канарскі нс выклікаў настолькі негатыўную рэакцыю і памешчыкаў, і студэнтаў, і іншых груп насельніцтва, як эмісары Заліўскага. I хаця яму не ўдалося ідэйна аб’яднаць усіх сяброў свайго Згуртавання, але ўся яго дзейнасць паказала перспектыўнасць далейшых намаганняў. Пільнасць расійскай паліцыі і ў гэты раз стала вырашальным фактам, які перашкодзіў далейшаму распаўсюджванню ўплыву Згуртавання.
& & &
Нягледзячы на паражэнне дзвюх разгледжаных вышэй акцый, эміграцыйныя дэмакраты не спынілі спробаў наладзіць дзейнасць сваіх канспірацыйных арганізацый на радзіме. Эмісараў на радзіму прысылалі на працягу ўсяго перыяду 40-х гг. XIX ст. Улетку 1840 г. з Францыі ў Каралеўства Польскае праз Княства Пазнанскае ад дэмакратаў прыбыў ураджэнец Мінскай губ. Гектар Алендскі. Яго мэтай было правядзенне разведкі на землях былой Рэчы Паспалітай наконт падрыхтаванасці да новага паўстання і ўвядзення дэмакратычных пераўтварэнняў. Шырокую дзейнасць ён распачаць не змог. Дабраўшыся да г. Друскенікі, ён ледзь не быў затрыманы і мусіў вярнуцца ў Прускае Каралеўства [67]1. У 1842 г. на беларуска-літоўскіх губернях
1 У канцылярыю гродзенскага губернатара ў 1847 г. паступілі звесткі пра знаходжанне Г. Алендскага ў 1843 г. у Віленскай губ., куды ён прыбыў з Францыі праз Прусію, але гэтыя звесткі ўрыўкавыя, што не дазваляе крытычна ацаніць іх [НГАБу Гродпе. — Ф. 1. — Воп. 21. — Спр. 400],
Некаторыя гісторыкі [[Ратч В.Ф.]. Польская эмйграцйя... — С. 110: Швед В.В. Паміж Польшчай і Расіяй.,.1 — С. 194] са спасылкай на карэспандэнцыю царскай жандармерыі пісалі пра дзейнасць у 1844-1846 гг. на тэрыторыі Украіны. Беларусі і Літвы былога мазырскага маршалка эмігранта Фелікса Кяневіча, які нібыта ездзіў па вёсках Мазырскага пав. і ўзбуджаў да паўстання памешчыкаў Мінскай губ. Гэта выглядае сумнеўным. калі ўлічыць, што невядомы аніякія звесткі пра якую-небудзь значную палітычную актыўнасць Ф. Кяневіча ў эміграцыі; хутчэй наадварот — ён належаў да найбольш апалітычных асобаў эміграцыі. Супраць яго жадання ўдзельнічаць у падпольных акцыях на радзіме сведчыць хаця б той факт, што на працягу яго жыцця ў эміграцыі (1831-1857) ён чатыры разы (паводле наяўных звестак, гэта найбольшая колькасць!) падаваў
дзейнічаў эмісар Канстанцін Дабравольскі, у 1843 г. — Оскар Свідэрскі і N. Жарданоўскі, у 1844 г. — Валенты Раецкі, у 1845 г. — Міхал Сламчэўскі, Юзаф Клот, Людвік Тарашкевіч [207, s. 345 і інш.].
Вясна Народаў дала эміграцыйным дэмакратам чарговы штуршок да актывізацыі сваёй працы на радзіме. У канцы 1845 г. з Познані быў выпраўлены ў Вільню адным з кіраўнікоў ПДТ В. Гэльтманам эмісар Ян Рэр — ураджэнец Пазнаньшчыны, былы студэнт Берлінскага ўніверсітэта. Доўга пратрымацца ён не здолеў і ў пачатку 1846 г. вярнуўся ў Познань. У гэтым жа месяцы — студзені 1846 г. — ён быў высланы паўторна іншым вядомым эміграцыйным дэмакратам Людвікам Мераслаўскім (на гэты раз як кіраўнік Літвы падчас агульнага паўстання на землях былой Рэчы Паспалітай). Яго мэтай была канчатковая падрыхтоўка да выступлення. У гэты ж час у Вільню прыязджалі такія эмісары, як Міхал Сламчэўскі і Тэафіл Магдзінскі. Апошні з іх быў прызначаны Мераслаўскім камандзірам жмудскіх паўстанцаў і кароткі час знаходзіўся ў Расіенскім пав. [258, s. 200-201],
Я. Рэру ўдалося знайсці кола аднадумцаў і сфарміраваць падпольную арганізацыю. Галоўнай сваёй апорай змоўшчыкі лічылі насельніцтва паміж рэкамі Шчарай і Бугам, а асабліва — стралкоў Белавежскай пушчы. Аднак пасля другой паездкі ў Літву на след Рэра неўзабаве натрапіла расійская паліцыя. 27 лютага 1846 г. у м. Кнышын ён быў арыштаваны, услед за гэтым распачаліся арышты яго саўдзельнікаў. Усяго было арыштавана некалькі дзясяткаў асоб. Вядзенне справы Рэра было даручана адмыслова створанай у Вільні следчай камісіі на чале з віленскім ваенным губернатарам Фёдарам Міркавічам. Паводле прысудаў гэтай камісіі, 14 чал. было прызнана змоўшчыкамі і саўдзельнікамі Я. Рэра: Аніцэты Рэгнер (Рэнігер, Ранье), Аўгустын Сузін, Браніслаў Залескі і інш.; яшчэ 6 чал. было прызнана саўдзельнікамі падпольнай працы Аніцэнта Рэгнера, якую ён вёў незалежна ад Я. Рэра. Апрача таго, у сувязі са знаходжаннем у 1846 г. на землях былога ВКЛ эмісара Т. Магдзінскага, пра што таксама стала вядома камісіі, 8 чал. было таксама прысуджана да розных ступеняў пакарання, у т. л. Антоні Шэмёт, Адольф, Францішак і Юзэфа Працішэўскія, Юльян Урбановіч і інш. [258, s. 201-202],