Выгнаныя з роднага краю Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады) Дзмітрый Матвейчык

Выгнаныя з роднага краю

Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады)
Дзмітрый Матвейчык
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2011
71.84 МБ
Яшчэ часцей такое вызначэнне ўжывалася аўтарамі ў адносінах да іншых асобаў, як, напрыклад, у творах Ю. Урсын-Нямцэвіча [399], 1. Лялевеля [312], Караля Гофмана [244], А. Міцкевіча [378, t. 15, cz. 2, s. 220], Міхала Пяткевіча [415, р. 128-129], Юзафа Багдана Залескага [442, s. 498], Сустракаецца і двайны тэрмін — паляк-ліцвін, які ўжыў Іпаліт Клімашэўскі ў сваім лісце да ТЛРЗ ад 11 лістапада 1832 г. [150, к. 22],
Намінацыя Літва выкарыстоўваўся эмігрантамі не толькі ў адносінах да пэўнай краіны, але часам і як зборны тэрмін для абазначэння яе жыхароў, які быў раўназначны па сэнсу спецыяльнаму найменню ліцвіны. У гэтым значэнні ён сустракаецца ў карэспандэнцыі 1. Лялевеля (ліст да Канстанціна Залескага ад 20 лютага 1832 г.: ...тут разыходзіцца звестка, як быццам Літва, якая эмігруеў Францыю, можа наракаць на мазураў...) [404, s. 30], А. Міцкевіча (ліст да яго брата Францішка ад 23 траўня 1841 г.: 3 тутэйшых знаёмых часцей за ўсё бачу [Стэфана] Зана, [Юзафа]Кашыца і іншую Літву) [378, t. 15, cz. 2, s. 390-391], Канстанціна Залескага (ліст да ТЛРЗ ад 6 сакавіка 1832 г.: ...калі б Літва прысутнічала на гэтых выбарах...) [150, к. 10; 164, к. 19-22], Леанарда Нядзвецкага (ліст да Вінцэнта Навіцкага ад 26 красавіка 1839: Тутэйшы Клуб складзены амаль з аднае Літвы... [398, s. 502]), а таксама ў пратаколах пасяджэнняў ТЛРЗ (пратакол за 29 сакавіка 1832 г.: Літва яго [ПНК — аўт.] шануе і здольная ўтрымаць) [148, к. 97],
Добрым прыкладам іерархічнай сувязі тэрмінаў ліцвін і паляк, іх несупярэчлівасці адно аднаму з’яўляюцца словы Цэзара Плятэра, сказаныя 25 сакавіка 1832 г.: Насуперак сваім прыгнятальнікам ліцвіны і жыхары рускіх
зямель захавалі своІі нацыянальны тып; яны засталіся палякамі [316, s. 29]. Падобныя словы нс першы раз прагучалі ў асяроддзі ТЛРЗ. У адозве да ліцвінаў у Безансоне ад 20 лютага 1832 г. таварыства сцвярджала: Мы не перасталі быць палякамі [148, к. 66]. Іерархічную сувязь паміж вышэйназванымі тэрмінамі ўсталёўвае і А. Міцкевіч у раздзеле XII Кніг польскіх пілігрымаў: лфвін імазур — гэта браты; ці сварашіа браты за тое, што аднаму імя Уладзіслаў а другому — Вітаўт? Іх прозвішча агульнае: прозвішча палякаў [380, s. 36].
Намінацыі ліцвін эмігранты з беларуска-літоўскіх губерняў супрацьпастаўлялі некалькі тэрмінаў для абазначэння эмігрантаў з зямель Каралеўства Польскага. Першы з іх — кароняж. Гэтае спецыяльнае найменне з’яўляецца вытворным ад уласнага імя Карона, якім часта называлася Каралеўства Польскае (адсюль яго сінонім — палякі з Кароныў Такія выпадкі сустракаюцца найбольш часта ў эміграцыйных дакументах [194, t. 1, s. 84; 422, t. 1, s. 97], Другі тэрмін — гэта мазур. Яго выкарыстаннс ў адносінах да выхадцаў з Каралеўства Польскага звязана з тым, што землі Мазовіі ўтваралі яго цэнтр, які стагоддзямі суседнічаў з землямі ВКЛ. Гэтую намінацыю выкарыстоўваюць I. Лялевель [404, s. 30], А. Міцксвіч [380, s. 36, 37], сустракаецца яна і ў эміграцыйнай перыёдыцы [410, s. 8]. Яшчэ адным тэрмінам з’яўляецца слова лях. Яно рэдка сустракаецца ў эміграцыйных творах. Нам вядомы толькі адзін выпадак яго выкарыстання для супрацьпастаўлсння тэрміну лііівін— у вершы Гераніма Кайсевіча [гл. вышэй].
Гаворачы пра спсцыяльнас наймсннс паляк, варта адзначыць пэўную нспаслядоўнасць у яго выкарыстанні. Часцей за ўсё дадзенае слова ужывалася для вызначэння выхадцаў з усіх зямель Рэчы Паспалітай. Адначасова маецца шэраг выключэнняў, калі яно выкарыстоўваецца як сінонім тэрмінам кароняж і мазур, не звязана іерархічна з тэрмінам ліцвін, а выкарыстоўваецца паралельна ці супрацьпастаўлена яму. У Кнігах польскіх пілігрымаў А. Міцксвіч гаворыць пра братэрства ліцвіна і мазура, а далей змяшчае сказ: Ці спрачаецца ліцвін з палякам за мяжу Нёмана, і за Гродна, і за Беласток?, дзе абодва тэрміны ўжыты ў раўназначным сэнсс для абазначэння паходжання з розных частак Рэчы Паспалітай. I крыху ніжэй: 1 француз, і немец, і маскаль павінны быць як паляк і ліцвін [380, s. 49]. Такая непаслядоўнасць сустракаецца таксама і ў дзённіку Юзафа Патрыкоўскага. Апісваючы дыскусію, якая адбылася на адным з пасяджэнняў Рады палякаў у Бсзансоне паміж караняжамі і ліцвінамі аб прычынах паражэння паўстання на землях былога ВКЛ, ён цытуе словы аднаго з мазураў: Гэта зрабіў ліцвін Гелгуд, а не паляк, і ніжэй: ...раздзяліііь на палякаў і ліцвінаў. У гэтых выпадках тэрмін паляк выразна супрацьпастаўлены намінацыі ліцвін [422, t. 1, s. 107],
Аднак неабходна падкрэсліць, што такая непаслядоўнасць з’яўляецца выключэннем. Амаль у кожным выпадку пад зборным тэрмінам палякі разумеюцца выхадцы з усіх зямель былой Рэчы Паспалітай.
У эміграцыйных дакументах не знойдзена прыкладаў выкарыстання тэрміна беларус для абазначэння паходжання. Тэрмін Беларусь (Бела-Русь, Белая Русь) (пол. — Bialorus, Bialo-Rus, Rus Biala, фр. — La Russie Blanche) выкарыстоўваўся эмігрантамі вельмі рэдка, часцей за ўсё — у кантэксце размовы пра рускія землі Рэчы Паспалітай. Напрыклад, у статуце ТЛРЗ: Жыхары польскаіі Русі: Белай, Чорнай і Чырвонай, Валыні, Падолля і Украіны ёсць русіны, рутэны ці руснякі, у залежнасці ад пісьменнікаў, якія далі гэтыя назвы тым жа самым народам [456, s. 212]. У гэтым жа значэнні ён ужыты А. Рыпінскім: Гэтая [Белая] Русь, наколькі толькі ёсць і будзе Польшчай, з ’яўляецца неад 'емнай часткай нашай дарагой Айчыны. I ніжэй: Частка польскай зямлі, дзвюма амаль роўнымі праспюрамі па абодвух баках горада Полацка, калісыр сталіцы ўдзельнага княства, а пазней Польскага ваяводства, акрэсленая: налева па Прыпяць і Пінскія балоты, а на поўнач па Пскоў, Апочку іЛукі, да сённяшняга дня носіць вядомую нам здаўна асобную назву Белай-Русі [427, s. 10-16], Тэрмін Беларусь у якасці лакалізацыі месца нараджэння таксама сустракаецца вельмі рэдка. У спісе эмігрантаў, створаным Адольфам Красноўскім на аснове 8 тыс. прозвішчаў і выдадзеным ім некалькі разоў у Парыжы, намінацыя Беларусь выкарыстана ў адносінах толькі да двух асобаў — Яна Алаізія Невяровіча і Мікалая Рагозы [307; 308], Магчыма, галоўная прычына гэтага — малая рэпрэзентацыя ў эміграцыі прадстаўнікоў Віцебскай і Магілёўскай губерняў, землі якіх у той час называліся Беларуссю. Іх было ў эміграцыі ўсяго некалькі дзясяткаў чал., сярод якіх толькі Аляксандр Рыпінскі і Мікалай Рагоза пакінулі ў жыцці эміграцыі пэўны след.
Прыведзеныя матэрыялы сведчаць пра немагчымасць атаясамлення тагачасных катэгорый самаідэнтыфікацыі з сённяшнімі. Самасвядомасць эміграцыі з зямель былога ВКЛ вылучалася шматузроўневасцю. Яны маглі называць сябе і еўрапейцамі, і палякамі, і ліцвінамі у залежнасці ад сітуацыі і кантэксту, у якіх яны выкарыстоўвалі гэтыя назвы. Думка пра розніцу ў разуменні катэгорый ліцвін і паляк у розныя часы, а таксама пра некалькі ўзроўняў у самасвядомасці прадстаўнікоў беларуска-літоўскіх губерняў ужо не раз трапляла ў поле ўвагі і польскіх, і беларускіх даследчыкаў [25; 107; 458], Даследуючы узровень свядомасці жыхароў гэтых зямель, варта чарговы раз пацвердзіць яго эміграцыйнымі матэрыяламі.
Аднак з’яўляецца пытанне, наколькі вышэйпрыведзеная схема (еўрапеец — паляк — ліцвін) характэрна для ўсяго насельніцтва былога ВКЛ. Тут варта звярнуцца да сацыяльнага паходжання і грамадскай актыўнасці аўтараў тых твораў, якія былі ўжыты ў гэтым даследаванні. Становіцца відавочным, што гэта не былі радавыя прадстаўнікі эміграцыі. Усе яны паходзілі са шляхецкага саслоўя, прычым з яе сярэдняй і заможнай часткі. Як правіла, на працягу ўсяго пражывання за мяжой ці ў пэўны яго перыяд удзельнічалі ў палітычным і грамадскім жыцці
эміграцыі. уваходзілі ў склад эміграцыйных арганізацый (Польскі Нацыянальны Камітэт, ТЛРЗ, Гісторыка-Літаратурнае Таварыства, Польскас Дэмакратычнае Таварыства і інш.). Большая іх частка жыла ў Парыжы, што таксама ўказвае на іх адносную матэрыяльную забяспечанасць. Гэтыя фактары дапамагалі ім усталсўваць кантакты сярод французскай палітычнай і культурнай эліты. Іх адукацыйны ўзровень быў высокім, многія з іх да паўстання вучыліся ў Віленскім універсітэце. Такім чынам, прыведзеныя матэрыялы ілюструюць самавызначэнне толькі той адносна вузкай групы, якая характарызавалася названымі крытэрыямі. Ужываннс гэтай схемы ў адносінах да іншых сацыяльных груп будзе неправамоцным.
5.	УПЛЫУ ЭМІГРАЦЫІ НА ГРАМАДСКАПАЛІТЫЧНЫ РУХ НА РАДЗІМЕ
Галоўнай мэтай дзейнасці былых удзельнікаў паўстання па-за межамі радзімы з’яўлялася, як ужо сказана вышэй, узнаўленне на радзіме ўзброенай барацьбы за незалежнасць. У сувязі з гэтым значная частка іх намаганняў была накіравана мснавіта на рэалізацыю гэтай мэты. I хаця ў падобных дзеяннях была задзейнічана пераважная меншасць эмігрантаў, некалькі акцый, здзейсненых у 30-40-я гг., мелі гучны рэзананс і на радзіме, і па-за яе межамі.
Асноўнай формай спробаў уплыву на грамадска-палітычны рух на радзіме стала дасыланне эмісараў з мэтай разведкі або арганізацыі партызанскіх атрадаў, падпольных таварыстваў і гурткоў. Пры гэтым такія намаганні здзяйсняліся прадстаўнікамі абодвух асноўных лагераў эміграцыі — як дэмакратычным, так і арыстакратычным (кансерватыўным).
Дэмакратычны лагер вылучаўся значна большай актыўнасцю ў спробах уплыву на грамадска-палітычны рух. Менавіта ім былі рэалізаваны дзве найбольш важныя акцыі, якія ўвайшлі ў гісторыю пад назвамі Экспедыцыя Заліўскага і Справа Шымана Канарскага. Кожная з іх атрымала сваё развіццё і на землях Беларусі, а таму вартая асобнага разгляду.
5.1.	Экспедыцыя Заліўскага на Беларусі і Літве
На працягу 1830-х гг. самым актыўным рэалізатарам ідэі ўзнаўлення ўзброенай барацьбы на землях былой Рэчы Паспалітай з’яўлялася асяроддзе прыхільнікаў I. Лялевеля. Першая з падобных спроб была здзейснена ў 18321834 гг. і атрымала назву Экспедыцыя Заліўскага.
Юзаф Заліўскі нарадзіўся ў 1797 г., атрымаў адукацыю ў Полацкім езуіцкім калегіуме. У 1819 г. ён паступіў на службу ў польскае войска і ў 1820 г. быў прыняты ў вайсковую змову, мэтай якой было распаўсюджванне сярод ваенных ліберальных ідэй і падрыхтоўка рэвалюцыі. У 1830 г. Ю. Заліўскі быў адным з арганізатараў паўстання 29 лістапада ў Варшаве. Падчас паўстання ён атрымаў дастаткова вялікі досвед партызанскай барацьбы. На тэрыторыі Польшчы, акупаванай расійскімі войскамі, ён у лютым 1831 г. стварыў партызанскі атрад, які нападаў на невялікія расійскія атрады, адбіраючы ў іх зброю і грошы, забяспечваючы сябе неабходным за кошт ворага. Атрад хутка павялічваўся за кошт сялянства і ў хуткім часе дасягнуў значнай колькасці. Разам з корпусам генерала Гелгуда гэты атрад удзельнічаў у паходзе на Літву, далучыўся да штурма Вільні. Пасля няўдачы пад Вільняй Заліўскі абвінаваціў А. Гелгуда ў здрадзе, аддзяліўся ад яго і здолеў дабрацца да Варшавы [372, s. 59-63],