Выгнаныя з роднага краю
Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады)
Дзмітрый Матвейчык
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2011
Апошні з вядомых пратаколаў ТЛРЗ датуецца 7 ліпеня 1833 г. Галоўнай тэмай дыскусіі была адозва генерала Ю. Бэма да эмігрантаў, у якой у асобнай частцы ён заклікаў літоўскую моладзь у Легіён, які павінен быў дзейнічаць у Партугаліі [148, к. 214-216]. Апошняс публічнае выступлснне ТЛРЗ — гэта яго адкрыты ліст ад 14 верасня 1833 г. наконт выхавання моладзі ў эміграцыі. Таварыства заклікала дасылаць яму спісы эмігрантаў, якія жадалі працягваць навучанне ў французскіх навучальных установах [ 150, к. 31 ].
ТЛРЗ, не справіўшыся з глыбокім унутраным крызісам, заняпала. Кожны ўнесены ў таварыства праскт выклікаў ажыўленыя дыскусіі, якія часта не прыводзілі да якой-небудзь актыўнай дзейнасці. Апрача таго, ТЛРЗ не вытрымала канкурэнцыі з іншымі эміграцыйнымі арганізацыямі. Кожная з галін яго дзейнасці з другой паловы 1832 г. пераймалася іншымі таварыствамі. Так, напрыклад, справай размяшчэння эмігрантаў у французскіх навучальных установах па-
чало займацца Таварыства Навуковай Дапамогі, справамі літаратуры і гісторыі — Літаратурнае (у далейшым — Гісторыка-Літаратурнае) Таварыства і г. д. [405, к. 217]. Ва ўмовах усё большай спецыялізацыі эміграцыйных арганізацый і выразнай палярызацыі палітычных поглядаў ТЛРЗ страціла сваю актуальнасць.
Нягледзячы на тое, што ў 1833 г. ТЛРЗ спыніла сваю дзейнасць, некаторыя закладзеныя ім традыцыі працягвалі існаваць яшчэ пэўны час. Адной з іх была праца над выданнем дзённікаў пра паўстанне на землях Беларусі, Літвы і Украіны, чым займаўся Фелікс Уратноўскі. На працягу 30-х гг. ён выдаў матэрыялы, якія былі сабраны ў 1832-1833 гг., аўтарамі якіх сярод іншых былі Ануфрый Яцэвіч, Маўрыцый Прозар. Ігнат Клюкоўскі', Казімір Руткоўскі, Вінцэнт Барткевіч, 1. Клімашэўскі [467; 468; 471]. Неапублікаваныя матэрыялы былі выдадзены ў 40-х гг. XIX ст. Каралем Бранікоўскім у 4-томным зборы Польскія ўспаміны. У ім выйшлі мемуары Андрэя Прыалгоўскага, Міхала Яцкоўскага, Юзафа Зянковіча, Міхала Лісецкага, Юзафа Пятра Шчапінскага, Аляксандра Есьмана, Аляксандра Бурбы, Канстанціна Парчэўскага, Аўгуста Хомскага, Караля Яўтака [173]. У 1875 г. Ф. Уратноўскі здзейсніў перавыданне сабраных Таварыстам Літоўскім мемуараў і надрукаваных ім у 30-х гг. [466],
Сярод традыцый, якія засталіся пасля ТЛРЗ, можна назваць святкаваннс гадавіны паўстання ў землях былога ВКЛ. Яшчэ ў 1832 г. гэтае святкаванне выйшла па-за межы Парыжа. 29 сакавіка ў Безансоне ў касцёле Святой Магдалены адбылося набажэнства ў памяць паўстання на літоўска-беларускіх землях, на якім прысутнічалі амаль усе Ліцвіны і Русіны, а таксама і дастаткова значная колькасць Караняжаў суправаджала іху гэтым святкаванні [422, t. 1, s. 105],
У 1833 г. святкаванне ў Парыжы было больш сціплым, чым за год да гэтага, але мела амаль такі ж сцэнарый. На пасяджэнні, на якім прысутнічала значная колькасць Англічанаў і Французаў, старшыня і некалькі іншых сяброў прачыталі свае прамовы і вершы [382], 3 гэтым днём звязаны невялікі скандальны выпадак. Паводле самавольнага рашэння Ц. Плятэра, быў зменены парадак правядзення гэтага мерапрысмства, ухвалены за дзень да гэтага на надзвычайным сходзе. У выніку прамовы сказалі некаторыя сябры ТЛРЗ, якіх не было ў праграме правядзсння ўрачыстага пасяджэння (напрыклад, У. Плятэр), а некаторыя з тых, чые прамовы былі падрыхтаваны для мерапрыемства, нс змаглі іх прачытаць. Апрача таго, прамова У. Плятэра выклікала моцную крытыку за супярэчнасці з мэтамі ТЛРЗ (яе тэкст не захаваўся ў матэрыялах ТЛРЗ). Вынікам стала рашэннс аб забароне публікавання прамоў, што прагучалі ў гэты дзень [148, к. 202-204].
У гэтым жа годзе святкаванне адбывалася і па-за межамі Парыжа — у асобных эміграцыйных калоніях: Нансі, Бурж, Леўру і Шатару. У іх некаторыя
1 Успаміны I. Клюкоўскага былі выдадзены Ф. Уратноўскім толькі часткова. Працяглы час яны заставаліся ў рукапісе і былі надрукаваны толькі ў 2007 г. В.В. Гарбачовай [За вольнасць і веру. Ігнацій Клюкоўскі і яго ўспаміпы аб падзеях паўстання 1830-1831 гадоў...]
эмігранты сказалі прамовы. прысвечаныя гэтай урачыстасці [414, s. 4], У 1834 г. быў прыняты новы сцэнарый святкавання. 3 гэтага часу ўрачыстасць пачынае адзначацца ў касцёлах. У тым жа годзе ўпсршыню дадзенае святкаваннс было перанесена на іншы дзень — 7 красавіка — з прычыны вялікага піыдня [150, к. 33],
У 1835 і 1836 гг. ўрачыстасць у Парыжы адбывалася ў касцёле Сэн-Жэрмэн-дэ-Прэ ля труны караля Яна Казіміра. Прычым такім мерапрыемствам яго ўдзельнікі чарговы раз выклікалі на сябе крытыку і абвінавачанні ў правінцыяналізме. Падобны тон мела кароткая нататка пра святкаванне, змешчаная ў эміграцыйнай газецс Тыднёвік Польскаіі Эміграцыі (Tygodnik Emigracji Polskiej) [148, k. 218; 447; 448]. 25 сакавіка 1835 r. пасля касцельнай імшы ліцвіны ў колькасці больш за 10 чал. (kilkunastu) сабраліся ў Я. Янушкевіча. На гэтым прыёмс са сваімі паэтычнымі імправізацыямі выступаў А. Міцксвіч [442, s. 415].
3 1838 г. урачыстасць псраносіцца на 5 траўня, як у сёмую гадавіну злучаных паўстанняў Літвы і Рускіх Зямель. Аднак, як паказвае аналіз правядзення мерапрыемства ў 1838 г., сцэнарый застаўся такі ж — урачыстае набажэнства ў касцёле Сэн-Жэрмэн-дэ-Прэ [389], У названым годзе святкаванне ўрачыстасці было праведзена таксама ў Нансі. 25 сакавіка там адбылася імша ля труны караля Станіслава Ляшчынскага, пасля чаго ўдзельнікі свята сабраліся ў памяшканні Эзэхеля Станевіча, камандзіра паўстанцкага атрада ў 1831 г. у Жмудзі. Там былі сказаны прамовы адным з камандзіраў паўстанцкіх атрадаў у Цельшаўскім пав. У. Гадонам, ксяндзом Юзафам Малішэўскім і некалькімі іншымі эмігрантамі [390].
У 1839 г. святкаванне прайшло 25 сакавіка. Пасля традыцыйнага ранішняга набажэнства ля труны Яна Казіміра, увечары адбыўся ўрачысты абед, на якім старшынстваваў У. Гадон. Сярод іншых запрошаных прысутнічалі пэр Францыі Вільман і кашталян Людвік Плятэр. У некалькіх невялікіх прамовах-тостах славілася паўстанне ў Літве, Беларусі і Украінс, а таксама сднасць усіх частак былой Рэчы Паспалітай [392],
У 1840 г. таксама планавалася адзначаць дату паўстання на землях Беларусі, Літвы і Польшчы 5 траўня [446], аднак нічога невядома пра правядзенне гэтага мерапрыемства. У далейшым эмігрантамі не праводзілася святкаванне гадавіны паўстання ў землях былога ВКЛ. Гэтая традыцыя згасла.
3.3. Таварыства Братэрскага Аб’яднання
Таварыства Літоўскас нс было адзіным згуртаваннем, створаным амаль выключна ўраджэнцамі беларуска-літоўскіх губерняў. 25 красавіка 1832 г. у вялікай калоніі эмігрантаў у г. Безансон, дзе апынулася значная колькасць паўстанцаў з зямсль былога ВКЛ, было заснавана Таварыства Братэрскага Аб’яднання (Towarzystwo Zjednaczenia si^ Braterskiego). Яно было створана ў бастыёне д’Арэн, куды камандуючым мясцовым гарнізонам генералам Шар-
лем Марандам было запрошана каля 60 студэнтаў і падхаружых. Гэты бастыён служыў летняй рэзідэнцыяй генерала [422, t. 1, s. 97-98].
Заснавальнікамі таварыства выступілі сябры ТЛРЗ у Безансонс на чалс з маёрам Ежы Булгарынам. Іншымі яго стваральнікамі былі такія актыўныя дзсячы эміграцыі, як Міхал Ходзька, Генрык Калусоўскі, Пётр Семяненка. Акт яго заснавання ў першы дзень быў падпісаны 126-цю асобамі. Амаль на кожным чарговым пасяджэнні прымаўся адзін ці некалькі новых сяброў. Агульная іх колькасць складала каля 142 чал. [136, к. 480-483, 493—497],
На падабенства да ТЛРЗ указвас і паходжаннс пяці яго заснавальнікаў. Трос з іх паходзілі з зямель Беларусі і Літвы (Г. Калусоўскі, М. Ходзька, Ю. Каменскі), адзін — з Беластоцкай вобласці (П. Семяненка) і адзін — з Аўгустоўскага ваяводства (Е. Булгарын). Іншымі словамі, усе яны былі родам з зямель, якія рансй уваходзілі ў склад ВКЛ. 3 дваццаці яго псршых кіраўнікоў большасць нарадзілася на тэрыторыях былога ВКЛ, з Каралеўства Польскага паходзіла менш за чвэрць. У ТБА уваходзілі пераважна эмігранты з Беларусі і Літвы з ніжэйшымі вайсковымі чынамі, студэнты Віленскага ўніверсітэта. Такая значная перавага ўраджэнцаў з беларуска-літоўскіх губерняў стала прычынай таго, што нскаторыя аўтары па-іншаму пісалі яго назву, напрыклад, Таварыства Літоўскае ў Бсзансоне (Towarzystwo Litewskie w Besan^on) (Л. Гадон) [208, t. 3, s. 50] ці Таварыства Братоў Ліцвінаў (Towarzystwo Braci Litwinow) (Ш. Канарскі) [287, s. 113]. Міхал Яцкоўскі на пасяджэнні ТЛРЗ 13 траўня 1832 г. сказаў, што ў Безансоне Ліцвіны засноўваюць неіікае літоўскае таварыства [148, к. 113],
3 арганізацыйнага пункту глсджання гэтае таварыства складалася з двух родаў сяброў: сапраўдных і ганаровых. Ганаровымі сябрамі лічыліся ўсе, хто ўваходзіў у ТБА. 3 іх абіралася 20 чал. кіраўніцтва (Сапраўднае кола), якія лічыліся сапраўднымі сябрамі. Выбары адбываліся наступным чынам: кожны ганаровы сябра пісаў на аркушы паперы імёны трох сяброў, якія, на яго думку, былі годныя ўвайсці ў Сапраўднае кола. Адмысловая камісія, складзсная з трох сяброў, якія карысталіся агульным даверам, падлічвала галасы, і 20 чал., якія набралі найбольш галасоў, абіраліся сапраўдным сябрамі. Старшынёй станавіўся той, хто атрымоўваў найбольш галасоў. 3 сапраўдных сяброў абіраліся два сакратары: адзін — для вядзення карэспандэнцыі, другі — для вядзсння пратаколаў пасяджэння і загадвання касаіі (калі якая-небудзь з’явішіа). Звычайны склад Сапраўднага кола павінсн быў налічваць старшыню і 9 сяброў, якіх праз месяц замянялі іншыя 9 чал. Сходы Сапраўднага кола павінны былі праходзіць штосуботу ў прысутнасці ганаровых сяброў [136, к. 485],
Першыя выбары кіраўніцтва адбыліся на другім пасяджэнні таварыства 28 красавіка 1832 г. Старшынёй быў абраны Е. Булгарын, які атрымаў 102 галасы. Разам з ім у Сапраўднае кола ўвайшлі Міхал Ходзька (57 галасоў), Юзаф Сырэвіч (41), Гснрык Калусоўскі (35), Канстанцін Губарэвіч (30), Юзаф
Каменскі (19), Юзаф Макарскі (8), Караль Гяцэвіч (7), Люцыян Каменскі (6), Крыспін Башчэвіч (4), Геранім Мартыноўскі (3), Пётр Сакалоўскі (3), Вільгсльм Лукашэвіч (2), Юльян Грос (2), Караль Тавянскі (2), Міхал Кярсноўскі (2), ксёндз Вайткевіч (2), Канстанцін Махвіц, Пётр Семсненка і Фелікс Ястрэмбскі (па 1 голасе) [136, к. 486],
ТБА мела некалькі мэтаў свайго заснавання. Па-першае, як шматразова падкрэслівалі яго сябры, галоўнай мэтай павінна была стаць навуковасць. Як казаў на другім пасяджэнні ТБА М. Ходзька, адзінаіі мэтаІі нашага таварыства будзе навука. Пад гэтым разумелася, што сябры ТБА бралі на сябе абавязак самавыхавання і самаўдасканалення, узаемнага карыстання ведамі і вопытам, набытымі да і ў перыяд паўстання, а таксама, як і ў ТЛРЗ, пошуку матэрыялаў па гісторыі паўстання 1830-1831 гг. у Літве (землях былога ВКЛ) [136, к. 486,490, 517; 151, к. 6].