Выгнаныя з роднага краю
Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады)
Дзмітрый Матвейчык
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2011
Да дэмакратычнага лагера належала таксама такая арганізацыя, як Маладая Польшча (Mloda Polska), утвораная ў сакавіку 1834 г. Яе кіраўнічыя функцыі выконваў Часовы камітэт. Аднымі з яе найбольш актыўных дзеячаў былі ўраджэнец Віленскай губ. Канстанцін Залескі і ўраджэнец Мінскай губ. прафссар Віленскага ўніверсітэта Валерыян Пяткевіч, сваю падтрымку аказваў ёй і I. Лялевель. У красавіку 1834 г. Маладая Польшча ўвайшла ў склад новаўтворанай Маладой Еўропы і падпісала Якт братэрспіва Маладоіі Еўропы. Утваральнікі Маладой Польшчы зыходзілі з таго, што незалежнасць да іх радзімы прыйдзе ў выніку ўсееўрапейскага паўстання прыгнечаных народаў, і таму ў сваёй дзсйнасці разлічвалі на рэвалюцыянераў з усёй Еўропы. Для гэтага яны наладжвалі сувязі з еўрапейскімі карбанарскімі арганізацыямі, сярод якіх шчыльна супрацоўнічалі з італьянскімі рэвалюцыянерамі на чале з Дж. Мазіні. Младапалякі таксама высылалі эмісараў на радзіму. Сярод іх найбольшых поспсхаў удалося дасягнуць Шыману Канарскаму, дзейнасць яго ў значнай ступені адбывалася на тэрыторыі Беларусі. Найболын актыўныя дзеянні младапалякаў заканчваюцца сярэдзінай 1830-х гг. Затым частка знакамітых публіцыстаў адышла ад супрацоўніцтва з імі, а ў 1836 г. Маладая Полыйча злучылася з Канфедэрайыяй Польскага Народа, якая затым пераўтварылася ў арганізацыю Аб ’яднанне Польскай Эміграцыі (АПЭ) (Zjednoczenie Emigracji Polskiej) [261, s. 148-159],
Апанентамі дэмакратаў былі прыхільнікі кансерватыўных ідэй на чале з князем Адамам Чартарыскім. Вакол яго гуртаваліся пераважна заможныя эмігранты. Яны будучую незалежную Рэч Паспалітую бачылі канстытуцыйнай манархіяй, а яе будучым каралём — прадстаўніка роду Чартарыскіх. Абгрунтаваннем гэтага служыў той факт, што род Чартарыскіх знаходзіўся ў сваяцтве з Панятоўскімі, прадстаўнік якіх з’яўляўся апошнім каралём Рэчы Паспалітай. Часта арганізацыі, створаныя прыхільнікамі гэтага лагера, не мелі палітычнай накіраванасці. Вялікія грашовыя сродкі дазвалялі заможным эмігрантам займацца дабрачыннай і навукова-культурнай дзейнасцю. 9 красавіка 1832 г. у Парыжы было створана Літаратурнае (пазней — Гісторыка-Літаратурнае) таварыства на
чале з А. Чартарыскім. У яго склад увайшлі многія заможныя эмігранты. На яго пасяджэннях, апрача чытання літаратурных твораў яго сяброў, абмяркоўваліся і палітычныя праблемы. Адной з функцый, якую яно выконвала, была прапаганда дзейнасці эмігрантаў у Еўропе. Дзякуючы гэтай арганізацыі, былі сабраны найболын багатыя матэрыялы, якія тычацца эміграцыі ўдзельнікаў паўстання 1830-1831 гг. Для захавання і публічнага карыстання зборамі ў 1839 г. у Парыжы была адкрыта Польская бібліятэка [210], I Гісторыка-Літаратурнае таварыства, і Польская бібліятэка існуюць і дзейнічаюць у Парыжы да сённяшняга дня.
29 снежня 1832 г. было ўтворана Таварыства Навуковай Дапамогі, на чале якога таксама стаў А. Чартарыскі. Сваёй мэтай яно паставіла дапамогу эмігрантам, якія жадалі працягваць сваё навучанне па-за межамі радзімы ці ўладкавацца на працу на прамысловыя прадпрыемствы. Для навучэнцаў дапамога аказвалася ў выглядзе стыпендый, якія выплачваліся аднаразова ці на працягу пэўнага часу. За першыя тры гады свайго існавання таварыства выплаціла стыпендыі 41-му эмігранту, і яшчэ каля 100 стыпендый былі выплачаны аднаразова. Таварыства таксама займалася выданнем навуковых прац эмігрантаў. У прыватнасці, дзякуючы яму друкаваліся доктарскія працы эмігрантаў, якія вучыліся ў Медыцынскай акадэміі ў Манпэлье. Яго намаганнямі ў Парыжы была адкрыта Вайсковая школа для былых паўстанцаў, а ў гарадах Нансі і Арлеан — школы для іх дзяцей [208, t. 3, s. 46; 286, s. 26-27].
12 сакавіка 1834 г. было створана Таварыства Дабрачыннасці Польскіх Дам на чале з жонкай А. Чартарыскага Ганнай з Сапегаў. У яго склад увайшлі дамы з эміграцыйных арыстакратычных колаў. Таварыства ставіла сабе за мэту апеку над хворымі, сіротамі, старымі і знявечанымі, дапамогу пазбаўленым грашовай дапамогі ад французскага ўрада і беспрацоўным. Свае сродкі яно атрымоўвала ад правядзення дабрачынных латарэй і ахвяраванняў. У першыя гады існавання яму ўдавалася штогод збіраць каля 30 тыс. франкаў [208. t. 3, s. 306].
Аднак арганізацыі кансерватараў у эміграцыі не абмяжоўваліся выключна культурнымі ці дабрачыннымі мэтамі. Для рэалізацыі сваіх палітычных мэтаў імі таксама ствараліся асобныя арганізацыі, галоўнай з якіх стаў Саюз Нацыянальнай Еднасці (СНЕ). Ён быў утвораны 28 студзеня 1833 г. у Парыжы. Яго заснавальнікамі разам з князем А. Чартарыскім, які стаў на чале яго, выступілі некаторыя прадстаўнікі вышэйшага кіраўнічага складу паўстання, сярод якіх былі генералы Г. Дэмбінскі і Ю. Бэм. Арганізацыя была тайнай і вылучалася ступенчатай іерархіяй. Яна таксама займалася высылкай эмісараў на радзіму. Галоўным друкаваным органам прыхільнікаў А. Чартарыскага ў 1830-я гг. стала газетаХроніка польскай эміграцыі (Kronika Emigracji Polskiej) [260, s. 122-123; 306],
У 1839 г. ніжэйшыя ступені іерархіі СНЕ былі пераўтвораны ў Паўстанцка-Манархічны Саюз, кіраўніцтва якім з часам перайшло да Уладзіслава Замойскага. У Акце палітычнай веры гэтай арганізацыі сцвярджалася, што
МатвейчыкД. Ч. Выгнаныя з роднага краю: Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Пітвы незалежная польская дзяржава павінна стаць кантытуцыйнай манархіяй. а яе каралём — паляк. Заканчваўся акт фразай караля я лічу адзіным і самым моцным сродкам для вяртання незалежнасці айчыны. У 1839 г. галоўным органам эміграцыйных кансерватараў стала газета Трэці Травень (Trzeci Maj), якая выходзіла да 1848 г. [261, s. 213-214],
30 сакавіка 1843 г. было афіцыйна абвешчана пра заснаванне Манархічнага Згуртавання Заснавальнікаў і Сяброў Трэцяга Траўня, якое стала больш вядома пад назвай Манархічнага Таварыства Трэцяга Траўня альбо Таварыства Трэцяга Траўня (ТТТ). Яго мэтай аб’яўлялася палітычная незалежнасць для польскай дзяржавы, дасягнутая праз паўстанне ўласнымі сіламі, якія найлепей змогуць згуртавацца вакол караля Польшчы. На яго чале стаяў генеральны дырэктар, пасаду якога пачаткова заняў Нарцыз Алізар, і капітула, а структурна таварыства падзялялася на аддзелы. Таксама арганізоўваліся рэгіянальныя аддзяленні таварыства, у кожным з якіх абіраўся дырэктар і рада. У 1845 г. у яго складзе налічвалася каля 1 тыс. эмігрантаў. А. Чартарыскі не прымаў удзелу ў дзейнасці гэтага таварыства. 3 часам дамінаваць у ім пачаў У. Замойскі [261, s. 215-216],
У 1843 г. сям’ёй Чартарыскіх быў набыты палац XVII ст. пад назвай Атэль Лямбэр (Hotel Lambert). Ён стаў сядзібай А. Чартарыскага, а затым — цэнтрам усяго канссрватыўнага лагера. 3 гэтага часу ў адносінах да кансерватыўнай плыні пачынае ўжывацца назва Атэль Лямбэр. У перыяд да паўстання 1863— 1864 гг. гэтая сядзіба была галоўным цэнтрам прапаганды польскай справы ў Еўропе [261, s. 216],
Прадстаўнікі кансерватыўнага лагера завязвалі кантакты з французскімі і англійскімі дыпламатычнымі коламі, разлічваючы на іх дапамогу ў аднаўленні незалежнасці польскай дзяржавы. Дзейнасць А. Чартарыскага ў многіх краінах рэалізоўвалася праз місіі. Напрыклад, яго сталая місія знаходзілася ў Рыме, дзе эмігранты спрабавалі ўплываць на Папу Рымскага [505], Зыходзячы з пераканання, што незалежнасць вернецца ў Польшчу ў выніку паўстання ці рэвалюцыі, якія адбудуцца ва ўсёй Еўропе, А. Чартарыскі ствараў місіі ў дзяржавах, якія з’яўляліся цэнтрамі неспакою ў Еўропе і патэнцыяльна маглі ўступіць у канфлікт з Расіяй. Таму значная колькасць місій была створана ў Асманскай імперыі і менавіта туды была выслана найбольшая колькасць прадстаўнікоў А. Чартарыскага. Некаторым з іх удалося дасягнуць Каўказа, дзе горцамі вялася барацьба за незалсжнасць ад Расіі, а таксама Афганістана і Персіі. Галоўным вынікам дзейнасці ў Асманскай імперыі стала стварэнне падчас Крымскай вайны дывізіі султанскіх казакаў на баку саюзнікаў [261, s. 219-225],
Варта адзначыць, што кансерватыўны лагер таксама не быў аднастайным. Асабліва павялічыўся ў ім падзел пасля таго, як кансерватыўная газета Трэці Травень з маўклівай згоды А. Чартарыскага пачала называць яго польскім каралём de facto. Напрыклад, Юзаф Кашыц крытыкаваў А. Чартарыскага за падобную пазіцыю ў сваім лісце да яго ад 13 сакавіка 1841 г. [161, s. 593-595],
Таксама негатыўна выказваўся тыднёвік Нацыяналыіая газета (Dziennik Narodowy), уладальнікам якой быў Уладзіслаў Плятэр. 1 красавіка 1843 г. газета пісала: На чале яе [канссрватыўнай партыі — аўт.] стаіць палітычна памерлы cmapau [А. Чартарыскі — аўт.], якім кіруюць некалькі авантурных і пыхлівых чалавек [419].
Разам з палярызацыяй палітычных перакананняў назіраецца імкненне пэўнай часткі дзеячаў да згуртавання эміграцыі ў межах адной арганізацыі. Аднак, як правіла, і гэтыя арганізацыі схіляліся да памяркоўна-дэмакратычных поглядаў. Найбольш актыўным прадстаўніком падобных памкненняў быў I. Лялевель.
Першай такой арганізацыяй з’яўляецца Польскі Нацыянальны Камітэт (Komitet Narodowy Polski) (ПНК). Ён быў утвораны на месцы Часовага Камітэта Эміграцыі (Komitetu Tymczasowego Emigracji) 8 снежня 1831 г. групай з 87 эмігрантаў. Яго старшынёй быў абраны 1. Лялевель. Акрамя яго, у склад камітэта было абрана 9 чал. Сваімі мэтамі камітэт паставіў прамаўляць ад імя эмігрантаў, клапаціцца пра народны інтарэс і лёсы землякоў, што знаходзяццаў эміграцыі [174, s. 4], ПНК праіснаваў нядоўга. У ім выразна пераважалі прадстаўнікі беларуска-літоўскіх губерняў, якія былі грамадзянскімі асобамі, што выклікала негатыўныя адносіны да яго з боку большасці эмігрантаў, якія паходзілі з Каралеўства Польскага і былі прафесійнымі вайскоўцамі. За выданне адозвы Да рускіх, дзе расійскі цар выстаўляўся бязлітасным дэспатам і хлусам [407], а рускія заклікаліся да барацьбы з ім, усе тыя, хто паставіў пад ёй подпіс, былі выдалены з Парыжа. 24 снежня 1832 г. паліцыяй быў забаронены і сам камітэт, хаця фармальна ён існаваў да 1 ліпеня 1833 г., калі I. Лялевель выдаў паведамленне пра спыненне яго дзейнасці [261, s. 93].
24 жніўня 1832 г. прадстаўнікамі эміграцыйных калоній было прынята рашэнне стварыць іншы камітэт, главой якога быў абраны генерал Юзаф Двярніцкі. Яго фарміраванне было скончана 27 кастрычніка 1832 г. Ён быў названы Нацыянальным Камітэтам Польскай Эміграцыі (НКПЭ). Яго заснавальнікамі НКПЭ планаваўся як агульнае прадстаўніцтва для ўсёй эміграцыі, але гэтага яму дасягнуць не ўдалося. Камітэт не здолеў атрымаць прызнання гэтага статуса ні ад эмігрантаў, ні ад французскіх уладаў. Ва ўмовах усё болынай дыферэнцыяцыі палітычных поглядаў НКПЭ таксама не змог праіснаваць доўга. 15 траўня 1834 г. выйшла паведамленне пра яго самароспуск [261, s. 99-100],