Выгнаныя з роднага краю
Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады)
Дзмітрый Матвейчык
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2011
7 чэрвеня 1837 г. было ўтворана Аб’яднанне Польскай Эміграцыі (АПЭ) — чарговая арганізацыя, якая прэтэндавала на спалучэнне ў сваіх радах усёй эміграцыі. На чале АПЭ стаяў Польскі Нацыянальны Камітэт, які павінен быў складацца з 5 чал. Кіраўніком АПЭ быў абраны I. Лялевель. Пачаткова яму ўдалося атрымаць прызнанне ад прыкладна 2,5 тыс. эмігрантаў, але АПЭ не змог разгарнуць актыўнай дзейнасці. Аб’яднанне было занята складаным працэсам унутранага фарміравання і не змагло выйсці па-за яго межы.
Выбары ў кіраўнічы камітэт часам цягнуліся гадамі. У выніку з-за адсутнасці дзейнасці многія эмігранты адышлі ад працы ў АПЭ. 11 ліпеня 1846 г. яно было афіцыйна распушчана [261, s. 204-210],
Згаданымі аб’яднаннямі спіс эміграцыйных арганізацый нс вычэрпваецца. Іх былі створаны дзясяткі. Аднак яны моцна саступалі вышэйзгаданым і ў актыўнасці, і ў прадстаўнічасці, а існаванне некаторых з іх абмяжоўвалася толькі выданнем акта заснавання.
3.2. Таварыства Літоўскае і Рускіх Зямель
Сярод эмігрантаў з беларуска-літоўскіх губерняў тэндэнцыя да гуртавання ў асобныя арганізацыі назіралася з самага пачатку іх жыцця па-за межамі радзімы.
Прыбыццё і пасяленнс ў Парыжы значнай колькасці ўраджэнцаў беларускалітоўскіх губерняў прывялі да заснавання 10 снсжня 1831 г. Літоўскага Таварыства'. Галоўным ініцыятарам яго стварэння стаў Цэзар Плятэр, а першым сакратаром — яго старэйшы брат Уладзіслаў. У арганізацыі таварыства ўдзельнічалі 10 эмігрантаў з усходніх тэрыторый былой Рэчы Паспалітай, галоўным чынам з тэрыторыі былога ВКЛ: Антоні Працішэўскі, Адам Калыска, Юзаф Зянковіч, Людвік Замбрыцкі, Валерыян Пятксвіч, Ян Граткоўскі, Антоні Глушнсвіч, Караль Эдвард Вадзінскі [148, к. 1-2], Сярод 19 эмігрантаў з беларуска-літоўскіх губерняў, чыё знаходжанне ў Парыжы ў гэты час вядома, 12 увайшлі ў таварыства. 5 сакавіка 1832 г. да яго далучыліся выхадцы з Валыні, Падолля і Украіны, і таварыства змяніла сваю назву на Таварыства Ліпюўскае і Рускіх Зямель (ТЛРЗ) (пол. — Towarzystwo Litewskie і Ziem Ruskich, фр. — La Societe Lithuanienne et des Terres Russiennes) [148, s. 80-81],
Парыж, будучы цэнтрам палітычнага і інтэлектуальнага жыцця Францыі і ўсёй Еўропы. быў у гэты час галоўным акумулятарам усялякага роду ідэй. Менавіта тут былыя паўстанцы найбольш лёгка маглі даведацца пра адносіны еўрапейскай грамадскасці да сваёй радзімы. У першым абзацы акта заснавання ТЛРЗ гаворыцца: Ліцвіны, якіх страта агульнай іх Маці, асудзіўшы на балючае выгнанне, сабрала ў Парыжы, хутка ўбачылі, якоемаецца недакладнае і нават фальшывае ўяўленне пра несмяротнае Літоўскае паўстанне, пра насельніцтва Літвы [148, k. 1], У гэтым дакуменце не называюцца іншыя прычыны стварэння таварыства.
Колькасць ураджэнцаў беларуска-літоўскіх губерняў не была адзінай перадумовай стварэння ў гэтым горадзе іх асобнай арганізацыі. Напрыклад, у калоніі ў Авіньёнс ці ў Буржы ў 1832 г. знаходзілася значна большая іх група, алс ніводнага падобнага аб’яднання тут створана не было. Павінен быў існаваць
1 Статут ТЛРЗ ужо апублікаваны ў айчыннай навуковай літаратуры [Матвейчык Д. Ч. Рукапісныя дакументы ТаварыстваЛітоўскага...] і таму не змяшчаецца ў гэтым выданні.
нейкі іншы фактар, які паўплываў на ўтварэнне Таварыства Літоўскага. Гэтым фактарам стала прадстаўнічасць ураджэнцаў беларуска-літоўскіх губерняў. Гэта не былі радавыя ўдзельнікі паўстання. Сярод заснавальнікаў ТЛРЗ было 8 дэпутатаў на сейм ад забраных зямель, чацвёра камандзіраў паўстанцкіх атрадаў, двое ўваходзілі ў склад Камітэта-Літоўскага паўстання. Гэта была эліта паўстанцаў з беларуска-літоўскіх губерняў. Большасць з іх уваходзіла ў склад утворанага ў Варшаве ў ліпені 1831 г. Камітэта літоўска-рускіх зямель [313, s. 159; 423], Менавіта яны перанеслі ў эміграцыю традыцыю гуртавання ліцвінаў і русінаў. ТЛРЗ было арганізацыяй, у складзе якой апынулася вялікая колькасць вядомых дзеячаў культуры. Як пісаў А. Вярніцкі, сярод яго сябраў амаль палова паслужыла нашаму народу на полю пісьменніцтва і... ў прыгожых мастацтвах [456, s. 211]. Яго сябрамі былі Адам Міцкевіч, Юльюш Славацкі, Іаахім Лялевель, Генрык Дмахоўскі, генерал Ян Умінскі, Яўстах Янушкевіч і шмат іншых вядомых у эміграцыі і на радзіме асобаў.
Галоўнымі мэтамі стварэння ТЛРЗ, як сведчыць яго пачатковы Статут (Ustawy), прыняты на пасяджэнні 10 сакавіка 1832 г., абвяшчаліся: па-першае, збор матэрыялаў па гісторыі паўстання ў Літве ірускіх землях, па-другое, апісанне гэтых краін з гістарычнага і статыстычнага пункту гледжання, па-трэцяе, даследаванне іх насельніцтва [148, к. 9], Такім чынам, ТЛРЗ намеравалася даследаваць свой родны край, а вынікі сваіх даследаванняў падаваць да ўвагі еўрапейскай грамадскасці. Асабліва адзначалася, што сябры ТЛРЗ павінны былі клапаціцца, каб у сваіх творах не кампраметаваць землякоў і паплечнікаў, якія засталіся на радзіме [148, к. 28]. Пазней, сутыкнуўшыся з эміграцыйнымі рэаліямі, ТЛРЗ пашырыла пачаткова акрэсленыя мэты. У сваёй адозве ад 23 жніўня 1832 г. — чарговым праграмным дакуменце — яно ўжо не абмяжоўвалася выключна культурна-прапагандысцкімі мэтамі. У ёй пісалася, што ТЛРЗ мае на мэце: займацца лёсам нешчаслівых эмігрантаў аблягчаць нашай моладзі неабходнае вывучэнне навук і мастацтваў, а таксама рыхтавацца даўсіх зменаў, якія маглі б адбыццаў палітычным свеце [148, к. 28].
Падобныя па-рознаму інтэрпрэтаваліся сучаснікамі. Напрыклад, Ю. Заліўскі наконт мэтаў ТЛРЗ сцвярджаў наступнае: ... пры выпадку калі б забраныя польскія правінцыі якім-небудзь спосабам адпалі ад Расіі, утрымаць сваю ранейшую назву Вялікага Княства Літоўскага і не даць раздзяліцца на якіянебудзь іншыя часткі, г. зн. утрымаць народнасць Ліцвінаў [479, s. 433].
Узяўшы сваёй задачай прапаганду роднага краю, ТЛРЗ ужо на трэцім сваім пасяджэнні, на дзевяты дзень свайго існавання, — 19 снежня 1831 г., прыняло рашэнне аб напісанні кожным з яе сяброў пэўнай часткі гісторыі паўстання на тэрыторыі Беларусі, Літвы і Украіны. Напрыклад, К. Э. Вадзінскі ўзяў на сябе абавязак напісаць твор пад назвай Паўстанне ў Белавежскай пушчы, Л. Замбрыцкі — Паўстанне Віленскага і Троцкага паветаў, 1. Лялевель — Уплыў літоўскага паўстпання на дзейнасць Нацыянальнага Урада
/ Галоўнакамандуючага і г. д. На гэтым пасяджэнні сябрамі таварыства было вырашана напісаць 18 твораў падобнага кшталту [148, к. 36-38]. ТЛРЗ некалькі разоў звярталася да землякоў наконт супрацоўніцтва з ім у напісанні ўспамінаў пра паўстанне. Ужо 20 лютага 1832 г. адозва да ўраджэнцаў беларуска-літоўскіх губерняў у Безансоне заклікала ўсіх Ліцвінаў да ўзбагачэння яго матэрыялаў, якія тычацца Паўстання Літвы, новымі ўспамінамі, якія, напэўна, не адзін з нас напісаў [148, s. 68], А. Міцкевіч напрыканцы 1832 г. ад імя ўсяго таварыства звяртаўся да землякоў з адозвай аб напісанні і прысланні яму ўспамінаў з часоў паўстання, а таксама падаваў ад сябе некаторыя агульныя прынцыпы напісання такога роду твораў [383],
На пасяджэнні 1 красавіка 1832 г. была створана спецыяльная камісія, якая павінна была заняцца рэдагаваннем прысланых таварыству прац [148, к. 102]. Тэрмін напісання твораў і падачы іх таварыству, паводле прапановы старшыні, кожны з аўтараў абіраў сабе сам. Але варта адзначыць, што матэрыялы прыбывалі са значным спазненнем у адносінах да абранага тэрміну. Некаторыя творы, падача якіх была абяцана на вясну 1832 г„ прыбылі толькі ўвосень 1832 г. [148].
Пачаткова ў ТЛРЗ пераважалі намеры выдання сабраных матэрыялаў у аўтарскай версіі. Але пазней, паводле ініцыятывы Фелікса Уратноўскага, было прынята рашэнне пра выкарыстанне іх для напісання гісторыі паўстання на тэрыторыях Беларусі, Літвы і Украіны. Адначасова вялася дыскусія пра магчымасць перакладу будучага твору на іншыя еўрапейскія мовы [148, к. 122, 123, 141].
Рэалізаваць свае намеры і напісаць гісторыю паўстання ў беларуска-літоўскіх губернях Ф. Уратноўскаму не ўдалося. У выніку збегу розных акалічнасцяў ён быў вымушаны апублікаваць успаміны ў версіі, набліжанай да аўтарскай. У студзені 1833 г. у эміграцыйнай прэсе з’явілася інфармацыя пра хуткае выданне ўспамінаў. 25 лютага пабачыў свет першы сшытак, другі — у сакавіку, атрэці выйшаў толькі ў траўні 1833 г. [215, s. 173],
Навукова-прапагандысцкі кірунак быў галоўным, але не адзіным у дзейнасці ТЛРЗ. Ведаючы цяжкі стан ўраджэнцаў беларуска-літоўскіх губерняў у эміграцыі, таварыства рабіла спробы паляпшэння іх долі. У лісце ад 10 лютага 1832 г. да сваіх пазнейшых сяброў Міхала Падчашынскага і Канстанціна Залескага ў гарадах Мэтц і Страсбург ТЛРЗ разважала над зручнасцямі і нязручнасцямі ў пасяленні эмігрантаў у калоніях Францыі [148, к. 47-61].
Значным крокам наперад у паляпшэнні матэрыяльнага стану ўраджэнцаў беларуска-літоўскіх губерняў у Францыі стала заснаванне Літоўскага Вайсковага Камітэта (ЛВК). У яго склад уваходзілі былыя камандзіры паўстанцкіх атрадаў, якія дзейнічалі ў Літве, Беларусі і Украіне. Галоўнай мэтай дзейнасці павінна было стаць пацвярджэнне вайсковых чыноў ліцвінаў і русінаў, атрыманых імі ў час паўстання, але не прызнаных французскім урадам [148, к. 72]. Такімі дзеяннямі таварыства імкнулася павысіць грашовую дапамогу, якая выплачвалася французкімі ўладамі ў залежнасці ад вышыні чына. Часам нават гэтых грошай
афіцэрам не хапала на аплату найбольш пільных патрэбаў. Большасці эмігрантаў з беларуска-літоўскіх губерняў дапамога аказвалася як для падафіцэраў і падхаружых — 22 франкі на месяц [265, s. 498]. Гэта выклікала жаданне атрымаць пацвярджэнні сваіх чыноў, у чым і павінна было дапамагаць ТЛРЗ.
Праект заснавання ЛВК быў абмеркаваны на пасяджэнні 27 лютага 1832 г., а напісанне яго статута даверана Я. Янушкевічу. 18 сакавіка 1832 г. адбылося першае пасяджэнне камітэта, на якім яго старшынёй быў абраны А. Працішэўскі. Яго мэтай прызнана жаданне дапамогі сваім землякам, якія шукаюць прытулку ў Францыі..., выданне афіцыйных пасведчанняў і прызнанне чыноў атрыманых у рэвалюйыі 1831 г., тымусім, якія немаюць ніякіх доказаў нагэта і будуць па іх звяртацца ў Камітэт [20, с. 123-137; 148, к. 78; 422, t. 2, s. 482].
Пасля заснавання ЛВК сюда пачалі даходзіць лісты ад эмігрантаў з беларуска-літоўскіх губерняў, якія жылі ў французскай правінцыі. Для прызнання чына было дастаткова пасведчання асобаў, якія падчас паўстання ў Літве знаходзіліся сярод яго кіраўніцтва. Як правіла, падобныя прашэнні разглядаліся камітэтам у станоўчы бок [160, к. 15; 163. к. 423],