Выгнаныя з роднага краю
Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады)
Дзмітрый Матвейчык
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2011
Захаванню і нават павелічэнню напружанасці паміж ураджэнцамі зямель былога ВКЛ і Каралеўсва Польскага спрыялі моцныя супярэчнасці, звязаныя з вайсковымі чынамі. Караняжы не прызнавалі ліцвінаў, якія ў псраважнай большасці не служылі да паўстання ў рэгулярным войску і ўдзельнічалі ў ім у якасці апалчэнцаў, годнымі тых вайсковых чыноў, якімі яны карысталіся ці імкнуліся карыстацца ў эміграцыі. Утварэнне Літоўскага Вайсковага Камітэта яны таксама ўспрынялі негатыўна. Як пісаў Л. Гадон, знайшліся такія былыя польскія афіцэры, што, пабуджаныя нейкай зайздрасцю, супраціўляліся гэтаму і агітавалі, каб чыны, нададзеныя Літоўскім Камітэтам, не прызнаваліся [208, t. 3, s. 42], Сярод гэтых былых афіцэраў знаходзіліся таксама і ўраджэнцы зямель былога ВКЛ. На пасяджэнні ТЛРЗ 13 траўня 1832 г. палкоўнік Міхал Яцкоўскі, ураджэнец Вільні, удзельнік напалеонаўскіх войнаў [167, t. 2, s. 184], негатыўна выказаўся пра дзейнасць камітэта і пра некаторых, што неналежна ісвавольна надаюць сабе вайсковыя чыны [ 148, k. 113]. К. Залескі ў лісце да ТЛРЗ са Страсбурга ад 6 сакавіка 1832 г. пісаў, што не ўсе ліцвіны, якія праязджалі праз гэты горад, падтрымлівалі таварыства ў справе вайсковых чыноў і асуджалі намаганні паіівердзіць чыны і спосаб іхразгляду і прызнання [ 150, к. 9].
У пачатковы перыяд эміграцыі выпадкі, калі старэйшыя (ці старыя) вайскоўцы, якія на момант пачатку паўстання ўжо знаходзіліся ў складзс рэгулярнага войска, адносіліся са знявагай да непрафесійных жаўнераў, у калоніях адбываліся нярэдка. Прычым сярод старых вайскоўцаў былі не толькі вышэйшыя чыны, але і ніжэйшыя. У калоніі ў Буржы група старых вайскоўцаў складалася псраважна з падхаружых і падафіцэраў, а на чале іх стаяў паручнік Канстанцін Траскоўскі (ураджэнец г. Брэста Гродзенскай губ.). Варта заўважыць, што гэтая група заставалася ў калоніі ў колькаснай меншасці. Большасць былых прафесійных вайскоўцаў, якія там жылі, спагадліва ставілася да апалчэнцаў, якія ўдзельнічалі ў паўстанні, імкнуліся перадаць ім свас всды [133, s. 152-153], У калоніі ў Безансоне адбыўся падзел на старых і маладых вайскоўцаў. Старыя заставаліся прыхільнікамі ген. Ю. Бэма, маладыя — I. Лялевеля і ПНК. Да групы маладых Юзаф Патрыкоўскі адносіў маладых афіцэраў з паўстання, студэнтаў падхаружых і ўсіх людзей розуму і навук [422, t. 1, s. 106-107],
Ужо сам факт заснавання ТЛРЗ многімі караняжамі быў успрыняты як праява літоўскага сепаратызму. Пасля свайго вяртання з Авіньёна і Люнэль Я. Янушкевіч даносіў таварыству, што знайшоў там наракаючых наўтварэнне Таварыства Літоўскага / Рускіх Зямель, якое складаецца з арыстакратаў і мае мэты, супрацьлеглыя духу часу [148, к. 116], Тое ж вынікала з ліста да ТЛРЗ з Авіньёна, прачытанага на пасяджэнні 4 сакавіка 1832 г.: Некаторыя, як здаецца, у ім [ТЛРЗ — аўт.] бачаць нейкі від адрознення ад галоўнага для ўсіх Палякаў і агульнага інтарэсу [148, к. 79],
Гэтыя абвінавачанні ў сепаратызме супярэчылі галоўнаму дакументу ТЛРЗ. У іх няма ніводнай згадкі пра сепаратызм, пра аддзяленне ліцвінаў
ад караняжаў і да т. п. Наадварот, усе публічныя выступленні таварыства сведчаць пра імкнснне да сумеснай дзейнасці для аднаўлення агульнай айчыны — Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў. Найбольш яскравым прыкладам такой пазіцыі могуць паслужыць матэрыялы публічнага сйяткавання першай гадавіны паўстання ў землях былога ВКЛ 25 сакавіка 1832 г. Гэтае святкаванне было самым вядомым публічным выступленнем ТЛРЗ. У прамовах кожнага з выступоўцаў гучалі словы, якія сведчаць пра імкненне да сумеснай дзейнасці. Прыкладам узорнага братэрскага злучэння народаў выстаўляліся Крэўская і Люблінская ўніі [316],
Падобны тон мела адозва ТЛРЗ да землякоў ад 20 жніўня 1832 г.: Ліцвіны і Русіны заснавалі Таварыства Літоўскае, каб абвясціць свету, што Русь і Літва падзяляюць лёс Польшчы, што Літва і Русь з ’яўляюцца Польшчай [407, s. 15], Яшчэ не раз падобныя словы сустракаюцца ў іншых дакументах таварыства. У дасланым яму лісце з Авіньёна пісалася: Ліцвіны... не перасталі быць братамі Палякаў, не забылі пра самыя шчыльныя сувязі гэтых двух братэрскіх народаў [150, к. 7]. М. Падчашынскі ў лісце да ТЛРЗ пісаў: Няма Літвы без Польшчы і Полыйчы без Літвы [150, к. 4], Міхал Лісецкі, высланы ад ТЛРЗ у Безансон, пераконваў мясцовых эмігранаў, што польскі нацыянальны інтарэс стаіць на першым планеўЛіцвінаў і Русінаў [148, к. 109],
Каб канчаткова пазбавіцца абвінавачанняў у літоўскім сепаратызме, на пасяджэнні 13 жніўня 1832 г. было прапанавана замяніць назву аб’яднання на Таварыства Польскае. Супраць гэтага выступіў новапрыняты на папярэднім пасяджэнні (6 жніўня) Станіслаў Ворцэль, які сказаў, што быў бы рады бачыць як мага даўжэйшае існаванне Таварыства з яго цяперашняй назвай, каб усялякімі спосабамі паведамляць Еўропе пра нашую старажытную гісторыю, працы і апошняе паўстанне [148, к. 136; 371, s. 72],
Таксама ідэю адзінства ўсіх зямель былой Рэчы Паспалітай выражала сімволіка таварыства. На яго віньетцы на псршым планс была змяшчана Пагоня, над якой — Белы Арол, а пад стапамі яго знаходзіліся харугвы з гербамі забраных зямель: Белай Русі, Чорнай Русі, Княства Смаленскага, Жмудзі, Чырвонай Русі, Валыні, Падолля і Украіны. Гэта ўсё сімвалізавала як еднасць усіх зямель адзінай дзяржавы, так і іх гістарычныя своеасаблівасці [405, s. 208]. На пячатцы ТЛРЗ былі прадстаўлены Пагоня і Белы Арол, а над імі 8 зорак, якія з'яўляліся сімвалам 8 згаданых частак Рэчы Паспалітай.
Падобная пазіцыя ТЛРЗ давала пэўны плён. Караль Баркоўскі, ураджэнец Валыні, які ніколі нс быў сябрам Таварыства, адзначаў у сваіх успамінах: Таварыства Літоўскае і Рускіх Зямель выклікала адвечную салідарнасць, якая заўжды яднала Палякаў, Ліцвінаў і Русінаў каб і гэтыя апошнія прымалі ўдзел у барацьбе, якая пачынаецца дзеля справы супольнай Айчыны — Польшчы г/элай, вольнай, незалежнай [171, s. 13].
Для больш шырокай прапаганды сваіх ідэй, а таксама для атрымання матэрыяльнага прыбытку ТЛРЗ вырашыла адбіць медаль у памяць пра паўстаннс ў Літве ірускіх землях. Ен прадстаўляў атлета, які разрываў ланцугі, што абазначала Рэч Паспалітую, якая вызваляецца, з другога боку знаходзіліся гербы ВКЛ і Каралеўства Польскага ў атачэнні паўстанцкай сімволікі. 3 25 лістапада 1832 г. выбіццём медаля займаўся Ю. Славацкі, і ў пач. 1833 г. яму ўдалося рэалізаваць гэты праект, нягледзячы на шматлікія перашкоды. Аднак ніякага прыбытку гэтая аперацыя не прынесла. Медаль быў адбіты са значным спазненнем і нават не ўсе падпісчыкі яго атрымалі. Замест паляпшэння матэрыяльнага стану акцыя запатрабавала дадатковых выдаткаў. Яшчэ ў 1836 г. да сяброў ТЛРЗ прыходзілі лісты з просьбай даслаць аплачаныя некалькі гадоў таму медалі [155; 271].
3 цягам часу дзейнасць таварыства запавольвалася. 3 10 снежня 1831 г. да 7 ліпеня 1833 г., калі адбыўся апошні сход, ТЛРЗ правяло 60 пасяджэнняў. Палова з іх (30) прыпала на першыя паўгода яго існавання. За наступныя паўгода (да 10 снежня 1832 г.) адбылося 20 пасяджэнняў, а ў апошняе паўгоддзе — з 15 студзеня да 7 ліпеня 1833 г. — 10. 3 лета 1832 г. таварыства ўсё больш хілілася да заняпаду. У канцы 1832 г. адбываліся спробы асобных эмігрантаў выйсці з яго.
На 42-м пасяджэнні 17 верасня 1832 г. I. Дамейка ўнес праект падзелу працы на 2 аддзелы (секцыі):
• аддзел гістарычных і адміністрацыйных навук, а таксама літаратуры і мастацтва, да якога павінны былі адносіцца Права, Адміністрацыя, Палітыка, Гісторыя, Навука гандлю, Паэзія і прыгожыя мастацтвы',
• аддзел навук вайсковых, натуральных і тэхнічных, які павінен быў ахапіць Ваенную навуку, Матэматыку, Навуку прыродазнаўства, Механіку, Аграномію, Тэхналогію, Архітэктуру і да т. п.
На думку I. Дамейкі, такі падзел мог надаць Таварыству свежую энергію і прыцягнуць у яго новых сяброў. Пасяджэнні аддзелаў павінны былі адбывацца два разы на месяц, а на трэці раз — агульнае пасяджэнне ўсяго таварыства. Праект быў адзінагалосна прыняты на гэтым жа сходзе [148, к. 146-161].
Нягледзячы на аптымістычную ацэнку I. Дамейкі на агульным справаздачным за год пасяджэнні ТЛРЗ 10 снежня 1832 г. [гл.: 148, к. 191-195; 463, к. 564-566], хутка выявіліся негатыўныя моманты падобнага падзелу. 1 лютага 1833 г. Г. Кайсевіч і Ф. Шэмёт раскрытыкавалі падзел. На думку Г. Кайсевіча, ён выклікаў разрыў кантактаў паміж сябрамі, што ў сваю чаргу прывяло да адзервянення таварыства [148, к. 197-198], На гэтым жа пасяджэнні К. Залескі выказаў прапанову аб ліквідацыі падзелу, і на наступным сходзе 1 сакавіка 1833 г. ён быў спынены на неабмежаваны час [148, к. 199-200],
Яшчэ адной спробай выйсця з крызісу стала прапанова К. Залескага, зробленая на пасяджэнні 12 лістапада 1832 г. Паводле яго жадання, Ц. Плятэр склікаў надзвычайнае пасяджэнне, на якім Залескі прапанаваў унясенне іншых
зменаў у арганізацыю ТЛРЗ: стварэнне асобнага (апрача ўжо існуючых на той момант двух аддзелаў) палітычнага аддзела для сувязяў упалітычных мэтах з Ліцвінамі, што знаходзяцйа ў калоніях. Як слушна адзначае А. Новак, прапанова Залескага фактычна была накіравана на стварэнне літоўскай палітычнай партыі [405, s. 213]. Аднак большасць прысутных на гэтым сходзе сяброў не падтрымала яго. Толькі Ксаверы Аранскі, Леан Працлаўскі і Л. Ходзька выказаліся за больш дакладны разгляд гэтай прапановы [148, к. 167-171; 171, s. 154-157]. Тым не менш нават сама пастаноўка такога пытання сведчыла пра існаванне нявырашанай праблемы палітычнага прадстаўніцтва ў эміграцыі ўраджэнцаў Беларусі і Літвы.
Унесеная 12 лістапада 1832 г. прапанова Залескага была не першым выказваннем пра патрэбу палітычнай дзейнасці ТЛРЗ. Упершыню падобныя словы прагучалі з вуснаў Залескага яшчэ 29 сакавіка. Яго тады падтрымаў Ф. Шэмёт, які сказаў: ... я заўжды хацеў каб [Таварыства — аўт. ] мела палітычныя мэты... ія перакананы, што палітычная дзейнасць прынясе найбольш карысці Ліцвінам [148, к. 97]. Хаця 12 лістапада Залескі не атрымаў падтрымкі, ён не спыніў імкненні надаць таварыству больш палітычны характар. У далейшым на пасяджэннях гэты актывіст падымаў пытаннс пра ўдзел таварыства ў палітычным жыцці эміграцыі, але таксама беспаспяхова [148, к. 199],
Сярод фактараў, якія паспрыялі запавольванню дзейнасці ТЛРЗ, варта таксама адзначыць і часам негатыўныя адносіны эмігрантаў да яго кіраўніка — Цэзара Плятэра і яго брата Уладзіслава. Напрыклад, П. Капчынскі піша пра яго ў сваім дзённіку 23 лютага 1832 г.: ...я зразумеў што Цэзар Плятэр сапраўды салонны, гэта значыць павярхоўны, цёмны чалавек [158, s. 176], I яшчэ запіс ад 2 сакавіка 1832 г.: Прызнаюся, я немаю вялікай ахвоты хадзіць у ЛітоўскаРускае таварыства, бо пасяджэнні адбываюііца ў Плятэраў, якія абодва — плоскія галовы, а апрача гэтага панічы фанабэрацйа, бо з ’яўляюцца графамі, і таму не бываюць на народных пасяджэннях [ 158, s. 181].