Выгнаныя з роднага краю Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады) Дзмітрый Матвейчык

Выгнаныя з роднага краю

Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады)
Дзмітрый Матвейчык
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2011
71.84 МБ
Разам з дзясятым пасяджэннем заканчваецца другі перыяд існавання ТБА. Надыходзіць больш чым гадавы перапынак у яго дзейнасці.
На працягу 1833 года эмігранты з безансонскай калоніі былі расселены па іншых мясцовасцях Францыі. Вялікая колькасць з іх трапіла ў Каан дэп. Кальвадо. Менавіта там была зроблена чарговая спроба адрадзіць ТБА. Гэта адбылося 11 снежня 1833 г., калі прайшло адзінаццатае пасяджэнне ТБА. На ім В. Матушэвіч прачытаў статут таварыства, адрэдагаваны адмыслова створанай для гэтага камісіяй з яго ўдзелам. Пасля агучвання статута і дыскусіі аб ім пасяджэнне закрылі, а датай правядзення наступнага было абвешчана 3 студзеня 1834 г„ каб даць час сябрам дакладней азнаёміцца з дакументамі. Абавязкі сакратара таварыства з гэтага часу выконваў Ю. Патрыкоўскі [136, к. 505], Варта адзначыць, што ў яго дзённіках за гэты перыяд,
МатвейчыкД. Ч. Выгнаныя з роднага краю: Паслялістападаўская зміграцыя з Беларусі і Літвы якія дайшлі да нас, звссткі пра названую падзею пададзены вельмі каротка. Аўтар абмяжоўваецца толькі згадкай пра адкрыццё пасяджэнняў таварыства [422, t. 1, s. 240].
Найбольш яскравым момантам з трэцяга перыяду існавання ТБА з’яўляецца прапанова аб змене яго назвы, зробленая на дванаццатым пасяджэнні таварыства 28 снежня 1833 г. Янам Дварэцкім. Яго варыянт назвы гучаў так — Таварыства Згуртавання Сяброу Чалавеіітва. I хаця ніхто з прысутных не выказаўся супраць, рашэнне па гэтаму пытанню прынята не было [136, к. 506],
He абышлося без скандала і ў гэты перыяд. Сапраўдны сябра Людвік Навіцкі ў прысутнасці сведкаў завязаў бойку на вуліцы з падпаручнікам Валентам Вішанем. У выніку ён нс змог удзельнічаць у дванаццатым пасяджэнні і быў вымушаны пісьмова тлумачыць свой учынак. Усю віну ён ускладаў на свайго праціўніка і апраўдваўся самаабаронай [136, к. 505, 528, 529],
Апошняе вядомае пасяджэнне таварыства адбылося 9 студзеня 1834 г. На ім не было прынята ніякіх важных рашэнняў: да таварыства далучыліся двое новых сяброў (Платон Шчэрба і Аўгустын Карповіч), і разглядалася справа Л. Навіцкага (без вынясення канчатковага рашэння). У гэты ж дзень быў высланы ліст да некалькіх сяброў таварыства, у якім крытыкавалася старая гвардыя таварыства за бяздзейнасйь і малую актыўнасцьу дзейнасці [136, к. 509. 531; 422, t. l,s. 246],
Усё ўказвае на тое, што таварыства ў далейшым мела намер працягваць сваю дзейнасць. Па-першае, справа Л. Навіцкага была адкладзена на больш позні час [422, t. 1, s. 246], Гэта азначае, што ТБА збіралася пазней вярнуцца да разгляду гэтага пытання. Па-другое, на намеры далейшай дзейнасці ўказвае надрукаванне бланка для вядзення карэспандэнцыі, на якім быў напісаны апошні вядомы ліст таварыства. Па-трэцяе, варта адзначыць, што дакументы ТБА, якія дайшлі да нас, абрываюцца раптоўна, фактычна на паўслове. Дзённік жа Ю. Патрыкоўскага, які патэнцыяльна мог бы запоўніць прабелы, не захаваўся цалкам і змяшчае вялікія храналагічныя пусткі. Таму наяўныя дакументы не дазваляюць прасачыць далейшую гісторыю ТБА.
У другі і трэці перыяд свайго існавання ТБА не выйшла за тыя межы дзейнасці, якія былі акрэслены яшчэ першымі яго дзеячамі. Як і раней, таварыства прымала розныя праекты, амаль на кожным пасяджэнні ў яго склад прымаліся новыя эмігранты, вялікая ўвага надавалася арганізацыйным момантам. Аднак і ў гэтым выпадку адсутнічалі рэальныя вынікі. Канкрэтная праграма дзейнасці таксама прынята не была. Апеляванне абстрактнымі паняццямі і разгляд учынкаў сваіх сяброў (Г. Калусоўскага і Л. Навіцкага) не маглі прынесці таварыству рэальнай карысці. Усе спробы адрадзіць дзейнасць ТБА скончыліся нічым. 3 часам многія сябры адыходзілі ад удзелу ў ім, а некаторыя з іх перайшлі ў Аб’яднанне Польскай Эміграцыі [137].
3.4.	Літоўска-Рускі Клуб
Наступная спроба стварэння ўраджэнцамі беларуска-літоўскіх і ўкраінскіх зямель асобнай арганізацыі была зроблена ў 1848 г. 15 чэрвеня гэтага года было абвешчана аб утварэнні Літоўска-Рускага Клуба і прыняты акт яго заснавання і статут [гл. дадатак]. Іх падпісалі 20 асобаў: Міхал Сабалеўскі, Альфонс Патрыкоўскі, Францішак Патрыкоўскі, Марцэлі Пранеўскі, Фларыян Доўгірд, Казімір Ленартовіч, Станіслаў Каліноўскі, Ян Баркоўскі, Юзаф Сырэвіч, Вінцэнт Матушэвіч, Леанард Ходзька, Юзаф Урбановіч, Рамуальд Букаты, Казімір Яністоўскі, Андрэй Прыалгоўскі, Казімір Тамкевіч, Фердынанд Хатомскі, Ян Кульчыцкі, Рафал Яленскі, Ян Юр’евіч.
Як сведчыць аналіз біяграм1 17 заснавальнікаў Клуба, сярод іх выразна пераважалі прадстаўнікі кансерватыўнага лагера, якія былі ў той ці іншай ступені звязаны ў эміграцыі з А. Чартарыскім. А. і Ф. Патрыкоўскія ўваходзілі ў склад ТТТ, М. Пранеўскі працаваў карэктарам у газеце Трэці Травень, Ю. Сырэвіч і В. Матушэвіч у 1843 г. выказаліся ў падтрымку А. Чартарыскага, а апошні з іх нават выступіў адным з заснавальнікаў ТТТ і ўзначальваў канцылярыю Трэцяга Траўня. Ю. Урбановіч таксама быў адным з заснавальнікаў ТТТ і з 1843 г. уваходзіў у склад яго кіраўніцтва; А. Прыалгоўскі яшчэ ў 1834 г. выступіў у абарону А. Чартарыскага ад нападаў эміграцыйных дэмакратаў; Ф. Хатомскі ў 1835-1843 гг. уваходзіў у склад ГЛТ, а пасля 1848 г. стаў карэспандэнтам ТТТ; Л. Ходзька ў 1851 г. уступіў у ГЛТ; Ф. Доўгірд і К. Ленартовіч у 1852 г. падпісалі адрас да Напалеона III з выразамі адданасці, які ініцыявалі эміграцыйныя кансерватары; Р. Яленскі ў 1854 г. выказаўся ў падтрымку А. Чартарыскага; Р. Букаты з 1844 г. супрацоўнічаў з ГЛТ, робячы для яго выпіскі з гістарычных дакументаў; К. Тамксвіч, выключаны з ПДТ яшчэ ў 1841 г., у 1846 г. з’яўляўся аўтарам аднаго з артыкулаў у Трэцім Траўні, С. Каліноўскі ў 1836 г. намагаўся ўступіць у полк польскіх уланаў у Іспаніі, за што актыўна ў той час агітавалі кансерватары [гл.: 167; 421; 449],
Пра сувязі Я. Кульчыцкага (нар. 19.03.1796 у Вышгарадзе каля Крамянца ва Украіне) з лагерам кансерватараў нічога невядома. Гэта была асоба без яскрава выражаных палітычных поглядаў, якая ў той час супрацоўнічала ў эміграцыі з генералам М. Рыбінскім. Ён жа працягваў называць сябе галоўнакамандуючым паўстанцкімі вайсковымі сіламі. нягледзячы на малую папулярнасць сярод суайчыннікаў на чужыне. Праз некалькі месяцаў пасля заснавання Клуба ён прыкладаў намаганні для стварэння Польскага легіёна ў П'ямонце, а затым, пасля правалу яго місіі, супрацоўнічаў з А. Міцкевічам пры стварэнні яго Польскага легіёна ў Італіі. Уключэнне Я. Кульчыцкага ў склад заснавальнікаў Клуба сведчыць, на думку Д. Файнгаўза, пра імкненне
1 Трох асоб Яна Баркоўскага. Казіміра Яністоўскага, Яна Юр'евіча ідэнтыфікаваць не ўдалося.
МагвейчыкЦ. Ч. Выгнаныя з роднага краю: Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы прыцягнуць да супрацоўніцтва з Клубам асобаў з найбольш разнастайных палітычных сіл эміграцыі [167, t. 2. s. 389; 206].
Пра адносіны М. Сабалеўскага да лагера А. Чартарыскага таксама нічога невядома.
Варта адзначыць, што ў складзе Клуба апынуліся некаторыя ў мінулым сябры ТЛРЗ і ТБА. Л. Ходзька быў сакратаром ТЛРЗ у апошні перыяд яго функцыянавання, у яго склад уваходзіў таксама і М. Сабалеўскі [148; 149]; В. Матушэвіч быў старшынёй ТБА падчас апошняй спробы ўзнаўлення яго дзейнасці, а акт яго заснавання на першым пасяджэнні падпісаў сярод іншых палкоўнік Юзаф Сырэвіч [136],
Пра шчыльныя сувязі Клуба з лагерам А. Чартарыскага гаворыць не толькі аналіз біяграм яго заснавальнікаў, але і сутнасць яго Акта заснавання. Галоўным указальнікам на гэта з'яўляецца дэкларацыя падпарадкавання Сейму, які сёння бярэцца ізноў заруль Айчыннага карабля, і падтрымкі яго дзейнасці. Справа ў тым, што галоўным прыхільнікам і ініцыятарам склікання Сейму ў эміграцыі ў 1848 г. з’яўляўся А. Чартарыскі1. На яго думку, Сейм павінен быў стаць органам, які будзе складацца з паслоў з усіх частак падзеленай Рэчы Паспалітай і які будзе з'яўляцца галоўным прадстаўніком яе інтарэсаў на палітычнай арэне. Як пісаў А. Чартарыскі да Міхала Чайкоўскага 29 красавіка 1848 г., для задавальнення гэтай патрэбы (каб магчы выступаць ад імя ўсёй незалежнай Польшчы) ёсйь думка збору польскага сейма, павялічанага, можа, прадстаўнікамі Познані і Галіііыі. Гэты Сейм сабраўся бы ў Франкфурце [цыт. паводле: 206, s. 104]. Першае пасяджэнне Сейму адбылося 15 траўня 1848 г., аднак ён так і не змог апраўдаць спадзяванняў А. Чартарыскага. У яго складзе не ўдалося сабраць шырокага прадстаўніцтва ад розных частак былой Рэчы Паспалітай. Тут былі прадстаўлены толькі нешматлікія паслы з расійскага забору, якія не карысталіся вялікім аўтарытэтам у эміграцыі. Апрача таго, Сейм крытыкаваўся шмат якімі эмігрантамі за яго выразную збліжанасць з кансерватыўным лагерам [206, s. 103-104]. Таму магчыма выказаць меркаванне, што ўтварэнне Літоўска-Рускага Клуба было адным са сродкаў, якімі эміграцыйныя кансерватары імкнуліся павысіць аўтарытэт Сейму і прыцягнуць у яго склад іншых вядомых у эміграцыі і на радзіме асоб, у псршую чаргу — з зямель сённяшніх Беларусі, Літвы і Украіны.
У цэлым на Акт заснавання Клуба ў значнай ступені паўплывалі дэмакратычныя ідэі. Гэта з’яўляецца ўплывам падзей 1846-1848 гг. на землях былой Рэчы Паспалітай. У іх эміграцыйныя дэмакраты прымалі самы актыўны
1 Варта заўважыць, што ў канцы 1832-пачатку 1833 г. кн. А. Чартарыскі быў адным з галоўньіх праціўнікаў збору Сейма ў эміграцыі з прычыны адсутнасці ў ім падтрымкі для яго. Калі Антоні Астроўскі ў 1832 г. заклікаў А. Чартарыскага да ўдзелу ў сеймавых пасяджэннях. той выказваў вялікі скептыцызм наконт паспяховасці яго дзейнасці. Пасля пачатку пасяджэнняў і нарадаў. 8 студзеня 1833 г. група прыхільнікаў А. Чартырыскага ўвогуле паралізавала далейшую дзейнасць Сейма, аргументуючы гэта тым. што з паспешнасці падобнага кроку для нашай Айчыны і для сувыгііаннікаўмаглі б ііадысці згубпыя выпікі [Zalinski Н. Ж Zdziejow sejmupolskiego... S. 61-63],
ўдзел, а колькасць сяброў ПДТ дасягнула ў гэты час сваёй найбольшай лічбы — каля 2 тыс. чал. [гл. вышэй]. Гэтым дэмакраты практычна цалкам выцеснілі эміграцыйны кансерватыўны лагер. Таму, каб прыцягнуць да супрацоўніцтва як мага больш шырокія колы, у тым ліку і ўмерана-дэмакратычныя, у акце заснавання былі змешчаны многія палажэнні дэмакратаў, напрыклад, перадача сялянам зямлі, адмена саслоўных прывілеяў, наданне правоў грамадзянства яўрэям, увядзенне ўсеагульнай адукацыі, свабоды сумлення, веравызнання, друку, згуртаванняў і г. д. Аднак у ім асобна адзначалася недатыкальнасць прыватнай уласнасці і недапушчальнасць яе перадзелу.