Выгнаныя з роднага краю
Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады)
Дзмітрый Матвейчык
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2011
Чалавек немалых здольнасцяў і энергіі, ён змог за час паўстання вырасці ў чынах ад паручыка да палкоўніка. Ужо ў час самога паўстання ён прытрымліваўся дэмакратычных поглядаў, быў прыхільнікам шырокіх сацыяльных пераўтварэнняў на землях, ахоплсных паўстаннсм, стаяў у апазіцыі да кансерватыўнага ўрада. Разам з тым Заліўскаму быў уласцівы пэўны авантурызм у дзеяннях, дыктатарскія схільнасці ў адносінах да падначаленых. Яго вялікая энергія ў пэўныя моманты была не надта дарэчнай, магла не падабацца яго атачэнню і кіраўніцтву, часам яго крокі былі паспсшлівымі, не да канца прадуманымі і неабгрунтаванымі. Вось якую знішчальную характарыстыку дае названай асобе расійекі гісторык XIX ст. М.В. Бэрг: Гэта быў тып паляка самых нястрымныхуласцівасцяў для якога не існавала нідзе і ні ў чым перашкодаў. Характар вёрткі і неспакоўны, які не мог зжыцііа ні з якім на свеце гуртком. Ен усюды быў як бы не на сваім месцы, усюды хацеў камандаваііь, будаваў планы, сварыўся, перашкаджаў. Упусціць яго куды-небудзь і даць волю — гэта азначала ўсё знішчыць. Ен быў прыдатны для выбуху ў першыя хвіліны, але потым яго трэба было куды-небудзь прыбраць [3, с. 14-15]. Падобную ацэнку дае Заліўскаму і польскі гісторык канца XIX — пачатку XX ст. Баляслаў Ліманоўскі [372, s. 58],
Пакінуўшы тэрыторыю Польшчы пасля падаўлсння паўстання, Заліўскі ў Кракаве стварыў адну з першых арганізацый эмігрантаў незалежніцкага накірунку, але затым вымушаны быў эміграваць далей на захад — у Францыю. Калі ён прыбыў у Парыж, эмігранты 9 студзеня 1832 г. наладзілі банкет у яго гонар, дзе яму была падаравана шабля аднаго з афіцэраў напалеонаўскіх войскаў, які псрадаў яс Леанарду Ходзьку з запавстам уручыць яе паляку, які найболый зрабіў для лістападаўскага паўстання [171, s. 5]. У Францыі Заліўскі шчыльна сышоўся з Лялевелем, увайшоў у склад ПНК пад яго кіраўніцтвам і на працягу некалькіх месяцаў працаваў у ім. Шлях да незалежнасці Рэчы Паспалітай ён бачыў у выкарыстанні велізарных сілаў, некранутых яшчэ да йяперашняга часу, маючы на ўвазе ўдзел шырокіх слаёў грамадства ў будучай барацьбе з захопнікамі. Паходзячы з небагатай сям’і, ён супрацьпастаўляў сябе сацыяльнай эліце, якая, як ён лічыў, прывяла паўстанне да паражэння [ 171, s. 28-29], Пэўныя сувязі меў Заліўскі з французскімі і нямецкімі карбанарыямі і сам з’яўляўся карбанарыем. Ён быў прасякнуты ідэяй усееўрапсйскай рэвалюцыі, у якой Польшчы адводзілася месца вартаўніка ад умяшальніцтва расійскага царызму. Пасля перамогі еўрапейскія народы прыйдуць Кароне на дапамогу ў аднаўленні сваёй дзяржаўнасці. Нямецкія змоўшчыкі планавалі ўзняць увесну 1833 г. паўстанне ў сваёй краіне, і на гэты ж час Заліўскі прымеркаваў пачатак паўстання ў Польшчы, Літве, Беларусі і Украіне [208, t. 2, s. 250],
Падрыхтоўка да выступлення пачалася ўвосень 1832 г., калі згуртаваная вакол Лялевеля і Заліўскага група эмігрантаў пачала распрацоўку плана партызанскай экспедыцыі на землі былой Рэчы Паспалітай. Яе мэтай вызна-
чалася разгортванне ўзброенага паўстання ў гэтых землях. 28 снежня 1832 г. група эмігрантаў сабралася на нараду ў адным з парыжскіх дамоў. На гэтым пасяджэнні была створана арганізацыя Помста Народа (Zemsta Ludu), задачай якой ставілася кіраўніцтва ўсімі справамі, звязанымі з будучай экспедыцыяй. Апрача таго, былі створаны два камітэты: адзін — для кіраўніцтва бягучымі справамі, другі — для выпрацоўкі канстытуцыі будучай незалежнай Польшчы. У камітэты ўваходзілі такія вядомыя дзеячы эміграцыі, як 1. Лялевель, Валенты Звяркоўскі, Станіслаў Ворцэль, Антоні Глушневіч, Леанард Ходзька і інш. Галоўны накірунак дзейнасці абодвух камітэтаў вызначаў сам Заліўскі [261, s. 137-138]. Менавіта ён распрацаваў стратэгію будучай экспедыцыі і тактыку вядзення партызанскай вайны. Ён зыходзіў з таго, што насельніцтва Польшчы, захопленай Расійскай імперыяй (Рускаіі Польшчы), гатова ізноў пачаць узброеную барацьбу, але для гэтага яму неабходны пэўны штуршок. Гэтым штуршком павінны стаць прыезд з эміграцыі эмісараў і фарміраваннс імі партызанскіх атрадаў. Галоўнай пачатковай сілай атрадаў, якія будуць сфарміраваны ў Галіцыі і Пазнаньшчыне і затым пераправяцца ў Рускую Польшчу, Заліўскі бачыў жаўнераў і афіцэраў польскага войска, якія яшчэ знаходзіліся на тэрыторыі Прусіі і Аўстрыйскай імперыі (напрыклад, у пачатку 1833 г. на тэрыторыі Галіцыі знаходзілася каля 12 000 польскіх вайскоўцаў). Пасля ўступлення ў Рускую Польшчу яны павінны будуць гуртаваць вакол сябе паўстанцаў з ліку мясцовага насельніцтва [3, с. 22; 171, s. 100]. Пэўныя спадзяванні ўскладаліся на еўрапейскія рэвалюцыі, якія, як лічыў Заліўскі, пачнуцца ў той жа час і не дадуць прускай і аўстрыйскай манархіям умяшацца ў польскія справы. Пры гэтым ігнаравалася непадрыхтаванасць паўстання ўнутры краіны і страх насельніцтва перад выступленнямі з-за дзеянняў суровай царскай рэпрэсіўнай машыны, якая падаўляла ўсялякія антырасійскія праявы настрояў. Да таго ж варта адзначыць, што Заліўскі не меркаваў заклікаць да паўстання насельніцтва польскіх зямель, якія былі ў складзе Аўстрыйскай імперыі і Прусіі, плануючы распачаць барацьбу толькі ў Рускай Польшчы. На гэта паўплывала тая акалічнаць, што ён спадзяваўся на нейтралітэт у адносінах да яго экспедыцыі з боку аўстрыйскага ўрада, без чаго ў плануемай акцыі было б нашмат складаней выкарыстаць тэрыторыю Галіцыі ў якасці плацдарма для эмісараў. Падобнай пазіцыі прытрымліваліся некаторыя польскія дыпламаты ў псршых гадах эміграцыі, лічачы, што Аўстрыя жадае аднаўлення польскай дзяржавы [214, t. 3, s. 350], Такая пазіцыя Заліўскага не супадала з поглядамі I. Лялевеля. Ён, адпаведна духу еўрапейскага рэвалюцыянізму, выступаў за ўзняцце агульнаеўрапейскай рэвалюцыі, а значыць, і на землях былой Рэчы Паспалітай у складзе Прусіі і Аўстрыі. Апрача таго, ён вызначаў расійскаму рэвалюцыйнаму руху кіруючую ролю ў рэвалюцыйным руху ўсіх славянскіх народаў і выступаў за актыўнае супрацоўніцтва з ім. Заліўскі ж ніколі не быў прыхільнікам актыўнага супрацоўніцтва з расійскімі рэвалюцыянерамі [284, s. 117-118].
Землі Рускаіі Польшчы, а таксама былога Вялікага княства Літоўскага для вядзення партызанамі баявых дзеянняў былі падзелены Заліўскім на акругі, кожная з якіх ахоплівала адзін-два паветы. У кожную акругу дасылаўся эмісар, прычым пажадана, каб ён паходзіў родам з гэтых мясцін альбо меў тут знаёмых і сяброў. Такі чалавек прызначаўся акруговым камандзірам з вялікімі паўнамоцтвамі. Інструкцыя, якой партызанскі камандзір павінсн быў кіравацца ў сваёй дзейнасці, была напісана самім Заліўскім.
Распрацаваўшы ўсе неабходныя дакументы, арганізатар экспсдыцыі даслаў сваіх давераных асоб у калоніі для вярбоўкі эмігрантаў, якія б у якасці яго эмісараў адправіліся на радзіму. Сярод маладых эмігрантаў задума Заліўскага знайшла пэўны водгук і падтрымку. Найбольш палымяныя прыхільнікі ўзброенай барацьбы супраць Расіі, у пераважнай большасці з дэмакратычнымі поглядамі, згаджаліся прыняць удзел у экспедыцыі. Той, хто выявіў жаданне адправіцца на радзіму эмісарам, павінен быў усяго толькі паставіць свой подпіс пад тэкстам інструкцыі і прысягі і абраць сабе акругу для дзеянняў; калі эмісар не абіраў сабе акругу сам, яе прызначаў Заліўскі. Для пашырэння кола прыхільнікаў яго пасланцамі экспсдыцыя паказвалася пабудаванай на непагрэшных сродках, звярталася ўвага на падтрымку яс з боку еўрапейскіх народаў і нават расійцаў, што павінна было пераконваць эмігрантаў у паспяховым выніку [171, s. 9], У калоніях Заліўскі сустрэўся з супрацьдзеяннем прыхільнікаў кансерватыўнага лагера, якія распачалі актыўную агітацыю супраць яго намеру ўзняць паўстанне. Пры вярбоўцы эмісараў быў дапушаны шэраг памылак, якія ў далейшым негатыўна сказаліся на ходзе ўсяе экспедыцыі. Заліўскі пераацаніў жаданне і гатоўнасць эмігрантаў рушыць эмісарамі на радзіму, якая была занята ворагам і дзе панавалі жорсткія рэпрэсіі, і добраахвотнікаў ён сабраў значна менш, чым пачаткова разлічваў. У выніку да ўдзелу прыцягваліся ўсе жадаючыя асобы, а сярод іх часам былі людзі і бсз неабходных вайсковых ведаў і ўмення весці партызанскую вайну. Апрача таго, вярбоўка эмісараў у закладах праводзілася дастаткова адкрыта, без належных канспірацыйных мерапрыемстваў, неабходных пры падрыхтоўцы падобнай акцыі, што дазволіла расійскаму пасольству ў Францыі даведацца пра плануемую экспсдыцыю і перадаць гэтыя звесткі ў Санкт-Пецярбург. Таму, калі эмісары ўступалі ў межы Расійскай Імперыі, расійскія службы былі да гэтага падрыхтаваныя [208, t. 2, s. 252],
Нскаторыя гісторыкі канца XIX — першай паловы XX ст. бачылі вакол экспедыцыі Заліўскага пэўную палітычную гульню ўрадавых колаў Расіі і Францыі. Імі выказвалася меркаванне, што расійскі ўрад, такім своеасаблівым чынам заманьваючы эмігранцкіх эмісараў на падуладныя яму тэрыторыі, імкнуўся пазбавіць эміграцыю часткі яе актыўных і найбольш апазіцыйна настроеных асоб. Французскі ж урад Людовіка Філіпа — караля Францыі — быў рады выдаліць з тэрыторыі сваёй краіны актыўныя дэмакратычныя элементы,
бо яны маглі патэнцыяльна пасадзейнічаць пашырэнню асяроддзя прыхільнікаў левай апазіцыі [3, с. 27; 208, t. 2, s. 250; 284, s. 126],
У канцы 1832—пачатку 1833 гг. эмісары пачалі адпраўляцца са сваіх месцаў жыхарства. У гэты час сярод іх адбыўся раскол. Некаторыя будучыя эмісары, што ўжо далучыліся да акцыі і падпісалі інструкцыю і прысягу, пажадалі атрымаць больш дакладныя звесткі пра кіраўніцтва экспедыцыяй, стан у іх акругах (размяшчэнне і колькасць расійскіх войскаў, месцы знаходжання крамаў, вайсковых складоў і інш.). Свае пажаданні яны выказвалі не толькі агентам Заліўскага, але і яму самому. Эмісары, завербаваныя ў калоніі ў г. Авіньёне, даслалі свайго прадстаўніка ў Парыж непасрэдна да Заліўскага з мэтай атрымаць адказы на свае пытанні. Аднак пасля вяртання пасланніка з Парыжа выявілася, што ніякіх новых звесткак з ім перададзена не было. Эмісарам даслалі іх зацвярджэнні ў якасці камандзіраў акруг і ўжо вядомыя ім словы, што не магло не выклікаць у іх шэрагу ваганняў і няўпэўненасці. Гэта стала прычынай таго, што ў горадзе Ліён, куды эмісары павінны былі прыбыць перад ад’ездам на радзіму, частка з іх адмовілася ад далейшага супрацоўніцтва з Заліўскім і вярнулася ў калоніі [171, s. 18].