Выгнаныя з роднага краю
Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830-1870-я гады)
Дзмітрый Матвейчык
Выдавец: Лімарыус
Памер: 200с.
Мінск 2011
Тыя ж, хто працягваў удзельнічаць у экспедыцыі, у Ліёне атрымоўвалі пашпарты і нсвялікія грошы на дарогу; у астатнім яны павінны былі дабірацца самастойна. Некаторыя эмісары большую частку дарогі вымушаны былі прайсці пехатой з-за адсутнасці сродкаў на больш хуткае падарожжа. Асобных з іх псрахапіла паліцыя у Францыі ці германскіх землях, і яны не дайшлі да прызначаных пунктаў, адкуль павінны былі перабрацца ў Рускую Польшчу. Меркавалася, што эмісары будуць канцэнтравацца ў Кракаўскай рэспубліцы, Галіцыі і Княстве Пазнанскім. Аднак палітычная абстаноўка ў Кракаве змянілася з-за дзеянняў расійскай дыпламатыі, і эмісары вымушаны былі дзейнічаць толькі з тэрыторыі Галіцыі і Пазнаньшчыны. Усяго ж на гэтыя тэрыторыі ў першыя месяцы 1833 г. трапіла каля 70 эмісараў. Пры падтрымцы некаторых польскіх шляхецкіх родаў яны займаліся фарміраваннем сваіх атрадаў, забеспячэннем іх зброяй, рыштункам і харчаваннем [171, s. 27; 208, t. 2, s. 254], Далёка не ўсім гэта ўдалося, і таму толькі малая частка з іх зрабіла ў далейшым спробу распачаць актыўныя дзеянні супраць Расіі.
Нягледзячы на ўсе перашкоды, Заліўскі прызначыў уступленне ў межы Расійскай імперыі на 19 сакавіка, дзень сваіх імянінаў. 3 гэтага часу і да канца красавіка шэраг партызанскіх атрадаў, падначаленых Заліўскаму, пад кіраўніцтвам Каспара Дзявіцкага, Стэфана Гецальда, Эдварда Шпэка, Артура Завішы і некаторых іншых эмісараў уступіў у межы Расійскай Імперыі і распачаў сваю дзейнасць. Да эмісараў, што стаялі на чале атрадаў, далучыліся некаторыя былыя ўдзельнікі паўстання і грамадзянскія асобы з Галіцыі і Пазнаньшчыны, іншыя далучаліся ў Рускай Польшчы. Аднак іх колькасць была значна меншай за тую, на якую разлічваў Заліўскі, — атрады засталіся
МатвейчыкД. Ч. Выгнаныя з роднага краю: Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы малаколькаснымі. Часцей за ўсё яны ўключалі крыху болып за дзесяць чалавек, самы вялікі налічваў 26 чалавек [132], Некаторыя эмісары пераходзілі мяжу, не маючы пад сваім кіраўніцтвам падначаленых, спадзеючыся сфарміраваць атрады ў сваіх акругах (Міхал Валовіч, Марцэлі Шыманскі, Адам Пішчатоўскі, Шыман Канарскі і інш.).
На землях сённяшніх Беларусі і Літвы дзейнічалі двое эмісараў — Міхал Валовіч і Марцэлі Шыманскі.
Міхал Валовіч паходзіў са старажытнага беларускага шляхецкага роду Валовічаў, вядомага на Бсларусі з першай паловы XIV ст. Ён нарадзіўся 18 чэрвеня 1806 г. у маёнтку Парэчча Слонімскага пав., які належаў яго бацьку Казіміру. Сваё дзяцінства ён правёў на Слонімшчыне, затым вучыўся ў гімназіі ў Жаліборы, а з 1822 па 1825 гг. — у Віленскім універсітэце [432, s. 17; 480, s. 42^13, 51]. 3 пачаткам паўстання ў 1830 г. у Каралеўстве Польскім Валовіч прыняў рашэнне далучыцца да яго. 15 студзеня 1831 г. ён пакінуў свой маёнтак і накіраваўся ў Варшаву разам з Леанам Працлаўскім ад Літоўскага паўстанцкага камітэта да дыктатара польскіх войскаў Ю. Хлапіцкага прасіць дапамогі ў падрыхтоўцы паўстання на Літве. Хлапіцкі, аднак, не быў прыхільнікам пашырэння паўстання на тэрыторыю літоўскіх і беларускіх губерняў і не аказаў ім ніякай дапамогі. Валовіч і Працлаўскі, не бачачы сэнсу вяртання на Літву, засталіся ў Варшаве і ўступілі ў склад Літоўскага легіёна, які фарміраваўся ў гэты час [432, s. 21 ].
Увесну, калі пачынае разгортвацца паўстанне ў землях былога ВКЛ, паўстанцкі ўрад у Варшаве выслаў групу эмісараў, сярод якіх былі Валовіч і Працлаўскі, у г. Палангу для сустрэчы партыі зброі, якая павінна была туды прыбыць на англійскім караблі. Эмісары здолелі прабрацца ў Жмудзь, але Паланга на той час знаходзілася ў руках расійскіх войскаў. 13 траўня адбыўся штурм Палангі аб’яднанымі паўстанцкімі атрадамі, які аказаўся няўдалым. Расійскія войскі пачалі наступленне на партызанскія атрады. Валовіч і Працлаўскі вырашылі вярнуцца ў Варшаву, каб паведаміць пра сітуацыю, якая склалася ў Літве і Жмудзі. Відавочна, па дарозе ў Польшчу яны сустрэліся з корпусам Гелгуда, які наступаў на Жмудзь. Валовіч стаў ад’ютантам генерала Ю. Шыманскага, з якім прыняў удзел у некалькіх бітвах. Пасля паражэння паўстання ў беларускалітоўскіх губернях Валовіч у ліпені апынуўся ў Прусіі. На той час ён быў у чыне ротмістра кавалерыі [432, s. 22],
За ўдзел у паўстанні 19 кастрычніка 1832 г. ён быў прысуджаны да другой катэгорыі дзяржаўных злачынцаў [94, арк. 31 адв.-32]. Яго бацька, Казімір Валовіч, таксама ўдзельнічаў у паўстанні — на тэрыторыі Слонімскага павета ў складзе партызанскага атрада пад камандаваннем Цітуса Пуслоўскага і Антона Бронскага. Пасля паражэння паўстання Казімір Валовіч, як і яго сын, падаўся ў эміграцыю ў Францыю, жыў ў Парыжы. 26 кастрычніка 1832 г. ён таксама быў прысуджаны да дзяржаўных злачынцаў другой
катэгорыі [94, арк. 30 адв.-31], Маёнтак Парэчча, які належаў Валовічам, быў канфіскаваны [82].
3 Прусіі М. Валовіч падаўся ў эміграцыю ў Францыю, дзе жыў у Парыжы, атрымоўваючы грашовую дапамогу ад французскага ўрада ў памеры 84 франкаў у месяц [290, s. 6; 432, s. 22-23], У эміграцыі ён 19 лютага 1832 г. уступіў у склад Таварыства Літоўскага, іўтымжа 1832 г. — у склад ЦДТ [148, к. 65; 449, s. 761],
У межах дзейнасці ТЛРЗ ім была напісана праца, якая была прысвечана з’яве, што ў недалёкай будучыні стане для яго лёсавырашальнай. Яна мае ўмоўную назву Партызанская вайна. Эсэ было напісана ў 1832 г., але не апублікавана сваім стваральнікам. У ім Валовіч выказваецца як гарачы прыхільнік метадаў партызанскай вайны і выступае яе тэарэтыкам. На падставе шматлікіх прыкладаў з гісторыі ён паказвае, якую карысць могуць прынесці такія метады, а таксама аналізуе дзейнасць партызанаў падчас апошняга паўстання. На яго думку, партызанская вайна здольная прывесці да адраджэння Рэчы Паспалітай і найбольш адпавядае сучаснаму яе стану. Ён пісаў: Галоўнай мэтай кожнага чалавека з ’яўляецца адраджэнне Аіічыны. ... Для дасягнення такой вялікай мэты няма іншага сродку. як узброеннае паўстанне ўсяе нацыі. Але, каб яно было карысным, трэба зайікавіць усе саслоўі, усе ўзрушыць адначасова, вынішчыць адразу войскі маскоўскія, прускія іАўстрыі, якія знаходзяцца ў краіне, а новым іх сілам даць моцны адпор. У эсэ Валовіч прапанаваў цэлую сістэму фарміравання і дзеянняў партызанскіх атрадаў і злучэнняў на землях былой Рэчы Паспалітай [163, s. 476-541],
Пасля пачатку падрыхтоўкі экспедыцыі Заліўскім Валовіч звязаўся з ім і далучыўся да акцыі. Для дзеянняў ён абраў сабе Слонімска-Навагрудскую акругу, адкуль быў родам.
Яго рамантычныя рэвалюцыйныя перакананні яскрава малюе I. Дамейка ў сваіх успамінах. У вусны Валовіча вядомы ў будучыні геолаг укладае наступныя словы, нібыта сказаныя ім 10 студзеня 1833 г. пасля пасяджэння ТЛРЗ, калі малады чалавек заклікаў і Дамейку далучыцца да экспедыцыі: ...на наш народ, толькі на саміх сябе мы можам і павінны разлічвайь; не на паноў не на дыпламатыю, не на чужых; а зрэшты, што чакае нас тут? якая будучыня? марнатраўства, спрэчкі, бяздзейнасйь; тым часам нашых на радзіме мучаюць, катуюйь, вывозяць у Сібір, набіраюць рэкрутаў. Раздражненае рэкрутчынаіі наша сялянства што ж не дакажа, калі мы дамо яму волю і зямельную ўласнасць, калізраўнаем яго са шляхтай; што ж тычыйца паноў то... але што там марна разлічваць: дастаткова, што хто толькі адважны ў эміграцыі, у кім ёсць душа, той пойдзе, ш далі сабе слова і на гэтым канец. Заліўскі правадыр. ... Ды хаця б я сам адзін павінен быў прабраццаў Польшчу, у Літву, то дайду, павесяг{ь мяне, а сваёй смерцю я разагрэю дух, які стыгнеў народзе [ 194, t. 1, s. 176-177],
Праз некалькі дзён пасля гэтай размовы Валовіч пакінуў Парыж і, рухаючыся праз Швейцарыю (кантоны Бэрн, Люсэрн, Канстанс), Баварыю,
Саксонію, Прусію, прыбыў у Княства Пазнанскае. Там ён сустрэўся з Юзафам Яцкевічам — яшчэ адным эмісарам Заліўскага, які далучыўся да яго ў якасці памочніка. На тэрыторыю Каралеўства Польскага яны разам уступілі на пачатку сакавіка і рухаліся праз Плоцкае і Аўгустоўскае ваяводствы, прайшлі каля Беластока і прыбылі ў межы Гродзенскай губерні, а затым прабраліся ў Слонімскі павет [432, s. 6-7].
Кіраўніцтву Віленскага генерал-губернатарства было вядома пра намеры часткі эмігрантаў вярнуцца на тэрыторыю былой Рэчы Паспалітай з мэтай аднаўлення паўстання. Яшчэ са студзеня 1833 г. паміж канцылярыямі віленскага ваеннага губернатара князя Мікалая Далгарукава і гродзенскага грамадзянскага губернатара на правах ваеннага губернатара па горадзе Гродне Міхаіла Мураўёва вялася перапіска, у якой апошняму загадвалася павялічыць пільнасць у Гродзенскай губ. з мэтай недапушчэння ў яе межы эмісараў Заліўскага [73], 7 красавіка Мураўёў даносіў Далгарукаву, што ім яшчэ з лютага па ўсёй губерні павятовым кіраўнікам і паліцэйскім установам рассылаліся распараджэнні ўзмацняць назіранне за ўсімі невядомымі асобамі, не дапускаць хавання ў вёсках, шынках і корчмах сумнеўных і падазроных асоб, а таксама ствараць грамадзянскія {обывательскйе) каравулы і заставы ва ўсіх зручных для хавання і праезду злодзеяў месцах (лясах, дарогах і да т. п.) і рабіць вобыскі ва ўсіх падазроных асоб [73, арк. 23 адв.]. У другой палове сакавіка ў Каралеўстве Польскім было арыштавана некалькі эмісараў, якія на допытах паказалі, што многія эмісары накіроўваюцца ў Белавежскую пушчу. Таму ва ўсе самыя важныя пункты Белавежскай пушчы былі накіраваны расійскія войскі ў колькасці некалькіх соцень жаўнераў пяхоты і казакаў, па ўсіх дарогах былі расстаўлены каравулы і раз’язджалі дзённыя і начныя патрулі. Аднак на тэрыторыі Белавежскай пушчы не было знойдзена ніводнага эмісара [73, арк. 93-93 адв.].
Загадам ад 7 красавіка ва ўсіх паветах стваралася Сакрэтная тайная паліцыя, якая павінна была складацца з добранадзейных асоб і ў абавязкі якой уваходзіла сачыць за з’яўленнем у паветах падазроных людзей. Калі падобныя асобы прыбывалі, іх затрымлівалі і дастаўлялі Мураўёву асабіста [72, арк. 14-15].
У такіх складаных умовах давялося Міхалу Валовічу распачаць сваю дзейнасць. Пасля ўваходжання на тэрыторыю Слонімскага павета ён пачаў выкарыстоўваць свае сваяцкія сувязі. Так ён наведаўся да памешчыка Дамініка Аскеркі (Аскіркі), які быў жанаты на яго малодшай сястры Ганне. Затым праз Д. Аскерку звязаўся з памешчыкам Францішкам Шабанскім, які быў суседам Аскеркі і арандаваў у яго маёнтак Калядзічы. Ніводзін з іх не падтрымаў яго намераў узняць паўстанне, абодва раілі яму вярнуцца за мяжу [432, s. 34]. Іх нежаданне падтрымаць Валовіча тлумачыцца тым, што яны ў 1830 г. былі высланы у Варонежскую губ., адлуль вярнуліся толькі ў 1832 г. і знаходзіліся пад наглядам паліцыі [74, арк. 292; 432, s. 34].