Выслоўі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1979
Так як што ліхое ўгледзеў. Там жа, 166, Ваўк. п.
Так як яму ў морду даў. Там жа, 189.
Так яму добра як у пеклі. Ляцкйй, 44.
Такая дружба як у рысі з мядзведзем. Добр., Слов., 805.
Такая карысць як з [таго] казла: ні воўны, ні малака. Fed., 138, Ваўк. п.; Pietk., 374.
Такая нядужая, што рэшата хмелю не падыму. Сержп., 83.
Такая павага як свінні ў карыце. Д. Царанкоў, 1960, Мн. 13.9.2.
Такая пацеха як на святога Вайце'ха. 513 Fed., 326, Ваўк. п.
Такая праўда як жураўлі ў небе. Там жа, 247.
Такая праўда як камень плавае. Там жа.
Такая праўда як рак свішча. Там жа.
Такая праўда як Рыгор зна'хар. Там жа.
Такая праўда як сабака сякеру з’еў і дзёгцем запіў. Мат., 176, В. Рабкевіч, Кап.
Такая праўда як сляпы іскаўся. 514 Fed., 247, Ваўк. п.
Такі дождж як сірата плача. Д. Царанкоў, 1960, Рэч. 13.9.2.
Такі красівы, ра'бенькі як лялечка. 515 М. Грынблат, 1975, Глыб.
Такі мале'нькі, што ў вусе паме'сціцца. Т ам жа, 1978, Кар.
Такі справядлівы як вецер у полі. Fed., 288, Ваўк. п.
Такі схудалы, замэрлы як гусяня пятровае.516 М. Грынблат, 1976, Кар.
Такі харошы як люлька за тры грошы. Fed., 50, Ваўк. п.; В. Палюховіч, 1974, Віл. 13.10.85.
Такое добрае як маё жыццё (шчасце). Fed., 78, Ваўк. п.
Такое дабро (жыта) як мая доля. Там жа, 72.
Такое сала як у зайца пер’е. У. Іваноў, 1958, Мн.; В. Палюховіч, 1974, Віл. 13.10.85.
Талака' як на кірмашы (у касцелі). 517 Fed., 310, Ваўк. п.
Талкуе як гароху наеўшыся. Там жа.
[Там у іх] мяшаецца як у катле. Там жа, 186.
Тамацька як на мыту/, кажны відзен. Юрч., 1977, 235.
Танканогі як сітка (сітаўка). 518 Янк., 432.
Танцуе як карова на ляду (лёдзе). М. Грынблат, 1976, Кап.;
I. Саламевіч, 1975, Слон. 13.10.69.
Танцуе як стары воўк у піліпаўку. А. Корсак., 1961, Асіп. 13.9.11.
Танцуюць як голыя ў крапіве. А. Шандро, 1969, Мядз. 13.10.65.
Танцы ак іспанцы. М. Грынблат, 1977, Глуск. 8.77.127.
Тапырыцца (натапырыцца) як вожык. Шатэрнік., 276, Сміл.;
Жыв. сл„ 156,1. Чыгрын, Слон.
Таргуецца як за душу. Янк., Пар., 166.
Таргуецца як за каня. Fed., 311, Ваўк. п.
Таргуецца як ць/ган. Там жа, 60.
Таўкуць (таўкуцца) як камары мак. Янк., 432.
Таўсты (таўшчарэзны, таўшчэнны) як бочка (фа'са). Fed., 311, Ваўк. п.; Сержп., 134; Бяльк., 441, Краснап.
Таўсты як гармата (ка'даўб, кадушка). Fed., 312, Ваўк. п.
Таўсты як су'дзіна. Там жа.
Таўсты як цяльпук. М. Грынблат, 1974, Ааг.
Таўсцяк як вол. Шатэрнік, 277, Сміл.
Таўчуць яго бы га'мана.519 Нар. лекс., 222, I. Лучыц-Федарэй,, Драг.
Таўчэцца (мы'ркаецца, расхадзіўся) як Марка па пеклу (у пеклі) 520 ром ' Бел., 310; Добр., Слов., 423; Hoc., 143; В. Іваноўская, 1960, Светл. 8.1.74; М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29; Мяц., 258, Стаўб.; Г. Румоўская, 1960, Пліс. 13.10.40.
Таўчэцца як табак у ступе. Л. Царанкоў, 1960, Мн. 13.9.2.
Таўчэцца як чорт у пекле. Fed., 311, Ваўк. п.
Тахтоль (пхай) як у бяздонны (бяздэнны) мяшок. 521 Там жа, 226, 309.
Тахці7 як у прорву. 522 Сержп., 50.
Тварык як лілея. Янк., Пар., 166.
Твая хвароба як маё здароўе.523 Янук., 30.
Твой пагадзі'як яго пачакай. Шатэрнік, 184, Сміл.
Тлее [стаў] як гарэх на сухой галіне. 524 Fed., 312, Ваўк. п.
Тлее як парахня. Янк., Пар., 166.
Тлела б як дрова за градамі. Fed., 312, Ваўк. п.
Тлусты як барсук. Там жа.
Тлусты як кабан (парсюк, вяпрук). Шатэрнік, 277, Сміл.; Янк., 432.
Толк як у Адэльску.525 -3. Буднік, 1965, Г родз. 13.10.1.
Толку як у гнілым колку. I. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7.
Тоненькая, мякенькая як павуцінка. Жые. сл., 60, Н. Кажура, Слуцк.
Тоненькі як бочка. Янк., 432.
Тонкі што праўза/к.526 I. Саламевіч, 1974, Слон. 13.10.69.
Тонкі як блін. Сцяшк., 610, Маст.
Тонкі як дошка. Fed., 313, Ваўк. п.
Тонкі як канапліна. Там жа.
Тонкі як лісцінка. Янк., Пар., 167.
Тонкі як тычка. Fed., 313, Ваўк. п.
Тонкі як хорт. Там жа.
Тоўста як дзяжа. I. Саламевіч, 1974, Слон. 13.10.69.
Тоўстая як падруба. 527 Там жа.
Тоўстая (разрабілася) як печ. Сержп., 79; Мін.-Мал., 1970, 116, Уздз.
Тоўсты што забойня. 528 1. Саламевіч, 1974, Слон. 13.10.69.
Тоўсты як бабёр. Янк., Пар., 167.
Тоўсты як куль саломы. Сержп., 65.
Тоўсты як мех. М. Грынблат, 1976, Кар.
Тоўсты як хамяк. Там жа.
Тоўсты як шула. Янк., 432.
Точыць як шашаль (шашол). Там жа; Ройзен., 78.
Трава [густая] як шчотка. Янк., 432.
Трава як дыван рассцілаецца. Бяльк., 396, Чэр.
Тра'віць як сабаку. Ройзен., 78.
Трапечацца як апе'чаны. М. Грынблат, 1976, Кар.
Трапечацца як птушачка. Янк., Пар., 168.
Трапіла як каса на камень, М. Грынблат, 1969, Стол. 8.2.14.
Трапіў (папаў) як куляй у плот (сцяну). Сержп., 134; Fed., 219, Ваўк. п. Вар.: Янк., 432.
Трапіў (папаў) як пальцам у неба. Янк., 432; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
Трапіў (улез, папаўся) як прусак (лісіца, сучка, сабака) у саладуху. Янк., Пар., 168; Янк., 420; А. Царанкоў, 1960, Мн., 13.9.2; I. Саламевіч, 1974, Слон. 13.10.69.
Трапіў (улез) як таракан у рашчыну. В. Рабкевіч, 1961, Кап. 13.9.5.
Трапіў як на сабачую гандлк/.529 М. Грынблат, 1976, Кар.
Трасе' як у Ташкенце.530 I. Саламевіч, 1976, Слон. 13.10.69.
Трасецца як у трасцы. Янк., 433.
Трашчыць як сцяна на марозе. Янк., Пар., 169.
Трудна як водку піць. Аяцкйй, 46.
Трудна як лапці плесць. Hoc., 164.
Трудно як у воўка з зубоў (горла) вырваць. Fed., 314, Ваўк. п.
Трутні [у гэтам ву'ляі] як збанкі'. I. Саламевіч, 1974, Слон. 13.10.69.
Трыбух як сяльні'к. 531 Там жа.
Трымае як яечка. Там жа.
Трымаецца (дзяржыцца; прыстаў, прысвялепіўся, прычапіўся, прывязаўся) як п’яны (сляпы, стары, старац) за плот (плоту, каля плоту, да плоту). Hoc., 164; Ром., Бел., 294. Вар.: Аяцкйй, 10; Fed., 95, 314, Ваўк. п.; Сержп., 134; Янк. М., 42; М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29; М. Грынблат, 1966, Петр.; Мін.-Мал„ 1970, 171, Стаўб.; Шатэрнік, 232, 233, Сміл., Пух.; Сцяшк., 618, Аід.; А. Царанкоў, 1960, Рэч. 13.9.2; А. Мацкала, 1965, Іў. 13.10.3.
Трымаецца як клешч. Янк., Пар., 169.
Трымаецца як на гусі вада. Янк., 433.
Трымаецца як хвароба цела. Аяцкйй, 46.
Трэ як у церніцу. 532 Янк., 433. Bap.: Fed., 129, Ваўк. п.
Трэба (патрэбны) як свінні завушніцы. Янк., 434.
Трэба як бочка без абручоў. Янк., Пар., 170.
Трэба як воўк на небе. А. Фядосік, 1959, Капатк. 8.1.73.
Трэба як вош на лобе. Ройзен., 78.
Трэба як есці. Янк., Пар., 170.
Трэба як жаваранку паспяваць. Там жа.
Трэба як жыць. Янк., 433.
Трэба як заснуць. Там жа.
Трэба як папу' гармоня. I. Саламевіч, 1974, Слон. 13.10.69.
Трэба як піць (вады напіцца). Янк., 433.
Трэба як раз хлеба ўкусіць. Янк., Пар., 170.
Трэба як сённі памерці. 533 Горленка, 251, Аоеў.
Трэба як солі да селядца. Янк., 434.
Трэба як солі ў вочы. Ройзен., 78.
Трэба як умерламу балалайка. Янк., 434.
Трэліць (пляце) як дурнап'яну наеўшыся. /. Саламевіч, 1974, Слон. 13.10.69.
Трэпле языком як карова хвастом. Д. Ваўчок, 1966, Аід. 13.10.26.
Трэплюць як анучу. 534 Юрч., 1969, 188.
Туга' як іржа. Янк., 434.
Турлк/дзіць што дзіцёнак. 535 3 нар. сл., 129, А. Крывіцкі, Мсцісл.
Тут як тут.536 М. Грынблат, 1950, Хойн.
Тчэ, проста як піша. Fed., 312, Ваўк. п.
Тырчыць (сядзіць, круціцца) як сарока (варона) на палцы (калу7). А. Махнач, 1952, У здз. 13.10.15; I. Саламевіч, 1973, Слон.; М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
Тыцкаепца як сляпая курыца. I. Саламевіч, 1974, Слон. 13.10.69.
Тэнскнасць на сэрцы як са свету сходзячы. 537 Fed., 274, Слон. п.
У вушах як козы пераначавалі. Янк., Пар., 172.
У галаве як птушкі ціўкаюць. Fed., 101, Слон. п.
У грудцах як полынь шугаець. 538 Пан., 88.
У даўгу як у шаўку. Hoc., 19.
У жываце як мядзведзь варочаецца. Fed., 373, Слон. п.
У знаці як у роднай маці. 539 Hoc., 167.
У лесе як у хаце. 540 Янк., Пар., 172.
У любом дзеле як мяцёлка. 541 Юрч., 1977, 234.
У пасцелі так як сем свіней апарасілася. Fed , 224, Ваўк. п.
У роце як сарокі начавалі. I. Саламевіч, 1974, Слон. 13.10.69.
У той га'пцы сядзіш бы ў тарэлцы. 542 Нар. сл., 303, А. Крывій,кі, Г. Цыхун, I. Яшкін, Тур.
У трыбусе/ як калесьмі ездзіць. Fed., 314, Ваўк. п.
У хаце як у гамэрні.543 -3 нар. сл., 168, У. Свяжынскі, Уш.
У хаце як у зага'це. 544 Fed., 50, Ваўк. п.
У хаце як у лядзе.545 П. Палякоў, 1960, Маг. 13.10.8.
[У цябе] сватоў як у зайца ламоў.546 Касп., 179, Сен. Bap.: Hoc., 167; Fed., 80, Ваўк. п.
Убачыць як свіння неба. М. Грынблат, 1977, Кар.
Убачыш (угледзіш) як сваю патыліцу. I. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7; I. Саламевіч, 1973, Слон. 13.10.69.
Убег (забег) як агню ўхапіць. 547 Fed., 316, Ваўк. п.; I. Саламевіч, 1974, Слон. 13.10.69.
Убіўся як дурань у аглоблі. 548 I. Саламевіч, 1974, Мн. 13.10.69.
Убіўся як Янкель у касцёл. 549 Янк., Пар., 172. Вар.: Янк., 434.
Убралася як мара7. «Ніва», 1978, № 26, Я. Аеанчук, М. Шаховіч, Беласточчына, ПНР.
Убралася як пані. Fed., 316, Ваўк. п.
Убралася як чупіра'дла якое. «Ніва», 1978, № 26, Я. Аеанчук, М. Шаховіч, Беласточчына, ПНР.
Ува'жаліся як гразь. 550 Fed., 323, Ваўк. п.
Увалю' як каню.551 У. Васілевіч, 1977, Мн.
Увесь бацк/та як выліты. Яўсееў, 23.
Увяз як (бы) чорт у балоце. Аяцкйй, 47; Сержп., 21.
Угадзіла як сабацы кіпятком. М. Грынблат, 1978, Кар.
Угадз/ў як ксёндз Магдулі. 5о2 Там жа.
Угадзіць [яму] трудней як кату' старой паненкі. Аяцкйй, 47.
Угледзіўся як сарока на костку. А. Аатышонак, 1974, Валож. 13.10.85.
Углядаецца (дзівіцца) як сляпы ў торбу. I. Саламевіч, 1974, Слон. 13.10.69.
Удалося як свінні ў гаросе. I. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7.
Удалося як тэй салосе (шалосе). 553 Hoc.., 166; Дуб., 65; Fed. 317, Ваўк. п.
Ударылі ў звон як у бубен. Fed., 362, Ваўк. п.
Ударыць як з палкі зва/ліць. Добр., Слов., 652.
Уеліся злыдні як вошы ў цела. Hoc., 170. Bap.: Fed., 318.
Уецца як ластаўка перад дажджом. Аяцкйй, 48.
Уецца як павоі.554 Янк., Пар., 173.
Уецца як уюн у праломцы. Fed., 33, Ваўк. п.
Уецца як хмель. Янк., Пар., 173.
Ужо дзень як вол. Fed., 94, Ваўк. n.; Pietk., 368.
Узгаласіла як па мёртваму. Hoc., Слов., 52.
Уздыхае як аста'тнё спёкшы. I. Саламевіч, 1974, Слон. 13.10.69.
Узіраецца як казёл. Fed., 324, Слон. п.
Узлёгліся (ускінуліся) на мяне як на мокрую шапку. 555 Hoc., Слов., 653; Hoc., 18; Дуб., 62.
Узрагата'ўся як конь. Hoc., Слов., 55.