• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выслоўі

    Выслоўі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1979
    136.1 МБ
    Разам з жартамі-гумарэскамі прызначаны смяшыць і кароткія дыялогі. Вось адзін са шматлікіх узораў: «Абаранкі з малаком от смачна!—A ты еў? — Не-а. Але бацька расказваў, што дзед бачыў, як пан еў, дык от смачна!»
    На кожны выпадак знаходзіцца дасціпнае выслоўе, у ход ідуць і жартыкепікі. Вось, напрыклад, сядзіць чалавек задуменны. Балака-гаварун не пройдзе міма, каб не «зачапіць»; «Што ты задумаўся? Бядуеш, што ў мяне грошы няма? Дасць бог, і ў цябе не будзе».
    Выслоўе ўзнікае на кожным кроку. яно адгукаецца на любы ўчынак чалавека, у ім мы знаходзім вобразнае ўвасабленне ацэнкі яго паводзін, розных меркаванняў. I ўсе яны, гэтыя выслоўі, трапныя, і ўсе яны дасканалыя, ашчадныя на слова, і ўсе яны поўняцца нястрымным смехам, адвечвым народным гумарам. Амерыканскі пісьменнік Уільям Сараян неяк прызнаўся: «Мне ўсё жыццё хацелася даведацца: хто прыдумвае смешнае? Падобна, што гэта нікому невядома. Вазьміце любы жарт, сказаў жа яго нехта першы раз, але паспрабуйце знайсці аўтара» п. Так, сапраўды, многія выслоўі жывуць з незапомных часоў, перадаюцца ад пакалення да пакалення, на кожным этапе гісторыі ўзнікаюць новыя, але, як і ў адносінах
    11 Сароян У. Тот день.— «Лнтературная газета», 1976, 14 апреля.
    да іншых твораў традыцыйнага фальклору, невядома, хто з’яўляецца іх стваральнікам.
    Своеасаблівым відам выслоўяў з’яўляюцца скорагаворкі. Яны збліжаюцца з прыказкамі і прымаўкамі пераважна толькі па сваёй форме, змест у скорагаворках у большасці выпадкаў не мае самастойнага значэння. Сутнасць іх заключаецца ў падборы і спалучэнні такіх слоў і гукаў, якія цяжка вымавіць хутка, некалькі разоў запар, не спатыкнуўшыся. Па азначэнню У. Даля, скорагаворка — гэта «часта(чыста)гаворка, род складнай мовы з паўтарэннем і перастаноўкай адных і тых жа літар або складоў, блытаных або цяжкіх для вымаўлення» 12.
    Звычайна скорагаворкі насычаюцца аднолькавымі гукамі, пераважна зычнымі і асабліва свісцячымі і шыпячымі, а таксама р, што асабліва абцяжарвае вымаўленне: «Уцякай, цецеручыха з цецеручанячамі»; «Руды гарбаты Рыгор гроб грыбы граблямі». Ускладняецца вымаўленне таксама пабудовай скорагаворкі са слоў рознай формы, але аднаго кораня: «Калясо калесава лася, калесава лася, вы калесавалася, перавь/калесавалася». Часам імкнуцца зрабіць больш цяжкім вымаўленне праз увядзенне ў слова лішняга, неўласцівага яму склада: «Стол з вы'ламаванымі (зам. вы'ламанымі) нагамі».
    У гэтых адносінах скорагаворка нечым падобна да загадкі, абедзве яны служаць для выпрабавання: адна — кемлівасці, другая — умелага, спрытнага вымаўлення. Скорагаворкі, як і загадкі, у старым сялянскім быце займалі немалое месца ў гульнях і забавах моладзі. М. Нікіфароўскі ў грунтоўным нарысе аб народных гульнях на Віцебшчыне канца XIX ст. адзначаў, што побач з гульнямі дарослых, у якіх вымяралася фізічная сіла, былі вядомы гульні і забавы, удзельнікі якіх павінны былі дэманстраваць сваю кемлівасць і разумовыя здольнасці. «Пры выпрабаванні разумовай сілы,— пісаў М. Нікіфароўскі пра забавы дарослай моладзі,— у хаду бываюць разнастайныя загадкі, падбіраюцца прыказкі і прымаўкі на вядомую тэму, падбіраюцца рыфмаваныя словы або безліч разоў вымаўляюцца скорагаворкі» 13. Такім чынам, скорагаворкі мелі сваю выразна акрэсленую функцыю: яны служылі сродкам выпрабавання здольнасці хутка і выразна гаварыць, вучылі гэтаму ўмельству,
    Несумненна, народныя скорагаворкі не страцілі сваю каштоўнасць, яны і зараз могуць быць выкарыстаны ў забавах моладзі, а таксама для выпрацоўкі чыстай і выразнай дыкцыі ў школьнікаў, для навучання сцэнічвай мове актораў, чытальнікаў, дыктараў.
    12 Д а л ь В. Толковый словарь жнвого велнкорусского языка, т. IV. М.. 1955, с. 205.
    13 Ннкнфоровскнй Н. Я. Очеркн Внтебской Белорусснн. VI. Нгры н нгрокн.—«Этнографнческое обозренне», кн. 34, 1897, № 3, с. 44.
    На жаль, скорагаворак сабрана і апублікавана яшчэ вельмі мала. Падборка, якую ўдалося скласці для гэтага тома, налічвае каля 90 тэкстаў, з якіх толькі 28 выяўлены ў друкаваных крыніцах, астатнія публікуюцца ўпершыню. Пажадана, каб скорагаворкі прыцягнулі да сябе большую ўвагу збіральнікаў вуснай народнай творчасці.
    Асобна вылучаюцца застольныя выслоўі — розныя прыгаворкі, жарты, каламбуры ў час застолля, сяброўскіх і суседскіх частаванняў, сямейных урачыстасцей. Яны даюць нам яркія ўзоры нязгаснага народнага гумару і досціпу і ствараюць той настрой весялосці і ўзнятасці, які заўсёды пануе на народных святкаваннях і забавах. Застольныя ж тосты, таксама найчасцей жартоўнага характару, напоўнены добразычлівасцю.
    Застолле, гасціна або бяседа (іншыя народныя назвы — застоліца, баль, чэсць, банкет) належаць да характэрных і традыцыйных з’яў сямейнага і грамадскага быту вёскі, у якіх праяўляліся ўласцівыя народу шчодрая гасціннасць, трываласць крэўных і сваяцкіх сувязей, добрасуседства. Яно наладжвалася заўсёды ў сувязі з важнай падзеяй сямейнага ці грамадска-абшчыннага характару: калі прыязджалі жаданыя госці, пры праводзінах і вяртанні салдата, у час якога-небудзь свята, у так званы «фэст», калі з’язджаліся сваякі з іншых вёсак, на хрэсьбінах, на папярэдніх, падрыхтоўчых этапах вяселля і г. д. Гэта не былі папойкі-гулянкі, бо, як кажуць прыказкі, «Не дорага піва п’янае, а дорага пасядзенейка», «Піццё — смяццё, але дорага пасядзёнка» 14. Застолле мела свой выпрацаваны многімі пакаленнямі этыкет, рытуал, свае ўстойлівыя формулы ветлівасці, патрабавала захоўваць пэўныя этычныя і тактоўныя нормы з боку гаспадароў і гасцей, хоць, зразумела, гасціна, як і кожнае народнае святкаванне, ніколі не абыходзілася без віна. Удзельнікамі застолля эвычайна бывалі людзі сямейныя, толькі на праводзіны навабранца і сустрэчу салдата з войска дапускалася моладзь, яго таварышы і дзяўчаты. У час застолля жанчыны, па звычаю, сядзелі асобна за адным краем стала, а чарка, адэіная, пачынаючы ад гаспадара ці найбольш паважанага госця, пераходзіла па кругу ад аднаго да другога застольніка і суправаджалася добрымі зычэннямі-тостамі і ветлівымі словамі ў адказ.
    Народнае застолле як бытавая з’ява нарадзіла і адпаведныя яму выслоўі, асабліва жарты і тосты-зычэнні. У час застолля гаспадар і госці нібы спаборнічалі між сабой у досціпу, стараліся вызначыцца вясёлым жартам, дабрадушнымі кепікамі. Толькі ўвайшоўшы ў хату і даўшы «дабрыдзень», іншы гаваркі госць адраэу ж мог сказаць: «Іду ад каміна да каміна, дзе пахніць саланіна». Сеўшы за стол, зноў-такі знаходзіў адпаведнае выслоўе: «Маё дзела — хадзіць бела: памыў рукі і за стол».
    А далей жарты пераважна вярцеліся вакол частавання: гаспадар за-
    14 Прыказкі і прымаўкі ў 2-х кнігах, кн. 1. Мн., 1976, с. 391, № 1330, 1331,
    прашаў паспытаць усё, што стаяла на стале, гаспадыня перапрашала за сціплы пачастунак, госці, наадварот, пахвальвалі яе кухарскае майстэрства і г. д.
    Ад гаспадара або ад каго-небудзь з застольнікаў, які выступаў нібы ад яго імя, чулася: «Госць, не дзьміся, еш што ў місе»; «Хлеб на стале, рукі свае»; «Сказана: што пастаўлена і нарэзана, павінна быць паедзена». А для большага смеху гаспадар мог і такое сказаць: «Ешце вы, госційкі, ужывайце, толькі ў карманы не хавайце».
    Тым часам за сталом ішла жвавая размова, якая раз-пораз перарывалася выбухамі смеху ад усё новых выслоўяў веселуноў. Застольнік-жартун гаварыў: «Па-шляхоцку — папалам клёцку, а ў мужыцкім шчоце — па тры клёцкі ў роце». Або: «Пакарай мяне, госпадзі, блінцом, ды яшчэ з масліцам і піўцом»; «Многа не трэба, абы ўволю». Ласы на «свіныя плечы», падчапіўшы відэльцам ладную скварку, дадаваў: «Без сала куса няма жыцця ў беларуса».
    Пахвальванне кулінарнага майстэрства гаспадыні («Анно еш, да пальцы ліжы!») перамяжоўвалася з наўмысна лёгкім пакепліваннем з яе—■ за нібыта нясмачныя і нішчымныя стравы («Не карай, божа, нічым, калі капуста ні з чым»).
    Хапала жартаў і пра чарку, якая ў гэты час паволыіа і паважна пераходзіла па кругу, ад таго, хто сядзіць справа, да таго, хто побач злева (як трэба паводле няпісанага звычаю): «Васілі кажа — па сілі, а Аўсей — па ўсей»; «Гарэлачка — не вада, як уп’есся, дык бяда». Перадаючы чарку застольніку злева, абавязкова зычылі яму здароўя: «Ну, будзем здаровы!— На дабро!» У тостах абвяшчаліся пажаданні здароўя, а таксама дабрабыту і дастатку ў гаспадарцы і ў сям’і: «Дай, божа, разам двое: шчасця і здароўя!»; «На доўгі век, на добрае здароўе!»; «Каб у дамочку, у садочку, у хлявочку, у полечку ўсё радзіла і пладзіла!»; «Каб у вас было ўвесь час на стале, у місцы і ў калысцы!» Зычылі, каб было «ў полі ўродзіста, у гумне накладзіста, у клеці насыпіста, у млыне намеліста, у дзяжы падыходзіста, на стале ўедзіста». Гэта былі самыя дарагія зычэнні для селяніна, для якога кавалак зямлі, карова і конь служылі асновай існавання сям'і.
    Здзекліва пасмейваючыся, сустракалі таго, хто прыпазніўся ў госці: «Астаўцу з аўцу або ніяк»; «Спазніўся пан да абеда, а вячэра не зараз».
    Пад канец балявання, на «разыходзе» гасцей чуліся ўжо іншыя выслоўі: «Аб’еўся куцці, не магу пайсці». Але перш за ўсё дзякавалі гаспадарам за гасціннасць: «Дзякуй гэтаму столу, пойдзем к свайму дому»; «Дзякуй пакорна за хлеб, за соль, за капусту з квасам, за кашу ды за міласць вашу». I тут не абыходзілася без вясёлых жартаў: «Дзякуй таму, хто еў, і каму падавалі».
    Звычайныя госці, сямейная ўрачыстасць былі тымі нямногімі выпадкамі, дзе прынята было гаварыць добрыя, сардэчныя словы, дзе вусны рас-
    крываліся толькі для добразычлівасці і прыязнасці. Пра гэта добра сказаў каэт Алег Лойка ў паэме «Лясун»:
    Мой дом — застолле: еш і пі I ад прынук хіба цярпі,— Ці не таму, што дзед Цімох Так зычыць мог, жадаць так мог?.. Але не толькі ж у мяне Дабро сталы гасцінна гне, He толькі дзед адзін, відаць, Умеў прароча так жадаць (Жадалі, бо не мелі даць).15
    Застолле было той зручнай акалічнасцю, дзе можна было выказаць узаемную спагадлівасць. А вядома, як не ставала гэтай спагадлівасці, сардэчнай дабрыні ў грамадстве, заснаваным на прыгнечанні, на класавых, саслоўных і веравызнаўчых супрацьлегласцях, на індывідуалістычнай прагнасці і сацыяльным раўнадушшы.
    Сярод беларускіх народных выслоўяў асобную групу складаюць разнастайныя в і т а н н і і добрыя з ы ч э н н і. Прынята вітацца пры сусгрэчы на вясковай вуліцы нават з незнаёмымі людзьмі. У народзе гаварылі: «Бальшэй грэх, як не скажаш чалавеку: здароў!.. Свіння вокала свінні прахадзёмшы, і то рухаіць» І6. Зразумела, што «грэх» тут — парушэнне звычаёвай ветлівасці.