Выслоўі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1979
Вельмі гнеўныя і ганебныя словы скіраваны ў адрас жулікаў, ашуканцаў, махляроў, злодзеяў: ошуст, ма'хар, ка мбал, крутасвет, машнарэз, мышапор, шы'бельнік; валацуг: басця'ка, валачай, брэндзала, адрь/га; наогул паганых, ліхіх людзей: акаём, псюк, воўча шкура, вы'жла, гіцаль, ірад, ані быль, гары'да.
Абзываюць людзей і за паасобныя заганныя рысы характару: скупога — склют, жлоб, жмінда, сы'зма; упартага — нагу'ла, убоіна; ілгуна — манце'ль, маньку'т, брэхман, ля'йда, махале'й; задаваку — абдулейка і інш.
Сярод абзыванняў ёсць і такія, што неэласліва, па-лагоднаму высмейваюць некаторыя фізічныя заганы або выгляд чалавека, але гэта ўжо звычайна гавораць завочна, каб не пакрыўдзіць яго. Так, на таўстуна кажуць барыла, брухель, цяльпух, сурмі'ла; на худога — далігойда, дыхля к; на нізкарослага — курду'пель, ку'рцік; на кульгавага — чыкілдун; на падслепаватага — сляпундра; на таго, хто недачувае,— глушма'н. глухя'нда; з даўгім носам — носаль; з тоўстымі губамі — грыбаздзі'ла.
Трапляюцца абзыванні, што ўзніклі ў чужым класавым асяроддзі. Так, лапцюжнік, мякіннік, галашчап, гальцапа — гэта тыя найменні, якімі багацеі, шляхта і кулакі пагардліва называлі мужыкоў, беднату, галыцьбу.
Нават зусім кароткі агляд абзыванняў паказвае, што яны, як і праклёны, з’яўляюцца сапраўдным сховішчам дзівосных слоў і эваротаў, вынікам вялікай творчай работы пакаленняў, які не можа пакінуць раўнадушнымі не толькі фалькларыстаў, што даследуюць славесную паэтычную творчасць, але і мовазнаўцаў. Тут кожнае слова можа зацікавіць і лексіколагаў, і дыялектолагаў, і гісторыкаў беларускай мовы, і анамастаў, і асабліва этымолагаў. He абміне абыякава гэты россып слоў, што адсвечваюць нязвыклымі гранямі, і пісьменнік, якому выслоўі падобнага функцыянальнага стылю могуць спатрэбіцца для сваіх твораў.
Разам з абзываннямі вядомы таксама ў параўнальна невялікай колькасці дражнілкі-кепікі, якія бытуюць не толькі ў дзіцячым асяроддзі,
але і сярод дарослых. Гвта жартоўнае абыгрыванне ўласных асабовых імён дзеля смеху і пакеплівання. Напрыклад, «Крыстына да каменя прыстыла»; «Міна пайшоў міма»; «Прося-даўганося».
У невычарпальны паток устойлівых выслоўяў шырокай ручаінай уліваюцца народныя параўнанні — адзін з найвыразнейшых выяўленчых сродкаў мовы, які надае ёй больш вобразнасці, яркасці. Як прыказкі і прымаўкі, а бадай і часцей, мы чуем параўнанні на кожным кроку ў жыцці, у размовах з людзьмі, у песні, у літаратуры. Іх — беэліч, і належаць яны да сапраўднай вуснай паэтычнай творчасці. У жанравых адносінах яны бліжэй за ўсё да прымаўкі, а па сутнасці тыя ж прымаўкі, толькі пададзеныя ў форме супастаўлення розных з’яў, рэчаў, паводзін або ўчынкаў чалавека, каб больш трапна падкрэсліць, ахарактарызаваць іх адметныя рысы. Такім чынам, і функцыі ў параўнання і прымаўкі аднолькавыя — трапная характарыстыка, толькі прымаўка абыходзіцца без параўнальнага супастаўлення.
Таксама як у прыказках і прымаўках, у параўнаннях сканцэнтраваны жыццёвы вопыт народа і гэтак жа ў іх іскрыцца дасціпны народны гумар.
У выслоўях-параўнаннях аб’ект, з якім што-небудзь супастаўляецца, г. зн. параўнанне-вобраз, амаль заўсёды пачэрпнуты з роднай навакольнай прыроды або са звыклага сялянскага быту, зусім добра знаёмага. У гэтым выражана канкрэтнасць, «бачнасць» вобразнага мыслення, якія ўласцівы народнай паэзіі наогул. Для традыцыйных параўнанняў браліся з’явы і стыхіі прыроды (сонца, месяц, зоры, вецер, расліны, звяры, свойскія жывёлы, птушкі), абыдзённыя прадметы, прылады і хатняе начынне, з’явы сацыяльна-эканамічнага жыцця (прыгон, паншчына, жабрацтва), праявы духоўнага свету (дэманалогія, вераванні, святы, асвета, мастацтва).
Амаль усе ўстойлівыя народныя параўнанні, як таго вымагае сама іх сутнасць, складаюцца з дзвюх частак: першая называе аб’ект або паняцце, якое падлягае параўнанню, другая змяшчае само параўнанне, супастаўленне з першай. Абедзве часткі нібы звязваюцца ў адно злучальнай часцінкай. Пераважна — гэта злучнік як («Белы як лебедзь»), Але сустракаюцца і такія формы злучнікаў і іх варыянты: ак, бы («Зажадалася бы на маладое»), быццам, бытта, баццэ, ійто («Высахла што шчэпка»), роўна («Ідзе, роўна вядро на галаве нясе»), усё роўна як («3 табою гаварыць, усё роўна як з пяску пугу круціць»), чыста, начэ («Глядзіць на'чэ казёл у воду»), хоць («Пясок, хоць нябожчыка хавай»), Зрокава структура параўнання ўяўляецца нам падобнай на цэп, даўнюю сялянскую прыладу малацьбы, дзе цапільна -— гэта як бы першая частка параўнання, біч — другая частка, а гужык — злучнік.
Есць некаторая колькасць параўнанняў і іншай канструкцыі, у якіх злучнікі, што з’яўляюцца адзнакай кожнага параўнання, энаходзяцца ў
пачатку ска'заў. Гэта параўнанні такога тыпу: «Як агнём смаліць». «Як агню баіцца», «Як аднае мацеры дзеткі», «Што жучкі валасы», «Бы ваўкалака шнырыць».
Па свайму характару сярод параўнанняў вылучаюцца два віды: параўнанні, у якіх праяўляецца лірычнае адчуванне жыццёвых з’яў, паэтычная настраёвасць наогул, калі можна так назваць, параўнанні «сур’ёзныя» і параўнанні жартоўныя, у якіх само супастаўленне прасякнута гумарам.
Вось толькі некалькі са шматлікіх узораў лірычных параўнанняў: «Адзін як месячык у небе», «Дачушка як ластавачка», «Вольны як вецер». Або проста ўзоры параўнанняў без элементаў гумару: «Бог даў жонку як мурашачку», «Адказ як шыла» (рэзкі, дакладны).
Досціп, гумар належаць, бадай, да яшчэ больш адметных рыс параўнанняў, асабліва калі яны прызначаны для асмяяння чаго-небудзь адмоўнага. Прыклады параўнанняў-жартаў: «Ажаніўся як нагу ў бот уставіў», «Але есць як валоў шэсць», «Абленавалася як лейзерава карова».
I не толькі звычайны жарт,— горкая іронія нярэдка гучыць у народных параўнаннях. На кожнае слова, на кожнае неадпаведнае ісціне сцверджанне гатовы іранічны адказ-параўнанне: «Ты ж сёння вольны.— Ага, вольны як рыба ў нераце»; «Добры.— Добры як соль на ране».
Па свайму зместу параўнанні не паддаюцца колькі-небудзь выразнай сістэматызацыі. Жыццё на кожным кроку можа даць нагоду, стварыць акалічнасці, пры якіх у любой размове ўзнікаюць параўнанні. Усё залежыць ад схільнасці чалавека да вобразнага слова, ад таго, наколькі ў яго дастатковы запас устойлівых словаспалучэнняў-«загатовак», ад яго размоўных здольнасцей і жыццёвага вопыту. Вось тады, напрыклад, можа здарыцца, калі чалавек, папракаючы свайго субяседніка, што з ім цяжка, нязручна працаваць, прывядзе такі «аргумент»: «3 табою як у лесе з бараною». Так і нараджаюцца, так і жывуць выслоўі-параўнанні сваім нязгасным жыццём.
Усё ж, азнаёміўшыся э багатым матэрыялам параўнанняў, можна адзначыць некаторыя іх характэрныя рысы.
У параўнаннях праявілася тонкая назіральнасць народа над прыродай, жывёльным светам, чалавечым характарам, асаблівасцямі быту. Відаць, толькі з вуснаў пастуха, які добра ўведаў паводзіны жывёлы і не раз сутыкаўся з воўкам, упершыню нарадзілася параўнанне: «Вылупіў вочы як баран на воўка». Толькі дбайная гаспадыня, якая клапатліва гадуе сваё птаства, магла ўпершыню сказаць: «Далікатны як куранятка».
Значная частка параўнанняў па свайму паходжанню такая ж старадаўняя, як і асноўныя жанры абрадавага фальклору. Пра гэта сведчаць вобразы язычніцкай дэманалогіі, якія захаваліся ў некаторых параўнаннях: «Сядзіць як копша»; «Растрэпаны валасы як у лоўмы»эт. Знайшлі 27 Адпаведныя тлумачэнні дадзены ў каментарыях.
адлюстраванне ў параўнаннях і іншыя рысы старажытнага светапогляду, міфалогіі, дахрысціянскіх вераванняў і пазнейшай хрысціянскай рэлігіі: культ продкаў («Ідуць як змарлыя душы на дзедавую вячэру»), дваявер'е («Панёс як чорт грэшную душу»), хрысціянскае вучэнне аб збавенні і раю («Жадае як збавення душы»; «Добра як у раю»). Нярэдка ў параўнаннях фігуруе і сам бог, хоць часам цяжка заўважыць паважлівасць да яго ці святасць у яго абліччы («Рад як бы бога за ногі злавіў»; «Глухі як бог»).
Асобныя параўнанні адлюстроўваюць мінулыя эпохі ў гісторыі народа: феадальную з прыгонам («Ідуць як на паншчыну»), капіталістычную з класавай эксплуатацыяй і галечай («Заране ўстаў як паноў парабак»).
Вялікі матэрыял даюць параўнанні, у якіх, як у мініяцюры, намаляваны паасобныя карціны быту старой вёскі. Прычым такія параўнанні з характэрнымі аксесуарамі былога матэрыяльнага і духоўнага жыцця беларускага селяніна ў значнай меры нясуць у сабе рысы нацыянальнай своеасаблівасці народа на пэўнай стадыі яго гістарычнага развіцця. Дастаткова прывесці такія параўнанні: «Дзяцей як снапоў у пасадзе», г. зн. многа. Тут названы характэрны спосаб раскладання снапоў на таку для малацьбы цэпам у беларусаў. «Добра як на дажынках». У параўнанне ўведзена радаснае святкаванне заканчэння жніва. «3 добрым рабіць, як дзяды дзедаваць». Як вядома, дзяды належалі да адметнасцей беларускай народнай абраднасці. «Бродзіць па хатах як старац на вялікдэень». Пра разнавіднасць беларускага валачобнага абрада. «Стаіць як лучнік пасярод хаты». У гэтым выслоўі для параўнання скарыстаны абавязковы прадмет старога сялянскага быту — прылада для палення лучыны, якая ў многіх мясцовасцях называлася «дзедам».
Пэўная частка параўнанняў узнікла на глебе якіх-небудзь мясцовых падзей або здарэнняў са сваімі аднавяскоўцамі, і таму арэал іх быў абмежаваны. I толькі тады, калі першапрычына нараджэння параўнання з часам забывалася, яно выходзіла на больш шырокі прастор. Да «мясцовых» можна аднесці такія параўнанні: «Нарабіў як воўк у Маркунах», вядомае ў межах Астравецкага раёна; «Толк як у Адэльску» і «Доўгі як Алекшыцка грэбля», пашыраныя ў межах Гродзеншчыны, і інш. Маглі набыць больш шырокае бытаванне такія параўнанні, героі якіх страцілі сваю мясцовую «прапіску»; «Разышоўся як Ігналя на вечарынцы».
Параўнанні застаюцца актыўным жанрам вуснай народнай творчасці. Асноўная маса іх, што ўзнікла ў мінулым, жыве і зараз, за выключэннем тых, што нясуць на сабе сляды адсталага светапогляду. Такія параўнанні, якія яшчэ захаваліся ў памяці людзей старэйшага пакалення, паступова забываюцца і знікаюць. У наш час нараджаюцца новыя параўнанні. Нека торыя з іх з явіліся з успамінаў пра гады Вялікай Айчыннай вайны: «Але ж і нарваўся, як немцы на засаду»; «Дзікі як фашыст». Часам трап-