• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выслоўі

    Выслоўі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1979
    136.1 МБ
    Для вітання на вуліцы, пры ўваходзе ў хату да суседзяў, сваякоў або да чужых людзей здаўна існуюць устойлівыя кананічныя звароты. Вітаюцца па-рознаму раніцай, удзень, пад вечар. Найбольш пашыраныя ў беларусаў звароты-вітанні: «Здароў (здарова)!», «Добрай раніцы!», «Добрага ранку!», «Дзень добры!», «Добры дзень!», «Дабрыдзень!», «Добры вечарі», «Добры вечар у хату!» Характэрнай, своеасаблівай формай вітання з'яўляецца запытанне пра здароўе пры сустрэчы: «Як жывеш?»; «Як ты чуешся?»; «Ці жывенькі, ці дужэнькі?» На кожнае такое запытанне, як і на кожнае вітанне наогул — адпаведны ветлівы адказ, часцей таксама з гатовых, устойлівых формул. I тут адказы часта падсвечаны лагоднай усмешкай, лёгкім жартам: «ЗдароўІ — Здароў, калі змалоў»; «Як жывіце? — Нічога сабе, жывём, хлеб жуём»; «Смашнога (уваходзячы ў хату ў час абеду)! —Просім, сабе носім».
    Устойлівымі зваротамі развітваюцца. Найчасцей так: «Бывай (бывайце)І»; «Да пабачэння!» А ў заходніх раёнах часта і «Давідзэння», «Будзьце жывенькі, здаравенькі!», «ДабраначІ», «Добрай ночыі», «Дай бог лёгкі сон да светуі»
    15 Лойка А. Калі ў дарозе ты... Выбранае. Мн., 1971, с. 202.
    16 Добровольскнй В. Н. Смоленскнй этнографнческнй сборннк, ч. III. Пословнцы. СПб, 1894, с. 89.
    Існуе пэўная залежнасць формы вітання ад узросту тых, хто і з кім вігаецца. Вітанне дэіцяці або падлеіка з пажылым чалавекам, зразумела, заўсёды больш паважлівае. Хлопчык ці дзяўчынка не скажа дзеду «Здароўі», але «Добры дзень!».
    Даўней у вітаннях выразна выступалі і сацыяльна-саслоўныя адрозненні.
    Асабліва цікавыя вітанні з добрымі зычэннямі людзям, якія працуюць у хаце, на полі, на агародзе, на двары, на таку.
    На традыцыйныя «Бог на помач!», «Памагай бог!» нярэдка чуецца без асаблівай паважлівасці да госпада: «Казаў бог, каб і ты памог», «Казала бажні'ца: я не памашн/ца».
    Людзям у час працы зычылі спору, плёну: сейбіту—«У зямлю 3HpHazмі, у гумно тарпа'мі!»; агародніцы — «3 вядро качаны!»; жнейцы — «У арудзе спорам, а ў прудзе напорам!»; рыбаку — «Клёў на рыбуі»; гаспадыні, што рашчыняе хлеб,— «Падходна вамі»; жанчыне, што збівае масла,— «Комам масла!»; ткаллі — «Багата на ўток!» У гэтых ветлых і сардэчных зваротах-зычэннях выяўлена вялікая павага да працы і да працоўнага чалавека.
    Вядомы шматлікія добрыя пажаданні пры розных іншых акалічнасцях: пры зборах у дарогу — «Гладкае вам дарожкі!»; на наваселлі — «Гэтай будынкі на пастаянне, а вам на пражыванне»; у лазні—«Крэпкага духу мужом пачэсным!»; пры чханні — «Будзь здаровы на ўвесь год, як калядньі лёд!»; пры наведванні хворага — «Бадай дабе палепшала!» і інш.
    Народныя выслоўі чуваць не толькі ў час весялосці: знаходзіцца спачувальнае слова і ў гадзіну смутку, чалавечага гора. Вядомы ўстойлівыя звароты пры пахаванні і на памінках, прасякнутыя павагай да чалавека і да таго жыццёвага шляху, які ён прайшоў: «Каб яму лёгкая была зямля!», «Каб яму эямля пяром!», «Светласць векавечная няхай яму свеціць!» У некаторых памінальных выслоўях выяўляюцца навеяная хрысціянствам вера ў «той свет» («Царства яму нябеснаеі») і даўнейшыя вераванні, звязаныя з культам продкаў («Няхай ён са святымі спачываець, нам хлеба-солі засылаець»), якія вынікаюць са старажытнага пераканання, што памёршыя сваякі («дзяды») нібыта здольны дапамагчы жывым у гаспадарчых справах.
    Са старажытнымі вераваннямі ў магічную сілу слова, у шчаслівыя і нешчаслівыя дні і гадзіны, у сурокі і г. д. звязана таксама асобая група выслоўяў-зычэнняў, якія мы назвалі зычэннямі-засцярог а м і. Па сваёй прыродзе яны амаль аднолькавыя з замовамі, паколькі яны таксама сілаю слова прызначаны быхі адвесці небяспеку, якая можа спасцігнуць чалавека. Да падобных выслоўяў-засцярог, амаль страціўшых ужо першапачатковы сэнс, можна далучыць такія агульнаўжываемыя і ііашыраныя выслоўі, як «Не дай бог!», «Барані бог!», «Няхай бог
    крые!» Ад «небяспекі» павінны былі засцерагчы і такія славесныя формулы: «Дай, божа, у добры час гаварыць, у благі маўчаць»; «У вясёлум часе, у шчаслівую мінюту вам гэта сказаць»; «На заднія дні няхай будзець памянута». Каб засцерагчы ад няшчасця хату, дзе вядзецца размова, або чалавска, пры якім пра што-небудзь нядобрае апавядаецца, у гаворку ўстаўлялі выслоўі: «Не ў вашай хаце спамінаючы»; «Не тут казана»; «Не пра вас кажучы».
    У вітаннях і зычэннях выражаны выдатныя рысы характару народа —• яго бытавыя нормы ветлівасці і прыязных узаемаадносін, закладзеная ў самой яго прыродзе дабрыня.
    Ці не адсюль такое багацце ў беларускай мове ўстойлівых ласкавых і ветлых выслоўяў-зваротаў, узоры якіх таксама пададзены ў гэтым томе? Яны адрасуюцца да блізкіх сэрцу людзей, у першую чаргу да дзяцей: «Ах мае' сакаляня'тко», «Жураві'нінька мая», «Мая ты цётачка, мая іы залаценькая», «Наш дзяду няк». Адсюль жа і вядомыя беларускія «Калі ласка» і «Будзьце ласкавы», якія перасягнулі межы Беларусі і палюбіліся таксама рускім і ўкраінцам.
    М. Нікіфароўскі разглядае «ласлівыя звароты» як асобны тып выслоўяў і залічае іх да катэгорыі прывітанак: «Пачатак іх і найбольшае распашырэнне адносяцца да дзяцей, але і ў стасунках паміж узрослымі, а тым больш у зваротах да паважаных і мілых асоб, гэтыя выславы таксама ходкі, як у стасунку да дзяцей»17. У сваім зборы ён змяшчае небагата, крыху болей за 20, запісаў ласкавых зваротаў.
    Супрацьлеглымі па свайму характару і прызначэнню ў параўнанні з вітаннямі і добрымі эычэннямі з’яўляюцца праклёны, прысяганні і абзыванні, якія некаторыя збіральнікі наогул сарамліва абміналі.
    Вядома, што ў народным быце, ва ўзаемаадносінах паміж людзьмі, у практыцы звычаёвага права здаралася нямала выпадкаў, калі ў тых або іншых абставінах патрабавалася клятвеннае запэўніванне, пацвяопжанне праўдзівасці слова ці ўчынку, заклінанне сябе. Усё гэта, пазначанае ў беларускай мове і яе гаворках дзеясловамі клясціся, прысягаць, рачы цца, бажыцца (бо клятвы пасля пашырэння хрысціянства пачалі падмацоўвацца імем бога), нарадзіла ўстойлівыя славесныя формулы, цікавыя як з боку мовы, вобразнасці, так і з боку адлюстравання ў іх быту, светапогляду і маральных норм народа. Прасцейшай формай прысягання можна лічыць такія выслоўі, як «Дапраўды!», «Дадушы!», «Далібог!» або «Дальбог!» Але ёсць больш складаныя прысяганні: «Клянусь табе сонцам праведным!»; «Каб з гэстага месца не сышоўі»; «Руку даю на адцён, калі ета няпраўда!» і г. д. Найбольш характэрныя — прысяганні-праклёны, эвернутыя на самога сябе, кляцьба суровая, часам жудасная, і ўсё для
    17 Нікіфароўскі М. Я. Напаўпрыказкі-напаўпрыслаўкі, с. 105.
    таго, каб засведчыць праўду: «Каб я выцягнуўся ўдоўж лавы, коль гэта няпраўда!»; «Каб я так сваіх дзетак дагадавала!»; «Калі няпраўду кажу, то праваліся пада мною эямля!» Нездарма і прысяганне, і праклёны часта называліся аднолькава — кляцьба, або, як у Нікіфароўскага, клянбёны, кляцьбёны. Прысяганне, бажба нярэдка суправаджаліся рытуальнымі дзеяннямі. Асабліва дзейсным лічылася прысяганке зямлёю, якую пры гэтым цалавалі або бралі ў рот і нават глыталі. Такую форму кляцьбы трэба лічыць больш даўняй, звязанай, відаць, яшчэ са старажытным культам эямлі. Вельмі пашыраным было прысяганне з адначасовым біццём у грудзі кулаком. У Глыбоцкім раёне ў 1971 г. адна бабулька, каб пераканаць, што яна даўно не помніць купальскія песні, горача сказала: «Вот пабажуся на дзесяць кулакоў, што не ўмею». А ў вершы Янкі Купалы «Разлад» чытаем:
    Куды ні глянеш — б'юць у грудзі, Што значыць — правільныя людзі.18
    Адносна больш познімі формамі прысягання сталі клятвы над бібліяй, жагнанне, кляцьба крыжам («Вот табе хрэст!»), складванне меэеных пальцаў накрыж, якія прыйшлі разам з хрысціянскай рэлігіяй і царкоўным культам.
    Тэкстаў прысяганняў сабрана мала. У П. Шэйна змешчаны 23 запісы А. Багдановіча і I. Карскага 19, у неапублікаваным зборніку А. Сержпутоўскага (л. 18) у рубрыцы «Бажэнне» маецца 15 запісаў бажбы, у астатніх парэміяграфічных выданнях яны трапляюцца адзінкамі.
    Безумоўна, варты збірання і ўважлівага вывучэння і другі від кляцьбы — п р а к л ё н ы, або кля ты, кле нічы, кляцьбёны, якія, магчыма, яшчэ ў большай меры, чым зычэнні-перасцярогі і прысяганні, генетычна звязаны са старадаўнімі замовамі-заклінаннямі, бо ўсе яны грунтаваліся на веры ў сілу слова. У старым сялянскім быце, пераважна ў жаночым асяроддзі старэйшага пакалення, праклёны знаходзілі сабе глебу ва ўмовах класавага. прыгнёту, класавай нянавісці, прыватнай уласнасці, суседскіх і ўнутрысямейных неладоў, якія выклікалі частыя сваркі і спрэчкі.
    3 праклёнаў аголена выступае тое, што лічылася ў народзе самым горшым злом — сацыяльным, жыццёвым, маральным, фізічным. У іх называюцца страшныя хваробы, ад якіх у тыя далёкія часы асабліва пакутаваў чалавек. У праклёнах пэўным чынам адлюстроўвалася паўсядзённае жыццё селяніна, выражаліся яго клопаты; яны захавалі шмат чаго з даўніх міфалагічных уяўленняў, многія архаічныя элементы мовы, якія маюць значную навуковую і гістарычную каштоўнасць.
    18 Купала Я. Збор твораў у 7-мі т., т. 1. Мн., 1972, с. 189.
    19 Ш е й н П. В. Матерналы..., т. II, с. 510—512.
    Максім Гарэцкі, па ўспамінах яго дачкі Галіны Максімаўны, аднойчы з захапленнем слухаў і запісваў у кніжачку праклёны, што сыпала яго суседка, старая Домна, вялікая майстрыха гэтай справы20. Запісы пісьменнік неаднаразова выкарыстоўваў у сваіх творах (апавяданне «У лазні» і інш.). He абмінуў праклёны-кленічы ў сваім раннім даследаванні аб беларускіх прыказках Кандрат Крапіва, заўважыўшы адну вельмі істот> ную асаблівасць гэтага жанру: кленічы часта ўзнікаюць у залежнасці ад таго, якім учынкам яны выкліканы21. Звярнуў увагу на праклёны і Янка Брыль, адзначыўшы іх «мастацкія вартасці». Успамінаючы сваркі сваіх вясковых суседзяў, пісьменнік піша: «Злосці ў той лаянцы, паўторым, не было. Была нават паэзія, хай сабе грубая, але ж і хлёсткая. Я ўжо тады, яшчэ не каровін, а толькі свіны пастушок, мог налічыць колькі хочаш гэтых праклёнаў: «Што там дзяўбеш, каб табе крумкач вочы выдзеўб!..»; «Распеліся тут пад акном, каб вы пелі на хлеб!..» I так — бясконца, а ў цёткі Юсты яшчэ і з паўторам: «Каб ты!..»22
    Удала ўводзілі народныя праклёны ў свае творы Якуб Колас, Янка Купала, Куэьма Чорны і іншыя беларускія пісьменнікі.