• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выслоўі

    Выслоўі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1979
    136.1 МБ
    ВЫСЛОЎІ •
    
    БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ
    БЕДАРУСКАЯ
    НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ
    МІНСК «НАВУКА I ТЭХНІКА» 1979
    ВЫСЛОЎІ
    мінск «НАВУКА I ТЭХНІКА» 1979
    БелФ
    В93
    Рэдакцыйная калегія:
    В. К. Бандарчык, М. Я. Грыяблат, К. П. Кабашнікаў, A. С. Фядосік,
    В.	I. Ялатаў
    Складанне, сістэматызацыя тэкстаў, уступны артыкул і каментарыі
    М. Я. Грынблата
    пры ўдзеле ў падборы матэрыялаў
    С.	Т. Асташэвіч
    Рэдактар тома
    А. С. Фядосік
    Рэцэнзенты:
    A. А. Крывіцкі, I. К. Цішчанка
    В 93 Выслоўі. /[Склад., сістэматызацыя тэкстаў, уступ. артыкул і камент. М. Я. Грынблата. Рэд. тома A. С. Фядосік].— Мн.: Навука і тэхніка, 1979.—520 с., іл.— (Беларус. нар. творчасць. /АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору).
    У томе ўпершыню найбольш поўна пададзены такія ўзоры народнай словатворчай культуры беларусаў, як розныя трапныя і дасціпныя выразы, скорагаворкі, застольныя жарты і тосты, вітанні і зычэнні, прысяганні, праклёны, абзыванні-ганьбаванні, параўнанні. Да змешчаных запісаў даны ўступны артыкул, каментарыі і паказальнікі. Кніга разлічана на фалькларыстаў, этнографаў, моваэнаўцаў, а таксама выкладчыкаў, студэнтаў, журналістаў і ўсіх, хто цікавіцца народнай творчасцю.
    70700—150 В			66-79 4702120100
    М316—79
    Бел Ф
    © Выдавецтва «Навука і тэхніка». 1979.
    ВЫСЛОУІ
    Выслоўі — гэта тэрмін, які мы выбралі ўмоўна 1 для абазначэння той незлічонай колькасці кароткіх вусных твораў і ўстойлівых словазлучэнняў, што не з’яўляюцца ні прыказкамі, ні прымаўкамі, ні фразеалагізмамі ў вузкім сэнсе, хоць нярэдка і падобныя да іх, асабліва да прымавак. Гэта разнастайныя трапныя і дасціпныя выразы, часцей гумарыстычнага характару, якія пазбаўлены элементаў афарыстычнасці і павучальнасці, уласцівых прыказкам, а юлькі нібы жартам, мімаходзь прыкмячаюць і падкрэсліваюць тую або іншую з’яву, дробную бытавую падзею, асобную рысу ў характары чалавека, у паводзінах жывёлы, у стане прыроды. Да выслоўяў мы далучаем таксама такія характэрныя ўзоры народнай словатворчасці, як скорагаворкі, застольныя жарты, прыгаворкі і тосты, вітанні, зычэнні, ветлівыя і ласкавыя звароты, прысяганні і бажба, праклёны і абзыванні-ганьбаванні, нават калі яны выражаны адным словам, і сапраўды неабсяжны матэрыял народных паэтычных параўнанняў.
    Усе выслоўі побач з прыказкамі і прымаўкамі бытавалі ды і зараз бытуюць у гутарковай мове беларусаў. Яны ажыўляюць мову, робяць яе больш вобразнай, маляўнічай і яркай. Сабраныя тут выслоўі служаць натуральным і лагічным працягам тома беларускіх народных прыказак і прымавак, які быў выдадзен у 1976 г. у дэвюх кнігах у акадэмічнай серыі «Беларуская народная творчасць». У той жа час — гэта асобны велізарны пласт народнай словатворчай культуры, на жаль, яшчэ слаба ўзараны збіральнікамі і даследчыкамі беларускай вуснапаэтычнай творчасці.
    Зразумела, выслоўі цалкам не маглі выпасці з-пад увагі збіральнікаў беларускага фальклору. Разам з прыказкамі і прымаўкамі яны ў той ці іншай колькасці траплялі ў розныя публікацыі і зборнікі. Даволі многа іх
    1 Умоўна таму, што ў Беларуска-рускім слоўніку (М„ 1962) выслоўе перакладзена як «нзреченне», якое мае зусім іншы сэнс. У Тлумачальным слоўніку беларускай мовы (т. 1. Мн., 1977, с. 577) пра выслоўе сказана наступнае: «Глыбокая па зместу думка, выказаная невялікай колькасцю слоў».
    у зборніках прыказак I. Насовіча, Я. Ляцкага, У. Дабравольскага, асабліва ў М. Федароўскага, у нявыдадзеным зборніку А. Сержпутоўскага. Але звычайна выслоўі не вылучаліся асобна, а раствараліся ў агульнай масе прыказак і прымавак. Толькі П. Шэйн упершыню асобна ад прыказак і прымавак вылучыў невялікія рубрыкі прывітанняў і пажаданняў (35 запісаў), бажбы і клятваў (23 запісы) і праклёнаў (30 запісаў), дасланых яму А. Багдановічам, I. Карскім і Смігельскай 2. Фактычна гэта адна з першых спроб вылучыць жанравыя асаблівасці паасобных каіэгорый выслоўяў.
    М. Нікіфароўскі — адзіны сярод дарэвалюцыйных этнографаў і фалькларыстаў, які спецыяльна запісваў выслоўі і такім чынам сабраў іх значную колькасць. Ен іх лічыў напаўпрыказкамі і напаўпрымаўкамі і пад такой назвай на працягу 1910—1912 гг. апублікаваў больш 600 запісаў у «Запісках Паўночна-Заходняга аддзела Рускага геаграфічнага таварыства» 3. Пазней з'явіліся яшчэ дзве публікацыі выслоўяў, запісаных Нікіфароўскім. У часопісе «Крывіч», што выходзіў у Каўнасе, была змешчана невялікая падборка выслоўяў, але пераважна перадрукаваных з ранейшай яго публікацыі 4, а найбольш буйная калекцыя (каля 800 запісаў) з’явілася ў 1928 г. на старонках навуковага выдання Інбелкульта 5.
    Свае запісы выслоўяў Нікіфароўскі вызначаў як «крылатыя словы», «лятучыя словы», «махні-словы», «неперакладальныя словы», «напаўпрыказкавыя гаворкі», «прымоўкі», «змоўчаныя гаворкі» 6. Такіх выслоўяў або напаўпрыказак-напаўпрымавак, запісаных Нікіфароўскім, апублікавана каля 1500. Аднак значную частку яго запісаў складаюць фразеалагізмы ў вузкім сэнсе гэтага паняцця, такія спалучэнні, як «байкі баіць», «балі баляваць», «запоіны запіваць», або падвойныя словы-выклічнікі «авой-авой», «гоц-гоц», «коль-коль» і інш. без суадносін да канкрэтнай з’явы, выпадку, кантэксту, што не дазваляе далучыць іх да выслоўяў, якія, паводле нашага разумення, павінны адпавядаць яшчэ пэўнай закончанасці выразу або яго часткі. Невядома, ці ўсе запісы збіральніка выяўлены і апублікаваны.
    У IV томе фундаментальнай працы М. Федароўскага7 таксама вылуча-
    2 Гл. Ш е й н П. В. Матерналы для нзучення быта н языка русского населення Северо-Западного края, т. II. СПб, 1893, с. 503—515.
    3 Н н к н ф о р о в с к н й Н. Я. Полупословнцы н полупоговоркн, употребляемые в Внтебской Белорусснн.— «Запнскн Северо-Западного отдела РГО», кн. I. Внльна, 1910, с 197—207; кн. II. Внльна, 1911, с. 142—154; кн. III. Внльна, 1912, с. 300—303.
    4Нікіфароўскі М. Я. Напаўпрыслаўкі, напаўпрыказкі.—«Крывіч», 1924, № 1 (7), с. 13—23.
    5Нікіфароўскі М. Я. Напаўпрыказкі-напаўпрыслаўкі.— Працы катэдры этнаграфіі, т. I. Мн., 1928, с. 81—-115. (Запіскі аддзела гуманітарных навук ІБК, кн. 4).
    3 «Запнскн С.-З. отдела РГО», кн. I, с. 197.
    7Federowski М. Lud Bialoruski na Rusi Litewskiej, t. IV. Warszawa, 1935.
    ны асобныя невялікія раздзелы і рубрыкі выслоўяў: вітанні, благаславенні, просьбы, застольныя тосты, кпіны, жарты, скорагаворкі, дыялогі і інш.
    Аднак усё гэта толькі адзінкавыя выпадкі. У пераважнай колькасці публікацый выслоўі. калі яны і былі, эмяшчаліся ўпярэмешку з прыказкамі і прымаўкамі.
    У беларускай савецкай фалькларыстыцы таксама доўгі час з недастатковай увагай ставіліся да збірання і вывучэння выслоўяў як адметных прымаўкавых жанраў. Пэўную цікавасць да іх праявіў толькі Ф. Янкоўскі. У зборніку беларускіх прыказак і прымавак8 ён вылучае асобны раздзел устойлівых народных выразаў, у складзе якіх параўнанні (585 запісаў, а ў другім выданні зборніка 9 ўжо больш за 900), добразычлівыя і жартоўныя пажаданні, жарты і каламбуры (217, у другім выданні 281), зламысныя пажаданні і пагрозы, прыказкі-кленічы (27 і адпаведна 57). Больш за ўсё ў зборніку Ф. Янкоўскага, як бачым, параўнанняў. I гэта зусім апраўдана, бо іх у народным ужытку вялікая колькасць.
    Пашырыўшы сваю калекцыю вобразных параўнанняў, Ф. Янкоўскі склаў першы ў беларускай фалькларыстыцы асобны зборнік, які выйшаў у 1973 г. у малафарматным выданні Іо. У зборніку змешчана больш за 1760 параўнанняў, адна частка якіх узята з друкаваных крыніц, а другая — з уласных запісаў складальніка 1944—1959 гг. Параўнанні з гутарковай мовы дапаўняюць параўнанні (каля 190), выбраныя з тэкстаў народных песень. Зборнік быў з цікавасцю і прыхільна сустрэты чытачамі і літаратурнай крытыкай.
    Сярод вялікай масы ўстойлівых выслоўяў выразна вылучаюцца паасобныя групы або жанры паводле іх функцыянальнага прызначэння і зместу. Адны служаць выключна для вітанняў, добрых зычэнняў, другія ўжываюцца ў якасці застольных жартаў і тостаў, ёсць нямала выслоўяў-кляцьбаў і іншых груп выслоўяў.
    Але ёсць таксама вялікая група ўстойлівых выслоўяў, калі можна так назваць, агульнага характару. Яны гаворацца пры самых розных выпадках, у розных сітуацыях, «да слова», часта «для смеху», каб ажывіць сваю мову, надаць ёй больш жартаўлівасці, вастрыні. Мы вылучылі гэтыя выслоўі ў асобны раздзел проста трапных, смешных і дасціпных выразаў. Некаторыя з іх цяжка адрозніць ад звычайных прымавак, аднак можна
    8 Беларускія народныя прыказкі і прымаўкі. Склаў Ф. Янкоўскі. Мн., 1957.
    9 Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы. Склаў Ф. Янкоўскі, выд. 2-е. Мн„ 1962. (Раздзел «Фразеалагізмы і іншыя ўстойлівыя выслоўі», С. 369—524.)
    І0Янкоўскі Ф. Беларускія народныя параўнанні. Кароткі слоўнік. Мн., 1973. Падобны зборнічак, таксама ў малафарматным выданні, выпусцілі ўкраінцы: Образне слово. (Постійні народні порівняння.) Зібрав і упорядкував I. Гурнн. Кнів, 1966.
    заўважыць і пэўныя адметнасці, уласцівыя гэтай групе выслоўяў. Так, вельмі характэрнымі з’яўляюцца выслоўі, якія жартоўна, насмешліва і амаль заўсёды складна, у рыфму адказваюць на, здаецца, зусім звычайныя пьпанні: «Адкуль ты?—Вёска Лебяды, вуліца Лапухі»; «А можа?—Можа на двое варожа».
    Шмат жартоўных адказаў не на пытанні, а на розныя сцверджанні, на любое слова, якім заканчваецца сказ або рэпліка субяседніка. Так, калі гаворка ідзе пра што-небудзь апошняе — гатовы адказ: «Толькі ў папа апошняя жонка»; калі хто, апраўдваючыся, ужывае ўмоўны злучнік каб, зноў-такі — у запасе жарт: «Каб тое каб, да каб тое еслі, то самі б грыбы ў рот лезлі»; умешванне не ў сваю справу можа атрымаць такі рэзкі «адпор»: «А тваё дзела—«гаў», ды й пад кут»; на спасыланне на старасць гатовы і такі адказ: «Стары, не стары: сорак гадкоў, апроч святкоў». I шмат падобных.
    Да гэтай жа групы агульных выслоўяў можна аднесці проста кароткія жарты, каламбуры, гумарэскі, дыялоп-карацелькі. Вось, напрыклад, выслоўі-жарты, так ці інакш звязаныя з ежай: «Або табе хлеб, а мне каўбасу, або мне каўбасу, а табе хлеб»; «Ад абеду аж да вечара нашча».
    Выслоўі-каламбуры звычайна пабудаваны на ігры слоў, або на выкарыстанні аднаго і таго ж слова ў розных значэннях, або, наадварот, розных слоў у адным значэнні: «Адно васемнаццаць, а другое без двух дваццаць»; «Ах ты, стары пёс, калі ж я на цябе казаў сабака?»