• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выслоўі

    Выслоўі


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 520с.
    Мінск 1979
    136.1 МБ
    Паэзія народных праклёнаў прывабіла Расула Гамзатава. Вялікі мастак адчуў у іх непаўторную вобразнасць і выразнасць мовы. У сваю славутую кнігу «Мой Дагестан» ён увёў асобную рубрыку «Аб праклёнах» 23.
    Толькі пазнаўшы і ацаніўшы літаратурныя вартасці народных праклёнаў, Расул Гамзатаў змог прыйсці да вываду: «Я думаю, што з часам хто-небудзь з фалькларыстаў складзе кнігу з горскіх праклёнаў, і тады людзі пазнаюць меру выяўленчасці, меру вытанчанасці, меру фантазіі горцаў, а таксама меру выяўленчасці нашай мовы» 24.
    Тое ж самае можна сказаць і пра праклёны на іншых мовах. Вось чаму правамерна, каб праклёны занялі адпаведнае месца ў фальклорных парэміяграфічных выданнях, хоць кляцьба, таксама як карыстанне замовамі-шэптамі, і належыць да негатыўных з’яў быту.
    Праклёны звычайна чуваць з вуснаў чалавека раззлаванага, разнерваванага, якому зрабілі якую-небудзь непрыемнасць, зло. Лютыя праклёны пастаянна чуліся перш за ўсё па адрасу заваёўнікаў-чужаземцаў, паноў і падпанкаў у часы прыгону; пазней клялі памешчыкаў і розных іншых эксплуататараў і прыгнятальнікаў працоўнага люду. Гэта праклёны, так сказаць, сацыяльнага зместу: «Каб нашыя мазалі пану ў горла пераселі!» Ці больш сучасныя: «Хацеў Гітляр Маскву заваяваць. Хваробы з трасцаю яму!»; «Хай той акалеець, хто вайны тэй хочыць!»
    23 Гл. АдамовічА. Здалёк і зблізку. Мн., 1976, с. 136.
    21 Крапіва К. Збор твораў у 4-х т., т. 4. Мн., 1963, с. 250.
    22 Б р ы л ь Я. Акраец хлеба. Мн., 1977, с. 8.
    23 Гамзатов Р. Мой Дагестан. Пер. с аварского В. Солоухнна. М., 1968.
    21 Там жа, с. 57.
    Большасць жа праклёнаў — бытавыя, якія ўэнікаюць з розных нагод, з паводзін і ўчынкаў людзей у штодзённым жыцці. Іх могуць слаць і на жывёл, і нават, пагарачыўшыся, на нежывыя прадметы.
    Апрача масы ўстойлівых зваротаў-праклёнаў, у іх стварэнні пэўную ролю адыгрывае імправізацыя. Праклёны-экспромты адразу рэагуюць на чыйнебудзь непрыстойны ўчынак: «Каб таго выцягнула ў магілу, хто мае грошы выцягнуў!»; «Дрэва зрэзаў. Каб цябе дактары рэзалі!» Часам гэтыя кляты бываюць даволі «выдасканаленыя»: «Каб табе язык парахнёй у горла сыпаўся!» Але часцей і тая кляцьба, якая выклікана пэўным учынкам і з’яўляецца хуткім рэагаваннем на яго, карыстаецца ўстойлівымі зваротамі, запасам «паўфабрыкатаў»: «Бярэць, каб яго за жывот брала!»; «Ездзіць любіш, каб ты жыватом ездзіў!»
    Праклёны бываюць вельмі злосныя. На галовы праціўнікаў насылаюцца самыя ліхія беды, няшчасці і напасці:
    заняпад гаспадаркі — «Каб яму ні ў чом спору не было!»; «3 канца ў полі канец зарадзі ў цябе адзін званец!»; «Каб твой двор запусцеў!»;
    бядоту і галечу — «Каб табе чыста, каб табе гола было!»; «А няхай цябе ліха!»;
    пажар — «А бадай ты згарэў!»;
    смерць — «А каб на цябе згуба прышла!»;
    розныя хваробы — халеру, чуму, сухоты, паляруш, раза'чку, каросту, слепату, глухату, скулля, трасцу, радзімец, лом, калю'к, сумарок, немач і інш.
    Пры гэтым не грэбавалі клясці і імем бога, забыўшыся і на яго святасць: «Каб яму духі выперла, дай тое, божухна-бацюхна!»; «Згінь-прападзі праз боскую моц!»; «Каб ён языка не ўсунуў назад у рот, як стане маліцца!»
    У праклёны ўпляталі і ўсіх нячысцікаў — чорта, люцыпара, цмока, балацяніка, вадзяніка, лесуна і г. д. У парыве злосці «адсылалі» свайго праціўніка ў іх уладанні — на разарванне, на пагібель.
    Амаль усе праклёны маюць пастаянныя пачаткі-зачыны — каб ты (цябе, табе), а каб цябе, а бадай цябе, а няхай, хай, а штоб ты і г. д. Да структурных асаблівасцей беларускіх праклёнаў можна аднесці паўтарэнне пачатку ў канцы выслоўя: «Каб вы падохлі, каб вы!»; «Каб табе д’яблы скуру папісалі, каб табе!»
    Больш ціхамірная жанчына часам толькі робіць выгляд, што кляне, саромеецца, не адважваецца насылаць на чалавека няшчасці і абмяжоўваецца такімі бяскрыўднымі формуламі: «А няхай цябе, няхай!»; «Каб жа яго да бадай жа яго!»
    Наогул народ асуджальна ставіцца да злосных, «смяртэльных» праклёнаў, асабліва калі яны скіраваны да чалавека, да сваіх бліжніх, аднавяскоўцаў. У такім выпадку можна часта пачуць: «Навошта так ужо
    кле'сці?» або «Так ужо кляла, ну, на раны Езусовы» (з запісаў Л. Салавей на Мядзельшчыне). Сурова асуджаецца праклінанне дзяцей і зусім кашчунным, недаравальным лічыцца кляцьба сваіх бацькоў. Вось чаму сярод праклёнаў трапляюцца часам несапраўдныя, псеўдапраклёны, і жартоўная, незласлівая кляцьба. Часцей яна адрасавана дзецям, праклінаць якіх па-сапраўднаму заўсёды пярэчыла ўсім нормам народнай маралі. На дзяцей звычайна чуюцца такія «праклёны»; «А бадай цябе качкі стапталі!»; «Каб цябе дождж памачыў!» Гэта дзеля таго, каб даць выхад хвіліннай запальчывасці. A то здараецца, не губляючы душэўнай раўнавагі, жанчына шле свае праклёны міма таго, хто для яе дарагі, і нацэльвае іх зусі.м у іншы бок, да таго, хто сапраўды таго варты. Гэта ўдала прыкмеці* ла пісьменніца Алена Васілевіч. Гераіня яе аповесці «Новы свет» цётка Марыля такім спосабам кляла сваю жыўнасць: «Кыш! Кыш, боль вашаму коршаку!» — гэта курэй яна гэтак кляне, адганяючы ад парасячага карыта.
    Разумныя праклёны,— працягвае А. Васілевіч.— А то ў іх, у Зялёнай Дуброве, як пачне гаспадыня клясці! I каб ты ногі выцягнула — цяля. I каб цябе воўк зарээаў — карову. I каб вы павыпруджваліся — парасяты... Што было б, каб, і праўда, усе гэтыя праклёны збываліся — страхоцце адно! А цётка Марыля — свіння ўскочыла ў агарод і траха не загон бульбы лычом вывернула — не свінню кляне, а воўка: «А боль твайму воўку, здэццаі Гэтулькі працы змарнавала!..» 25
    Мы наглядалі і такі спосаб несапраўднай «кляцьбы» дзяцей. Калі дзіця разбушавалася гуляючы, маці, раздражненая яго гарэзлівасцю, можа накрычаць: «Халера каб цябе... не ўзяла!»; «А ліха табе... не!» Настолькі ўкаранёны быў страх перад чарадзейнай сілай слова, вера ў яго магутнасць. I настолькі цвёрда народная этыка не дапушчала клясці дзяцей.
    Гэтае ж старадаўняе перакананне ў тым, што слова дзейснае, што ў ім закладзена вялікая моц, нарадзіла і адкляцці — звароты, якія нібыта здольны парыраваць праклён, ператварыць яго ў своеасаблівы бумеранг, які вяртаецца да таго, хто яго кінуў. Адкляцце павінна было адвесці, адбіць уздзеянне праклёну або, прынамсі, аслабіць яго сілу: «Брашы на асінавы кол»; «Каб твае кляты на сухі лес!» Або зусім коратка: «Кляні — сабе бяры!». Па сутнасці гэта тыя ж праклёны, толькі абернутыя для абароны.
    Праклёны, безумоўна, адзін з найдаўнейшых відаў славеснай творчасці, блізкі да магічных заклінанняў, якія суправаджалі вытворчую дзейнасць чалавека першабытнаабшчыннага грамадства. Хоць у значна меншых маштабах, чым у мінулым, праклёны застаюцца няхай негатыўнай у маральна-бытавых адносінах, але жывой з'явай у народнай мове. Тым самым
    25Васілевіч А. Пачакай, эатрымайся... Мн., 1972, с. 326.
    яны адкрываюць дадатковую магчымасць далучыцца да скарбаў народнага вобразнага слова, адчуць яго розныя сэнсавыя і эмацыянальныя адценні.
    Асобным відам выслоўяў, але блізкім да кляцьбы з’яўляюцца а бз ы в а н н і — называнне каго-небудзь зняважлівымі, крыўднымі, але пераважна абвінаваўчымі словамі26. Гэта не лаянкавыя словы ў простым разуменні. Абзыванне, адным-двума словамі кінутае чалавеку, трапна характарызуе тое дрэннае, што ёсць у ім, вінаваціць, ганьбуе, выкрывае, сароміць. Гэта таксама і не мянушка, якая часцей «прыліпае» да чалавека пасля якога-небудзь смешнага здарэння з ім. Абзыванне часцей за ўсё выконвае выкрывальныя функцыі, з’яўляецца пэўнай, хоць часам і грубаватай і завельмі вострай у залежнасці ад эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі слова формай грамадскага ганьбавання адмоўных рыс у паводзінах чалавека — гультайства, нядбайства, п’янства і г. д.
    Такое слова, падмацаванае прыметнікам (паганы, пракляты, акаянны і інш.) або ў спалучэнні з займеннікам (гэтакі, той, ты, які), выклічнікам (во, ой, о, ну) у пэўным кантэксце, стварае своеасаблівае выслоўе. Часам яно выступае і ў форме аднаго толькі слова-абзывання, ёмістага, трапнага, якое адразу характарызуе ўсю сукупнасць з’явы.
    Асабліва бязлітасна абзыванні шальмуюць гультаёў. Працавітасць, любоў да працы, умельства заўсёды былі тым асноўным крытэрыем, якім народ ацэньваў вартасці чалавека. Вось чаму можна сказаць, што асабліва многа абзыванняў якраз скіравана на таго, хто ўхіляецца ад працы, марнуе свой час гультайствам, праяўляе нядбайства. I фантазія пры стварэнні выкрывальных слоў для абзывання гультая проста бязмежная: абібок і абібочына, лежань і ледач, валяч і завала, басты'сь, багла'й, байбас, блы нда, брус, бязу ла, дзяндзі'вер, ля біх, біндзюга'йла, кацьма'к і інш.
    Ганебнага слова-абзывання заслугоўвае ў народзе і чалавек неахайны і нядбалы, які ацэньваецца як разнавіднасць гультая. I да такога чалавека слова не мае літасці, выкрываючы яго заганы: апоўзіна, халда, гэмзала, гі рма, мурза папова, хлю ндра, вашапру д, грамзу'ль, нямь/ка, лы'ла, афэрма.
    Калі не ганьбуюць, дык едка высмейваюць нязграбнага чалавека і няўмеку. Да іх адрасуюцца абэыванні: нізграбо'цё, раскапе'йда, нехляма'жны, жырдагон, згарода, пара цька, недалэнга, мама'й і інш.
    У поглядах народа на вартасці і заганы чалавека недалёка ад няўмекі адышоў чалавек марудны і разява. Для такіх таксама ў запасе абзыванні-
    28 У рукапісным зборніку А. Сержпутоўскага яны змешчаны ў рубрыцы, якую ён не зусім дакладна ў даным выпадку назваў «Знявага» (л. 92— 98). Рубрыка налічвае 229 запісаў, сярод якіх, аднак, абзыванняў толькі 133. Астатняе — прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы.
    кпіны: маруда — вазгра', вязголя, ке'пала; разява — варона, разя'па, вярэня, разгірэня, ніхлю'й, шале паўка.
    Як відаць, асабліваму ганьбаванню і бязлітаснаму асмяянню абзываннямі падлягаюць людзі, якія ўхіляюцца ад працы ці дрэнна працуюць. Ім няма апраўдання. Няма спагады і літасці ў абзываннях і да п яніц: пінцюх, апіва'шына, эаліва'ха, ма'кша, буса'йла і г. д.
    He ў пашане ў народзе някемлівы чалавек, невук, дурнаваты. Яны «ахрышчаны» не менш хлёсткімі абзываннямі: боўдзела, балды ка, балдавешка, доўбня, ёлупень, ляпёха, кавадла дурная, капусця'ная галава, абі'згал бязмозгі.
    Тое ж можна сказаць і пра балбатуноў і пляткарак, якіх таксама не мілуюць: балбаце'нь, верзяя', вя'кала, жаўна языкатая, малатарня, шапу'цька, звадыяшка, жагля'ўка (з асабліва куслівым языком) і інш.