Выслоўі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1979
Гэты квеце па ўсім свеце. Сержп., 54.
Гэты самы свет да людзі не тыя. Fed., 307, Ваўк. п.
Гэты тавар кусаецца. Сержп., 50.
Гэты ўжо ледзь шоры цягае. 107 М. Грынблат, 1978, Кар.
Да бяды яшчэ тры гады, а ці будзе бяда ці не — няма чаго бедаваць. А. Фядосік, 1973, Петр. 8.73.70.
Да дабросці дабёр, да злосці зол. Добр., Слов., 171.
Да маго цела няма табе дзела. Fed., 58, Ваўк., Слуцк. п.
Да новых венікаў не забудзець.108 Hoc., 37.
Да прыгоды не тры годы. Fed., 248, Слон. п.
Да трох разоў перапускаюць.109 Там жа, 227, Ваўк. п.
Да цябе хваліў і non, і Ярмошка, і я трошку. Hoc., 33.
Дабраўся па нітачцы і да клубка.110 I. Аушчыцкая, 1960, Кап. 8.1.52.
Дабрахвочы — блішчьГ ў вочы. Шатэрнік, 75, Пух.
Давай бог ахоту на гэту работу. Hoc., 30.
Давай часаць адзін другому патыліцы. Сержп., 19.
Давалі да з рук не пускалі. Fed., 73, Ваўк. п.
Дагаварыўся да ліхога канца. Там жа, 75. Вар.: Янк., 462.
Дагадайся, казача, чаго дзе'ўчына плача. Fed., 74, Ваўк. п.
Даганяй (шукай, гані) ветру ў полі. Там жа, 74, 103; Pietk., 317.
Дадуць, як штаны ападуць. Дуб., Нар., 1.
Дажыўся, што і сабакі нечым выгнаць. Pietk.. 365.
Дай, божа, перакачацца, не буду болей напівацца. М. Грынблат, 1978, Кар.
Дай, да й памінай, як звалі. Сержп., 51.
Дай, бабка, малака.— Карова не доіцца.— Тады налівай смятаны. Янк., 375.
Дай, божа, мне, а нікому не. Dyboiv., 6.
Дай, божа, спажыць, што ў чужой кішэні ляжыць. Fed., 287.
Bap.: Сержп., 73.
Дай, жонка, перцу — мёд закушу. Янук., 31.
Дай піць.— Слуга спіць. Добр., 89.
Дай сваёй таба'кі, a то ад чужыя нос баліць. Hoc., 32.
Дай табакі, калі ёсць паперка, бо запалкі дома пакінуў. I. Саламевіч, 1958, Слон.
Дай хлеба! — Сабе трэба. Ром., Бел., 224.
Дайце булёну.— Пайдзі к Лявону. Шатэрнік, 37, Сміл.
Дайце мне перапечку, дык я вам скажу праз печку. Т ам жа, 214, Йух.
Дала баба зарок на рок. Сержп. 5.
Далей носа не бачыць. А. Царанкоў, I960, Крыч. 13.9.2.
Далі зелля ад (для, на) пахмелля. Dybow., 19; Hoc., 32; Fed., 73, Ваўк. п.; У. Іваноў, 1958, Мн.
Далі малайцу гарбуза. 111 Сержп., 8.
Дарам не сту'піць. Там жа, 49.
Дарма\ што flypua7, абы чарнаброва. Ройзен., 69.
Дастаў лазню. 112 Fed., 170, Ваўк. п.
Дасць бог дзень, а чорт работу. I. Цішчанка, 1975, Слаўг. 8.75.104.
Дасць сем дзён на ты'дзень.113 Fed., 73, Ваўк. п.
Дасць чатыры нядзелі на месяц. 114 Там жа.
Датуль смяяліся, дакуль кішкі не парваліся. Ляцкйй. 9
Даў, да й наддаў. Hoc., 31.
Даў д.зеду грош. 115 Fed., 73, Ваўк. п.
Даў драла, аж зямля закурэла. Там жа, 81, Сак. п.
Даў дулю пад нос. Сержп., 96.
Даў на сем званоў. 116 Там жа, 90.
Даў на тры школы. 117 Там жа, 91.
Даў перцу з імберцам. 118 Hoc., 31.
Даў,— спасіба, не даў,— другое. Там жа.
Даў, што з носа ўпала. Pietk., 364.
Даў яму пад самы нос. Сержп., 96.
Даўно? — А ўжо кавалак. М. Грынблат, 1976, Ваўк. 8.76.113.
Даўно не курыў, аж вушы паапуха'лі. Яўсееў, 95.
Даўно ціха было. М. Грынблат, 1970, Ааг.
Два вялікія, а трэці маленькі.119 Pietk., 318; Fed., 89.
Два друга — хамут ды папруга. Ахрым., 28.
Дзве дзіркі ў носе ды й сканчалося. Fed., 204, Ваўк. п.
Дзе болі двух — там гавораць услух. Яўсееў, 88.
Дзе быў? — На базары.— Чым гандляваў? — Варон прадаваў: адну збыў, другую купіў. Янук., 30.
Дзе быў, там нет, а толькі след. /. Курбека, 1966, Докш. 13.9.7.
Дзе дзецца, як вяселле мінецца? Сцяшк., 588, Смарг.
Дзе ж мала я падзелася? — He бойся, хвост грыву найдзе. /. Назіна, 1977, Мн.
Дзе ж то запісаць, хіба качаргою ў коміне? 120 Fed., 349, Ваўк. п. Bap.: Fed., 133, Ваўк. п.; Дуб., 28.
Дзе наіма не прападала, хай і тут ля'сне. Мін-Мал., 1977, 137. Нясв.
Дзе? — He захадзя7. мінаючы, дзе яна ў пограб правалілася. М. Грынблат, 1976. Кар.
Дзе збяруцца, там і смяюцца. Т ам жа, 1962, Дзятл. 8.1.74.
Дзе твой бацька? —• Сабакам сена косіць.121 А. Селівон, 1965, Ашм.
Дзе ты спіш, такі хітры, каб цябе куры не абробілі? Нар. лекс., 18, П. Садоўскі, Пол.
Дзе? — У віру на калу'. / Саламевіч, 1961, Мн.; Hoc., 19.
Дзе? — У лясу' на верасу'. М. Грынблат, 1974, Пух.
Дзеду, гарыць сяло! — Няхай гарыць, а я за торбу ды ў другое пайду. Гйльт., 291; М. Грынблат, 1978, Кар.
Дзеду, сяло гарыць! — А нічога, там другое стаіць. С. Цярохін. 1975, Саліг.
Дзеля лк/дскага смеху. Fed., 303, Слон. п.
Дзеля мяне, няхай хоць воўк траву есць. Т ам жа, 339, Ваўк. п.
Дзень добры, бацюшка. Ці дома non? Янк., 376.
Дзержыцца за панску клямку. Fed., 216, Ваўк. n.; Pietk., 383.
Дзеўка — самы сок, ёй яшчэ пяцьдзесяці няма. Юрч., 1977, 47.
Дзеўка як перапечка: восемдзесят тры гады; маладзейшая за маю матку на тры гады. М. Г рынблат, /977, Стаўб.
Дзешавей за параную рэпу. Там жа, 1962, Мн.
Дзіва, на тры капейкі піва, а ўсё сяло п’яно. Hoc., 34.
Дзіва, што ў дзеда барада сіва. Pietk., 368.
Дзівіўся, аж нос скрывіўся. Дуб., Нар., 2
Дзілі'н-дзілі'н — матульцы блін. Сержп., 139.
Дзьмецца, як не парвецца. Крэмнеў.
Дзя'дзько-уга'дзько, угадай колькі ў мяне кароў — аддам абедзве. Нар. лекс., 163, I. Крамко, Кар.
Дзякуй! — Дзя'кі-ляда'кі бываюць і лайда'кі. Нікіф., 1928, 104.
Дзякуй еў, дзякуй не еў, абы на кабылку сеў. Я. Краміч, 1970, Глыб. 13.10.88.
Дзякуй за ласку, табе дай, а сам падыхай. Сержп., 9.
Дзякуй табе ў шапку. М. Грынблат, 1930, Мн.
Дзярэцца на ўсё горла, аж чэрці яго бяруць. Шатэрнік, 87, Сміл.
Днішча па сяле свішча 122. Сцяшк., 588, Дзятл.
Добра брэшаш, шкада вешаць. Янук., 30.
Добра жыў. Пехатою за канём хадзіў. Янк., Дыял., I. 208; Я. Ясюлевіч, 1967, Іў. 13.10.27.
Добра, каб ляпей, дык навошта. I. Курбека, 1966, Докш. 13.9.7.
Добра не з’еў і не знасіў. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11.
Добра — пападзеш, а не — і так адойдзеш. Аяцкйй, 10.
Добра яму смяяцца, якаво то нам, сірата'м? Сержп.., 22.
Добры дзень, Мацей, ці многа дзяцей? Hoc., 35.
Добры нос чарку (хвігу) за тыдзень чуе. Брыль, 106.
Добрыя зубы: і кісель ядуць. Янк.., 376.
Дождж за шыю не капае,— спяшыць няма куды. А. Чэчат, 1975, Старадар. 8.75.97.
Дома і замужам. Pietk., 365.
Дох яго ведае! Нар. сл., 301, А. Крывіцкі, Г. Цыхун, I. Яшкін, Тур.
Дочка праворна: што ў бога дзень, то прасцень.123 Добр., Слов., 739.
Драла, адно пяты заблышча/лі. Fed., 81, Ваўк. п.
Другім разам, да не цяпер. Hoc, 37.
Дрыжаць жылы пад каленкамі. Fed., 372, Ваўк. п.
Дуды ў мех і квіта.124 Там жа, 84.
Ду'ець праз (на) усе застаўкі. Dybow., 10; Hoc., 38.
Дума/ думу' паганяе. Fed., 84, Ваўк. п.
Думаець аб нябескіх мігдалах. |2э Dybow., 10.
Думаў, што ён яе ўкарануе, тым часам даў у морду. Fed., 84, Ваўк. п.
Думка на думку лезе. Там жа.
Дурны, дурны, а сала любіць. Сцяшк., 589, Шчуч.
Дурная пале'на з печы ляцела. Добр., Слов., 657.
Дурны non кадз/ў. 126 Dybow., 15.
Дурны non ксціў (хрысціў).127 Hoc., 39; А. Салаеей, 1971, Мядз.
Душа не без каўша. Hoc., 40.
Душа ў пяты пашла. Pietk., 318. Bap.: Hoc., 39; Fed., 88, Ваўк. n.
Душачка на нітачцы задзяржалася [чуць не выскачыла]. Hoc., 40; Fed., 88, Ваўк. п.
Ды бог яго ведае! М. Грынблат, 1977, Стаўб.
Ды кінь! — Хоць кінь, хоць падымі. Там жа, Кар.
Ды што ж там такое, калі што якое. Янк., 376.
Едзеш дзесяты дзень дзевяту вярсту, толькі пушчы пралятаюць. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
Еду па жонку пятую; судзі, божа, па дзесятую. Hoc., 190.
Ежма тваё, а потым кожны сваё. Янк., 376.
Елка-саснячок. Прыдзе мужычок, елачку зрубіць, нешта (гарэлкі, солі) купіць. Аяцкйй. 11.
Есць, аж нос угінаецца.128 А. Царанкоў, 1960, Крыч. 13.9.2.
Есць, да не пра вашу чэсць. Сержп., 9.
Есць, мала лупачы' не павылазяць.129 Fed., 130, Ваўк. п.
Есць на два куткі'. Ройзен., 70.
Еткага сарвілы і свет не свяціў. Бяльк., 401, Краснап.
Ехалі гайдама'кі на серым сабакі.130 Бяльк., 143, Мсцісл.
Ехаў нейкі разявяка ды заехаў аглобляю мне ў рот. Pietk., 339.
Еш.— He хачу.— Пойдай.— Да нечага. Hoc., Слов., 723.
Еш — пацей, работай — мерзні, на хаду патроху спі. 131 М. Грынблат, 1976, Кар.
Екнуць не паспеў, як на яго мядзведзь насеў. Сержп., 128.
Ён атцоўскія выезды выездзіў і выхады выхадзіў.132 Добр., Слов., 108, Ельн. п.
Ён вам нагаворыць кучу і горбачку.133 /. Саламевіч, 1970, Слон.
Ён вам нагаворыць (пляце) і мех і кайстру. Раст., 50. Вар.: Ром., Бел., 306.
Ён з пекла родам.134 Fed., 232, Ваўк. п.
Ён зажыўся, з намі і рука'цца не хочыць: яму і чорт не брат, і свіння не сястра. Добр., Слов., 236.
Ён і трох не перал/чыць. Fed., 227, Ваўк. п.
Ён і чорта перанёс.135 Там жа.
Ён на прыказкі, дык сыйдзі' свет, то не знайдзеш. М. Г рынблат, 1977, Глуск. 8.77.127.
Ен не сляпы, знае чорна па белым. Fed., 358.
Ён свінням хвасты накручвае. Сержп., 44.
Ён сягонні з свіннёю, ні адзін. 136 Fed., 6, Лід. п.
Ён такая гарачка, што толькі крэнь, то загарыцца, бы агонь.137 Сержп., 133.
Ён такі: не ўдарыць, не падарыць. М. Грынблат, 1951, Хойн.
Ён такі чалавек, што ду'рна не пракурыць, ду'рна не прап’е, ду'рна не аблае. Там жа.
Ён чуе, каб пташачка шургнула. 138 Fed., 69, Слон. п.
Ен чуе, як трава расце. Там жа, Ваўк. п.
Ён яму не варт вады падаваць. Там жа, 327.
Есць мукі7 на замесь. Hoc., 40.
Есць, чаго д.уша хоча. Сержп., 78.
Жоначка, загані валоў у хлеў, а я яшчэ кругом хаты пабегаю. М. Грынблат, 1978, Кар.
Жыве век у бога за дзвярыма. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76.
Жыве ды хлеб жуе. У. Іваноў, 1958, Мн.
Жыве з пяці пальцаў. М. Грынблат, 1974, Мн. Bap.: Fed., 214, Ваўк. п.
Жыве і скарынкі жуе. Янк. М., 23.
Жывем, дажываем (пажываем), дабра нажываем. М. Грынблат, 1971, Глыб. 8.2.43; Н. Гілевіч, 1965, Ааг.
Жывець на канцы языка. Hoc., 42.
Жывець (жыву) у Bipy7 на калу7. Hoc., Слов., 58; Дуб., 20.
Жывець сабе, ні на што не ўзіраючы. Добр., Слов., 65, Смал. п.
Жывець цётка за дзядзькам. Hoc., 42.
Жывот баліць, гледзячы. Там жа.
Жывот пад каленам забалеў. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
Жыта ў каласочку, дзевачкі ў галасочку. А. Пісарык, 1975, Старадар. 8.75.97.
Жыў Астап без ячменю і будзе жыць. Янк. М., 23.
Жыўшы, жыўшы да й пашлі завыўшы. Fed., 212, Ваўк. п.
Жых-жах — і гатова! М. Грынблат, 1930, Мн.
3 аднаго маху семсот манахаў. Юрч., 1977, 44.
3 аднаго поля ягадкі. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
3 Антонаву слязу. 139 Fed., 303, Ваўк. п.