Выслоўі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1979
ляецца ў параўнаннях і зусім забаўнае спалучэнне новага са старым: «Ну й целявізар у вас: маленькі як козья вочка».
Устойлівыя народныя выслоўі, толькі частка якіх змешчана ў гэтым томе, сведчаць, што народная крыніца тоіць у сабе нязмерныя і да канца нязведаныя скарбы слова, вобразаў, паэзіі. Яны даюць адчуць таксама, якая трапная і прыгожая беларуская мова, як народ умее адабраць слова, каб яно зайграла патрэбнай гранню адпаведна свайму эмацыянальнаму настрою.
Выслоўі шырока ўжываюцца ў літаратуры. Мікола Лобан у сваім добразычлівым і строгім аглядзе творчасці маладых празаікаў першай палавіны 70-х гадоў зусім правільна сцвярджае: «Сапраўдны пісьменнік пазнаецца па высокай культуры мовы, па яе багацці, па яе няспынным абнаўленні, па моватворчасці, па руплівых адносінах да яе лексічных і фразеалагічных фондаў, па адкрыццях спалучальнасці слоў, па выкарыстанні ўсё новых і новых яе патэнцыяльных магчымасцей»28. У той жа час ён перасцерагае маладых пісьменнікаў: «Забываюць, што слова мае не толькі свой арэал, але і пэўны стылістычны ўзровень. Забываюць, што яно можа быць эстэтычным і неэстэтычным. Я далёкі ад той думкі, што нейкія словы трэба пазбавіць грамадзянскіх правоў. Нічуць. Але кожнае слова прыдатнае толькі на сваім месцы» 29. Усё гэта цалкам адносіцца і да карыстання выслоўямі, кожны від якіх, як няцяжка заўважыць, вызначаецца адпаведным стылістычным узроўнем слова.
* * *
Для дадзенага тома скарыстаны друкаваныя зборнікі М. Федароўскага, I. Насовіча, П. Шэйна, Ф. Янкоўскага, шматлікія дыялектныя і краёвыя слоўнікі і архіўныя крыніцы, многія запісы апошніх гадоў. Значная частка запісаў друкуецца ўпершыню.
Сістэматызаваныя па раздзелах і падраздзелах па жанрава-функцыянальных адзнаках выслоўі ў межах кожнай канструктыўнай часткі тома размешчаны ў алфавітным парадку, як таго вымагае сам характар матэрыялу.
Ва ўсіх тэкстах выслоўяў, эгодна з арыгіналам запісу, захоўваюцца лексічныя і некаторыя марфалагічныя асаблівасці (напрыклад, ідзе і ідзець; які, малады і магілёўска-віцебскае якей, маладэй; скурчыўся, валы і гродзенскія ску'рчыўсё, валэ), але ў адпаведнасці з сучаснымі нормамі беларускага правапісу.
М. Я. Грынблат
28 Лобан М. Праблемы маладой прозы.—«Полымя», 1976, № 3, с. 218.
29 Там жа, с. 219.
ТРАПНЫЯ, СМЕШНЫЯ
I РОЗНЫЯ ЎСТОЙЛІВЫЯ ВЫРАЗЫ.
СКОРАГАВОРКІ
ТРАПНЫЯ, СМЕШНЫЯ I ЎСТОЙЛІВЫЯ ВЫРАЗЫ
А асьмакі трэба на за'раз. 1 Сержп., 136.
А вада яго ведае (знае)! М. Грынблат, 1976, Ваўк. 8.76.113*; 1962, Дзятл. 8.1.74.
А вор спор, а ў мяшку пуста. 2 Mien., 396.
А, гэтакія паны! Па тры ў штаны. Аяцкйй, 1.
А д’ябал яго ведае! Касп., 101, Беш. ,
А ей! Там ўжо цы'мас. 3 Fed., 61, Ваўк. п.
А злыдні яго знаюць (ведаюць)! Касп., 134, Сен.; 125, Беш.
А кадукі (а кадук) яго ведаюць (ведае)! 4 Шатэрнік, 125, Сміл.; Сцяшк., 204, Аід. Вар.: Касп., 148, Чаш.; Нар. сл., 18;
Г. Арашонкава, Старадар.
А калі гэта было? — Як воўк шчэням быў. Fed., 44, Слон. п.
А кім ты работаеш? — Старшым, куды пашлюць. М. Грынблат, 1977, Кар.
А мае ж вы дзеці, а дзе ж вас падзеці? I. Курбека, 1961, Докш.
А мне да таго ні спераду, ні ззаду.5 М. Грынблат, 1974, Мн.
А можа? — Можа на двое варожа. Там жа, 1975, Мн. Вар.: Ром., Бел.,301; Г. Румоўская, 1961, Пліс. 13.10.40.
А мо табе даць кашы бярозавай? 6 Fed., 139, Ваўк. n. Bap.: Pietk., 374.
А мой жа ты свой, ды няродненькі. I. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7; Янук., 30.
А мой ты такі, а мой ты сякі, а мой гэтакі. Fed., 310, Ваўк. п.
А немач яго ведае! Flap, сл., 38, М. Бірыла, Дзярж.
* Індэкс АІМЭФ: фонд, вопіс, № справы.
А ні ваш, а ні наш, але свойскі. Ляцкйй 2.
А ні да бока, а ні да вока. Там жа; Сержп., 121.
А ні да рады, а ні да звады. Ляцкйй, 2; Сержп., 121.
А ні дзын, а ні за вяровачку. Ляцкйй, 2; Сержп., 66.
А ні ладу, а ні складу. Fed., 168, Ваўк. п. Вар.: Ляцкйй, 2; Hoc., 112; Pietk., 377.
А ні окам (відам) не відаць, а ні слыхам не чуваць. Fed., 330, Ваўк. п.
А ні прышыць, а ні залатаць, а ні палец абярнуць. Ляцкйй, 2.
А ні слуху, а ні духу. М. Грынблат, 1961, Мн. Bap.: Fed., 83, Ваўк. п.
А пярун яго ведае (знае)! М. Грынблат, 1962, Дзятл. 8.1.74; 1978, Нав. 8.78.152.
А ражон яго знае! Там жа, 1954, Радун.
А скула яго ведае! Там жа, 1978, Нав. 8.78.152.
А смуткі яго ведаюць! 7 Fed., 284, Слон. п.
А тваё дзела — «гаў», ды й пад кут. Дуб., Нар., 13.
A то ж твой бацька, як валы (коні) краў, то хлявы зачыняў (замыкаў), а ты хаты не хочаш. 8 Fed., 16, 399, Ваўк., Гродз. п. Вар.: Шатэрнік, 112, Сміл.
A то ж узяў пастронак, да яшчэ з цяглам. 9 Fed., 223, Ваўк. п.
А тут: хоць ты вухам аб зямлю ўдарся. Дуб., Нар., 1.
А ты куды лезеш? У цябе яшчэ калошы кароткія.10 М. Г рынблат, 1978, Кар.
А як ты, браце, кала шкла чыста ходзіш. Fed., 299, Сак. п.
А ў лесе сыр бор гарыць, а Янка навіну гаварыць. Аяцкйй, 2.
А хоць ты, бацька, едзь у лес, а я дома застануся, а хоць я дома застануся, а ты ў лес едзь, як хочаш. М. Грынблат, 1976, Кар.
А чорт яго ведае, нарэшце сказаўшы. Там жа, 1978, Іў. 8.78.152.
А чым закусваць будзеш, куме? — А як хочаш, давай хоць манку, мне ўсё роўна чым адрыгваць. Там жа, 1977, Кар.
А што галаве да ног? Няхай топчуць. Янк., 371.
А што табе за трасца (хвароба)? Fed., 314, Ваўк. п.; Dybow., 5.
А што? Хіба мая сука не сабака? Хвастом не віляе? Янк., 371.
А яна плача проста на ўсё горла. М. Грынблат, 1967, Мн.
А якога ж яшчэ ражна хочаш? Сержп., 97.
А якося каму дзела да чужога цела? В. Рабкевіч, 1961, Брасл. 13.9.5.
А яму ні а'ткі, ні галнкі.11 Сержп., 11.
А яму ўжо пад Юр’я ніза'даўга.12 Мяц., 198, Маладз.
А-а, малое, пакуль будзець другое! А-а, Не'сцерка, пакуль будзець шэсцерка! 13 Hoc., 1.
Аб гэтым многа гаварыць, але мала слухаць. Fed., 107, Ваўк. п.
Абае лукі, абае тугі.14 Hoc., 117.
Абаранкі дужа смачны з малаком.— А гдзе ж ты еў? — Я не еў, але бачыў, як пан есць. Аяцкйй, 1.
Абаранкі з малаком от смачнаі — А ты еў? — Не-а. Але бацька расказваў, што дзед бачыў, як пан еў, дык от смачна! М. Грынблат, 1930, Мн. Вар.: «Голас Радзімы», 1977, № 4, с.8.
Абгаворыць ад пят да галавы. Fed., 2, Ваўк. п.
Абдзерты ад пят да галавы. Там жа, Нав., Слон. п.
Абмовілі ад пят да галоў. Там жа, Ваўк п.
Або дожджык, або снег,— або будзе, або не. А. Царанкоў, 1960, Брэст. 13.9.2.
Або іграй, або грошы аддай. М. Грынблат, 1977, Кар.
Або ідзі, або назад вярнісь. Fed., 122, Ваўк. п.
Або мой грош дзіравы? Там жа, 116.
Або на мне рогі бачаць? Там жа, 262.
Або сяк, або так. Там жа, 274.
Або сяк, або так — няхай будзе з грэчкі мак. Ройзен., 67.
Або табе хлеб, а мне каўбасу, або мне каўбасу, а табе хлеб. Янк. М., 95. Вар.: Аяцкйй, 53.
Або хібіў, або трапіў (трафіў). Fed., 51, Ваўк. п.
Абрыд богу і людзям. Там жа, 3, Лід. п.
Абшчупаў рака ў пячуры. Добр., Слов., 517.
Абы дзень да вечара. 15 Fed., 94, Ваўк. п.; Pietk., 368.
Абы ціха. М. Грынблат, 1936, Чэрв., Пух.
Абы чым заткнуць дзірку. Сержп., 37.
Абы шыта-крыта. Сцяшк., 578, Гродз.; Fed., 302.
Ага, зрабіў: адарваў у дохлага цяляці хвост.16 М. Грынблат, 1978, Кар.
Ага, папалася тое, што кусалася. -Л. Царанкоў, 1960, Мн. 13.9.2.
Агню пад хвост не падлажыць. Fed., 7, Ваўк. п.
Агонь яго ведае! М. Грынблат, 1973, Круп.
Ад абеду аж да вечара нашча. Янк., 371.
Ад вашай скакухі забалелі ўсім брухі. Сах.
Ад гэтага сэрца з’еж таго з перцам. Hoc., 121.
Ад думаў галоўка баліць. Добр., Слов., 192, Красн. п.
Ад застолля на заўголле. 17 Нікіф., 1924, 18.
Ад каваліхі ўсё ліха. Hoc., Слов., 240.
\д кута ў кут і зноў тут. Сцяшк., 579, Воран.
Ад ног і рук адстаў. Hoc., 122.
Ад носа палоса. Fed., 204, Сак. п.
Ад панства — да барабанства. Шатэрнік, 200, Сміл.
Ад смерці ці ад трасцы захацелася. Hoc., 123.
Ад шыла к тапару. Там жа.
Адарве яшчэ гнілому цяляці хвост. /. Саламевіч, 1978, Слон.
Аддаць за гарэлы блінец. Сержп., 50.
Аддаць ні за панюх табакі. I. Саламевіч, 1978, Мн.
Адзін да нялюдскі.18 Fed., 6, Ваўк. п.
Адзін жа: хоць рэж, хоць еш. М. Грынблат, 1977, Мн.
Адзін раз Марку жаніць.19 Фраз. сл., 12.
Адзін такі маліўся, дык быў паваліўся. К. Кабашнікаў, 1962, Гом. 8.1.77.
Адзін там, другі сям. Fed., 310, Ваўк. п.
Адзін у вір, а друге'й у пір. Добр., Слов., 69, Смал. п.
Адзін у плот, другі ў агарод. Мін.-Мал., 1974, 185, Мін.
Адзін юк, другі не ўцёк, трэці з кроўю. 20 Hoc., 118.
Адкасніся (адчурайся) ты ад маей галавы! Нікіф., 1928, 107.
Адкуль, дзеўка? — А з Ча'вус.— А хочаш замуж? — Ну дык ча'му ж? — А ўмееш кросны ткаць? — Bo! He меў што пытаць. Дуб., Нар., 2. Bap.: М. Грынблат, 1974, Шкл.
Адкуль, дзеўка?—3 Барысава.— А чыя ж ты там?—Дзянісава.— А чым завуць? — Гапусяю.— Хадзі ж бліжы, пабусяю. Дуб., Нар., 2.
Адкуль, дзеўка? — 3-пад Нялож.— Замуж хочаш? — А няўжо ж? I. Курбека, 1960, Докш. 13.9.7.
Адкуль ідзеш? — Адкуль? 3-пад кур. Шатэрнік, 12, Сміл.
Адкуль ты? — Вёска Лебяды', вуліца Лапухі'. М. Грынблат, 1976, Ваўк. 8.76.113.
Адлезь, капейку дам. Floc., 121.
Адменна скверна, дарам, што харашо. 21 Там жа.
Адна калоша поўна, а другая як завязаць. Сержп., 185.
Адна сляза навярнулася і тая назад вярнулася. Добр., Слов., 842.
Аднаго балота чэрці. 22 Фраз. сл„ 14.
Аднаго бацькі тут няма. Hoc., 119.
Адно васемнаццаць, а другое без двух дваццаць. Dybow., 4.
Адно косць да шкура. Fed., 150, Ваўк. п.
Адно маўчыць, другое слухае. Янк., 372.
Адно (толькі) птушынага малака бракуе. Fed., 42. Ваўк. п.
Ад.но языком ваюе. Там жа, 127.
Адным возам па піва едуць. 23 Fed., 341, Ваўк. п.
Адным гарэхам (зернем) падзеляцца. Там жа, 210.
Адным му'рам (мірам) мазаны. 24 Hoc., 120; А. Царанкоў, 1960, Рэч. 13.9.2.
Адным чортам менш будзе. Fed., 66, Ваўк. п.
Адпраулю туды, дзе ракі зімуюць. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
Адстаўся чыст, хвалдзіст, кругом на ваце. 25 Добр., 108.
Адсунься ты, то сядзе тры. Fed., 5, Ваўк. п.
Адчапіся за ўсе голавы! 26 Там жа, 4.
Адчыняйце вароты, вязу чорта (едуць чэрці) з балота! 27 Там жа, 327; Шатэрнік, 16, Сміл.
Аж валасы вянуць, як яны плачуць і кля'нуць. Fed., 337, Ваўк. п.
Аж вушы вянуць. Аяркйй, 2; Fed., 342, Ваўк. п.; А. Царанкоў, 1960, Хоц. 13.9.2.
Аж гай шуміць. I. Курбека, 1960, Докш. 13.9.7; Нар. лекс., 15, П. Садоўскі, Пол.