Выслоўі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 520с.
Мінск 1979
Варона (сарока) на хвасце прынесла.74 Сержп., 3; Hoc., 154; Аяцкйй, 39.
Ваш, ды хваста няма'ш. Янк., 374.
Ваша брацця — кароткае плацце. Hoc., 12.
Ваша і сяло не весяло. Быў адзін пяюн, ды й таго забіў пярун. Янук., 30.
Ваша благароддзе, свінні ў вагародзе.— Пайдзі, вы'жань, табе бліжай. Л. Царанкоў, 1960, Слуцк. 13.9.2.
Ваша благароддзе, ходзяць свінні ў вагародзе (па гародзе). Hoc., 12; Fed., 32, Ваўк.. п.
Вашу капу' на кані не аб’едзеш, толька ў рэзвінах і забярэш. Юрч., 1974, 118.
Ведае, дзе кароль абедае. Hoc., 22.
Ведама богу і людзям. Fed., 40, Ваўк. п.
Верабейка памёр, ножкі ўгору задзёр. Касп., 117, Чаш.
Верабейка-цілівоз. Пяе так: цілі-воз, кідай сані, бяры воз. Нар. сл., 158, Я. Рамановіч, А. Чабярук, Рэч.
Вераб’і студню абярнулі. /. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7; С. Бахмет, 1978, Астр.
Вераб’ю раз дзеўбануць. М. Грынблат, 1976, Хойн.
Ве'рмут? — Ага, ве'рмуць, вып’еш і грошы ве'рнуць. I. Саламевіч, 1975, Слон.
Веру ўсякаму зверу, толькі не табе. Н. Навакоўскі, 1969, Валож. 13.10.63.
Ветры яго знаюць! Hoc., 22.
Відаць спачатку, што не быць парадку. Добр., Слов., 691.
Віхар іх знаець! Добр., Слов., 276.
Во баба! Як абойдзеш, так утомішся. I. Назіна, 1977, Стол.
Во вырадзілася: ні пава, ні варона. Юрч., 1974, 187.
Во дзе сіла! Саломіну ламае. М. Грынблат, 1979, Мн.
Во калі разарэнне: ні табакі (тытуню), ні карэння.75 Hoc., 15; Дуб., 9.
Во лалы' прышлі.78 Добр., Слов., 367.
Во людзі пайшлі: дай у морду, дык біцца лезе. М. Грынблат, 1979, Кар.
Во, майнуў, аж пяткі забрашчалі. Ром., Бел., 292.
Во прырваўсь да яды і за вушы не адцягнеш — усё роўна, што тры дні ў хляве стаяў. Бяльк., 353, Краснап.
Во разявіў рот, хоць з калёсамі заедзь. Там жа, 383, Чэр.
Во свет настаў — ні палажы, ні пастаў. А. Царанкоў, 1960, Мн. 13.9.2.
Во як — нарабіў дзед хво/як. С. Бахмет, 1977, Мн.
Возьмеш, як намалюю. Аяцкйй, 6.
Вой!.. Дайце мне лусту-самастойку... Вой!.. Ці не з’ем... Вой!.. Ці не паздароўю я... Вой!..77 Ром., Бел., 292.
Вой!.. Пайшоў ба... Вой!.. Прынёс ба... Вой!... Поўбутэлечкі... Вой!.. Сам узяў ба чарачку... Вой!.. Мне паднёс бы дзве... Вой!.. Можа б палягчэла... Вой!.. Можа б памягчэла... Вой!..78 М. Грынблат, 1928, Невельскі р-н Пскоўскай вобл.
Вольна направа і налева! Сержп., 28.
Вольна! Сам радавы'. 79 Л. Царанкоў, 1960, Мн. 13.9.2.
Вон (ён) табе нагаворыць сто (сем) вёрст да нябёс і ўсё лесам. 80 «Ніва», 1976, № 43, 1; I. Саламевіч, 1978, Слон.
Восем — сена косім. Шатэрнік, 48, Сміл.
Вось і квіт тваёй міласці. Dybow., 9.
Вось табе і гоцаца', убіла курыцу аўца'. Ройзен., 68.
Вось табе і закаручка. Hoc., 16.
Вось табе і спіткі, і з’едкі. Dybow., 9; Hoc., 16.
Вось так сеюць мак. Т. Гуляй, 1965, Свісл. 13.10.5.
Вот ужо для вашэці гатова жыта ў васе'ці. 81 Даль, Слов., II, 696.
Воўк гаве'чкі пасе. Fed., 340, Слон. п.
Вочы па яблыку, а галава з арэх. Hoc., 17.
Вусы — чэсць, а барада і ў казла есць. Мат., 173, В. Рабкевіч, Кап.
Вушы развесіў да і слухае. Сержп., 59.
Выбачай, кума, за пірагі. Hoc., 21.
Выгаладаўся, што сабаку з’еў бы. Сержп., 38.
Выдраў лысаму валасы. Янк., 374; В. Бруй, 1972, Нясв. 13.10.85.
Выдумаў чорта з пасталамі. Fed., 343, Ваўк. п.
Выйграў дудку на касцеле. 82 Hoc., 21; Fed., 84, Ваўк. п.
Выкіраваўся з печы на лоб. Dybow., 9; Hoc., 21.
Вылечыўся на адзін бок. Fed., 343, Ваўк. п.
Выпаў з вока мамы. Там. жа, 336.
Выправілі саболі пасвіць. 83 Там жа, 270, Сак. п.
Вырабіўся хлопец у смык. 84 Шатэрнік, 260, Сміл.
Вырас з ляжачага сабаку. Dybow., 9.
Вырас пеўню да костак. Fed., 344, Ваўк. п.
Высах на гарохаву лапатку. I. Саламевіч, 1958, Слон.
Высах на костку. А. Гімпель, 1978, Кар.
Высах у ражон. Сержп., 81.
Высах у цёсачку (шчэпачку). Fed., 345, Ваўк. п.
Выскачыла пяцёра, да й няма нічога. 85 Fed., 345, Слон. п.
Высокі хлопец: метр дваццаць на каньках. М. Грынблат, 1978, Мн.
Выставіў яго на дурня. Fed., 85, Ваўк. п.
Выстралілі ў адзін гук. Там жа, 345.
Высунуў язык і на язык нагой наступае. Л. Ткачова, 1960, Нясв. 8.1.55.
Выткнуўся з языком,— ні туды, ні сюды. Ляцкйй, 29.
Выхаваў на паповы сані. 86 Fed., 241, Ваўк. п.
Выцерабіў яму дубняк з бярэзнікам. Hoc., Слов., 100.
Вялікага сабакі вялікі брат. Шпйл., 17.
Вялікая шышка на голым месцы. Л. Царанкоў, 1960, Мн. 13.9.2.
Вялікі кусок, што і воўку за ўсю ноч не абегчы. Fed., 159, Слон. п.
Вярзе, а слухаць нечага. Ром., Бел., 292.
Вярзе, што на рот лезе. Там жа.
Вяроўку на сабе суча. Fed., 329, Ваўк. п.
Вяселле, ці чортава паталочышча. 87 Сержп., 133.
Гавары, воўча, пацеры.88 Fed., 339, Нав. п.; Dybow., 8.
Гавары з падле'карам, а мне слухаць некалі. Hoc., 25. Bap.: Ляцкйй, 44.
Гавары, Кліме, хай тваё не гіне. Ройаен., 68.
Гавары, — пасля ўздумаеш. Ром., Бел., 292.
Гаварыў бы, да ў горлі кулак стане (скула сядзе). Ляцкйй, 7.
Гаворыць, гаворыць ды яшчэ прыкажа. /. Саламевіч, 1956, Слон. Bap.: Fed., 142, Ваўк. п.
Гаворыць ні ў плот, ні ў агарод. Сцяшк., 585, Слон.
Гаворыць ні ў пяць, ні ў дзевяць. Fed., 108, Ваўк. п.
Галава аме'цямі напхана. I. Саламевіч, 1956, Слон.
Галава малая, ды й тая ўсяго адна. Янк., 374.
Галава на галоў. 89 Fed., 100, Ваўк. п.
Галава на плячах, каб торба не звальвалася. Сержп., 60.
Галава, як галава, ды падгалоўкі дрэнь. Нйкйф., 202.
Галасок хуць у пясок. 90 Добр., 18.
Гамон на чужой старане. Янк., 374.
Ганяе чарцей пад палом нагамі. 91 М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13. 3. 29.
Гарачо — закінь язык на плячо. I. Саламевіч, 1955, Слон.
Гарохавы яму вянок. 92 Fed., 105, Ваўк. п.
Гарэлага шэлега не стоіць. Hoc., 28.
Гаспадыня хваста не падніме.93 Шатэрнік, 66, Сміл.
Гасціны правіць, злажыўшы рукі. 94 Сержп., 43.
Гасцю рады двойчы: калі ён прыязджае і калі ён ад’язджае. М. Грынблат, 1974, Лаг.
Гатовы жывога закапаць. Fed., 373, Слон. п.
Гатоў сам сябе ўкусіць ад злосці. А. Царанкоў, 1960, Мн. 13.9.2.
Гаў, да і схавалісь пад печ. Добр., Слов., 116.
Гаў, да й зубы сцяў. Hoc., 22; Сержп., 184; Дуб., 10.
Герой бабы старой. Янук., 30.
Глухія павезлі дровы сухія. Шатэрнік, 18, Пух.
Глыбока — жабе па калена. В. Іваноўская, 1962, Светл. 8.1.74.
Глядзець — аж (дык) злосць бярэць. Ром., Бел., Z92; Сержп., 56; Аяцкйй 7.
Глядзець глядзеў, а хваробу відзеў. Аяцкйй, 7.
Глядзіць на Мінск, а бачыць Дзвінск. /. Курбека, 1966, Докш.
13.9.7.
Годзе табе кляпаць, калі ж ты будзеш касіць? Сержп., 84.
Годзе ўжо табе андрыду'лы несць.95 Слов. брян., 18, Погарскі р-н.
Гой [эй], воўча, сядзі моўча. Dybow., 10; Hoc., 191.
Гола, боса і нраставалоса. Fed., 41, Ваўк. n.; Pietk., 370.
Голас у голас, волас у волас. 98 Hoc., 26; Fed., 111, Аід. п.
Голіць без мыла. Fed., 98, Ваўк. п.
Голкаю няма дзе ткнуць. Там жа, 111.
Голым целам свеціць. Там жа, 58.
Голымі скабамі свеціць. Там жа, 278.
Гонам гонюць з хаты. Hoc., 26.
Гоп, гоп! Ідзі сюды, дам сноп. Аяцкйй, 8.
Гоп, Мар’янка! Тры дні свята. Dybow., 9.
Гора і булкі навучыць есці. Г. Барташэвіч, 1975, Чэрв. 8.75.96.
Горач, аж варона з кала7 валіцца. Сцяшк., 385, Шчуч.
Горш за печаную рэдзьку. 97 А. Царанкоў, 1960, Крыч. 13.9.2.
Госпадзі, госпадзі, забі таго да смерці, у каго жонка хараша.
Сержп., 67.
Госпадзі Ісусе, і я нясуся. М. Грынблат, 1977, Мн. Bap.: Fed., 219.
Госцем у хаце жыве. Fed., 367, Ваўк. п.
Гнаўся, гнаўся, пакуль хвост абаоваўся. Аяйкйй. 8.
Гразь, гразь, чаму не гарыш?—О, я б гарэла, каб не была карэла. 98 Янук., 30.
Гразную бялізну прадай, а пасля лазні выпі. -Л. Царанкоў, 1960, Хоц. 13.9.2.
Грош яму цана [у базарны дзень]. Т ам жа; I. Саламевіч, 1963, Слон.
Гроша ломанага не варт. Ром., Бел., 293.
Грошай, шчо куры не клююць і сабакі не ліжуць. Нар. лекс., 239, I. Яшкін, Аельч.
Грэюць зубы на слонку. 99 Fed., 360, Ваўк. п.
Губа ад вуха да вуха. Там жа, 119.
Губа гаворыць, а рукі магуць рабіць. Там жа.
Губа тоўста, кішка тонка. Ром., Бел., 293.
Гулі, гулі, гулі я, куды дзеўкі, туды й я. Hoc., Слов., 643.
Гуляй, гуляй, гуляя'! Добр., Слов., 152, Смал. п.
Гуляй, мама, гуляй, тату, развярнулі св/ння хату. I. Саламевіч, 1955 Слон.
Гуляй, тата (Агата), заўтра свята. Hoc., 30; Dybow., 10; Fed., 311, Ваўк. п.; Сержп., 44; У. Іваноў, 1958. Мн.
Гуляй, Ульяна, яшчэ дахаты рана. Fed., 319, Ваўк. п.
Гутарка без клею. Там жа, 122.
Гэта, мужык, атла'с.— Ага, ад нас, паночак, ад нас. Tyszk., 414; Hoc., 24.
Гэта без папа (паўлітра) не разбярэш. М. Грынблат, Т966, Петр.; I. Саламевіч, 1957, Слон. Bap.: Pietk., 337.
Гэта гутарка гроша не варта. Fed., 122, Ваўк. п.
Гэта ж табе не дроздзікі. 100 Сержп., 132.
Гэта мая і саха і барана. Fed., 270, Ваўк. п.
Гэта на звей-вецер сказана. Там жа, 279.
Гэта нашага ўсяго, што з’ямо. Там жа, 356.
Гэта не абаранак. Шпйл., 178.
Гэта не атла'с, а ад. нас. Тyszk., 414; Шейн, 475.
Гэта не з тваёю галавою рабіць. I. Саламевіч, 1977, Слон.
Гэта не з тваім носам. 101 Шпйл., 178.
Гэта не лапаць сплесці. Сержп., 38.
Гэта не пальцам пераківаць. Tyszk., 424; Шейн, 475; Fed., 213, Ваўк., Сак. п.
Гэта не казаў, да сабака брахаў. Fed., 141, Ваўк. п.
Г'эта не пры мне пісана. Там жа, 235, Ваўк., Сак. п.
Гэта не я, да войтава свіння. Там жа, 334, Ваўк. п.
Гэта пантахлёвая пошта. 102 Сержп., 5.
Гэта проста езуіт, а не чалавек. 103 Клышка, 292.
Гэта табе воз і перавоз, як сабе хочаш. Fed., 341, Ваўк. п.
Гэта табе дзякаваны хлеб. Fed., 53, Гродз. п.
Гэта табе не пярэліўкі. Hoc., 24; Fed., 227, Ваўк. п.; Дуб., 11.
Гэта так, сказаў бы і цяля'к, ды язык KapaTa^. 104 АяЦкйй, 9.
Гэта такі пан, што ў саломе спіць, а зубамі блохі б’е. Fed., 216, Ваўк. п.
Гэта ўжо не кот, што сырых лупі'н не есць. М. Грынблат, 1979, Кар.
Гэта ўсё маё, што вып’ю да з’ем. Fed., 344, Ваўк. п.
Гэта чутно ўсім лю дзям — і мы там будзем. Т ам жа, 69, Гродз. п.
Гэта [яму, мне] не смярдзіць, не пахне. Т ам жа, 305, Ваўк., Слон. п.
Гэта яму не па носе. Там жа, 204, Ваўк. п.
Гэтага будзе толькі на адзін зуб. Pietk., 401.
Гэтага веташка/ ка/жан з свайго гаршка'.105 Hoc., 23.
Гэтага і сабака не панюхаў бы. Fed., 268, Ваўк. п.
Гэтага на валовай скуры не спісаць.106 Там жа, 281, 306.
Гэтага ў кішэнь не схаваеш. Там жа, 145.
Гэтага цвету па ўсяму (па ўсім, па цэлым) свету. Hoc., 23; Дуб., 10; Сержп., 77; Fed., 59, Ваўк. п.