З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
...еаде же, о любнмнцы, хоіцу вам сказатн днвная н преславная о преподобней сей. Паче ума постнження сотворнся оней, хотя угодннцу Свою прославнтн, понеже Бог Сам Тьй Владыка наш рече: Славяіцая прославлю. Пребываюіцн же ту неколнко время блаженней во еднну ношь возлеідн хотя мало...
С
...сея бо ядн, братня, аіце кто насытнтся, не вжадает пакн, якоже речено есть в Пнсаннн: He заморнт Господь гладом душа праведных.
...прннмете семена многоспасенаго жнтья послушаннем жены сея преподобныя, святыя подвнгн ея н труд н любовь яже к Богу.
...н Господь Бог даст тн победу н снлу на супротнвннка нашего днявола...
...пребываюіцн же ей ту неколнко время. В еднну ношь возлеже, опочнватн хотяіцн...
Супрацьлеглая тэндэнцыя — да скарачэння тэкста, пазбаўлення яго ад усяго лішняга, абцяжарваючага, імкненне да спрашчэння стылю адрознівае рэдакцыю свяціцеля Дзімітрыя Растоўскага. Многія эпізоды ў Жыціі, змешчаным у «Кнізе жыцій святых», скарачаюцца настолькі, што на месцы цэлага абзацу застаецца адна толькі фраза; скарачаюцца маналогі і дыялогі, простая мова перадаецца ўскоснай:
Табліца 4
Д; РДБ, Шнбан. № 170 ...прсподобная жс Роман[ов]а, вндяідн юность отроковнцы н бояіцнся отца ся, многовозбраняшс сй, совстуюшй мнрскос жнтнс яко младой н лнцсм прскрасной.
...н цсловавшс вссх н на Бога возложнвшнхся, по доволной молйтвс яся намсрсннаго ко Нсрусалнму путн, провождаюшнм ю вссм далсчс с горкнмн слсзамн.
С
...вйдсвшн жс она блажснная жсна юность ся н возраст цвстутнй онсй, н нача тслом утсрьпатн н ссрдцсм ужасатнся, н лмцсм на зсмлю прсклоньшн на дльг час ннчюіцн, н восклоньшнся, н возрсвшн на юность ся, воздохну н прослсзнвшнся, глагола сй: «...»
...сама жс, поклоннвшнся в цсрквн святаго Спаса н у святос Богороднцн, н рсчс: «...» Н тако пондс во Нсрусалнм, понмшн с собою брата свосго Давнда н ссстру свою Еупраксшо. Вся жс братня горко плакахуся отхода радн госпожн свося, н вся гражанс выйдоша
ю всем далече с горкнмн слезамн. Поя же с собою другаго брата своего Давнда н Еупраксню сроднйцу
отхода радм госпожн своея, н вся гражане выйдоша проводатн ея; старнн плакаху, яко дшере, рекуте: «...»; юннн же глаголаху: «...». Она же, целовавшн всех, благословнвпій н возревшн на небо, рече: «...». Н тако пойдоша все, еже cyme с нею
Гаворачы пра стылёвыя адметнасці Жыція Еўфрасінні Полацкай, нельга абмінуць пытанне аб вызначэнні той ролі, што адыгрываюць у ім, як і ва ўсёй агіяграфічнай літаратуры, так званыя «агульныя месцы» (топасы) і запазычанні.
Праблема ўстойлівых формул з’яўляецца вельмі неадназначнай, хаця і надзвычай важнай для разумення характэрных асаблівасцяў самога жанру, абумоўленых яго месцам у агульнай жанравай іерархіі старажытнарускай літаратуры. Перайманне ідэала — вось у чым заключаецца пафас усяго жыцця святога. Агіёграф разам са сваім героем нібы ўздымаецца ўгару па лесвіцы, што вядзе да ідэальнага ўзору, да дасканаласці. Як святы наследуе абранаму ім самім аўтарытэту-падзвіжніку набожнасці, так і яго «біёграф» пераймае папярэдняму спісальніку жыція аднайменнага (ці аналагічнага) героя-правобраза і адначасова ўзора. Гэта ж азначае, у сваю чаргу, наступнае: тое, што лічыцца звычайна агульным месцам, топасам, з’яўляецца адначасова і часткай фактаграфіі, паколькі наследаванне аўтара літаратурнаму «этыкету» адбывалася паралельна і адлюстроўвала наследаванне яго героя этыкету жыццёвых сітуацый, якім была (або мусіла быць, што ў кантэксце нашай размовы адное і тое ж) прасякнутая старажытная рэчаіснасць. Перайманні падобнага роду адбывліся на розных узроўнях — ад простага запазычання да складанай асацыятыўнай алюзіі, — і ўспрымаліся яны не як рабская залежнасць ад узору, але як уміранае набліжэнне да ідэала. Пастаянная аглядка на аўтарытэт, абмежаванне аўтарскай свабоды інтэрпрэтацыяй сюжэтаў і вобразаў, якія знаходзяцца ў даволі цесных рамках — адна з галоўных асаблівасцяў царкоўнай літаратуры. Адсюль — пастаянныя рэмінісцэнцыі з ранейшага пісьменства, пастаянны схематызм як у выбары фактычнага матэрыялу, так і ў сродках яго выкладання.
Менавіта пад гэтым пунктам погляду было б цікава разгледзець і Жыціе полацкай прападобнай князёўны, параўнаць яго з іншымі, напэўна вядомымі да часу яго складання, творамі царкоўнай літаратуры. Пэўныя цяжкасці стварае тое, што агіяграфічнае сказанне пра Еўфрасінню захавалася далёка не ў першапачатковым выглядзе, і таму нам прыдзецца, не робячы рызыкоўных спро-
баў узнавіць першапачатковы тэкст, разглядаць аповесць толькі ў тым выглядзе, у якім яна дайшла да нас у рукапісах XVI—XVIII стст., але затое і да параўнання будзем прыцягваць матэрыял, што адносіцца да таго ж перыяду.
Наколькі вядоМа, у літаратуры, прысвечанай старажыі'Дай айчыннай агіяграфіі, не разглядалася шчыльная сувязь жыцій прападобнай Еўфрасінні ігуменні Полацкай і святой Еўфрасінні Александрыйскай. Між тым, сувязь гэтая, а дакладней — залежнасць першага біяса ад другога, відавочная. 1 справа не толькі ў тым, што некаторыя біяграфічныя эпізоды полацкай князёўны могуць быць вытлумачаныя толькі ў сувязі з біяграфіяй Еўфрасінні-Ізмарагда (пра што гаварылася ўжо ў фактаграфічнай рэканструкцыі жыцця Палачанкі). Але — гэтае відавочна пры нават павярхоўным чытанні — і ў тым, што складальнік Жыція Еўфрасінні Полацкай меў, несумненна, перад сабой жыццеапісанне тэзаіменнай падзвіжніцы і выпісваў з яго часам цэлыя пасажы, падвяргаючы іх толькі нязначнай перапрацоўцы і не звяртаючы асаблівай увагі на пэўнае скажэнне сэнсу ў некаторых эпізодах, свядома скажаючы сэнс пры стварэнні «біяграфічных гіпотэз», а быць можа, і не заўсёды разумеючы змешчаную ў іх інфармацыю.
Для параўнання з Жыціем Еўфрасінні Полацкай (далей — П) возьмем спіс Жыція Еўфрасінні Александрыйскай (далей — А), што знаходзіцца ў зборніку XVI ст. РНБ, ОЛДП Q.584.
Вышэй мы ўжо згадвалі факт другаснага хараткару П у адносінах да А на той падставе, што старажытнарускі рэдактар запазычвае адтуль цэлыя фразы (якія з’яўляюцца ў першакрыніцы алюзіямі на змешчаныя там мікрасюжэты), не задумваючыся над тым, што гэта вядзе парою да скажэння сэнсу ў П. Вось найкрасамоўнейшы прыклад. Як вядома са зместу А, Еўфрасіння Александрыйская была народжаная ад няплодных бацькоў па малітве ігумена аднаго з мясцовых манастыроў, над якім апекаваўся будучы бацька Еўфрасінні святой Пафнуцій. Таму згадка пра тое, што «бысть дева от плода молнтвеннаго, толнка бысть мудра, яко чюдмтмся ей отцю яко толнку мудрость навыче» цалкам мэтазгодная ў А, паколькі адпавядае выкладзенаму вышэй фактычнаму матэрыялу. Але ў ніводным з тэкстаў П не гаворыцца пра няплоднасць Георгія і яго княгіні, a таму фразу «случм же ся девнце сей ученне бытм кнмжному пмсанмю еіце не достнгше ей в совершен возраст телеснаго естества, мже молмтвы плод, н толма бысть любяіцм ученне, якоже чудмтнся
отцу ея о толнце любвм ученню ея» (рэдакцыя Ступеннай кнігі; БАН 32.8.19) можна класіфікаваць як запазычанне з А.
У прыведзеным урыўку згадваецца мудрасць Еўфрасінні Александрыйскай, і потым у А пра гэтае гаворыцца неаднаразова. Так, агіёграф далей запэўнівае чытача ў тым, што «отцу чуднтнся о толмце любы ученмя. Вестм же разшедшмся по всему граду о мудростмеяно мнозем ученнм ея... м о телесней тварм ея, бяше бо лепа, м красота ея многм сановкты на любовь прмведе, яже поя™ ю невесту сыном свойм». Відавочна тэкстуальнае супадзенне з адпаведным месцам (і таксама «біяграфічнай гіпотэзай»!) з Жыція Еўфрасінні Полацкай «вестн же разшедшейся по всем градом о мудроста еямо блазем (мнозем) ученнм ея но телесней утварм (тварн), бяше бо лепа лмцем. Красота же ея многы славныа князя на любленме прмведе ко отцу ея, кождо кх тіцашеся, дабы поятм ю в жену (невесту) сыну своему». Пакажам яшчэ шэраг падобных чытанняў, прымаючы пад увагу, што некаторыя з іх хаця і не з’яўляюцца даслоўнымі запазычаннямі з А, але яўна навеяныя тэкстам Жыція Еўфрасінні Александрыйскай:
A
...паче жс однн прсодолевая вссх саном н богатеством...
...горс мне, чадо мос сладкос, почто мн прсжс года нс повсда сего...
...сне слышав Пафнотнй, мало всровав н утешнся, н нде в дом свой...
...како нзнемогла, чадо мое доброс, вражня пронырства...
Табліца 5
п
...еднн же преодолеваше славным свонм княжсннем н богатством...
...горс мнс, чадо мос, почто мн прсжс ссго мыслнсея нс явнла есн...
...отец жс ея малу утсху прннм от словесн прсподобныя Еуфроснннн, сха в дом свой...
...како гоньзнст доброта твоя вражнс пронырьство...
Зразумела, прыведзенымі прыкладамі падобнасць, прычым не абавязкова толькі літаратурная, а, быць можа, і фактаграфічная, П да А не абмяжоўваецца. Вось, да прыкладу, паведамленне аб пражыванні Еўфрасінні Полацкай у «гольбцм камене» («в прндельной камаре, — вытлумачае гэтае месца свяціцель Дзімітрый Растоўскі, —
’Прыводзім гэтую цытату са Ступеннай, каб быў зразумелы сэнс усёй фразы, паколькі ў спісах рэдакцый Зборнікаў і Макар’еўскіх Міней, як памятаем, на гэтым месцы маецца лакуна «девмцп... деснаго». Магчыма, таму, што некаторым кніжнікам-рэдактарам алюзія на «плод молмтвенный» была незразумелая, яны спрабавалі вытлумачыць гэтае «цёмнае» месца, не заўжды, урэшце, удала; прыгадаем варыянт С4: «лучм же ся дацм молмтвамм плод м деснаго стоянмя».
се же подражаюіцм оных древнмх в Нерусалмме дев, в нмхже бе м пречнстая Дева Богороднца, жмтельствовавшпх прм Соломоновой Святая Святых церкве, во особных камарах, прм стене церковной на то устроенных»). Нам здаецца, што гэтаму паведамленню можна знайсці і бліжэйшую паралель, паколькі і Еўфрасіння Александрыйская «в полатех пребывах церквах».
Урэшце, былі ў рэдактара П і іншыя крыніцы літаратурнага запазычання. Параўнаем тэкст Жыція Палачанкі з Жыціем Аляксія чалавека Божага са спісу «Торжественннка» (далей Т) РНБ, ОЛДП F. 185):
т
...яко достонн ссть Царства Небеснаго, н яко мнра добрыя вонн молнтва сго есть, н яко венец на главс царя, тако почнст Дух на сей Святый, якожс солнце сняст во всем мнрс, тако просняст жнтнс сго пред аггслы Божнмн...
...увы мнс, вождь старостн мося...
...увы мнс, чадо мося утробы, почто мн тако сотворнл ссн...
...отселе достонт мн плакатнся оструплснныя тн душн...
Табліца 6