З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
Па-другое, агіяграфія, як і іншыя жанры царкоўнай літаратуры, свядома імкнулася да пераймання. Пагэтаму тэкст твора гэтага жанру (ці, дакладней, гэтых жанраў) ператвараецца часта ў вялізныя больш ці менш умела ўзаемадапасаваныя блокі запазычанняў, звязаных фактаграфічнымі сведчаннямі. Тэкст ператвараецца, такім
чынам, у інтэртэкст, і гэта найболей характэрна менавіта для жыційных апавяданняў, аўтары якіх імкнуліся пераймаць ідэальныя тэксты гэтак жа, як і іх героі наследавалі ідэальным узорам сваіх ранейшых папярэднікаў. Вось чаму пра арыгінальнысць жыційных аповесцяў, і ў тым ліку Жыція Еўфрасінні Полацкай, трэба гаварыць з вельмі і вельмі значнай доляй умоўнасці: аўтар яго зусім не імкнуўся ствараць арыгінальны літаратурны твор, а наадварот, жадаў наследаваць ідэальным для сябе ўзорам літаральна ва ўсім — пачынаючы з аздабляючых рытарычных прыёмаў і заканчваючы спосабамі вербалізацыі фактаграфічных (а па сутнасці — уяўна фактаграфічных) дэталяў.
Трэба, нарэшце, прымаць пад увагу, што пра некаторыя стылёвыя асаблівасці, якія тычацца, да прьжладу, гукавой арганізацыі мовы, даследчык-медыявіст увогуле павінен гаварыць у большасці выпадкаў з найвялікшай асцярожнасцю, заўжды памятаючы, што яму рэдка прыходзіцца мець справу з аўтарскім тэкстам, — большай часткай ён працуе з пазнейшымі пераробкамі, у якіх тэкст на фанетычным і лексічным, а часткова — і сінтаксічным узроўнях мог змяняцца.
Тым не менш, некаторыя назіранні над стылем Жыція Еўфрасінні Полацкай уяўляюцца цалкам мэтазгоднымі.
Агіяграфічная аповесць пра полацкую князёўну цікавая тым, што ў ёй перапляліся дзве асноўныя тэндэнцыі старажытнарускай агіяграфіі — да развіцця сюжэтнасці і развіцця рытарычнасці, што і стварыла даволі арыгінальную тканку літаратурнай мовы і вобразнай сістэмы твора, прычым трэба адзначыць, што ўплывы гэтых тэндэнцый на розныя рэдакцыі неаднолькавыя: калі ў спісах рэдакцыі Макар’еўскіх Міней заўважна імкненне рэдактара да ўзмацнення рыторыка-экспрэсіўнага элемента, дык стыль Дзімітрыя Растоўскага адрозніваецца, наадварот, дзелавітасцю, імкненнем да захавання звычайнай агіяграфічнай схемы.
Кампазіцыйная пабудова Жыція ўяўляе сабой як бы маналог, апавяданне, якое разлічана на слухачоў і звернута да іх, а таму яно пачынаецца з запрашэння «сысціся на новае слуханне» і завяршаецца прапановай усхваліць прападобную, неаднаразова перарываецца рытарычнымі заклікамі да патэнцыяльнага слухача, «братнн», «благмх послушннц» («сннднтеся, суіднм в пустынях...» і г.д.).
Сюжэт Жыція, як і сюжэты амаль усіх помнікаў старажытнарускай літаратуры, пабудаваны тэлеалагічна, аўтарская ідэя мэтанакіраваная і выкладаецца з разлікам на адназначную рэакцыю. Але разам з гэтым аўтар, ці, верагодней, рэдактар пашыранага Жыція,
не проста паведамляе інфармацыю, падабраную згодна з уласнымі ўяўленнямі і прынцыпамі, але імкнецца стварыць вобразы персанажа або сітуацыі, і робіць гэтае ў лепшых традыцыях «белетрыстычнай» літаратуры. Гэта адносіцца не толькі да цэнтральнай фігуры аповесці. Напрыклад, кніжніку недастаткова проста паведаміць аб горы Святаслава-Георгія з прычыны манаскага пострыгу дачкі, — і ён разгортвае перад слухачом поўную драматызму сцэну сустрэчы бацькі з дачкою ў манастыры: «Увндев же сна отец еа..» і г.д. (РДБ, Ф.ПЗ, № 6324).
Тэндэнцыю напоўніць апавяданне дзеяннем, зрабіць яго больш наглядным, «візуальным» можна прасачыць на цэлым шэрагу эпізодаў; адзін з найкрасамоўнейшых — павучанне Еўфрасінні да духоўных дачок, плёнам служэнне якіх ігумення была яўна незадаволеная. Ды толькі аўтар не проста канстатуе гэтую незадаволенасць, але, у імкненні да белетрызацыі апавядання, прыдумляе (або запазычвае з рэальна існаваўшага тэкста павучання) і ўкладае ў вусны сваёй гераіні маналог: «Се собрах вы, яко кокош птенца5...» і г.д.
Часам пэўным рэдактарам не хапала для выканання іх эстэтычнай задачы празмерна лаканічных паведамленняў, што меліся ў іх пратографах, і тады яны самастойна пашыралі ўмоўна-фактаграфічную аснову твора. У гэтым сэнсе паказальны эпізод ў выкладанні рэдактараў С-К-М і К2, што апавядае пра падзеі, якія паследавалі за пострыгам Еўфрасінняй сваёй сястры:
Табліца 1
с-к-м
...н по малех днех прнсла отец к нсй, глаголя: «Пустн уже сестру свою комнс». Она жс отвсша: «Еіцс не нзвычс вссй грамотс». Увсдав жс отсц ся, яко утанвшнся сго посірнжс ю, й вьзьярнся на преподобную Евфросннню, сердцсм горя, прнсхав к монастырсвн н глагола...
К2; РДБ, Ф.ЗЮ, №805
...н по малс врсменн прнсла отсц к ней людсй свомх м рек Евфроснннн: «Пустн ко мне сестру свою да увмжу ея здраву н возрадовахся бы оней, н утсшнлася бы душа моя». Людн жс сго, прншсдшн к преподобнсй Евфроснннн, н повсдаста сй прншсствне отца ся н вся повслснная нм нзрскоста к нсй подробну. Евфроснння жс отвсіцавшн к ннм, н рече: «Зде діцн его здрава есть, но сшс не нзвыкла грамотс. Донсле жс навыкнула будст н тогда пошлю сс к тебс». Увсдав жс отсц ся яко утанвшнся дшн сго н острнжсна прсподобною Евфроснннсю, н разжеся ссрдцем, н прнсхав к монастырю тому, н рсчс ко Евфросннмн...
4 Далей, за выключэннем спецыяльна агавораных выпадкаў, станем карыстацца менавіта гэтым тэкстам.
5 Алюзія Мф. 23, 37; Лк. 13, 34.—Л.Л.
Можна прывесці шмат падобных спробаў напоўніць аповесць не столькі інфармацыяй, колькі вобразамі, але менавіта ў такіх выпадках і бачацца нам пазнейшыя пераробкі, паколькі першапачатковы тэкст адрозніваўся, як нам здаецца, болыпай інфармацыйнасцю і дынамізмам, дасягнутым шляхам узмацнення не іменнага, a прэдыкатыўнага пласта. Вядома ж, і ў пераробленым Жыціі немагчыма было пазбегнуць дзеяння, але часта падобны дынамізм поўнасцю ўмоўны, абмежаваны этыкетнымі дзеяннямі, а таму ўяўляе сабой не больш як чарговыя «біяграфічныя гіпотэзы»: «н огласкв ю нерей, м острмже ю, м нарече ммя ей Еуфросмнмя, м облече ю в черныя рмзы, м благословм ю мгуменмя»; «м прмядоша бывше на Нердане, м прннесоша ей воды от Нердана. Она же радостно воставшм н пмвшн, н облмяся по всему телу своему, м возлегшм на ложм»; «м вшедшм в церковь, м паде нпц на землн, н вьздохнувшм от глубнны душа, лнце свое мочаіцм слезамм» і да т.п.
Адной з галоўных прыкметаў белетрыстычнасці апавядання, якую мы не разлічваем звычайна бачыць у агіяграфічным творы, з’яўляюцца красамоўныя дэталі, паказ таго асяроддзя, у якім жыве і дзейнічае галоўны персанаж. Некаторыя з іх (напрыклад, указанне ўзросту Прадславы да яе адыходу ў манастыр) неабходныя для адэкватнага ўспрыняцця зместу твора, другія (указанне на тое, што юная Еўфрасіння была «лепа лнцем») з’яўляюцца элементамі агіяграфічнай парадыгмы, але трэція («пнтома бяше донлпцею матерм своея» — БАН, 32.8.1) не нясуць на сабе ідэйнай нагрузкі і таму з’яўляюцца менавіта кампанентамі эстэтычнай сістэмы помніка. Некаторыя з такіх бытавых падрабязнасцяў дапамагаюць лепш усвядоміць тагачасную рэчаіснасць («пославшн, купм гроб в комаре святыя Богородмца»), другія дапамагаюць раскрыць душэўны (так, здзіўленая Еўфрасіння спачатку адказвае «прнставннку над делателм» Іаану коратка і толькі пасля некаторага роздуму наймае яго) і фізічны стан гераіні («м познася прм сконьчанмм») і інш. Некаторыя рэаліі апісваюцца настолькі падрабязна, што ператвараюцца ледзь не ва ўстаўныя навелы: падарожжа за іконай Адзігітрыі Эфескай.
Жыціе Еўфрасінні Полацкай даволі мала апавядае пра дзівосы, што сведчыць, дарэчы, пра старажытнасць паходжання помніка. Здаецца, самім аўтарам або пазнейшымі рэдактарамі ўсвядомліваўся гэты недахоп, і таму яны нібы кампенсуюць колькасную нястачу якаснай веліччу цудаў, пры чым ўпадаючы ў відавочнае перабольшанне («О страшное чудо! He бывшн нмгдеже...»). 3 пэўнай нацяжкай можна назваць дзівам відзеж Іаана, а таксама відзежы Ільі і
Еўфрасінні аб Спасавай царкве. Нічога не гаворыцца ў Жыціі пра пасмяротныя цуды ад мошчаў прападобнай Еўфрасінні.
Як ужо адзначалася, першапачатковае пролагавае Жыціе было перароблена, на нашу думку, у пашыраную аповесць у канцы XV — пачатку XVI ст. Гэта быў час панавання ва ўсходнеславянскім пісьменстве эмацыянальна-экспрэсіўнага стылю, элементы якога, натуральна, выразна прасочваюцца ў розных «канкардантных» рэдакцыях Жыція Еўфрасінні Полацкай. Прыгадаем: для гэтага стылю характэрны агульны накірунак аддзяліць мову высокай літаратуры ад паўсядзённай, бытавой, узвысіць яе над апошняй, ускладніць і абстрагаваць6. Літаратурная мова павінна была стаць не столькі сродкам зносін, колькі сродкам задавальнення эстэтычных запатрабаванняў элітарнай «кніжнай арыстакратыі».
Прыкметы экспрэсіўна-эмацыянальнага стылю заўважны найперш у рыторыка-»гімнаграфічных» пасажах Жыція. Гэта таўталагічныя і сінанімічныя спалучэнні словаў: «м лмцем на землю преклоньшм, на дльг час ннчюіцм, м восклоньшнся», ужыванне спалучэнняў блізкіх па значэннях словаў («победа й снла», «прах м пепел», «помоіцьннк н крьммтель» або «помоідьннк м заступнмк н корммтель») і інш. Часта ў падобных ампліфікацыях праследжваецца аксіялагічная паслядоўнасць у выглядзе элементарных градацый.
Адным з выразнейшых эстэтычных прыёмаў старой літаратуры з’яўляецца прыём стылёвай сіметрыі і паралелізму. Ужо грэчаскай рыторыцы былі вядомыя тры асноўныя фігуры паралелізму — ісокалан, антытэза, гамеатэлеўтан, якія — праўда, наўрад ці з веданнем тэорыі, а найхутчэй у выніку наследавання ранейшым узорам — выкарыстоўваюцца ў Жыціі Еўфрасінні Полацкай:
1)	ісокалан7: «нм князя co князем, нй болярнна с борярнном»; «отец убогнм, нагмм одеянне, обндммым помоіднмк, ненадеюіцнмся надеянне», «помоіцннца обндммым, скорбяіцнм утешенме, нагмм оде-
6 Больш падрабязна пра эмацыянальна-экспрэсіўны стыль гл.: Лмхачев Д.С. Развнтне русской лмтературы X-XVII веков. Эпохм м стмлм // Лмхачев Д.С. Пзбранные работы: ВЗ-хт. Т. 1. — Л.: 1987. С. 111-121. — Л.Л.
7 3 грэч. «роўначленнасць» — рытарычная фігура, што ўяўляе сабой сукупнасць двух ці некалькіх моўных адрэзкаў (коланаў), роўных (ці якія упрымаюцца як мастацка роўныя) між сабой. Фігура, што ўтрымлівае коланы з дакладнай роўнасцю складоў, часам называецца ўласна ісокаланам; фігура, дзе роўнасць складоў у коланах прыблізнае, называецца парысонам (гл. ніжэй у А.А. Мельнікава). Прыклады, прыведзеныя тут Мельнікавым не зусім дакладныя; увогуле ж, каб дакладна палічыць склады, трэба абавязкова ўлічваць гучанне рэдукаваных (але ж усё роўна складаўтваральных) галосных, якія даследчыкам тут нават і не прыводзяцца. — Л.Л.