З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
Апрача гэтых і ім падобных розначытанняў, Жыціе Еўфрасінні Полацкай рэдакцыі Д пазбаўленае ўступнай часткі і заключнага пахвальнага слова, у ім выпраўленыя многія «цёмныя месцы» і памылкі, дапушчаныя ў працэсе працы пісцоў, і ўвогуле Жыціе вытрымана ў строгім стылі, што адрознівае яго, і на нашу думку, адрознівае выгадна, ад спісаў «канкардантных» рэдакцый, і асабліва ад М. Улічваючы гэтае, мы і схільныя лічыць, што, спасылаючыся на Макар’еўскія Мінеі як на крыніцу для стварэння ўласнай рэдакцыі Жыція, свяціцель Дзімітрый, хутчэй, падкрэсліваў пераемнасць сваёй кнігі жыцій ад Вялікіх Чэцціх-Міней, чым указваў на іх як на адзіны пратограф, паколькі ў апошнім выпадку ў тэксце рэдакцыі Д несумненна засталіся б сляды «сігнальных частак» М. На жаль, як і ў выпадку з пролагавымі рэдакцыямі, мы не можам прымяніць методыку вызначэння «сігнальнай лініі»; адрозненні Д і С-К-М занадта вялікія для гэтага. Тым не менш, хацелася б звярнуць увагу на тое, што ў Д маецца алюзія на сюжэт аб пахаванні Еўфрасінні: «Давнд же, брат ея, н Еупраксмя сроднпца... прмнесоша весть о блаженном скончаннм н честном погребеннм Еуфросннкн» (nap. у С1: «Давнд же м Еупраксмя м с прочммм спряташа тело ея честно»), Урэшце, згодна менавіта з мінейным паведамленнем, днём скону прападобнай свяціцель называе 23 мая (што, урэшце, вытлумачаецца ўжо моцнай да таго часу царкоўнай традыцыяй).
На падставе вышэйсказанага не станем выводзіць рэдакцыю Д непасрэдна з М, хаця на гэтае, здавалася б, ёсць прамое ўказанне. У гэтым выпадку паступім так жа, як і ў выпадку з П, дапусціўшы, што ўсе спісы «канкардантных» рэдакцый (і асабліва С і К) патэнцыйна маглі быць, а напэўна і былі, пратографамі Д.
Заканчваючы на гэтым размову пра рэдакцыю Д, звернем увагу на спіс 2, у якім знаходзіцца памятны запіс пра Еўфрасінню Полацкую. Аднак тэкст з’яўляецца «памяццю» толькі фармальна. На самой жа справе гэта дапоўнены перапісчыкам урывак з Жыція рэдакцыі Д, што пераказвае эпізод пра набыццё Эфескага абраза:
Табліца 27
1
Возжсла жс прсподобная Еуфросннна ввдстн н нмстн во обмтслн свосй нкону Прссвятыя Богороднцы, нарнцасмую Одсгнтрна, сднну от тсх, нжс святый апостол н суаггслнст Лука сіцс прн жнвотс прсчмстыя Богоматсрс напнса: слышала бо преподобная, яко трн мконы прссвятыя Богороднцы святым Лукою напнсанныя обрстаются:
2
Возжсла жс Еуфроснна вядстн н нмстн во обнтслп свосй мкону прссвятыя Богороднцы, нарнцасмыя Одсгнтрня, сднну от тсх, нжс святый апостол н свангслнст Лука сшс прн жнвотс прсчнстыя Богоматсрс напмса. Слышсла бо бяшс прспо-
еднна во Нсрусалнме, другая в Царсградс, а трстня во Ефссс. Помолнвшнся убо к Богу co слсзамн сжс получнтн жсласмос, посла слугу обнтелн свося Ммхаяла в Царьград к благочсстнвому царю Манунлу н к святсйшему патрнарху Лукс с дары н молсннн многнмн, просяіцн сдкныя от тсх трнех кконы прсчнстыя Владычнцы, нменно же тоя, яжс во Ефссс. Царь жс н патрнарх, разумевшн ся вслню к Богу н к прсчнстсй Божнсй матсрн любовь н усердне, сонзволнша прошснмю ся, н пославшн во Асню, прннесошанз Ефсса в Царьград чудесную пречкстыя Богороднцы нкону н прнсланному слузе вдавшн, отпустнша к преподобнсй Еуфроскннн.
добная, яко трн нконы Богородмчны святым Лукою напнсанныс обрстаются: сднна в Ерусалнмс, другая в Царнграде, а трстня во Ефссс.
Н по прошенню ся царь Манунл н патрнарх Царьградскнй Лука прмсла к нсй во обнтсль тос Богороднчну нкону, яжс бысть во Ефссс святым свангелнстом Лнкою пнсанная.
Паходжанне другога спіса наўрад ці выкліча сумненні. Першая частка ўрыўка з тэкста Д амаль ідэнтычная пачатку тэкста 2, тады як канчатак сведчыць пра другаснасць апошняга. Такім чынам, разгледжаны ўрывак другасны ў адносінах да Д і, уласна, з’яўляецца запісам, складзеным на аснове тэкста Д.
Усё сказанае і паказана на стэме 12:
На гэтым мы завяршаем тэксталагічны разбор спісаў Жыція Еўфрасінні Полацкай, на грунце якога робім наступныя вывады:
1.	Усе спісы Жыція прападобнай Еўфрасінні можна падзяліць на 6 рэдакцый: Зборнікаў, Ступеннай кнігі, Макар’еўскіх Вялікіх Міней Чэцціх, Першую і Другую Пролагавыя і рэдакцыю «Кнігі жыцій святых» свяціцеля Дзімітрыя Растоўскага.
2.	Рэдакцыю С па многіх прыкметах магчыма лічыць найменш аддаленай ад АЖ, так што гіпатэтычны AC можа нават супадаць з АЖ.
3.	У рэдакцыі С можна вылучыць 4 варыянты спісаў. Найбольш блізкім да AC трэба лічыць С1, найбольш аддаленым — СЗ, a С4 мае шэраг рысаў, падобных на М. У сваю чаргу, у С2-СЗ можна
вылучыць адпаведна тры і дзве групы тэкстаў, якія таксама ўступаюць у больш ці менш складаныя ўзаемасувязі.
4.	АК паходзіць ад АЖ, але найхутчэй не непасрэдна, а праз AC, і менавіта праз АС2.
5.	У рэдакцыі К вылучаем тры варыянты, якія паходзяць ад АК, прычым К1 найбліжэйшы да АК. У К2 выдзяляем шэраг тэкставых груп і падгруп, тады як спісы KI і КЗ уяўляюць з сябе параўнаўча аднародную масу. Спісы К таксама ўступалі ў досыць сладаныя ўзаемадзеянні.
6.	AM паходзіць ад AC або, з меншай верагоднасцю, ад АЖ. Драбнейшага падзелу ў межах Д зрабіць не маем магчымасці.
7.	Пратографам кожнай з трох астатніх рэдакцый мог з’яўляцца любы са спісаў С-К-М, прычым, відаць, Д складалася на падставе некалькіх пратографаў (найверагодней, спісаў С або К).
8.	Нарэшце, нам здаецца, што існаваў гіпатэтычны Пролагавы першапачатковы тэкст-архетып Жыція Еўфрасінні Полацкай, на падставе якога пазней і ўзнік АЖ.
Усё сказанае графічна адлюстравана на стэме 13:
' А.А. Мельнікаў не мог карыстацца матэрыяламі Дзяржаўнага гістарычнага музею (Масква) і таму не ведаў шэрагу спісаў Жыція, старэйшы з якіх, паводле даследавання Б.М. Клоса, датуецца XV ст.
" А.А. Мельнікаў не дае спецыяльнага вызначэння паняцця «сігнальная лінія», але з кантэксту даследавання можна здагадацца, што што гэтым тэрмінам абазначаецца пэўная (вызначальная для дадзенай рэдакцыі) сукупнасць «сігнальных частак». — Л.Л.
АПЖ
ГЛАВА 9
Асаблівасці літаратурнай мовы жыція Еўфрасінні Полацкай
Жыціе прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай, з’яўляецца не толькі адным з самых даўніх агіяграфічных твораў, напісаных на землях старажытнай Русі, але і адным з найдасканалейшых у мастацкіх адносінах — прынамсі, у тых яго рэдакцыях, што захаваліся да нашага часу. Урэшце, мы ўжо заўважалі, што першапачатковы тэкст аповесці мог вельмі моцна адрознівацца ад тых тэкстаў, з якімі мы маем справу сёння. Сапраўды: напісанае яшчэ ў канцы XI! ст., Жыціе Палачанкі мела, найхутчэй, пролагавы характар, і толькі пазней, у XV-XVI стагоддзях было перароблена ў звычайным для той эпохі рытарычным стылі, прычым пераробка гэтая рабілася, верагодна, у Маскоўскай Русі або, прынамсі, не ў Полацку і не ў Кіеве, адным словам, не ў Русі Літоўскай1, дзе да гэтага часу, напэўна, ведалі аб перанясенні мошчаў прападобнай Еўфрасінні і, магчыма, пра дзівосы, яўленыя праз іх, а таму абавязкова ўнеслі б дадатковыя фактаграфічныя дадзеныя ў абноўленае Жыціе2. Пра рэдакцыі Жыція, зробленыя мітрапалітам Макарыем і свяціцелем Дзімітрыем няма і размовы3.
1 Хаця некаторыя лінгвістычныя асаблівасці пэўных спісаў і адлюстроўваюць паўночна-заходні ізвод: фанетычную асіміляцыю па звонкасці-глухасці (збмраются, з дары, г детем і інш.), цвёрдасць шыпячых (хоіцешы, вражые, знаюіцым), цвёрдасць «р» (Брачнславов, декобьра), фрыкатыўны гук «г» («Хлебом» замест «Глебом») і іншыя асаблівасці беларускага вымаўлення (йердан, хто, у паствнну, овторннкы, повел, абы), гэтае, аднак, адлюстраванне, найверагодней, не асаблівасці тэкстаархетыпа, а толькі асабістыя адметнасці вымаўлення перапісчыка або таго, хто яму дыктаваў.
2 Зноў ж такі нагадаем, трэба помніць, што ў ВКЛ у гэты час вядзецца адчайная барацьба за права існавання Праваслаўя ў Рэчы Паспалітай; актывізуецца кнігарукаванне (у прыватнасці, актыўна выдаюцца творы Кірыла Тураўскага), таму, насамрэч, калі б Жыціе было папулярна ў Русі Літоўскай, то яно напэўна б было выдадзена, але тагачаснае выданне Жыція Полацкай асветніцы не вядомае. — Л.Л.
3 Здаецца, A. А. Мельнікаў дарэмна выключае тут свяціцеля Дзімітрыя, бо ён як выхаванец Кіева-Магілянскай Акадэміі напэўна ж павінен быў ведаць пра мошчы св. прап. князёўны, што захоўваліся ў пячорах Лаўры, як і звязаную з гэтымі мошчамі хаця б легенду. Маўчанне св. Дзімітрыя ў дадзеным выпадку ёсць красамоўнае сведчанне таго, што памяць пра Еўфрасінню Полацкую была ў той час не вельмі жывой, нават сярод манаства... — Л.Л.
Урэшце, дамакар’еўская пераробка Жыція ў XV-XVI стст. была, за некаторымі дробнымі выключэннямі, надзвычай удалай. Зменены тэкст аказаўся на дзіва гарманічным, і толькі добра адметныя плыні аповеду — падзейная і рытарычная — указваюць на тое, што тэкст быў перапрацаваны.
Такім чынам, гаворачы пра стылёвыя адметнасці Жыція, мы будзем мець на ўвазе, што ўсё сказанае тычацца менавіта пазнейшых рэдакцый агіяграфічнага сказання пра святую полацкую асветніцу, і, вядома ж, заўсёды памятаць, што стылёвыя асаблівасці розных рэдакцый аповесці таксама розныя: адны ў рэдакцыі Вялікіх Чэцціх-Міней мітрапаліта Макарыя і зусім іншыя ў рэдакцыі «Кнігі жыцій святых» мітрапаліта Дзімітрыя Растоўскага.
Перш чым пераходзіць да канкрэтна-літаратуразнаўчага аналізу Жыція, неабходна, на нашу думку, зрабіць і яшчэ некалькі вельмі важных папярэдніх заўваг. Але спярша трэба паспрабаваць адказаць на наступныя пытанні, якія непазбежна павінны паўставаць пры даследаванні любога помніка старажытнага прыгожага пісьменства:
1)	ці з’яўляецца Жыціе Еўфрасінні Полацкай мастацкім творам;
2)	ці меў намер яго аўтар або пазнейшыя рэдактары стварыць арыгінальны тэкст.
Адказы гэтыя патрэбныя, каб пасля вырашыць галоўную праблему: ці мэтазгодна падыходзіць да гэтага твора як да арыгінальнага помніка менавіта мастацкай літаратуры, белетрыстыкі.
Рашэнні пастаўленых праблем далёка не такія адназначныя, як гэта здаецца на першы погляд. Па-першае, таму, што сам характар агіяграфічнай літаратуры вызначаў патрабаванне дакументальнасці пры стварэнні жыційнага твора: апавяданне пра святога павінна было стаць дакументам, які б пацвярджаў святасць яго персанажа. Што ж да відавочнага рытарызму, якім прасякнута Жыціе Еўфрасінні Полацкай, дык ён яшчэ не з’яўляецца атрыбутам мастацкай літаратуры, асабліва старажытнага перыяду, паколькі стылёва аздобленая мова была характэрная і для жанраў дакументальнай і справавой літаратуры. Да таго ж часта здараецца так, што за рытарычным прыёмам распазнаецца элемент фактаграфіі, частка не літаратурнага стылю, а спосабу светаўспрымання, што мы ўбачым і на прыкладзе Жыція полацкай ігуменні.