З неапублікаванай спадчыны
Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
33 3 найкрасамоўнейшых доказаў гэтага прывядзем толькі адзін. Гэта пасаж «се гобрах, яко кокош птенцы своя под крнле». У слове «гобрах» маем справу з апіскай (пав.б.: «собрах»), якая ёсць у абодвух спісах 4 і 5, і толькі ў іх.
мгуменмн монастыря всемнлостмваго Спаса м пречмстыя Богоматере, еже есть во граде Полотске. Благословн, Отче».
2. «Ступенная кніга». РДБ, Ф.228, № 178, арк.1156-1196: «Месяца мамя в 24 день. Жнтме н подвмгм блаженныя м преподобныя Евфроснннн, нгуменнм монастыря всеммлостнваго Спаса н пречкстыя Богоматере, есть во граде Полотске».
3. Зборнік. РДБ, Ф.199, № 236, арк.209-221 адв.: «Месяца мамя в 24 день. Жнтме м подвпгк блаженныя м преподобныя Ефросннпн, мгуменнм монастыря всеммлостмваго Спаса м пречнстыя Богоматере, еже есть во граде Полотцке».
Што да варыянта КЗ, дык розначытанні у яго спісах, у асноўным на граматычным узроўні, нязначныя па колькасці і неістотныя па якасці. На іх падставе нельга зрабіць заключэння аб наяўнасці нейкіх асобных груп у межах КЗ, але, наадварот, ёсць усе падставы ўзвесці тэксты КЗ да аднаго спіса-пратографа. Адзначым толькі, што асноўным тэкстам КЗ мы лічым тэкст спіса 1 як найбольш спраўнага, чым 2 (спіс 3 дэфектны: у ім адсутнічае некалькі аркушаў). Стэма 7 варыянта КЗ надзвычай простая:
3 усяго вышэйсказанага пра рэдакцыю К робім наступныя заключэнні. Найперш, няма падставаў глядзець на спісы К як на нешта аднароднае. Іх можна падзяліць на тры варыянты, прычым падзел гэты не супадае з агульнай класіфікацыяй Ступеннай на тры тыпы. На падставе некаторых асаблівасцяў лічым, што К1 з’яўляецца варыянтам, найбліжэйшым да рэдакцыі С: найболей жа далёкі ад яе — варыянт К2. Варыянт К1 прадстаўлены найбольшай колькасцю спісаў, але ўсе яны досыць інварыянтныя. Варыянт К2, прадстаўле-
ны 11 спісамі, характарызуецца большай варыятыўнасцю: ён падзяляецца па меншай меры на дзве групы, прычым другая з іх мае дзве падгрупы. Нарэшце, існуе і варыянт КЗ, прадстаўлены трыма вядомымі зараз спісамі.
Спісы ўсіх трох варыянтаў К паходзяць ад аднаго архетыпу, да якога найбольш блізкія спісы К1. У сваю чаргу, архетып К (АК) другасны ў адносінах да архетыпу С (AC), прычым па некаторых дадзеных можна меркаваць, што ўзыходзіць ён да AC праз групу С2б. Стэма 8 паказвае ўзаемаадносіны архетыпаў К, С і ўсяго пашыранага Жыція (АЖ):
Рэдакцыя М уключае наступныя вядомыя нам спісы:
1. Мінея Чэцця на другую палову мая. РДБ, Ф.292, № 58, арк.174 адв. — 190 адв.: «В той же день (23 мая — А.Л1.) жнтке преподобныя матерм нашея Ефроснннн, нгуменнм Вседержптеля Спаса м пречпстыя Его Матерм в Полосте граде. Благословн, Отче».
2. Мінея Чэцця на май і Пацярык пячэрскі. РДБ, Ф.304, № 676, арк.642-659: «Месяца мамя в 23 день. Жнтме преподобныя матерн нашея Ефроснннн, нгуменнм Вседержмтеля Спаса м пречнстыя Его Матере в Полотсте граде».
3. Вялікая Мінея Чэцця на май. РНБ, Саф.1321, арк.484-486 адв.: «Месяца того же (мая —А./Ч.) 23. Жмтме преподобныа матерм нашея Еуфросннпн, нгуменьм Вседержнтеля Спаса н пречмстыа Его Матерм в Полотьсьте граде. Благословп, Отче».
4. Мінея Чэцця на май. ЦНБ АН Украіны, № 281/133, арк.523528: «Месяца мамя 23. Жнтме преподобныя матерм нашеа Ефросенмн, нгуменьм Вседрвжнтеля Спаса м пречмстыа Его Матерм в Полотсте граде. Отче, благословн».
Перш чым рабіць тэксталагічны аналіз рэдакцыі М, неабходна высветліць, якім чынам пад 23 мая ў Макар’еўскіх Вялікіх Мінеях Чэцціх апынулася Жыціе Еўфрасінні Полацкай. Дзеля гэтага нам зноў належыць успомніць пра імперскія прэтэнзіі маскоўскіх гасудараў і прапагандуемай імі ў XVI ст. тэорыі старца Пскоўскага Елеазарава манастыра Філафея «Масква — трэці Рым»34: першы Рым упаў у ерась, другі (Канстанцінопаль) захоплены мусульманамі, імперская карона пасля каранацыі Івана IV ў 1547 г. знаходзіцца ў «трэцім Рыме», «а чацвёртаму не бываць». 3 канца XV ст. маскоўскія ўладары прэтэндуюць на землі сваіх былых радавых вотчын, частка якіх знаходзілася ў Вялікім княстве Літоўскім. 1 хаця тэрытарыяльнае, знешняе аб’яднанне дзяржавы да XVI ст. у асноўным завяршылася, унутранага, духоўнага адзінства дасягнута не было. Бачыў гэта, магчыма, лепш за астатніх, і мітрапаліт Макарый. Адным з элементаў духоўнага аб’яднання, паводле яго меркавання, павінна было стаць стварэнне адзінай Рускай Праваслаўнай саборнай Царквы на грунце саюза рэгіянальных памесных Цэркваў, што садзейнічала б і фарміраванню саборнай царкоўнай свядомасці. Менавіта гэтую мэту і мела пачатая Макарыем практыка збірання жыцій «маскоўскіх» і «немаскоўскіх» святых з усіх «чтомых на Русм кннг».
Задача гэтая была ажыццёўлена ў Вялікіх Мінеях Чэцціх — «адным з тых вялікіх актаў, якія былі выкліканы свядомасцю сусветнагістарычнага значэння Расіі ў адносінах да рэлігійнай ісціны. Калі Русь — гэта быў трэці і апошні Рым, адзінае сховішча чыстага Праваслаўя, дык, адпаведна, адсюль сама сабою ўзнікала патрэба прывесці ў ведамасць усе асветніцкія сродкі, якімі яна валодала, у розных галінах, у мясцовых цэрквах і манастырах, сабраць і перапісаць «усе кнігі святыя, якія ў Рускай зямлі знаходзяцца» (Барсаў)35.
Праца па стварэнні Чэцціх Міней была пачата Макарыем, тады яшчэ архіепіскапам Наўгародскім, каля 1529 г. і працягвалася 12 гадоў. Што ж да аб’ёму самой працы, дык пра яго можна меркаваць па тым, што Вялікія Чэцці Мінеі ўяўляюць сабой 12 памесячных тамоў агульнай складанасцю каля 14 000 аркушаў памерам in-folio, напісаных у два слупкі дробным паўуставам.
34 Гл.: Посланме к велякому князю Васнлню. — ркп. РНБ, Пагод. № 1620, арк. 223-227.
35Опнсанме Велпкмх Четьмх Мнней Макармя мнтрополнта Всеросснйского. Труд А.В.Горского м К.К.Невоструева. С преднсловмем н дополненмямм Е.В.Барсова // ЧКОНДР. Кн.1. Раздел 2. — М„ 1884. С. V.
Трапляючы ў Вялікія Мінеі Чэцці, жыціі змянялі свом знешні выгляд. Па-першае, макар’еўская школа накладала заўважны адбітак на стыль твораў: рабіла яго больш вычварным, аздабляла тэкст цытатамі са Свяшчэннага Пісання, абцяжарвала мову рытарычнымі фігурамі, узмацняла дыдактычную накіраванасць і, вядома ж, спрабавала па-свойму вытлумачваць незразумелый мясціны тэксту. Падругое, змены цярпела і сама мова твора, якая пазбаўлялася ад мноства дыялектызмаў, прастамоўных словаў і фактычна з’яўлялася перакладам на сучасную Макарыю царкоўнаславянскую мову старажытнарускай рэдакцыі. Калі першую групу зменаў можна вытлумачыць уздзеяннем так званага эмацыянальна-экспрэсіўнага стылю тагачаснага рускага пісьменства, дык другую — не толькі эстэтычнымі, але ў большай ступені і палітычнымі мэтамі, ажыццяўленнем практыкі царкоўнага сцвярджэння тэорыі «Масква — трэці Рым».
Такія змены, разам з іншымі агіяграфічнымі творамі, пацярпела і Жыціе полацкай прападобнай ігуменні, прычым парадак унясення жыцій у Макар’еўскія Мінеі пацвярджае, паміж іншым, і другаснасць рэдакцыі М у адносінах да С.
Пра «сігнальную лінію» М мы вядзем яшчэ некалькі прыкладаў ўнання возьмем тэкст C1):
Cl; 1
.. .снндстсся на новос сс слышанме...
«То аіцс тако будст, то печаля мнра ссго ннкакоже лзе гоньзнугк». Пакы в собс рсчс: «Что бо успсша».
.. .а нжс прсжння жсны...
.. .co всякнм гнсвом...
.. .в гольбцн камснс...
.. .того подобаст слушатн...
ўжо казалі (Табліцы 2, 3). Прырозначытанняў М і С (для пара-
Табліца 22
М; 3
.. .сьшсдшсся на новую сню повссть...
«Понсжс сна тлснная сугь н прслсстьная в малс являстся, а вьскорс погнбнутн нмут. Пачс жс что успеша».
...сня жс нзрскшн, начат помышлятн, рскушн в ссбс нную н речь: «Зрнт убо снх, якожс прсжннн святысн блаженныа жсны быша»...
.. .co многнм прсшсннсм м аростаю...
.. .во сднной псшсрс...
...сіцс жс, о любнмнця, хонцо вам сказатн давная н прсславная о прсподобнсй ссй. Пачс ума н постнжсння сотворнся онсй, хотя угодннцу Свою прославнта, понсжс Бог Сам Тьй Владыка наш, рсчс: «Славяіцая прославлю»...
...того подобаст слушатн по Апостолу, нжс рсчс: «Покаряйтсся наставннкам вашмм м повннуйтсся».
Тэксты спісаў 1 і 2 адрозніваюцца настолькі малой колькасцю разыходжанняў, прычым на ўзроўні граматыкі і толькі зрэдку на лексічным, што можна лічыць іх практычна ідэнтычнымі. Вельмі блізкі да іх тэкст спіса 3. Што ж да чацвёртага спіса, дык пра яго трэба весці асобную гутарку.
Найперш адзначым, што гэты спіс дэфектны: у ім адсутнічае больш за трэць тэксту. Апавяданне абрываецца літаральна на паўслове: «впдевшм же блаженная, яко нспльннл Бог желанме сердца еа, вшедшм в церковь, преклоншм коленм, паде ннц на землм м вьздохнувшм мз глубмны сердца, м лнце свое омочмвшн слезамм, м нача глаголатм...» Гэта — не механічнае пашкоджанне рукапісу: усе яго аркушы знаходзяцца на сваіх месцах, аркуш 528 не дапісаны да ніжняга краю, а на аркушы 528 адв. угары пакінута чыстае месца. Ствараецца ўражанне, быццам кніжнік па нейкіх прычынах не скончыў працу па перапісцы Жыція Еўфрасінні (але збіраўся вярнуцца да яе?) і ўзяўся за новы твор. Паводле граматычных асаблівасцяў, напісанняў некаторых слоў (асабліва ў рамках другога паўднёваславянскага ўплыву: замена галосных поўнага ўтварэння рэдукаванымі, «зіянне» і інш.) тэкст спіса 4 аналагічны тэксту 3, і абодва яны адрозніваюцца гэтым ад 1 і 2. Сувязь спісаў 3 і 4 ускосна пацвярджае і яшчэ адзін цікавы факт. Рукапіс 3 напісаны паўуставам некалькіх почыркаў. На арк.486 характэрны хуткі паўустаў пераходзіць у скорапіс, прычым паўустаў заканчваецца менавіта там, дзе абрываецца тэкст спіса 4. Вывад адзін: спісы 3 і 4 цесна ўзаемазвязаны, але спосаб іх узаемасувязі гадальны; можна дапусціць, напрыклад, што абодва спісы перапісваліся, і верагодна, з голаса, двума пісцамі з рознай ступенню адукаванасці ў адным скрыпторыі, але перапіска Жыція Еўфрасінні па пэўных прычынах (скажам, з-за пашкоджанасці пратографа) не была даведзеная да канца і завяршылася толькі ў адным рукапісу.
Разам з тым, тэкст спіса 4 мае вялізную колькасць памылак, апісак, пропускаў і г.д. Пакажам некаторыя з іх ў параўнанні з тэкстам 3 (у дужках даем прачытанні па спісе 1):
3(1)
. ..душамн жс возвссслнтсся вашммн. Смя жс трапсза нсгнсюшнх брашсн, жс грьтань наслаждаст н утробу насытаст; сня жс трапсза душа вссспяіцн н ум утвсрждаст на благодсяннс добрых дсл.
Табліца 23 4