З неапублікаванай спадчыны
Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
душамн жс возвссслнтсся вашнмн, нжс грьтань наслаждасг н утробу насышаст; сня жс душа всссляшн н ум утвсрждаст на нсбсснодсаннс (нбнодсаннс — А.М.).
...умягчкгс ннвы ссрдсц вашмх, прннмсте много спасснаго жнтня святыя н прсподобныа жсны сса, подвнгн потовс н труды н стоянна всснотныа...
...снцс жс блажснс разьмышляюшн в ссрдцн свосм...
...она жс блажснная княгйнн уднвмся разуму отроковнца н любвн яжс к Господу...
Еуфросенна жс ослабленым (осклабным) лнцсм возрсвшм на ннх н рсчс: «С радостшо мду, яко Господнн волн сьврьшаюшнся (совсршнтнся), тако н будст». Князь жс н болярс всн, слышавшс от прсподобныа Ефросмннн глагол снй, н радостн нсполннвшсся.
...болярс жс, н вндяіцс жалостнос трьзанпс князя свосго...
...умягчнгс нйвь ссрдсц вашнх, послушайтс жсны сса потовс труды н стояння вссношныа...
...снцс жс блажснс празнн мышляюіцн в ссрдцн свосм...
...она жс блажснаа княгм уднвмся разума отроковнца нлн Боговн (нлн бвн. — Л.М.)... Еуфросснма жс ослаблсным лнцсм: «С радостню мду, яко Господнн волн сьврыпаюіцнся о подобны аггсл снй, н радостн нсполннвшсся.
...воля жс, рсчс, вйдяшс жалостнос трьзаннс князя свосго...
Спіс падобных розначытанняў можна было б працягнуць. Большасць з іх адбылася з-за памылак перапісчыка, але ў некаторых бачная нават творчая праца: капііст свядома змяняў тэкст, уносіў у яго праўкі, спрабаваў па-свойму інтэрпрэтаваць незразумелыя яму прачытанні, яшчэ болей, праўда, зацямняючы іх сэнс. Але ўсё ж мы схільныя лічыць спіс 4 проста дэфектным, не выдзяляючы яго ў асобную групу М, прычым ўзыходзіць ён да пратографа або самога тэкста 3. Нескладаная схема ўзаемадзеяння спісаў рэдакцыі М паказана на стэме 9:
Завяршаючы даследванне «канкардантных» рэдакцый Жыція Еўфрасінні Полацкай, хацелася б зрабіць шэраг заключных заўваг адносна паходжання і ўзаемадзеянняў гэтых рэдакцый. На нашу думку, менавіта архетып рэдакцыі С найбольш блізкі да агульнага архетыпу пашыранага Жыція АЖ (які сам, магчыма, узнік ад архетыпу Прола-
гавага Жыція АПЖ). Пра гэтае сведчыць і тое, што спісы менавіта гэтай рэдакцыі найбольш спраўныя: у спісах С змешчаныя амаль усе мікрасюжэты, не лічачы «радаслоўя» Еўфрасінні, пра паходжанне якога размова вялася пры аналізе К. Фактычна спісы С маюць толькі адну памылку — няправільнае прачытанне сведчання пра любоў Прадславы да навук. Гэта гаворыць аб тым, што AC не ідэнтычны АЖ.
Рэдакцыя К шмат у чым падобная на С і, верагодна, з’яўляецца другаснай у адносінах да яе. Гэтае перакананне грунтуецца на адсутнасці ў яе спісах некаторых мікрасюжэтаў, якія ёсць у С, наяўнасці няправільных прачытанняў. Акрамя таго, на карысць меркавання аб другаснасці К гаворыць сам характар складання Ступеннай кнігі: аповесці не складаліся спецыяльна для гэтага зборніка, a проста ўносіліся ў яго з некаторымі пераробкамі. Паколькі эпізод аб любові Прадславы да навук чытаецца ў тэкстах К поўнасцю, мы робім вывад пра блізасць АК да AC, адзначаючы шэраг прачытанняў, характэрных для К і С2.
Яўна залежны характар маюць спісы рэдакцыі М. Пры ўнясенні агіяграфічных сказанняў у Вялікія Мінеі Чэцці жыціі не ствараліся наноў, а таксама толькі перапрацоўваліся. He складана адказаць на пытанне пра паходжанне AM. Калі не лічыць AM залежным ад AC, цяжка растлумачыць наяўнасць у М памылковых прачытанняў — «сігнальных частак» М і К (пасажы пра любоў да навук, сустрэчы імператара і інш.). Можна сфармуляваць найбольш верагодны вынік: AC найбліжэйшы да АЖ, a AM з’яўляецца вытворным ад AC. Схематычна гэтае паказана на стэме 10:
Рэдакцыі П1, П11 укладаюцца наступным чынам:
П1. Пролаг на сакавік-май. РНБ, Ціт. № 239, арк. 395 адв. — 399: «В той же день (23 мая — А.Л1.) память преподобныя матере Ефросенкн, діцере князя Георгма от града Полотска».
ПІІ. Пролаг на сакавік-май. ЦБ АН Літвы, F.1.19-98, арк.357358 адв.: «В тьй же день (23 мая. —А.Л1.). Успенке преподобныа матере нашея Ефроснннм, нгуменьм святаго Спаса, мже в граде Полотьстем».
Тое, што кожная з дзвюх пролагавых рэдакцый прадстаўленая толькі адным спісам, не павінна здзіўляць, калі прыгадаць тое, як ствараліся тэксты падобнага тыпу.
Пролагавае жыціе магло ўзнікнуць двума шляхамі. Па-першае, яно стваралася непасрэдна пасля ўстанаўлення царкоўнага шанавання святога, калі па тых або іншых прычынах не магла быць напісана пашыраная аповесць. Так, магчыма, узнік гіпатэтычны Пролагавы архетып Жыція Еўфрасінні Полацкай. У такім выпадку пролагавае жыціе або папярэднічала пашыранаму (як у выпадку аповесці пра полацкую князёўну-ігуменню), або проста заставалася адзіным, або з яго перапісваліся іншыя, пролагавыя ж жыціі (як у выпадку Жыція Кірыла Тураўскага). Пры гэтым, паколькі выкладанне фактычнага матэрыялу было дастаткова лаканічным, дык, як правіла, нізкай была і варыябельнасць перапісваемых твораў, усе яны недалёка адыходзілі ад архетыпу, што пацвярджае агіяграфічнае апавяданне пра свяціцеля Кірыла.
Пролагавыя жыціі другога тыпу ствараліся, наадварот, на грунце пашыраных агіяграфічных сказанняў: апошнія скарачаліся, змянялася манера выкладання, кожны рэдактар выбіраў найбольш значныя — згодна з пастаўленай выхаваўча-эстэтычнай задачай — факты з біяграфіі святога, якія прапанавала яму пашыранае жыціе, і да т.п. Такім чынам, кожнае пролагавае жыціе фактычна стваралася наноў і, вядома ж, значна адрознівалася ад іншых створаных на базе таго ж твора жыцій.
Менавіта такое паходжанне мелі і вядомыя нам пролагавыя рэдакцыі Жыція Еўфрасінні Полацкай. Гэтае меркаванне заснавана не толькі на тым, што маецца дзве рэдакцыі Пролагаў, але і на тым, што ў спісах абодвух рэдакцый змешчаны далёка не ўсе мікрасюжэты, якія ёсць у пашыраных рэдакцыях, прычым ПІ пераказвае эпізоды, якіх няма ў ПІІ і наадварот. Напрыклад, у П1 не так падрабязна, як у ПІІ і «канкардантных» рэдакцыях, гаворыцца пра паходжанне Еўфрасінні, але затое ў П11 не згадваецца ні гожасць Прадславы, ні яе любоў да навук, а таксама заручыны самага славутага князя і інш.
3 другога боку, у ПІ-ПП няма ніякіх, нават другарадных, звестак, якіх не было б у С-К-М, а таксама маецца цэлы шэраг прачытанняў, якія сведчаць пра другаснасць ПІ-ПІІ у адносінах да «канкардантных» рэдакцый.
У ПІ знайсці прамыя тэкстуальныя супадзенні з прачытаннямі адпаведных пасажаў С-К-М няпроста. Тым не менш, у спісе РНБ, Тпт. № 239 ёсць асобныя месцы, што ўяўляюць аналогіі з «канкардантнымі» рэдакцыямі:
П1
...по ссм посыласт с многнмн дармм н с молсннсм в Царьград к царю Манонлу н к патрнарху Луцс, прося у нсю нз Ефеса Богороднчныа нконы, сднная от трнсх напнсанных Лукою еуангелнстом прн в снсм жнтнн прссвятыа Богороднца, нхже еднна в йсрусалнмс, вторая жс в Царнградс.
...бе бо н дар преподобней Ефроссннн от Бога дарован: вндетн, в косм чсловсцс хошет бытн сосуд Святаго Духа...
Табліца 24
с-к-м^
...н посла слугу свосго Мдханла в Царьград к царсвн нарнцасмому нмснсм Манунлу н к патрнярху Луцс з дары многоцсннымн, просяшн от нскэ нконы святыя Богороднца, сжс бс еуаггалнст Лука напнса 3 нконы евдс прн жнвотс(в жнзнн ссй суіцсй) святыя Богороднца, н поставн сднну во Ерусалнмс, а другую во Царнграде, а трстью в Ефссс. Она жс с прнлсжаннсм прошашс Ефсскня нконы святыя Богороднца.
...дан жс бысть дар блаженнсй Еуфроснннн от Бога, ашс кого зряшс очнма свонма, то разумсяше, в коем чсловецс сосуд будсг нзбран Боговн (сосуд Святаго Духа)...
Найбольш шматзначны наступны ўрывак, дзе рэдактар ПІ, непаслядоўна захоўваючы свае прынцыпы пераробкі і скарачэння тэксту, робіць стылёвую памылку, змешваючы ўскосную мову з простай у межах адной фразы:
пі
...онсм жс запрсіцснне отца Савы предложнвшсм, нс повслеваюшн такову быватн, но в Фсодоснсвс монастырч обшсжнтсля, в нсмжс лсжат матн святаго Савы н матн святаго Фсодосна, м матн святую бсзмсздннку Козмы н Дамнана Фсодотна, н нны многы святыя жсны, ту тн подобаст положсне бытн.
Табліца 24 (працяг)
с-к-м
...отвсшаша жс ту сушнн нноцы, глаголюіцс: «Нмссм запрсіценнс от святаго Савы, ожс жсны нс прннматн ннкосяжс. Но сс тн ссть манастырь святыя Богороднца Фсодоснсв опіцнй (обіцежнтслсн), в нсмжс лсжат святыя жсны: матн святаго Савы м матн святаго Фсодосна, н матн святую бсзмсздннку Козмы н Дамняна нмснсм Фсодотня, н нннн мнозн святнн; ту тн подобаст лсіцн».
Прынцыпы пераробкі пашыранага Жыція рэдактарам ПІ у цэлым зразумелыя: тэкст чытаўся па мікрасюжэтах, а затым перадаваўся сваімі словамі, прычым некаторыя эпізоды апускаліся. У ПІ
збТут і далей паводле спіса РДБ, Ф.113, № 632; найхарактэрнейшыя розначытанні ў межах С-К-М даюцца ў дужках.
вельмі часта робіцца стылёвая памылка недапасавання часоў. Пры перапрацоўцы пашыранай рэдакцыі Жыція рэдактар П1 карыстаўся часам словазлучэннямі, словамі, формамі словаў, запазычанымі з тэксту С-К-М. Усе Жыціі «канкардантных» рэдакцый апавядаюць пра Еўфрасінню ў прошлым часе. Рэдактар жа П1, пераказваючы той або іншы сюжэт, выкарыстоўвае формы дзеясловаў цяперашняга часу, пакідаючы дзеясловы прошлага часу ў месцах, запазычаных з тэксту пашыранай рэдакцыі. Вось толькі адзін прыклад:
пі
...посыласт к князю Гсоргйю, отцу своему, й просйт у нсго дшерн сго, да научю ю святым кнйгам. Той жс прншсдшн к нсй н пребываюіцй у нса. Учаше жс ю Божсственному Пйслнйю, найпачс жс страху Божйю й всем богоугодным добродстелсм. Н по малс врсменн пострйзаст ея в святый образ н нарсчс нмя ей Еудокса.
Табліца 24 (працяг)
с-к-м
...й тако посла ко отцу свосму, глаголюшн: «Пустн ко мнс ссстру мою Городйславу, тако сй беста нмя нарскла родчтсля, да научйтся, — рсчс, — грамотс». Он же пустй ю к нсй. Она же с прйлсжанйсм учаше ся спасснню душй... Прсподобная жс Еуфросннйя, ВВСДШЙ ю в цсрковь, й повслс нерсовй, огласйвшй, облсіцн в чсрьнсчсскйя рйзы, й нарече ймя сй Евдокйя.
Іншымі прынцыпамі скарачэння тэксту Жыція кіраваўся рэдактар ПП. У Жыціі рэдакцыі ГПІ — яно карацейшае за ПІ і ў ім адсутнічае шмат мікрасюжэтаў — творчая індывідуальнасць рэдактара выяўляецца ў значна меншай ступені, чым у ПІ. У тэксце ПП вельмі частыя выпадкі прамога запазычання з пашыранага тэксту, у ім прысутнічае простая мова, хаця рэплікі значна скарачаюцца (калі не сказаць: абрываюцца) і г.д. Ствараецца ўражанне, быццам рэдактар ПП не пераказваў пашыранае Жыціе, а менавіта скарачаў яго, прычым даволі нязграбна (часам рэдактарам пакідаюцца другарадныя дэталі), абсякаючы фразы такім чынам, што часта паміж імі парушалася лагічная ўзаемасувязь; апускаючы некаторыя дэталі, важныя для правільнага асэнсавання зместу. Прывядзем некалькі найбольш характэрных прыкладаў: