З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
янме, больным утешенне»; у форме парысона: «яко венец на главе цареве, тако почмвает Дух Святый на ней, м яко солнце смяет по всей землн, тако жнтме ея просмя пред ангелы Божмн» і г.д.;
2)	антытэза: «мбо тлеюідее брашно гортань услажает м чрево насышает, a сп душа веселяіцм м ум укрепляюідн»;
3)	гамеатэлеўтан8: «Вестн же расшедшнся по всем градом о мудростн ея, м о блазем ученнм ея, н о телесней доброте ея»; «помдоша вослед Женнха Своего Хрнста, предаша телеса своя на раны н главы своя мечевк предаша, а другмя паче: железу выя своя не преклоннша, но духовным мечем отсекоше от себе плотскмя сластн, предаша телеса своя на пост».
Пры разглядзе і сістэматызацыі стылёвай сіметрыі выкарыстаем тэрміны, прапанаваныя Д.Ліхачовым:
«люстраная»
...прсдаша тслсса своя на раны, н главы своя мечсвн прсдаша...
...прнложн сетованнс к сетованню душн мосй н псчаль к псчалн... (няпоўная сімстрыя; nap. у С2 — «прнложн сстованнс к сетованню душн мосй н псчаль к псчалн ссрдцу мосму». — A. М.) ...се собрах вы, яко кокош птснца своя под крнлс, в паствнну свою, яко овцы... ...е оставляю дом свой нсзатворсн нккомужс; Тыжс, Господн, нс затворн от нас Нсбсснаго Тн Царствня...
Табліца 2
«параллельная»
...люте мнс, чадо мос сладкос, жалостн сердца моего, о rope мне, чадо мое мнлое...
...яко венец на главс царсве, тако почнвает Дух Святый на ней, н яко солнцс сняст по всей землн, тако жнтне ея просня прсд ангслы Божннмнн...
...сотворн я овца двора Твосго, н будн нм пастырь н двсрннк, да нн сднн от ннх нс будет восхніцсно волком губнтсля днявола, н будн нм, Господн, оружмя н забрала да нс прнндет на ны зло, н рана нс подвкгнется телесом нашнм...
Перайманне біблейскаму стылю не абмяжоўваецца, вядома, прыёмам стылёвай сіметрыі. Для ўсёй духоўнай літаратуры, і ў прыватнасці для Жыція, характэрнае выкарыстоўванне духоўных вобразаў і эпітэтаў, арэчаўленняў («духовный меч», «покой небесный»), спалучэнняў канкрэтнага і абстрактнага ў адным словазлучэнні («острупленная душа», «плач душн», «жнтннца душм», «нмвы сердец», «дождь ученмя»), а таксама супрацьпастаўленняў канкрэтнага абстрактнаму (дому зямному, манастыру — Дома Гасподняга; зямнога Іерусаліма — Нябеснаму; зямному смяротнаму жаніху — Жаніха Бессмяротнага) і г.д.
8 3 грэч. «сугучнасць канчаткаў» — рытарычная фігура, якая складаецца з членаў (коланаў), што маюць сугучныя канчаткі. Прыклады, прыведзеныя Мельнікавым (акрамя хіба што першага) не вельмі ўдалыя. — Л.Л.
Невядомы складальнік Жыція Еўфрасінні выкарыстоўвае прыёмы надачы экспрэсіўнасці апавяданню, ужываючы выклічнікі як у простай, так і ў аўтарскай (дасягаючы пры гэтым эфекту адчужанасці) мове. Часта карыстаецца ён рытарычнымі заклікамі і пытаннямі («Како се могу сотвормтм», «Что бо успеша преже нас бывшнн родове нашм», «Почто мн снце сотворнла есн... Почто мм преже сего мыслм сея не явмла есм», «Горе мне, чадо мое мнлое, rope мне», «О днвное чудо» і інш.). Аўтар складае досыць экзальтаваныя ўнутраныя маналогі сваёй гераіні, прычым некаторыя з іх будуе па правілах класічнага аратарскага майстэрства. Разам з тым, ён свядома пазбягае выяўлення індывідуальных асаблівасцяў мовы, нібы падкрэсліваючы гэтым не індывідуальнае асобаснае, а універсальнае, усеагульнае ў дзеяннях сваіх персанажаў.
Увогуле, у Жыціі даволі частыя маналогі і дыялогі, нярэдка насычаныя жывымі інтанацыямі, якія гучаць проста і непасрэдна, што таксама з’яўляецца адным са сродкаў белетрызацыі апавядання, але адначасова і супярэчаць высокаму стылю другога паўднёваславянскага ўплыву. Узяць для прыкладу размову епіскапа Ільі з Еўфрасінняй перад перадачай ёй падуласны епіскапу манастыр Сяльца. Толькі пасля уступу пераходзіць іерарх да прадмета размовы, утрымліваючы чытача ў напружаным чаканні развязкі. Епіскап нібы не рашаецца адразу паведаміць духоўнай дачцы пра свой відзеж: ён хістаецца, цягне час, падрыхтоўвае інакіню. Дарэчы кажучы, агіёграф не злоўжывае маралізатарствам, не перадае дыдактычныя разважанні епіскапа «о спасеннм душм», хаця для гэтага і прадстаўляецца магчымасць і хаця менавіта гэтага мы маглі чакаць ад жыційнай аповесці, і таму дыялог, складзены з даволі кароткіх рэплік, насычаны гутарковымі інтанацыямі (адзначым выдатнае «весм лн, чадо»!) гучыць вельмі жыва і рухома: «Еппскоп же вьста вьскоре co страхом м трепетом, прнмде к ней. Еуфросмнна же, вндевшн его, поклоннся ему н рече: «Благословм, владыко святый», Он же глагола: «Бог да благословнт тя, чадо, п даст тн терпенме п сплу на всех вразех вядкмых п невмднмых». Она же, поклонмвшмся, рече: «Аммнь. Будм мне по глаголу твоему, владыко святый». Н седоста. Отверз же блаженный епнскоп уста своя, начат беседоватм о спасенмн душм. Много же побеседовав с нею, н се прмрече ей, глаголя: «Діцм! Хоіцу тн реіцн слово, ты же с любовню прнпмм е». Она же рече: «Рада, отче преподобный, прннму слово твое, яко дар многоценен». Н глагола епмскоп: «Been лп, чадо: се церковь есть соборная, ндеже седншм, ту все человецн собнрают-
ся, а тобе не лепо зде пребыватн. To се есть церковпца святаго Спаса в Селцн...» і г.д.
Часта простая мова ўводзіцца ў другарадныя эпізоды, перарываецца словамі аўтара: «Н нача глаголатм княннм своей: «Нама уже лепо датн Предслава за князь», — тако бо нарекоста ей нмя преже креіцення еа. Она же глагола ему: «Да како Бог хоіцет, тако да будет» і інш.
Заўжды звяртае на сябе ўвагу маналог Еўфрасінні ў размове з ігуменняй Раманавай: у невялікім па аб’ёме ўрыўку размешчаны два звароткі, пытанне, цытата, параўнанне, дзве пары супастаўленняў (тэзіс і антытэзіс) з вывадам-сінтэзам: «Госпоже н матм! Вся вндммая мнра сего красна суть н славна, но вьскоре мпнуют, яко сон, нлн цвет увядает; вечнаа же невмднмая в векн пребывает, якоже Пнсанне глаголет: Око не внде, нн ухо слыша, нм на сердце человеку взыде нже уготова Бог любяцмм его. Млм отца моего радп не хоіцешн мене пострніцп? He бойся, госпоже моя, убойся Бога, владеюіцаго всею тварню, м не отлучм мене от аггельскаго чнна».
Імкненне да экспрэсіўнасці прыводзіць агіёграфа да выкарыстання гіпербал, урэшце, досыць трафарэтных («жалостно терзаше власы», «рекм слез часто мзлнваше от очню своею» і г.д.). He абмінае аўтар прыёмы метаніміі («неувядаюіцнй цвет», «небопарный орел»), ужывае досыць маляўнічыя параўнанні («яко пара водная», «яко кокош птенца»), метафары, прычым часта ў іх можна ўбачыць уплывы менавіта фактаграфічныя. Так, параўноўваючы Еўфрасінню з «орлом, попармвшмм от запада до востока», аўтар, безумоўна, мае на ўвазе не геаграфічны аспект (падарожжа прападобнай адбывалася ў супрацьлеглым напрамку), а, так бы мовіць, духоўны, паколькі ва ўяўленнях старажытнай Русі на захадзе зямлі знаходзілася пекла, а на ўсходзе — рай (пар.: «I насадзіў Бог рай у Эдэме на ўсходзе» — Быц.2:8); гаворачы пра «волка губнтеля дкавола», агіёграф намякае, напэўна, на Мф.7:15, пра «злого раба» — на прытчу аб талантах (Мф.25:14), гаворачы пра «стадо Божественных овец совокуплено», мае на ўвазе два створаныя манастыры, згадваючы тры хлябы — на свята Праабражэння і г.д.
Арыентуючыся ў рытарычных пасажах на стыль «пляцення славес», агіёграф-рэдактар XV-XVI стст. даволі часта ўжывае яго прыёмы: алітэрацыі, сугуччы цэлых складоў, ва ўжыванні якіх праследжваецца менавіта прынцып, даволі важны ў кантэксце таго, што твор прызначаўся для чытання ўголас («слышанме»):
— «отсекоша от себе плотсккя сластм, предаша телеса своя на пост», «м на коленное покланянме м на землм леганме», «вьзьярнся на преподобную Ефросянню, сердцем горя» і інш.;
—	«больма на Божмю любовь», «подвмжнейшнй подвнг постннческнй» і інш.
Такой жа эстэтычнай задачы напоўніць апавяданне «заварожваючымі сугуччамі і рытарычнымі паўтарэннямі» (Д.Ліхачоў) служыць і падбор аднакарэнных словаў, які прыводзіць да плеаназму і таўталогіі і стварае стылёвую сіметрыю, спалучэнні этымалагічна аднолькавых канчаткаў, што маюць на мэце як бы звязаць у адзінае цэлае ўсю фразу, не гаворачы ўжо пра аднолькавую пабудову цэлых фраз:
—	«снмднтеся на новое се слышанме н послушайте прнлежно», «вечнаа же м невмдммаа в векн пребывают», «целоваше ю любезным целованмем», «небопарный орел, попарквшмя», «подвнжнейшнй подвнг» і інш.;
—	«а мже прежнмя жены, вьземше мужескую крепость, пондоша вслед Хрнста, Женмха своего, предаша телеса своя на раны м главы своя мечевн (у некат. спісах дад.: предаша — А.М.), а другыя аіце железу выя своя не преклоннша, нь духовным мечем отсекоша от себе плотскыя сластн, предавше телеса своя на пост», «м женмшася, посягаша, м княжмша, нь не вечноваша» і інш.;
—	«м огласнв ю мерей, м острмже ю, н нарече ммя ей Еуфросннмя, м облече ю в черныя рнзы, й благословм ю мгуменмя благословенмем святых отец» і мног. інш.
Карыстаецца аўтар і даўно вядомым стылёвым прыёмам анафары, што найбольш характэрна для канчатковай рытарычнай пахвалы («Еуфросннма...», «Блаженн...»).
Мэце размежавання мовы жыція ад паўсядзённай служаць перыфразы («аггельскнй образ», «стадо Божественных овец», «вышннй град Нерусалмм»), запазычанні з грэчаскай («метохмя», «породный» — райскі), выкарыстанне формул няпэўнасці замест дакладных імёнаў, дат («неколнко время», «еднна чернормзнца»), выкарыстанне ўмоўна-дакладных дат.
Жадаючы звярнуць асаблівую ўвагу на пэўны эпізод, агіёграф удала карыстаецца метадам рэтардацыі, замаруджвання апавядання (асабліва ў апавяданнях пра цуды).
У тэксталагічным даследаванні мы ўжо гаварылі пра макар’еўскую агіяграфічную школу і пра тыя змены, якія яна ўчыніла з Жыціем Еўфрасінні Полацкай. Змены гэтыя мелі на мэце надаць твору большую аздобленасць, квяцістасць і рытарызм і адначасова ўзмоцніць павучальнасць твора. Рэдактар перарывае апавяданне звароткамі да слухачоў, аздабляе тэкст цытатамі:
М; РДБ, Ф.292, № 58
...сня бо благня ядн, о братне, аше кто прнймет, якоже рече еваггалнст, не нмат алкатн нн жадатн в векы, асе во кном пнсанне томуже последуя глаголет: He заморнт Господь гладом душа праведных. ...прннмете многоспасенаго жнвота, с верою послушайте жнтня святыя н преподобныя жены: ея подвнгн потове м труды н стояння всеношныя н любы нелнцемерныя яже ко Господу Богу.
...н постражн, чадо, яко добр вонн, на супротнвннка нашего днявола, н Господь Бог н помоідннк наш есть, во нмя Его уповахом...