З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
П
...яко достойна ссть Царству Нсбссному, яко мнро благовонно вьсходнт мольтва ся к Господу н яко вснсц на главс царсвс, тако почнваст Дух Святый на ней, н яко солнце сняет по всей зсмлн, тако жнтнс ся просняет предо аггелы Божнн...
...увы нам, вожу старостн нашея...
...rope мне, чадо мос, почто мн снцс сотворнла есн...
...уже достонт мн плакатнся оструплснною душею...
І ІНШ.
Даволі цікавым уяўляецца нам апошні прыклад. Эпітэт «острупленная» ў адносінах да душы, канешне, быў бы вельмі маляўнічым, калі б не з’яўляўся таксама перайманнем, паколькі ён з’яўляецца цалкам пасуючым менавіта да логікі жыція святога Аляксія, што жыў пад выглядам струплявага жабрака, тады як у адносінах да Святаслава-Георгія відавочная яго штучнасць10.
Параўнаем яшчэ некалькі абаротаў з агіяграфічнай аповесці пра Еўфрасінню Полацкую і з Жыція Барыса і Глеба, тэкст якога знаходзіцца ў тым жа «Торжественннке» (T):
10 На самой справе тут мы маем справу з эпітэтам-топасам, які даволі часта ў розных жанрах і розных кантэкстах сустракаецца ў старажытнай духоўнай кніжнасці і ўзыходзіць, найбольш верагодна, да біблейскага аповеду пра Іова. Напрыклад, у малітаслоўях Кірыла Тураўскага: «...обяжм, святе (ап. Лука. —Л.Л.') немсцельныя струпы моея» («В четверг по утрене» малмтва); «нсцелм болезнь сердца моего, уврачюм струпы душа моея» («В четверг по часех молмтва святаго Кмрпла»); «... тело м душу язвено ммея...» («В среду по утренн») м г.д. Так што выводзіць гэты эпітэт з «Жыція Аляксея, чалавека Божага» недарэчна. — Л.Л.
Т
П
...да не прнндет на ны зло н рана ...да не прнндет на нь зло, нн рана не подвнжнт не прнблнжнт ся к телесн раб вася к телесем нашнм11...
шнх...
...н слезамн лнцо умывая... частым ...н смятеся, н нача телом утерьпатн н сердцем воздыханнемн весь слезамн утеружасатнся... воздохну н прослезнся, глагола пая, н жалостно глас нспутая... ей...
н помнная слово премудрого Coякоже Соломон в Прнтчах глаголет: «Праведломона: «Пра-ведннцн в векы жнннцн в векн жывут...»
вут...»
І ІНШ.
Звернем увагу на першы і апошні прыклады. Маленне аб ранах, цалкам адпавядаючае зместу княскага жыція, выглядае штучна ў біясе Еўфрасінні. Жаданне ж рэдактара П змяніць запазчаную ім цытацыю прыводзіць да недакладнасці: словы Саламона адносяцца не да біблейскай кнігі Прытчаў, а да кнігі Прамудрасці (5:15).
Параўноўваючы П яшчэ з адной аповесцю — «Цудамі святога Георгія» з таго ж «Торжественнмка», таксама заўважым падобнасць некаторых фраз, што дазваляе падазраваць перайманне. Так, словазлучэнню «страшная м преславная чюдеса» (Т) адпавядае ў П «дмвное (страшное) чюдо», прычым калі тэрмін «страшное» цалкам дапасоўваецца да дзіва святога Георгія, дык назваць «страшным» цуд бесперашкоднага паломніцтва Еўфрасінні — відавочнае перабольшанне. Вельмі падобныя і плачы са «Сказанмя о чуде св. Георгня о девмце м змкн» («Увы мне, чадо мое н свете очню моею... се лм брак твой...») і з Жыція Еўфрасінні Полацкай («свете очмю моею», «ужелм ваю брак уготовах»), што таксама дае права гаварыць пра тэкстуальнае перайманне.
Перайманні бачацца нам у фразах «бяшет бо помошннца обмдкмым, скорбяідмм утешенме, нагмм оденме, больным посеіценме н, спроста реіцн, всем вся бысть»12 (пар.са Словам 43 Грыгорыя Багаслова), «створнтеся пшеннца чнста м смелнтеся в жрьновах... да хлеб чмст прннесетнся на трапезу Хрнстову» (пар. з Жыціем Ігна-
1' У дадзеным выпадку даследчык не заўважыў, што падобныя звароты з розных агіябіяграфічных аповедаў — амаль даслоўная цытата з Псалтыра: «Не прмндет к тебе зло, м рана не прмблмжптнся телесм твоему» Пс. 90, 10. —Л.Л.
12 Пар.: 1 Кар. 9, 22. — Л.Л.
ція Баганосца, дзе гаворыцца, праўда, пра памол не ў жорнах, а ў зубах звяроў) і інш.
Вядома, мы не станем катэгарычна сцвярджаць, што названыя, ды і шматлікія іншыя пасажы, запазычаныя менавіта з указаных твораў, але, думаецца, што наша задача паказаць наяўнасць перайманняў у Жыціі Еўфрасінні, намі выканана.
Некаторыя сітуацыі з’яўляюцца агульнымі для ўсёй агіяграфічнай літаратуры, часткай жанравага «этыкету». Таму не дзіўна, што апісваюцца яны ў аднолькавых выразах або, дакладней, у аднолькавых формулах, першакрыніцу якіх, здаецца і вызначыць немагчыма. Тыповыя топасы — этыкетныя паведамленні аб этыкетных жа дзеяннях, умоўна-інфармацыйныя пасажы аб падачы міласціны, ранняй любові да навук, а таксама шматлікія ўстойлівыя эпітэты і фармулёўкі, агульныя для ўсёй духоўнай літататуры.
Значнае месца ў Жыціі Еўфрасінні, як і ва ўсёй старажытнарускай царкоўнай літаратуры, па цалкам зразумелай прычыне, складаюць запазычанні з найаўтарытэтнейшай крыніцы — Свяшчэннага Пісання Старога і Новага запавету. Запазычанні гэтыя праводзіліся на трох узроўнях: прамой цытаты, часам з больш ці менш дакладнай спасылкай на крыніцу, аналогіі (перыфразы) і асацыяцыі (алюзіі), прычым не заўсёды біблейскія цытаты, якія сустракаюцца ў Жыціі, адпавядаюць агульнаму сэнсу пэўнай мясціны.
Напрьжлад, чытаем: «Госпоже н матн! Вся вндкмаа ммра сего красна суть н славна, но вьскоре ммнуют, яко сон, млм цвет увядает; вечная же н невндммая в векм пребывают, якоже Пмсанме глаголет: «Око не вмде, нм ухо слыша, нм на сердце человеку взыде, пже уготова Бог любяідмм Его». Спасылка на Біблію (а пад «Пісаннем» разумеецца ў Жыціі менавіта яна) тут не зусім апраўданая, паколькі прыблізную біблейскую паралель цытаванай фразе мы знаходзім толькі ў наступных словах 113 Псалма: «Очм ммут н не узрят, ушн ммут н не услышат». Да таго ж заўважна, што цытата, выкарыстаная рэдактарам, не пасуе да сэнсу выкладзенага эпізода13.
Яшчэ больш наглядны ў гэтых адносінах наступны прыклад: «Прмзрм на храм Твой, яже создах во ммя Твое, якоже рече Соломон: Вышнмй не в рукотворенах церквах жмвет» (пар. Дзеі 7:47-49 або Дзеі 17:24). Жаданне аздобіць тэкст біблейскім выказваннем
13 Насамрэч фрагмент, пра які А. Мельнікаў згадвае як недакладнае запазычанне з Псалтыра, ёсць дакладная цытата 1 Кар. 2. 9. I шырокі кантэкст 1 Кар. 2 на самой справе вельмі стасуецца з той думкай, якая выказваецца тут полацкай князёўнай. — Л.Л.
зноў прэвалюе над захаваннем лагічнасці кантэксту, а імкненне спаслацца на аўтарытэт зноў прыводзіць да недакладнасці: прыпісаныя Саламону словы сказаны або першапакутнікам Стэфанам, або апосталам Паўлам. Урэшце, памылка, і нават двайная памылка14, цалкам вытлумачальная. Па-першае, рэдактар сказіў сэнс біблейскага тэксту ў выніку таго, што словы аўтара, якія павінны былі б стаяць перад простай мовай, аказаліся як быццам бы пасля яе, але ўжо дапасаваныя да іншай фразы, г.зн. замест «но Всевышнпй не в рукотворенных храмах жмвет, как говорнт пророк: Небо престол Мой» і г.д. (Дзеі 7: 48-49) атрымалася: «Но Всевышнмй не в рукотворенных храмах жмвет, — как говорнт пророк» (гэта не дзіўна, памятаючы пра асаблівасці пунктуацыі старажытнарускай пісьменнасці). Па-другое ж, у кніжніка спрацавала прывычная асацыяцыя, што звязвала імя Саламона з пабудовай Іерусалімскага храма. Характэрна, што Дзімітрый Растоўскі, таксама заўважыўшы гэтую неадпаведнасць, змяніў сэнс усяго ўрыўка: «Ты, Господм сердцеведче, вседержнтелю Боже, прмзрм на храм сей, созданный во пмя Твое, якоже нногда на Саламонов».
Вышэй мы ўжо казалі пра біблейскія запазычанні трох узроўняў у Жыціі Еўфрасінні Полацкай. Пакажам толькі нязначную частку іх:
1)	«Благословен Бог, просвеіцая м освеіцая всякого человека, грядуіцаго в ммр» (1н.1:9), «прмммн дух мой от мене» (Дзеі 7:59), «всем вся бысть» (1 Кар.9:22);
2)	«Ты, Господм, заповеда святым свомм апостолом, рек: He носмте с собою нмчесоже, токмо жезл» (Мк.б:8), «блаженная же Еуфросннма прнммаше словеса его, яко семена в жнтннцу душа своея, м плодяіцм ово 30, ово 60, нлн 100 (Мк.4:8), «сестры же учаше, глаголюшк: Се собрах вы, яко кокош птенца под креле свон» (Мф.23:57, Лк. 13:34), «аіце кто насытнтся, на вжадает пакн» (1н.4:14), «а год прмспевает в совершенме, м лопата на гумне лежпт, но боюся, егда будет плевел в вас м преданм будете огню негаснмому» (Мф.3:12);
3)	«а сама хоіцу подклонмта главу свою под нго Хрястово» (Мф.11:30), «яко доблнй храбор» (1 Цім.1:18, 2:3), «м сьтворм я овца двора Твоего м будм мм пастух н дверннк да нм еднно от нмх будет вьсхыіцено волком — губнтелем дмаволом» (Ін.10:2, 10:12), «нагмм оденме, больным посеіценме» (Мф.25:36).
14 Насамрэч згаданая цытата адносіцца да 3 Цар.8.27 і належыць менавіта цару Саламону, так што ніякай, тым больш «двайной памылкі» тут няма, і таму далейшыя разважанні на гэты конт А. Мельнікава беспадстаўныя, хоць і цікавыя. — Л.Л.
ДАДАТКІ
Дадатак 1
Кароткі археаграфічны агляд спісаў жыція Еўфрасінні Полацкай
1.	РДБ, Ф. 113, № 632. Жыціі святых з дадаткамі. XVI ст. Іп-4; 19x13,5 см. Паўустаў розных почыркаў. 1+617+1 арк. (ЖыціеЕўфрасінні Полацкай чытаецца на арк. 206-225 адв.). Рэшткі пераплёту: дошкі ў ціснёнай скуры. Рукапіс забруджаны. [C1-1]*.
2.	РНБ, F.I.270. Зборнік-урывак. XVII ст. Іп-1; 27x19 см. Сокрапіс. 22+2 арк. (Жыціе Еўфрасінні Полацкай чытаецца на арк. 110 адв.). Пераплёт XIX ст. (кардон). [C2-1],
3.	РНБ, Пагод. № 869. Зборнік. XVI ст. In-1; 27,5X18 см. Паўустаў розных почыркаў. 430 арк. (Жыціе Еўфрасінні Полацкай чытаецца на арк. 318 адв. — 332). Пераплёт — дошкі ў ціснёнай скуры. Маецца 2 засцежкі. Пачынаючы з другой паловы рукапісу правы ніжні край аркушаў паедзены. [C2-2],
4.	РДАСА, Ф.196, № 356. Зборнік-канвалют. XVI ст. Іп-4; 18,2x14,5 см. Паўустаў розных почыркаў. 1+782+1 арк. (Жыціе Еўфрасінні Полацкай чытаецца на арк. 247-261 адв.). Назва кожнай кнігі пісаная вяззю. Пераплёт — дошкі ў ціснёнай скуры, 1 засцежка, мацаванне другой адарвана. Да правага абрэзу прыклеены закладкі. [C2-3],
5.	РДБ, Ф.212, № 11. Зборнік жыцій і пахвальных словаў на Гасподнія і Багародзіцкія святы. Без пачатку і канца. Сяр. XVI ст. Іп-1; 31,7x19,8 см. Паўустаў. 287 арк. (Жыціе Еўфрасінні Полацкай чытаецца на арк. 235-244 адв.). Дэфектны спіс: арк. 235-247 надарваны ўгары, арк. 1-15 парваныя ўсярэдзіне. Пераплёт — дошкі ў ціснёнай скуры, адна засцежка зламана. На верхняй накрыўцы — 4 металічныя жучкі. [С2-4].
6.	БАН, Арх.К., № 26. Зборнік. 1 пал. XVI ст. Іп-4; 20,5x14,5 см. Паўустаў розных почыркаў. 317+2 арк. (Жыціе Еўфрасінні Полацкай чытаецца на арк. 255 адв. — 274). Першыя радкі некаторых загалоўкаў пісаныя кінаварнай вяззю. Пераплёт — дошкі ў ціснё-