Закаханы вандроўнік Паэзія нямецкага рамантызму

Закаханы вандроўнік

Паэзія нямецкага рамантызму
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 142с.
Мінск 1989
11.93 МБ
ЗАКАХАНЫ ВАНДРОЎНІК
ПАЭЗІЯ^НАРОДАўХ СВЕТУ
ЗАКАХАНЫ
ВАНДРОЎНІК
ПАЭЗІЯ НЯМЕЦКАГА РАМАНТЫЗМУ
Пераклад з нямецкай мовы
МІНСК «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА» 1989
ББК 84.4Г
3-18
СЕРЫЯ ЗАСНАВАНА У 1971 г.
Рэдкалегія:
Рыгор Барадулін, Язэп Семяжон, Васіль Сёмуха, Янка Сіпакоў, Максім Танк
Укладанне і пераклад Уладзіміра Папковіча
Прадмова
I.	Лапіна
Пераклад зроблены п а в о д л е в ы д а н н я ў:
Brentano A. Werke in einem Band.— Brl. u. W.: Aufbau-Verlag, 1973.— 363 S.
Chamisso A. Werke in zwei Banden. Erster Band: Gedichte. Dramatisches.—• Lpz.: Insel-Verlag, 1981.
Uhland L. Poesiealbum — 128.— Brl.:
Neues Leben, 1978,— 32 S. Eichendorfs Werke in einem Band.— Brl. u. W.: Aufbau-Verlag, 1975.— 344 S.
Muller W. Poesiealbum — 192.— Brl.: Neues Leben, 1983.
Кнпгу составплн стпхіі немецкнх поэтов-романтнков XIX века, воспеваюгцне любовь, родноіі край, молодость, жпзнь.
4703010200 049
М 302(03) — 89
156—89
4g) Выдавецтва «Мастацкая літаратура», 1989
ISBN 5-340-00289-6 (беларус.)
ЖЫЦЦЯ ЧАРОЎНЫ ЦУД УСЛАВІЦЬ
Рамантызм, рамантыкі, рамантыка... I сёння гэтыя словы, якім бы розным сэнсам ні поўніліся, будзяць у нашых сэрцах шчымлівае адчуванне трывогі і незаспакоенасці, клічуць у дарогу, вабяць марай пра шчасце, дабрыню, каханне. Тым больш цікава разам з паэтамі ўжо далёкай па часе эпохі рамантызму вярнуцца да тых вытокаў, дзе нараджалася непаўторнае лірычпае адзіпства чалавека і прыроды, дзе неўтаймоўная стыхія абуджаных жаданняў асобы, волі, пачуццёвага жыцця паўстала супраць змярцвелага прагматызму рацыяналістаў. Яшчэ В. Р. Бялінскі сказаў пра сутнасць рамантычнага светаадчування: «Сфера яго — усё ўнутранае, задушэўнае жыццё чалавека, той таямнічы грунт душы і сэрца, адкуль уздымаюцца ўсе неакрэсленыя імкненпі да лепшага і ўзвышанага, стараючыся знаходзіць сабе задавальненне ў ідэалах, якія творыць фантазія» (Белннскнй В. Г. Полн. собр. соч.— М.: 1955.—Т. VII.—С. 46).
Эпоха рамантызму храналагічна абмежавана ў асноўным канцом XVIII — першай трэццю XIX стагоддзяў і вылучаецца асаблівым тыпам ідэалагічных і мастацкіх адносін творчасці да рэчаіснасці. Пры значных адрозненнях асобных аўтараў у светаразуменні, творчых устаноўках (сродкі стварэння вобраза, характар будовы сюжэта, асаблівасці кампазіцыі, пафас), рамантыкі адзіныя ў праслаўленні «духу» і абароне яго ад прыгнёту «матэрыі». Яны не прымаюць буржуазнага грамадства з яго культам рэчаў і пажывы, жорстка асуджаюць наваколыіы свет за тое, што ў ім духоўныя вартасці (каханне, дружба, шчырасць, прыгажосць) аддаюцца ў ахвяру матэрыяльнаму разліку.
ІІагарджаючы утылітарызмам ва ўсіх яго праявах, рамантыкі мараць пра такія грамадскія адносіны, дзе людзей ядналі б не матэрыяльныя, а духоўныя сувязі. Іх нянавісць да існуючага сацыялыіага парадку вельмі часта вылівалася ў рэзка сатырычнае, гратэскнае выяўленпс ўсіх тых, хто ўсталёўваў і падтрымліваў такі парадак. 3 другога боку, процілеглым пафасам дыхаюць пазпачаныя шчырай сімпатыяй, выразныя, трапныя замалёўкі пазасацыяльных, пазабюракратычных сувязей чалавека з навакольным светам, асабліва з прыродай, блізкімі па духу людзьмі. Станоўчае рамантыкі заўсёды шукаюць па-за феадальным і бюргерскім побытам, і тым самым яны прынцыпова адрозніваюцца ад рэалістаў, якія, крытыкуючы, знаходзяць прыгожае і ў акаляючым сацыяльным свеце, жыцці. Усё гэта паказвае і бескампраміснасць рамаптызму, і яго утапічнасць, і перавагу, якую ён аддае жывому назірашію над схаластычным мудрагельствам, і неаслабную ўвагу да рэальнай стыхіі народнага жыцця, у якую патуралыга ўплятаюцца фаптазія, выдумка, міф.
Рамантызм у Германіі, як і ў суседпіх еўрапейскіх краінах, фарміруецца пад непасрэдным уплывам падзей Вялікай французскай рэвалюцыі 1789—1794 гг. I хоць у германскіх дзяржавах гэту рэвалюцыю ііе толькі не віталі, але і зрабілі ўсё магчымае, каб яе задушыць, а калі гзта не ўдалося,— збіць узнятую ёй антыфеадальную хвалю, жыццё і культура немцаў пе маглі ўжо развівацца ў ранейшым рэчышчы. 3 прычыны гістарычна абумоўленай адсталасці Германіі болыпасці нямецкіх пісьменнікаў-рамантыкаў (як выключэнне можна пазваць Ф. Гёльдэрліна, А. Шаміса, Г. Гейнэ) аказалася незразумелым гістарычнае, прагрэсіўнае значэнне падзей у Фрапцыі, затое яны змаглі асабліва востра адчуць нязбытнасць асветніцкіх ілюзій, бездухоўнасць пе толькі феадальных адпосін, якія
перажывалі заняпад, але і буржуазных, якія толькі ўсталёўваліся. Нярэдка прытрымліваючыся рэакцыйпых поглядаў у палітыцы, яны былі больш нразорлівымі ў мастацкім прадбачанні антыгуманнаіі сутнасці новага класа, які захапіў уладу. I невыпадкова, калі напалеонаўская Францыя рынулася па заваяванпе нямецкіх зямель, менавіта рамаптычны.м паэтам удалося стварыць выдатныя ўзоры патрыятычнай лірыкі.
Калі не закранаць больш дэталёваіі перыядызацыі, у гісторыі пямецкага рамантызму можна вылучыць два асноўныя этапы: 1) ранні, або йенскі, рамантызм (канец 90-х гадоў XVI11 стагоддзя і першыя гады XIX стагоддзя); 2) позні рамаптызм (прыблізна 1806—1830 гг.), які прадстаўлены шэрагам адрозных адна ад адпой школ. Йенцы першыя засяродзілі ўвагу на глыбінях духоўнага свету асобы, якая ўяўляецца ім цэнтрам сусвету, катэгорыяй філасофскай і эстэтычнай, але не сацыяльнай. У музыцы, мастацтве, паэзіі яны бачылі пайвялікшыя магчымасці для рэалізацыі духоўных патэнцый іпдывідуума, а нраз гісторыю і фальклор імкнуліся раскрыць рысы яго нацыяналыіага характару. Трагічнае сутыкненне эмацыянальнаэстэтычпай утопіі з пачуццёва ўспрынятай канкрэтнай рэчаіснасцю параджае рамантычную іронію, характэрнае для йенцаў адчуванне нестабільнасці, дысгармоніі свету.
Познія рамантыкі, у прыватнасці Врэнтана, Шаміса, Уланд, Айхендорф, Мюлер, з чыёй паэзіяй мы знаёмімся, шмат што ўнаследавалі ад сваіх папярэднікаў, шмат што перагледзелі ў адпаведнасці з повай абстаноўкай. У складаных у.мовах напалеонаўскай акупацыі і маруднага ўсталявання нямецкай дзяржаўнасці япы першарадную ўвагу звяртаюць на распрацоўку нацыянальна-гістарычпай праблематыкі, па фарміраванне агульнанямецкай свядомасці. Якраз познім рамантыкам належыць асаблівая заслуга ў ад-
крыцці невычэрпных багаццяў германскага фальклору, у асэнсаванні сярэдневякоўя і Адраджэппя як значных, змястоўных эпох у гісторыі айчыны. Калі для йенскіх паэтаў цудоўнае, чароўнае, фантастычнае ў пэўнай ступені атаясамліваецца з утапічньш абсалютам, то на наступным этапе рамантызму свет казачнага, ідэальпага прыкметна выцясняецца рэальнасцю, урэшце падпарадкоўваецца ёй. Актыўнае выкарыстанне на гэты.м этапе фармальных сродкаў народнай песні, удасканалепне мовы з мэтай дасягнення болыпай праетаты і даходлівасці, адмаўленне ад рытарычных акрас, узмацненне лірьгчнасці, мілагучнасці верша стала ўвойдуць у паэтычпы арсенал новых пакаленняў нямецкіх паэтаў.
Значным рэфарматарам нацыянальнай паэзіі, першым з нямецкіх рамантыкаў, у творчасці якога лірыка займае вызначальнае месца, стаў Клеменс Брэнтана (1778—1842). Найбольш вядомы выдадзены ім з Л. А. Арнімам зборнік вершаў, песень і балад «Чароўны рог хлопчыка» (1806—1808). Брэнтана з’яўляецца аўтарам рамана «Годві» (т. 1—2, 1799—1800), у якім упершыню з'явілася па свет славутая «Ларэлея», a таксама вялікай колькасці лірычных вершаў, балад, апавяданпяў, казак.
Лірыка Брэнтана вельмі суб’ектыўная, яе глыбока асабісты характар адчуваецца нават там, дзе, як, напрыклад, у баладах, моцна гучыць аб’ектыўна-апавядальны народны пачатак. Хоць паэт не цураецца грамадзянскіх інтапацый, усё ж зыходнай асновай яго светапогляду застаецца ра.мантычны індывідуалізм. На гэтым грунце самай прывабнай сферай быцця, найважнейшай часткай духоўнага свету чалавека выступае каханне. Хваравітае адчуванне дысгармоніі рэальных грамадскіх адносін пазбаўляе гармоніі і каханне. Разам з радасцю яно тоіць у сабе і пакуты,— ласкі кахапай зменлівыя і мімалётныя. У цэлым шэрагу
вершаў Брэнтапа ўзнікае ірацыянальная трактоўка кахання як пезямпых, тагасветных адносін, ёсць тут і элементы рамантычнай іроніі як літаратурнага прыёму. Большасці вершаў яаэта ўласцівы лірычная напружанасць, няроўнасць фармальна-рытмічпага ладу, рэдка ўжываюцца чатырохрадковыя строфы, затое вельмі часта яны складаюцца з пяці і больш радкоў. Часта ў адным вершы сутыкаюцца строфы з рознымі памерамі.
Брэнтана з’яўляецца таксама адным з першых сярод тых рамаптычных наэтаў Германіі, хто непасрэдна звярнуўся да засваення народнай наэтычнай традыцыі, хто стварыў на яе аснове народную баладу XIX стагоддзя. Праўда, вопыт народнага верша не заўсёды набываў у яго лірыцы дастаткова арганічнае праламленне ў духу тагачасных паэтычных прынцыпаў. У многія свае творы Брэнтана пераносіў як фармальна-мастацкія прыёмы фальклору, так і відавочна стылізаванае паіўнае светаразуменне творцаў народных песень, што заўсёды пакідае пэўпы налёт штучнасці. Тым больш прывабліваюць паэтавы балады і песні на народнай аснове, асабліва тыя, якія групуюцца вакол тэмы Рэйна. Лепшая з іх — балада без назвы, якая з часам стала славутай «Ларэлеяп». He маючы пепасрэдпага папярэдніка ў фальклоры, з'яўляючыся плёнам мастацкага вымыслу Брэнтана, яна нарадзіла самастойную рамантычную легепду, стварыла пэўную паэтычную традыцыго ў пямецкай нацыянальпай культуры. На яе аенове ўзпік сусветна вядомы лірычны яіэдэўр еўрапейскага рамантызму—«Ларэлея» Г. Гейнэ.
Бясенрэчны вялікі ўплыў Брэнтапа на далейшае развіццё рамантычпай лірыкі ў Германіі. Крыніцай гэтага ўплыву з'яўляецца як уласна творчая дзейнасць паэта, так і збіранне разам з Арнімам, рамаптычная церапрацоўка фальклорнай і аўтарскай паэзіі,
якая з глыбіні вякоў дайшла да XIX стагоддзя. Бліскучым вынікам самааддапай працы гэтых двух аўтараў стаў трохтомны зборнік «Чароўны рог хлопчыка», які пераканаўча даводзіў суайчыннікам, падзеленым межамі на сотні вялікіх і малепькіх дзяржаў, што яны складаюць адзіную нацыю з багатым культурным мінулым. Калі ўлічыць, што зборнік выходзіў у гады бязлітаснай барацьбы немцаў з напалеонаўскай Францыяіі, стане больш зразумелай як эстэтычная, так і грамадска-палітычная яго накіраванасць. Жывое развіццё ідэйпа-эстэтычных адкрыццяў «Чароўпага рога хлопчыка» мы знойдзем у паэзіі Уланда, Аііхендорфа, Мюлера.