Закаханы вандроўнік Паэзія нямецкага рамантызму

Закаханы вандроўнік

Паэзія нямецкага рамантызму
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 142с.
Мінск 1989
11.93 МБ
Асаблівае месца ў нямецкім рамаптызме займае Адэльберт Шаміса (1781 —1838). Французскі арыстакрат, які ў маладосці з бацькамі эмігрыраваў са сваёй краіпы і які толькі к пятнаццаці гадам запяўся вывучэннем нямецкай мовы, ён стане адным з самых значпых прагрэсіўных пісьмеппікаў Гермапіі той пары, прызнапым вучоным-прыродазнаўцам. Спалучэнпе дзвюх якасцей — літаратара і натураліста — пройдзе праз усё жыццё Шаміса, а адпым з прыкладаў гэтага можна назваць яго ўдзел у кругасветным падарожжы 1815—1818 гг. і апублікаванне дзённіка «Падарожжа вакол свету» (1834—183G).
Сусветную вядомасць прынесла Шаміса аповесць «Незвычайная гісторыя Петэра Шлеміля» (1814), у якой расказ пра лёс чалавека, які прадаў свой цепі» д'яблу,— гэта і рамантычпая перапрацоўка старажытных паданняў, нямецкіх пародных кпіг, і рэалістычнае адлюстраванпе псіхалогіі чалавека, снакушапага багаццем. Рэалістычныя тэндэнцыі, дэмакратызм, цікавасць да сацыялыіай праблематыкі ўласцівы і паэтычным творам Шаміса. Назавём хоць бы паэму «Выгнанцы», лірычныя цыклы «Песні і абразкі жыцця», «Каханпе і жыццё жанчыны» (1830), «Нямецкія
пародпыя паданпі» (1831). Яго паэзія пазбягае суб’ектыўна-лірычных вершаваных форм, яна імкнецца да інтанацый апавядальных, эпічных, да жанру балады. Самы рацыяналістычны з усіх нямецкіх рамантыкаў, паэт не прымае ўмоўнасці і паэтычнай недакладпасці фальклорнай мовы, таму, ахвотна беручы сюжэты з народных твораў, ён перадае іх у стылі тагачаснаіі кніжнай літаратуры.
Характар узаемасувязі фальклору і літаратуры ў Шаміса добра прасочваецца ў цыклах «Каханне і жыццё жанчыны», «Песні і абразкі жыцця». У іх тэматычнай аснове лёгка выяўляюцца ўласцівыя народнай традыцыі расказы пра вернае, пакорлівае і самаахвярнае жаночае каханне. Паэт старанна зберагае характэрныя для фальклору бытавыя падрабязнасці, асабліва чуллівыя і фантастычпыя моманты. Але агулыіая танальнасць вершаў набывае ўжо тыповую для рамантычнай лірыкі накіраванасць, дзе жанчыны паўстаюць створанымі для кахання-служэнпя, умеюць моўчкі пакутаваць, цалкам аддаюцца страснаму пачуццю, не патрабуючы нічога для сябе. Любоўныя сюжэты ў Шаміса даволі часта змыкаюцца з тэмай сацыяльнай няроўнасці, паэту блізкія і зразумелыя турботы простых гараджап і сялян — вось чаму яго справядліва прызнаюць адны.м з самых адданых прыхільнікаў дэмакратызацыі. нямецкай паэзіі XIX стагоддзя.
Людвіг Уланд (1787—1862) па многіх прыметах стаіць у эпіцэнтры позняга нямецкага рамантызму, спалучаючы ў сабе пайболып важныя, часта супярэчлівыя яго тэндэнцыі. Паэт, драматург, даследчык літаратуры, ён найболып вядомы як аўтар песепь, балад, рамансаў (першы зборнік 1815 г.), грамадзянскага дыкла «Патрыятычныя вершы» (1815—1819), гістарычных драм «Эрнст, герцаг Швабскі» (1818) і «Людвіг Баварскі» (1819), гісторыка-літаратурнага даследавання «Працы па гісторыі паэзіі і сагі» (т. 1—8, 1865—
1873). Як бачым, Уланда асабліва цікавіла праблема ўзбагачэння сучаснай літаратуры скарбамі нацыянальнай народнай паэзіі і міфалогіі. Абстрактна-філасофскую ідэю йенскіх рамантыкаў аб стварэнпі нацыянальнай міфалогіі ён ажыццяўляе на справе шляхам збору, публікацыі і паэтычнай перапрацоўкі згубленых, малавядомых помнікаў культуры мінулых эпох, асабліва сярэдневякоўя.
Улапд імкнуўся зрабіць здабыткам сучаснікаў пе толькі шэдэўры славеснай творчасці нямецкай даўніны, але і мастацкія скарбы старажытнаскандынаўскай і старафранцузскай літаратур, па першакрыніцах вывучаў іспанскіх аўтараў, цікавіўся англійскай, італьянскай літаратурамі, партугальскай мовай. Разам з тым паэт неадназначна ацэньвае мінулыя часы. У многіх баладах Улапда сярэдневякоўе паказваецца ва ўсёй яго пепрывабнай і крывавай жорсткасці. Прысутнасць здаровага народнага гумару не дазваляе занадта захапляцца доблесцямі і подзвігамі рыцараў і каралёў, бардаў і пастухоў, якія так часта сустракаюцца ў творах пісьменніка. Зусім іншая танальнасць тых твораў, дзе ўслаўляюцца Раланд і Зігфрыд, Карл Вялікі і Вільгельм Тэль — любімыя героі народных падапняў. Праз іх вобразы, праз уласцівыя ім якасці — маральную чысціню, мужнасць, вытрымку, любоў да свабоды і да свайго народа — Уланд імкнуўся духоўна ўзвысіць сваіх сучаснікаў. Найболып ідэалізаванымі паўстаюць у яго творах вобразы мілых рамантыкам сярэдневяковых паэтаў, пачынальнікаў Адраджэння, трубадураў, мінезінгераў, Бертрана дэ Борпа, Тальефера, Даптэ, Петраркі. Так да гераічнай тэмы далучаецца тэма грамадзянскай місіі паэта і паэзіі, што разам з матывам кахання, захаплення прыродай, элегічнага суму стварае той пезвычайны свет улапдаўскай паэзіі, які прывабіў шматлікіх яе паслядоўнікаў.
Усебаковае засваенне фальклорнай традыцыі, арга-
нічпае спляценне яе ў адзінае цэлае з тагачасным узроўнем паэтычных уяўленняў уласціва і Езэфу Айхендорфу (1788—1857). Найбольш вядомы яго лірычныя «Верпіы» (1837), шматлікія навелы, лепшыя з якіх — «Мармуровая фігура» (1819), «3 жыцця аднаго няздары» (1826), «Замак Дзюранд» (1837), «Рыцары ўдачы» (1841), раманы «Прадчуванне і рэальнасць» (1815), «Паэты і іх спадарожнікі» (1834), эпічныя паэмы «Юліян» (1853), «Люцый» (1857), драматычныя творы, эсэ, мемуары. Рысай, якая аб'ядноўвае ўсе творы Айхендорфа, да якога б роду і жанру літаратуры яны ні належалі, з’яўляецца песенны лірызм, што пранізвае іх, жыццёвая дынаміка, рытмічная паўтаральнасць характэрных вобразаў, станаў душы і прыроды, словазлучэнняў, рыфмаў, карцін навакольнага свету.
Паэтычныя інтарэсы Айхендорфа амаль выключпа звернуты да прыроды. У пейзажнай лірыцы ён дасягае дзівосных вышынь, па-майстэрску ўплятаючы патрыятычныя матывы ў шматфарбныя гімны роднай зямлі. Лірычны герой паэта, які знаходзіцца ў рамантычнай гармоніі з прыродай, бясконца вандруючы і з ненатоленап прагай абсалютнай свабоды, заўсёды імкпецца да далёкага і няпэўнага ідэалу. Толькі ў недасяжных далях яму можа памроіцца будучае шчасце, сімвалам якога выступае «блакітная кветка» — вобраз, што ідзе яшчэ ад Наваліса.
Творчасць Вільгельма Мюлера (1794—1827), напэўна, можна лічыць вяршыняй арыентацыі нямецкіх рамантыкаў на фальклорна-песенную традыцыю (гэта датычыцца зборнікаў «Анталогія мінезінгераў» (1816), «Семдзесят сем вершаў з уцалелых папер аднаго вандроўнага валтарніста» (1820). Хоць ён пісаў і ў эпісталярным жанры («Рым, рымляне і рымлянкі», т. 1-—2, 1820). і палымяныя цыклы ў абарону грэчаскага народа-змагара («Грэчаскія песні» (1821), «Новыя грэчаскія песні» (1823), «Найноўшыя грэчаскія песні»
(1824), самай прыцягалыіай рысай яго паэзіі застаецца народпасць, прастата і чысціня гучання.
Лірычны герой Мюлера — вандроўны чаляднік ці млынар — зусім у народным духу наіўны і абмежавапы, чысты і непасрэдны. Матыў вандроўкі, які па-рознаму вар’іруецца паэтам, служыць цудоўным фонам для сентыментальна афарбавапай любоўнай тэматыкі, раскрыцця свабодалюбівых імкненняў, якія адлюстроўваюць дэмакратычныя тэндэнцыі рамантычнага індывідуалізму.
Такім чыпам, завяршаючы агулыіае знаёмства з аўтарамі вершаў, прапанавапых увазе чытача ў гэтым зборніку, хацелася б яшчэ раз напомніць, што якую б нрывабную для сябе тэму ні распрацоўвалі рамантыкі — каханпя, прыроды, летуцепняў, вандровак,— вызначалыіым для іх заставалася мастацкае раскрыццё чалавека, надзеленага неабмежаванымі творчымі магчымасцямі. Услаўлепне неўміручасці жыцця, вылучэнпе асобы ў цэнтр сусвету бачылася рамантыкам як іплях дасягнення ў будучым найвышэйшых грамадскіх і грамадзянскіх ідэалаў. Калі пагадзіцца з думкай, якая ўжо даўно ўсталявалася, што лірыка найболып здольна раскрыць упутраны свет чалавека, то несумпенна па гэтай прычыне менавіта да яе больш за ўсё любілі звяртацца рамантыкі. Невыпадкова іх лірычныя вершы натхнялі Шумана, Шуберта, Вебера, Мендэльсона, інтпых кампазітараў мінулага і сучаснасці па стварэнне сапраўдных шэдэўраў сусветнай музычнай культуры.
I. ЛАПІН, кандыдат філалагічных навук
КЛЕМЕНС БРЭНТАНА 1778-1842
ВЯСЁЛЫЯ МУЗЫКІ
Табе букецік кветак Нарваць я ў еад паіішоў, Ды цёмна стала гэтак — Ніводнай не знайшоў.
He мог сабе даць рады — I слёзка пацякла.
Тут ружа сярод саду Прыгожа раецвіла.
Быў я сарваць гатовы Яе, піто так цвіла, Але пачуў я еловы: «Ах. не чыні мне зла!
Чуллівы. добры будзь ты I май у сэрцы боль, ІІе зрынь мяне ў пакуты, Загінуць не дазволь».
I я. пачуўшы гэта. Даверыўся журбе.
Я не прынёс букета, Кахапая, табе...
Дарэмнае чаканне...
Ёй іншы дарагі.
Сапраўднае каханне He ходзіць без тугі.
На змярканні ў вір глыбокі Сонца зморана ўпадзе — У зары палаюць шчокі, Ноч зажурана ідзе.
Без кахання ў вір глыбокі Упаду я, сірата.
Дзе вы, губы, дзе вы, шчокі — Полымя і пекната?
Змрок начны ў сабе схавае Радасць шчасця, горыч зла, Ды міргне душа жывая 3 бляску зорнага святла.
Я ў маўклівасці хаваю, Што хвалюе так мяне.
Скажа ўсім сляза жывая: He памрэ каханне, не!
* л *
Чаго ты засмуціўся, 3 якой такой нуды Твой позірк замуціўся — Ці з крыўды, ці з бяды?
Цвітуць лугі. палеткі, Булькочуць ручайкі, Гараць-палаюць квсткі, Мільгаюць матылькі.
Іх бачу я, іх чую я, 3 усімі імі мы адна сям’я. Ды без кахапаіі цэлы свет пусты. Ах. гзтага не зразумееш ты.
Скажы мне, іпто з табою: Брыдзеш. дзівак такі, ІІе сцежкай баравою, А лесам нацянькі?
I нібы па пацеху, Па ўсе лады свае Насмешлівае рэха Гамоніць і пяе.
I чую я, і клічу я, 3 усімі імі мы адпа сям’я. Ды без каханай цэлы свет пусты. Ах, гэтага не зразумееш ты.
А іпто, як зразумею... Паныла не глядзі.
I я кахаць умею. He бойся, падыдзі.
Дык будзем весяліцца У векавым бары, I песні будуць ліцца, Напоўняць лес стары.
Тру, лю, ля, ля. тру, лю, ля, ля, Танцуем ты і я і ўся зямля.
Каханая мая, ах, каб не ты, To быў бы цэлы свет зусім пусты...
У Севілью, у Севілью, Дзе харомы і палацы 3 пыхай пеба падпіраюць, Дзе злянелыя ў багацці Панны з вокан пазіраюць — He. туды я не хачу!
У Севілью, у Севілыо, Дзе на вулках небагатых Сустракаюцца суседкі, Дзе між кветнікаў стракатых — Прыгажуні, нібы кветкі... Вось куды ляціць душа!
У Севільі, у Севільі Ёсць маленькі нешыкоўны 3 цёплай кухняю дамочак. Там жыве мой скарб каіптоўны, Каля брамкі — малаточак. Толькі стукну — адамкне.
Добры вечар, добры вечар. Тата мілы — павітае.