Закаханы вандроўнік Паэзія нямецкага рамантызму

Закаханы вандроўнік

Паэзія нямецкага рамантызму
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 142с.
Мінск 1989
11.93 МБ
Сядзьце — шчасця пе хавае. Мне і кніжку пачытае, Мпе і песню праспявае... Роднае маё дзіця.
Гаіідае Рэйн мяпе ў чаўне.
Вясну спаткаць хачу.
I лёгка і трывожна мне. Мігціць святло ўваччу.
Крутыя горы. нк сцяна. Між іх мой спеў гучыць. Снуюць русалкі ля чаўна. I рэха з гор крычыць.
О рэха, жахам не глушы, He гойсай па гарах.
Кахання не забі ў душы. Паганекі дзікі страх.
Русалкі, згіньце пад вадоіі, Ваш спеў — не палюблю.
Я п’ю свяжак, як сырадой, Я мэты не згублю.
О пал кахання... ён заве.
Каб спапяліць датла.
Па поўдзень лодачка плыве — У вір бы не пайшла.
Хоць у кахання шмат дарог — He заблуджу нідзе.
Таго, хто сэрцам верыць, бог Да мэты давядзе.
Даіі волю мне, анёл святьг, Дай радасці з пябёс.
Ты — кветка, сімвал пекнаты, Ты — мой шчаслівы лёс.
Ты ў вссніх снах маіх жыла — Званочак лугавы.
Твой кубак зроблен не са шкла — 3 празрыстай сінявы.
Блакітны кубачак... у ім Каханне і вяспа, Труці ж мяне пітвом сваім...
Я вып’ю ўсё да дна.
Самкне пялёсткі кветка ў сне.
Як слагу мне прагнаць?
Дазволь да ног прыпасці мне I ля цябе сканаць.
Ф а б і ё л a
Чуеш: флейта штось пытае, Ціха ручаі гамоняць?
II і я с т
Зорны спеў на дол злятае, Бомы залатыя звоняць...
Ф а б і ё л a Просьба, мяккая пяшчота У душу маю ляцяць.
П і я с т
Праз начную сон-дрымоту Гукі, як агні, мігцяць.
НАЧНАЯ ПЕСНЯ ПАПРАДУХІ
У даўнія гадочкі Пеў салавей, не ціх. Сядзелі мы ўдваіх, Як тыя галубочкі.
He плачу я — спяваю, Я прэч гапю пуду.
Я кужалёк праду, Пакуль мне месяц ззяе.
Нам, ціхім галубочкам, Пеў салавей, не ціх. Цяпер мы не ўдваіх — Асірацела ночка.
Пакуль мне месяц ззяе, Спакою не знайду.
Да божанькі дайду — ІТяхай ён нас з’яднае.
Асірацела ночка, Ды салавей не сціх. Я мрою: мы ўдваіх, Чакаю галубочка.
«Няхай нас бог з’яднае»...
Малюся і праду...
Ці песеньку вяду, Ці плачу — хто пазнае?
■A A і
Ты прыходзь, пакуль не еплю. Я дзвярэй не зашчаплю, Толькі ўвойдзеш — прытулю, Зацалую, залюблю.
Міма мамы праіпмыгні, He чыхні. не кашляні, За еабой без валтузні Дзверы ціха прычыні.
Сучцы хвост не адтапчы, Гусь шчыкне — не закрычы.
Лаекай прабяжы ўначы, Як блыха ў цяпло, скачы.
Ды не загрымі вядром, Пебяспечны гэты гром, Тарарам на цэлы дом He канчаецца дабром.
Знай: на лесвіцы пасе Пастка — сходкі там пе ўее, Ступіш міма — панясе, Кіне-рыне, растрасе.
Боты зашчамі ў зубах.
Няньку ўбачыш: ботам «ш-піах!» Апануе дзеўку жах.
Д’ябал стане у вачах.
He дай бог табе ступіць Там, дзе парабак наш спіць. Ох, і майстра ж ён лупіць, У яго папросіш піць.
He залезь пад дах, дзе брат Галубоў трымае шмат.
Брат у нас таксама хват, Біты скоцішся назад.
Да маіх дзвярэй бяжы, Пра пакуты раскажы. Крыкну я: «Зладзей! Чужы!» Гвалту будзе — без мяжы!
Тут прачнуцца сваякі, Няпька, маці, брат, дзядзькі, Замільгаюць кулакі, He палічыш сінякі.
Ды не так усё пайшло...
Дзевяць месяцаў сплыло...
Маці плача: «А было
He пускаць блыху ў цяпло...»
ВЫЗВАЛЕННЕ
Пайшоў у свет юнак набожны, Быў бедны — а любіць умеў.
Запеў пра шчасце — свет трывожны Пе зразумеў, пра што ён пеў.
«Жыццё павіпна мне паддацца!»
Ён песню жорстка задушыў I ў незнаёмы лес падацца, Каб зёлкі там збіраць, рашыў.
Па цёмпай пушчы без сцяжынкі Блукаў ён. ногі ў кроў збіваў. Ён дзеля чэрствае скарынкі Букет крывавы прадаваў.
У лесе днюе і начуе...
Ды раптам гукі ловіць ён:
У дзікай песні вуха чуе Балючы металёвы звоп.
Праз дзікі зараснік ён рвецца На дзіва зблізку паглядзець. Атрутны куст стаіць, а вецце Адзета ў золата і медзь.
Ён струны ціхія кранае, Пяе, а ў песні боль і жах.
Ён бачыць птушку і пе знае, Што гэта за стракаты птах.
Стракатым крыллем непрыгожа Махае, стомлена глядзіць.
Ляцець не можа, пець не можа, Атручана ў кусце сядзіць.
Юнак. бядоіі такой крануты, Душой імкнецца да яе.
А птушка чуе праз пакуты, Як жаласліва ён пяе.
Звіпіць лістота металёва
I глушыць ціхі спеў хлапца. Але ён паўтарае словы, Каханню верны да канца.
Няма канца ягоным гімнам — Каханню. радасці, вясне, Гарам і сонечным далінам, Абдымкам у чароўным сне.
I птушка крыллямі ўжо водзіць, Глядзіць на хлопца. піто пяе.
Юнак жа бліжаіі падыходзіць — Любоў адвагі надае.
Атрутнае ламае вецце, Крывяняць рукі, хоць крычы. «Я вызвалю цябе ад смерці!» Яна ж: «Мне ўжо не памагчы...»
Па рукі падае нясмела.
Ён распраўляе ёй крыло. Адагравае сваім целам, Выпосіць з ценю на святло.
Нясе у горы, дзе бязмежжа, Дзе сінь нябёс на ўсе бакі, Дзе вецер вольны, водар евежы —■ Для радасці абсяг такі.
I ў радасці блішчаць етраката, Як промні шчасця, два крылы. Сяявае птушка, і багатым Зрабіўся ўжо бядак былы.
Хоць вабіць сіняе прадонне — Яна не здрадзіць, як і ён.
Яна ў каханпя у палоне, I любы ёй такі палон.
Як той юнак, люблю адну я.
Пяю ёй, поўны пачуцця.
Даверся, птушачка, вярну я Цябе да новага жыцця.
A A *
Дабранач, Рэіін бурлівы. Мой верпы друг стары! Плыві, бяжы імкліва У водблісках зары.
Заснуў суевет салодка, Пасецца хмар чародка I Воз скубе.
Рыбак у лодцы сонны — Пра мора мроіць ён, А ты ўсю ноч нястомны Люляеш гэты сон.
Ты нестрыманай птушкай Ноч сумную разгушкаў I ажывіў.
Ты вучыш быць вясёлым, Танцуеш і пяеш.
Даеш ты сілу кволым, Галодным хлеб даеш. Ты знаеш бляск палацаў, I пот гарачай працы, I хмель віна.
Бывае, плакаць вучыць Плынь хуткая ракі.
Заручаных разлучыць I разнясе ў бакі.
Відаць, іх бог карае...
А рэха паўтарае Гаротны плач.
Таго-сяго маліцца Навучыць бераг твоіі. Хто бога не баіцца — У продань галавоіі. Віры ахвяры прагнуць, ІІа дно яго зацягнуць — Маліея там.
Я ж — вучаш. твой — спяваю, Ледзь блізка падыду, Я радасць адчуваю, Забуду пра бяду.
Скрыпяць у млыпе жорны, I дах свіціцца зорны.
Пад ім засну.
Алмазамі на донцы Рэйн можа асляпіць.
Пакуль не ўзыдзе сонца, Ён жорнамі скрыпіць.
Любові не хаваю.
Табе, мой Рэйн, спяваю, Складаю гімн.
Вянок, дарунак лета.
Я ў плынь тваю шпурнуў. Пясі яго да мэты, Дзе белы дзень заснуў. Вось так цябе вянчаю Са славай, сам канчаю Вячэрні спеў.
* * *
Я падаўея ў свет далёкі Цераз горы і бары.
Неба параеон шырокі Нада мной плыве ўгары.
Там, на ўзлеску, дзе грымотны Вадаспад шалее, я Заначую і — самотпы — Буду слухаць салаўя.
Вечаровай калыханкай Зачаруе сэрца ён, I душу маю да ранку Запалоніць мройні.і сон.
Зноў пачую: дзесьці льецца Песня шчасця і нуды.
Зноў адчую: сэрца б’ецца, Як і ў даўнія гады.
I са дна ракі, што з горкі Мкнецца, шэпчацца з травой, Зноў мяпе вітаюць зоркі, Быццам ім я блізкі, свой.
Рэха панясе на волю
Праз лясы і праз палі Песню радаеці і болю: Амялея! Амялі!
I заззяе наваколле: Амялея! Амялі!
Што хаваецца у почы?
Што ўзыходзіць пры святле? Астравы пяшчоты — вочы. Твар, што асалоду шле.
Паміж месяцам і сонцам, Нібы ў продані якой, У чароўным спе бясконцым Знойдзецца душы спакой.
I адчыняцца глыбіні — Тайны вечныя зямлі.
I каханне не загіне: Амялея! Амялі!
AAA
Шапоча мірта веццем...
Вакол паснулі ўсе.
На небе месяц свеціць, Чароды хмар пасе.
Ён гоніць іх к зарніцы, На зорны вадапоіі.
Чаму табе не спіцца?
Пе бойся, я з табой.
Шапоча мірта веццем
У ззянні светлячкоў.
Галубка спела дзецям — Прыспала галубкоў.
Мкнуць хмары да зарніцы На зорны вадапой.
Чаму табе не спіцца?
He бойея, я з табой.
* * *
Жывуць сабе салдаты Прывольна і багата.
Іх дом — абсяг наўкол, Зямля — салдацкі етол.
Пасцель — лужок мурожны. Пяе ражок трывожны: «Кладзіся!», «Уставай!», «Дзень добры!» і «Бывай!»
Салдаты з сонцам дружаць. Наеўшыся, не тужаць, Міргае месяц ім, Як сябрукам сваім.
I зорачкі жартуюць, Салдацкі сон вартуюць. Адна адну у час Змяняюць кожны раз.
Наш меч гуляе смела, Зямлі належыць цела. Душа памкнецца ў рай. Сын, зброю забірай!
Хто ўпаў, той застаецца, Хто ўстаў, той адаб’ецца. Хто смелы — будзе жыць. Нягоднік, хто збяжыць.
Адвечна, як дыханне, Нянавісць і каханне, Тут цот або няцот, Нейтральны толькі чорт.
Шынкар налье нам чарку, Мы вып’ем за шынкарку, П’яніць нас болып яна, Чым горкі хмель віна.
АДЭЛЬБЕРТ ШАМІСА
1781-1838
ЗАЛАТАЯ
ПАРА
Я ЛЮБЛЮ TAK ЦАЛАВАЦЦА
Мілы, пацалуй яіпчэ, Я люблю так цалавацца. Хаіі мне вусны ;кар пячэ, Мілы. пацалуй яшчэ, Прыхіпі мяпе крапчэй, Каб павек не адарвацца. Мілы. пацалуй яшчэ, Я люблю так цалавацца.
Ах. салодкая гулыія! Ці не праўда, мой салодкі? Мала ночы, мала дня... Ах, салодкая гульня — Пацалунка даўжыня, Нерадыху міг кароткі.
Ах. салодкая гульня! Ці не праўда, мой салодкі?
Я магу зацалаваць За адзін твоіі дотык, мусіць. Скора сонейку ўставаць. Я магу зацалаваць.
Клятвы не спяшай даваць — Вусны чуйныя не схлусяць. Я магу зацалаваць
За адзін твой дотык, мусіць.
Пацалункаў плыткі час, Быццам ветрык легкакрылы. Як з'яднаў пяшчотна нас Пацалупкаў плыткі час!
А цяпер — апошні раз! Як я плакаць буду, мілы! Пацалункаў плыткі час, Быццам ветрык легкакрылы.
Што ж, бывай —і хто куды. Пацалунак — па расстанне. Развітанне — смак бяды. Што ж, бывай — і хто куды? Хай жыве ў душы заўжды Памяць нашага кахання. Што ж, бывай — і хто куды... Пацалунак — на расстанне.
СТАРАЯ ПРАЧКА
Старая. валасы сівыя.
Ёй суджана, відаць, адно: Яна бялізну рупна мые, Хоць ёй за семдзееят даўно. Ліла заўсёды горкі пот.
He знала хлеба дзешавога, Ішла пад ношкай спраў, турбот. Як еуджана было ад бога.
Дзяўчынай хлопца спадабала. 3 падзеяй выйшла за яго, Жаночай долі паспытала.
Хапіла рознага ўсяго.
Муж захварэў, хоць берагла. Ужо й трох дзетак нарадзіла. Яго зямельцы аддала I ўсё ж надзеі не згубіла.
Адна малых узгадавала I не панікла ад бяды.
Урок ім людскасці давала. Па-людску жывучы заўжды. I дзетак блаславіла ў шлях. Калі яны былі на ўзлёце.
Сама ў немаладых гадах Век дажывала ў адзіпоце.
Грош да граша япа збірала, Купіла лён і па начах На калаўроце кужаль прала. Аднесла ніткі да ткача,
I ён наткаў ёй палатна. Узяўшы ножны ды іголку, Кашулю спраўную яна Сабе на смерць паіпыла з толкам.
Яе шаноўная абнова Асобна ў куфары лягла Як скарб адзіны, ганаровы, Што зарабіць за век змагла. Кашулю тую дастае, Каб толькі памаліцца богу, А потым апране яе
У наііапопінюю дарогу.
I я, калі зусім прыстану, Хацеў бы ведаць, як япа, Што келіх, мне наканаваны, Я выпіў у жыцці да дна. Быць жыццярадаеным умець Хацеў бы я на ўзор бабулі, Хацеў бы з гонарам на смерць Надзець кужэлыіую кашулю.