Закаханы вандроўнік Паэзія нямецкага рамантызму

Закаханы вандроўнік

Паэзія нямецкага рамантызму
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 142с.
Мінск 1989
11.93 МБ
Вазьмі мяне, дзядуля, У дальні шлях з сабой! Я пад тваю катрынку Напоўню верш журбой.
АДЗІНОТА
Ступае май вясёлы Па лесе, праз палі, I кветкі ўжо паўсюды Страката расцвілі.
Я ўзяў кіёк дарожны, Рукзак стары знайшоў, Бязмэтна па дарозе У бслы свет пайшоў.
А нада мною птушкі Закрылі небакрай.
Спяваюць. гамоняць, сакочуць — Прастора ім, як раіі.
Вандроўны брыдзе ў адзіноце, Маўклівы, ідзе і ідзе.
Рукзак яму цісне на плечы, Прытулку нс бачпа нідзе.
Калі б мы ііплі грамадою, Дарога б лягчэйшай была... Ці хоць бы адна дзяўчына 1 Іобач с мною іпіла.
НЯВЕСТА МУЗЫКАНТА 3 ПРАГІ
Вядома вам, хто мілы мой? Ды з Прагі музыкант.
Іграе ён найлепш за ўсіх I першы рызыкант.
Вядома вам, дзе мілы мой?
He зпае й бог таго.
Лістоў пісаць не ўмее ён — Я ў думках у яго.
А думкі — незямная рэч, Вачыма не відаць.
Адкуль ідуць, куды лятуць — Хто можа адгадаць?
Ці будзе для цябе спакой, Музыкава душа?
Цябе ўжо вабіць цэлы свет, Ды Чэхія — спярша!
Вандруй праз сёлы, гарады, Хай Непамук святы Струну і смык благаславіць, Каб граў чароўна ты.
I дзе б ты, любы, ні зайграў, Хай, чуючы здалёк, Навострыць вушы добры люд, Прыхопіць кашалёк.
Дзяўчат уразіць прыгажосць, Мужчын жа — спрыт рукі. «У ім загадкавае ёсць!» «А музыкант які!»
А ты зайграй ім пра мяне,
I я адсюль, павер,
Адчую любячай душой, Дзе ходзііп ты цяпер.
Пачую словы сэрцам я, III то цяжка зрыфмаваць.
«Я з першым жаўранкам прыйду У Чэхію спяваць».
ГОРЫ I ДАЛІНЫ
Унізе мілая жыве.
А я — на той гары.
He лёгка сустракацца нам, Што там ні гавары.
Стаіць скала, нібы сцяна.
Як лазіць па сцяне?
Без гор было б куды лягчэй Да мілай бегаць мне.
Мне бацька раіць: «ІІрывядзі Сюды, каб разам жыць».
Дзяўчына кажа: «Пе магу Свой дом чужынцу збыць».
Стаіць скала, нібы сцяна.
Распраўся, бура, з ёй.
Каб мог я мілую пазваць На ўсё жыццё сваёіі.
ВЫКЛІК
Я капялюш зялёны 3 даўгім пяром нашу.
Убор прыгожы маю I дзёрзкую душу.
Быў певень задзірака, Яму я не ўступлю.
Найлепшую на свеце Дзяўчыну я люблю.
Твая, ты кажаш, лепей? Ты ўпэўнены даўно?
Давай памерым пёры I сілы заадно!
Няхай мяне паваліш. Няхай я там памру.
Ды слоў сваіх да скону Назад не забяру.
Звядзі ты ляльку ў горад Яе там лёгка збыць.
У вёсцы гэткай вабнай Няма чаго рабіць.
Звядзі ты недатыку У манастыр святы.
Бо як з такой нявіннай Любіцца будзеш ты?
ЗГРАБНАЯ ШЫНКАРКА
Гаспадыня-прыгажуня!
Між бутэлек стройных, зграбпых Вабіць гаспадынін стан.
Пачастуй жа з ручак вабных, Сёння я твой раб і пан.
Гаспадыня-прыгажуня!
Тваё цененькае цела Можна пядзяй абхапіць. Налівай жа ў кубак смела, Я сягоння буду піць!
Гаспадыня-прыгажуня!
Я люблю дзяўчыну стройнаіі, А бутэльку — каб паўней.
3 гэтаіі смагай неспакойнай Я іду праз гушчу дней.
Гаспадыня-прыгажуня!
Стройны келіх срэбназвонкі Абдыму пяшчотна я.
Ён, і праўда, гэткі ж тонкі, Як і талія твая.
Гаспадыня-прыгажуня!
3 тонкіх пляшак наліваеш, 3 тых, што лёгка так разбіць. Гнуткай, зграбная, бываеш. Ломкай жа не можаш быць.
Гаспадыня-прыгажуня!
He пад сілу мне падняцца. Кубак выцадзіў да дпа. Ах, каб з гэткаю абняцца, Я б не піў павек віна!
СТАРАЯ ШАТЛАНДСКАЯ ПЕСНЯ
Калі б паміж чырвоных руж Мая каханая цвіла, Я б да яе расой прыпаў, Маленькай кропелькай святла.
Каханая чая. мая.
Я так любуюся табой.
Як гляну толькі ў мілы твар, Сустрэну ясны позірк твой.
Калі б зярняткам на зямлі Ляжала мілая мая, Тады б падскочыў вераб’ём I ў дзюбу ўзяў зярнятка я.
Каханая мая, мая, Я так любуюся табоіі.
Як гляну толькі ў мілы твар, Сустрэну ясны позірк твой.
Калі б кахапая мая Была шуфлядай залатой, Тады б зрабіўся я ключом — Вартаўніком скарбонкі той.
Каханая мая, мая, Я так любуюся табой.
Як гляну толькі ў мілы твар, Сустрэну ясны позірк твой.
РАКАВІНКІ
Пяпічотна гладзяць хвалі Берагавы мысок
I ракавінкі з мора Выносяць на пясок.
Дачка сям’і рыбацкай — Кахання самы ўзрост — Бяжыць з вялікай сеткай Да хваль марскіх наўпрост.
Зняла з дзявочых ножак Сандалікі свае, Спаднічку падкасала, Каб не змачыць яе.
Пайшла па белай пене, Па жорсткім грунце дна I ракавінкі ў сетку Накідвала япа.
Напоўніла да краю, Ды мала ёй, відаць, Таму і пачала іх Сабе ў падол кідаць.
А мора заіграла,
Як быццам ажыло, За падалом дзявочым Уверх яно расло.
Дзяўчына закрычала.
Як трапіла ў бяду, I, што было ў падоле, Рассыпала ў ваду.
Я зняў дзяўчыну з хналі, Спужаўся, што знясе, I ракавінкі хутка Сабраў амаль усе.
Я з імі пацягнуўся Рукой да падала.
Дзяўчына ж з нейкай злосцю Мне сетку падала.
Дык поўная ўжо сетка, Хоць зверху патапчы. Дзяўчынка. я ж не хваля — He бойся, не крычы.
РАШШНЯЯ ПЕСНЯ
Хто там гуляе пад акном, Грукоча ў аканіцу?
To вецер ходзіць хадуном.
He хоча ўгаманіцца.
«Выходзь, выходзь, пайшлі са мной! — Гарэза выклікае.— Тут пахне сонцам і вясноіі!
А пекната якая!
Ці чуеш, як жукі гудуць Над весняю старонкай? Нібы схмялелыя лятуць I ў іпыбы б’юцца звопка.
Паміж галінак, па траве Праменьчык прабягае. Прачніся! Ён цябе заве. Смяецца і міргае.
А салавей... Як ён свістаў, Як ёп спяваў і шчоўкаў!
Ты з ложка соннага не ўстаў, Замоўк цяпер салоўка.
Я стукаю табе ў акно, На волю выклікаю.
Выходзь! Вяспа цвіце даўно, Яна не пачакае».
ЗМЕСТ
Лапін I. Жыцця чароўны цуд уславіць ....	3
КЛЕМЕНС БРЭНТАНА
Вясёлыя музыкі «Табе букецік кветак...»	 15
«На змярканні ў вір глыбокі...»	16
«Чаго ты засмуціўся?..»	17
«У Севілью, у Севілью!..»	19
«Гайдае Рэііп мяпе ў чаўне...»	20
Начная песня папрадухі 	 22
«Ты прыходзь, пакуль пе сплю...»	23
Вызваленне	25
«Дабранач, Рэйп бурлівы!..»	28
«Я падаўся ў свет далёкі...»	30
«Шапоча мірта веццем...»	32
«Жывуць сабе салдаты...»	33
АДЭЛЬБЕРТ ШАМІСА
Залатая пара
Я люблю так цалавацца	37
Старая прачка 	 39
Такое нашае жыццё	41
Малітва ўдавы	42
Крынічка	44
Паляўнічы і пастушка	45
Выпрабаванне	47
Жабрак і яго сабака	50
ІІерад смерцю	52
Новы Дыяген	53
Карсікапская гасцінпасць	55
ЛЮДВІГ УЛАНД
Веру ў вясну
Сялянскае правіла	59
Само прыйшло	60
Каваль	61
Зімовая песня пастуха	 62
Парабак	63
Развітапне	64
Ранішняя песня	65
Зімовая вандроўка 	 66
Прытулак	67
Вяртапне	68
Белы алепь	69
Веру ў вясну	70
Вясной	71
Песнярова пракляцце 	 72
Сем братоў-гулякаў	75
Жнейка	78
18 кастрычпіка 1816 г	80
Віпшаванне з Новым 1817-м годам	82
Летнія завеі	S3
Віно і хлеб	84
ЁЗЭФ АЙХЕНДОРФ
Закаханы вандроўнік
Зламаны пярсцёнак	87
Развітанне	88
Два санеты	96
Інтэрмецца 	92
Закахапы вапдроўнік	 93
Вяртаппе	98
Дзяўчына	99
Песня дзяўчынкі	Ю0
Начная песпя 	 Ю1
Два таварышы	102
Туга	104
Вандроўны студэнт	105
Шчаслівы	106
Шчасце паэта	107
Малады муж	108
Вечар	109
Куды?	110
Знікла	111
Блакітная кветка	112
Песня бедпяка	113
ВІЛЬГЕЛЬМ МІОЛЕР
Зграбная шынкарка
Куды? 	117
Вазьмі маё сэрца	118
Слёзны дождж	119
Першы боль, апошпі боль	121
Ручаёва калыханка	123
Дабранач!	124
У вёсцы 	126
Вясновы соп 		127
Катрыпшчык	128
Адзінота	129
Нявеста музыкапта з Прагі	130
Горы і даліпы	132
Выклік	133
Зграбная шынкарка	134
Старая шатландская песня	136
Ракавінкі	137
Ранішняя песпя	139
Закаханы вандроўнік: Паэзія ням, раман3-18 тызму/Уклад. і пер. з ням. мовы У. Папковіча;
Прадм. I. Лапіна.— Мн.: Маст. літ., 1989.—
142 с.: іл.— (Паэзія народаў свету).
ISBN 5-340-00289-6 (беларус.).
Влюбленпый склталец: Поэзпя пем. романтлзма.
Кнігу склалі вершы нямецкіх паэтаў-рамантыкаў XIX стагоддзя, якія апяваюць каханне, родны край, маладосць, жыццё.
4703010200—049 яо
.1	10b—<3:1
М 302(03) — 89
ББК 84.4Г
Лйтературно-художественное йзданйе
ВЛЮБЛЕННЫЙ СКПТАЛЕЦ Поэзіія немецкого романтнзма Перевод с немецкого языка
Мннск, яздательство «Мастацкая літаратура» На белорусском языке
Лгтаратурна-мастацкае выданне
ЗАКАХАНЫ ВАНДРОЎНІК Паэзія нямецкага рамантызму Пераклад з нямецкай мовы
Рэдактар В. G. Сёмуха. Мастак В. П. Масцсраў. Мастацкі рэдактар A. I. Цароў. Тэхнічны рэдактар Л. М. Шлапо. Карэктар Л. Т. Калюжная.
ІБ № 3122
Здадзена ў набор 06.09.88. Падп. да друку 29.12.88. Фармат ТОХЭО'/зг. ІІапера мелаван. Гарпітура звычайная новая. Высокі друк. Ум. друк. арк. 5,27. Ум. фарб.-адб. 5,27. Ул.-выд. арк. 4,12. Тыраж 2600 экз. Зак. 1796. Цана 75 к.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.
75 к.