Закаханы вандроўнік Паэзія нямецкага рамантызму

Закаханы вандроўнік

Паэзія нямецкага рамантызму
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 142с.
Мінск 1989
11.93 МБ
А ела, як пчолка,— штодзень толькі кропельку мёду. Прасіла: «Памру — пахавайце на жытняй палосцы», Кахання такога не ведалі болей у вёсцы.
18 КАСТРЫЧШКА 1816 Г.*
Каб сёнпя дух да пае спусціўся, Той, хто пясняр быў і герой, Тоіі, хто ў свяшчэннай бітве біўся I там ахвяраваў сабой,— Ен немцам, пэўна, заспяваў бы Так рэзка, як ён біў мячом, I я еваё пяро адклаў бы, Каб стаць той песні слухачом.
II ра святы чулі мы багата, Пра карнавалы і агні.
А хоць адзін пра гэта свята Ці знае праўду ў нашы дні? Відаць, павінны духі тыя Між нас з’явіцца на зямлі, Каб раны іхнія святыя Рукой памацаць вы змаглі.
Князі! Ці помніце, калі вы, Ад страху дрыгнуўшы душой, Без бою ўкленчылі лісліва Перад уладаю чужой?
3 нявернасці, з ганебнаіі славы Народы вас тады ўзнялі. Бярыцеся ж цяпер за справу, Каб спраўдзіць словы, што далі.
* Дзень 18 кастрычніка быў абвешчаны Днём бітвы народаў пад Лейпцыгам (16 —■ 19 кастрычніка 1813 г.).
А вам, пакутныя народы. Ці ў памяці крывавы дзень? Вы дбалі пра святло свабоды. Чаму ж ізноў пануе цень? Вы орды білі ў ратным полі. Чаму ж у гэтай барацьбе He здабылі жаданай волі I раўнапраўя для сябе?
Вы. мудрацы, няўжо не чулі — Дык я вам зараз прапяю,— Як «чорны» люд іпіоў пад кулі. Ліў за Радзіму кроў сваю? Ці вам здаецца: час з вуголля. Як Фенікс, паўстае — жывы. Каб гады вылезлі на волю 3 тых яек. што нанеслі вы?
А вы, прыдворныя героі! I зоркі на грудзях у вас! Быў Лейпцыг? Бітва? Вы пра тое Пачулі сёння першы раз.
Дык слухайце! Вам пра падзеі I суд гасподні раекажу.
He хочуць слухаць багацеі — Hi ў дух не вераць, ні ў душу.
Я праспяваў, бо меў патрэбу. Цяпер вяртаюся назад.
Я раскажу святому небу Пра ўсё, што мой суетрэў пагляд. Народ не здаўея паняверцы. Мой спеў — пі гапьба, ні хвала. Я чуў бадзёры постук сэрцаў, Надзея ў позірках жыла.
6 Зак. 1796
ВІНШАВАННЕ
3 НОВЫМ 1817-М ГОДАМ
Віншуем з думкаю адною
Цябе, народ, пад Новы год:
Няхай мінаюць стараною Паводкі, голад. недарод!
Хай прыіідзе хлеб духмяны ў хату, А з ім жаданы пах віна, Хай будзе новы год багаты Тым, што пам дорага здаўна.
Мы шмат жаданняў нагадаем —
Ім і канчатка пе відаць — Ды лішняга не пажадаем, Мы ведаем. што пажадаць.
Каб проста жыць, не трэба многа — Ёсць хлеб — і можна ўжо пражыць. Калі ж імкнецца хто да бога.
Таму патрэбна волыіым быць.
ЛЕТНІЯ ЗАВЕІ
Празрыста-лёгкія завеі Ляцяць над нашай стараной.
I павуцінкай — пражай феі — Ты ўжо павязана са мноіі. Кахання добрая прыкмета! Надзея ў марыве плыве. Яе тчэ сонечнае лета, Яе няўлоўны подых рве.
ВІНО I ХЛЕБ
Водар поля! Сэрца рада Сведкам быць жывоіі красы. Спеюць гронкі віпаграду, Наліліся каласы.
Малатарня загрукоча, Пойдзе ў жорны навіна. Сок з-пад прэса забулькоча Песняй хмельнага віна.
Гаспадыня-чараўніца
Мне пагляд пяшчотны шле.
Золатам віно іскрыцца.
Хлеб пануе на стале.
ЁЗЭФ АЙХЕНДОРФ
1788-1857
ЗАКАХАНЫ ВАНДРОЎНІК
ЗЛАМАНЫ ПЯРСЦЁНАК
Каля старога млыпа, Дзе рэчанька цякла, Дзяўчыпа. як маліна, Прыгожая жыла.
«Кахаю», гаварыла, Цяпер сказала — «не». Пярсцёнак, што дарыла, Зламаўся у мяне.
Вазьму дуду, зайграю, У белы свет пайду, Ад краю і да краю Хай чуюць пра бяду.
Ці на каня я ўскочу, У бойку паімчу, Ці ў полі цёмнай ноччу Самотна прамаўчу.
А млын нястомна меле... He знаю, што рабіць.
Душы так млосна ў целе. Памерці б і — забыць.
РАЗВІТАННЕ
О горы, о даліны, 0 шумны лес густы, Тужлівыя ўспаміны, Прытулак пекпаты! Ад мітусні заклятаіі, Ад здрадліваіі маны Схавай мяне пад шаты, Зялёны дах лясны.
А новы дзень пачнецца, Заззяе, замігціць, Птушыны хор прачнецца I да цябе зляціць, Ён жахі і насланні ІІрагоніць пакрысе, Душа твая прагляне У маладой красе!
А лес, нібы ў замове, Мне піэпча запавет Пра смак слязы, любові, Пра дом, пра цэлы свет. Я сцішыўся і слухаў, Пра што мне лес шумеў, Істотай, сэрцам, духам Яго я зразумеў.
Бывай! Наканавана Мне на чужыне жыць, Лісточкам адарваным
Пакутліва кружыць. Калі ў краі далёкім Звалюся на жарству, Прыпомню — адзінокі — Цябе — і аджыву.
ДВА САНЕТЫ
1
Крыніцы нараджаюцца, як дзіва, Адпы скалу з зацятай злосцю точаць, Другія шэпчуць, сцішана сакочуць, Русалкам штось нрарочаць жартаўліва.
I хоць пятляюць выгінаста, крыва, Яны ў адно злучыцца разам хочуць. Зліюцца ў вадаспад і загрукочуць. Вады нап’юцца і лугі і ніва.
Цячэ рака павольна, незалежна, Мінае замкі, курганы, абшары, Сябе нясе ў вяведамыя далі.
У моры разліваецца бязмежна.
Дзе астравы заснулі ў светлай мары I зоркі калыхаюцца на хвалі.
2
Hi мары, ні вясёлыя прыгоды —
He тое, ніто паэта вылучае.
Ён піша болем. радасцю, адчаем Праўдзіва пра жыццё-быццё народа.
Ён не пільнуе, што гаворыць мода, Сумлення з фалыпам ён не сумяшчае, Дзе ўзнёслы пал ён людзям прысвячае, Там у адказ — гармонія і згода.
Ён любіць маці, кім узгадаваны.
I лёс, які яму пакапаваны. Яны — аснова і аздоба твора.
Народ яго між іншым прагартае.
«Ці маеш права?» — толькі і спытае I падтрымае — вечная апора.
ШТЭРМЕЦЦА
Твой вобраз незабыўны У сэрцы я нашу.
Штодня — чароўны. дзіўны — Ён цешыць мне душу.
Душа мая спявае, I тая песня ўміг, Як нітачка жывая, Злучае нас дваіх.
ЗАКАХАНЫ ВАНДРОЎНіК
1
ТГраз горы, праз даліны, Вандруючы ў журбе, Я сэрцам не пакінуў.
Каханая, цябе.
Зялёны лес ківае Бухматай галавой, Жаўрук звініць, спявае... Ці гэта голас твой?
А сонейка смяецца, Пяшчоту раздае.
Душа мая. здаецца.
1	плача і пяе.
Трубою берасцянай Пастух кароў заве.
Табой адной, жадапай, Душа мая жыве.
2
Праз змрочныя вуліцы крочу. Ад дома да дома іду, I штосьці трывожнае точыць Мне сэрца, як на бяду.
А міма мяне прабягае Вясёлы натоўп — любата. Гамоніць, смяецца, міргае, А ў сэрцы маім — пустата.
Ці дым над страхою заўецца, Дзе людзі шчасліва жывуць, Ці сонейка засмяецца, Ці воблакі паплывуць —
Нічога мяне не кранае, Нічога не весяліць...
Каханую прыпамінаю, I сэрца нясцерпна баліць.
3
Песенька, слязою ўмыта, Паляці за небакрай.
Там кахапую знайдзі ты, Мой паклон ёй перадай.
Ёй — ружовай і вясёлаіі — Ты скажы, што я засох.
А застанеш сумнай, кволай — Перадай: жыву як бог.
А заўважыш: не кахае, Уздыхні — такой бяды... А ўсім блізкім, хто чакае, «Ён памёр». скажы тады.
4
Ах, любка, цябе я пакінуў — Душы закаханай дзіця — Між злосці, зайздрасці, кпінаў, Між горкіх іспытаў жыцця.
Ёсць людзі, ійто маюць імкненне Чужую любоў руйнаваць, А потым збіраюць каменне, Каб пічаеце сваё будаваць.
Па сцежках каля сенажаці, Ты помніш, у лес мы ішлі. Тых ецежак цяпер не пазнаці — Дзядоўнікам пазараслі.
А ў небе халодным, бязмежным Маркоціцца рой ледзяны, I поле пад покрывам снежным Заснула да самаіі вясны.
Душа мая замірае, Па цёмных завулках іду. Я дудку вазьму і зайграю Пра гора сваё і нуду.
Да берага б толькі прыбіцца...
А вецер кудысьці заве.
Спі. любая, хаіі табе сніцца Каханне, што вечна жыве!
э
У промнях зялёпых На ўлонні вясны Мы — пара ўлюбёных — Сядзелі адны.
Плыў водар салодкі 3 лугоў ад ракі. Спявалі салоўкі Т жаўрукі.
Я слухаю песні Цяпер без цябе. Свет ясніцца весні, А я — у журбе.
6
За лясы плывуць аблокі — Без граніцы, без мяжы.
Сплыць бы з імі ў край далёкі, У пяведамы, чужы.
Я ў дрымучы лес ступаю.
Нахадзіўшыся, сяджу.
Струны лёгкія чапаю, Моўчкі ўдалячынь гляджу.
Казкі, даўнія паданні Узрушаюць мне душу.
У пакутным хваляванні Верпіы весела пішу.
Сам з сябе дзіўлюся сёння:
Як узнёсла я спяваў!
У кахання у палоне Што за сілу адчуваў!
Як падумаю — жахліва:
Колькі год з таго прайшло.
Сэрца зоіідзецца шчасліва: А было ж яно, было...
Ветрык воблакі зганяе, Птушкі вэрхал узнялі.
Наваколле адчыняе Прыгажосць маёіі зямлі.
3 хмаркай дожджык пабягае, Потым сонеііка зірпе.
Між прысад з гары міргае Домік, так знаёмы мне.
Ды ў цябе душа не рвецца, З’ехаў мілы — і дарма.
Мне ж расстанне — пож у сэрца, Без цябе жыцця няма.
7 Зак. 1796
ВЯРТАННЕ
Спявай, гітара, звонка, Душа мая, іграй!
Я з дальняе старонкі Вярнуўся ў родны край.
Мой горад пахаваны У цемрадзі густой. Няўклюдны, занядбаны, Як быццам бы не той.
Любуюся фантанам, Гамоняць капяжы.
Прахожым гараджанам Я чалавек чужы.
Тут скрыпка заіграла, Падзьмуў хтось у дуду, I музыка сабрала Танцораў грамаду.
Я ўцёк ад іх у поле.
За гарадской мяжой Зваліўся, як ад болю, Ад радасці чужой.
ДЗЯЎЧЫНА
Ля акна дзяўчына стала, Дыхаючы евежачком, Валасы ў касу ўплятала, Вочкі цёрла кулачком.
Пташкі раннія спявалі, Сонца грэла сад стары, Вольна воблакі сплывалі За дрымучыя бары.
Пацягнуўшыся, дрымоту Як з сябе яна зняла I з самотнаю маркотаіі Ціха песню завяла:
«Наша першае каханне 3 неба птушкаіі прыляціць. Ах, на сонечнае ззянне Пырхнуць з дому так карціць!»
ПЕСНЯ ДЗЯЎЧЫНКІ
3 дзікіх гор, мая матуля, 3 гушчароў лясных Скачуць трое паляўнічых Ды на вараных, матуля, Ды на вараных.
He турбуйцеся, матуля, Кіньце сумаваць, Хутка тата прыйдзе з лесу Будзе цалаваць, матуля.
Будзе цалаваць.
Я ж у ложку пракручуся Ночку давідна
3 боку правага на левы,
I кругом адна, матуля,
I кругом адна.
Вырасту і выйду замуж.
Кіну сумаваць.
Ночку цэлую нястомна Буду цалаваць, матуля,
Буду цалаваць.
НАЧНАЯ ПЕСНЯ
Спякотны дзень у Лету сцёк, Царкоўны звон ляціць здалёк, I ноч на дыбачках брыдзе, Кагоеьці ў змрок з еабоіі вядзе.
Куды зляцсла весялосць?
Сяброў надзейнасць — дзе ты ёець?
Забыла міла пра мяне...
Руку падасць мне хто ці не?
Свет навакольны як замёр, I воблакі плывуць за бор. Ледзь чутпа піэпчуцца кусты. Чаго. дзівак. затросея ты?
Хоць свет напоўнены маной, Ёсць той, хто назаўжды са мной, Хто ў радасці, а ці ў бядзе Пе пакідаў мяне нідзе.
Спявай жа, любы салавей, Ты, вадаспад, звіні смялей!
Мы бога ўславім, і тады Заззяе ранак малады!
ДВА ТАВАРЫШЫ
Два хлопцы сабраліея з хаты, I ў свет падаліся яны. На святы і страты багаты. Квяцісты. іскрысты. стракаты. Напоены хмелем вясны.
Іх мары высока ляцелі.
I ў свеце, чужым ім, хлапцы Штось добрае здзейсніць хацелі. Іх людзі прыкмеціць паспелі, Хвалілі іх: «Вось малайцы!»
Адзін з іх у прымы падаўся — Двор. хата — і стаў гаспадар. У зыбцы сынок загайдаўся, А ён без трывогі ўглядаўся 3 акна у бязмежны абшар.
Другога ж уладна пазвалі. Зайграўшы на гуслях, вятры. Сірэны прывабна спявалі.
Люлялі бурлівыя хвалі. Адносілі на віры.