Закаханы вандроўнік
Паэзія нямецкага рамантызму
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 142с.
Мінск 1989
Пакуль ён стыхію адолеў, Знямогся. аброс барадоіі, I вецер залёг, што сваволіў, Суцішылася наваколле, I холад паплыў над вадой.
Вясна абяцае мне ўдачу, Буяе наўкол — без мяжы. Як хлопцаў вясёлых убачу, Здаецца, што зараз заплачу... Ах, божа, дапамажы!
ТУГА
Свяціліся золатам зоры, Плыў серпік маладзіка.
Здалёку, праз долы і горы Мпе чуліся гукі ражка.
Здалося. як быццам гару я. 3 акна не спускаючы воч, Падумаў: «А хто там вапдруе У гэтую летнюю ноч?»
I ўбачыў, што там вандравалі Два маладыя сябры, I песню яны напявалі, Праходзячы міма гары. Спявалі пра горныя пікі, Пра лес, што разлёгся паўзбоч, 11ра вадаснад, што, як дзікі, Звяргаецца ў цёмную поч.
Спявалі пра сад запусцелы, Пра мармур у цвілі і ў тле I пра палац ацалелы У маладзіковым святле, Дзе песень гітары чакаюць, 3 акна пе спускаючы воч, Дзяўчаты, дзе ціха сцякаюць Рачулкі у летнюю ноч.
ВАНДРОЎНЫ СТУДЭНТ
Пры бязвоблачнай пагодзе Добра слухаць салаўя.
А як дожджык дробны пойдзе, Сам еабе спяваю я.
Свет прасветленым здаецца. Хоць грамы грымяць парой. У вандроўцы не псуецца Аніколі моіі настрой.
Я дастану кніжку з сумкі, Што там пішуць, зазірну.
Каб не блыталіея думкі, Чарачку віна кульну.
Буду з мееяцам на пару Аж да ранку вандраваць, Прыгажуні пад гітару Песні пад акном спяваць.
ШЧАСЛІВЫ
Зачараваны яе красою, Бялюткім тварам, тугой касою, Зірпе — азорыць усю зямлю, 0. як я вочы яе люблю!
Як быццам ноччу між скалаў змрочных Прамень заііграе па травах сочных.
I птаства пырскамі ўвысь шугане — Так страпянецца душа ў мяне.
Як быццам зверху глядзець на мора.
Як сокал дзікі ў сіняй прасторы Вядзе ушыркі свае віражы — Так і каханне не знае мяжы.
ШЧАСЦЕ ПАЭТА
О, свет, я табе невядомы, 3 табою мы — пе сябры. Затое заўсёды як дома Я ў вечароваіі зары.
Фартуна. ляці ў паднябеесе.
Лунай сабе ў вышыні. А я між аленяу' у лесе He засумую ані.
Даўно я ад роднага краю Падаўся ў чужую зямлю, I ўсё ж я заўжды бласлаўляю Куточак, што сэрцам люблю.
МАЛАДЫ МУЖ
Чакаючы дзяўчыну, Пад ліпай я еядзеў, 3 пагорка у даліну На дом стары глядзеў. Над дахам зоркі ззялі — Там мілая жыла.
А з пацямнелай далі Ноч летняя плыла.
3 каханай размаўляем, Сядзім — рука ў руку, Пад ліпаю люляем Сыночка ў халадку.
А ветрык павявае, Прыносіць водар ніў, I ліпа штось спявае... Ці гэта я сасніў?
ВЕЧАР
Мы ў радасці і ў горы Рука ў руку ішлі.
Цяпер спачыць ад зморы Прыпалі да зямлі.
Нам каласы ківаюць, Гусцее змрок ляны.
Два жаўранкі спяваюць, Застаўшыся адны.
Мы жахі ўсе прагонім, Птушыны хор засне. Паціху пагамонім — Падсунься да мяне.
Заціхлі сонна далі.
Ружовіцца зара.
Мы, ідучы, прысталі...
Ці паміраць пара?
КУДЫ?
Арол з гары уверх памкнуўся — Праз буру, бліскавічны гром. Прастораіі вольнай захлынуўся, Згубіў скалу сваю з гняздом. Пад ім ляжалі ў змрочнай далі Палі, пагоркі і сады.
А крылы ўсё яго ўздымалі Над бурным морам... А куды?
ЗНІКЛА
Ужо няма старой сасны, Што тут калісь стаяла.
3 яе я ў квецені кясны Глядзеў удаль, бывала.
Няма і лесу ўжо, які Шумеў па-над гарою. Як я ад мілай нацянькі Бег позняю парою.
Няма даліны лугавой 3 касулямі на пашы, Куды хадзілі мы з табой... Дзе тыя ночкі нашы?
Ёсць лес, даліна, ёсць сасна Вясна квітнее звыкла.
А ў нас у скронях сівізна. Кудысь каханне знікла...
БЛАКІТНАЯ КВЕТКА
Ila свеце задумна блукаю
3 пакутнаю марай сваёй: Блакітную кветку шукаю, Гавораць, што шчасце у ёй.
Праз гарады і палеткі, Спяваючы песню, іду. Дык дзе ж ты, блакітная кветка? Няўжо я цябе не знайду?
Здарожыўся, замарыўся
I погі падбіў я дарма.
Спяваць перастаў, зажурыўся: Той кветкі блакітнай няма.
ПЕСНЯ БЕДНЯКА
Каб жа летняя спякота, Каб жа сонца поўны двор! — Я пайшоў бы за вароты У стары вячысты бор.
Я прылёг бы ў цень пад дрэвы — Спачывай, душа мая! — Слухаў бы я перапевы, Пералівы салаўя.
Ды, па жаль, усё пакрыта Белым снегам — без мяжы. Цэлым светам я забыты... Гэты горад мне чужы.
Толькі позпія гулякі Забягаюць у двары. Дзіка выюць вурдалакі, Задзімаюць ліхтары.
Дзесь святло ў акне я ўбачу — Пляма падае па снег.
Хтосьці там смяецца, скача. Плачу я пад гэты смех.
Пачыпае злоспа біцца Лютая завея зноў.
Далятае са званіцы Песня сумная звапоў.
Пабрыду к царкве ў знямозе Спеў пачую, нібы ў cue.
Павалюся на парозе, Ноч захутае мяне.
Хай вас бог святы бароніць, Хай спакой у дом нясе...
Хто танцуе, хто гамоніць — Тут спачнуць калісьці ўсе!
ВІЛЬГЕЛЬМ МЮЛЕР
1794-1827
ЗГРАБНАЯ
ШЫНКАРКА
КУДЫ?
3 гор ручаёк збягае, Булькоча пад лазой, 3 крыніцы выцякае Празрыстаю слязой.
А мне чамусь трывожна... Як зрушаны штуршком, Бягу з кійком дарожным Уніз за ручайком.
Ручай між гор віецца, Я ўгнацца не магу.
А ён звініць, смяецца, Гамоніць на бягу.
А я пра ўсё забыўся.
Куды імчуся я?
Я з панталыку збіўся
Ад звону ручая.
Звон ручая? Ды годзе...
Здаецца мне парой: Русалкі ў карагодзе Спяваюць пад гарой.
Спяваіі, мой друг вясёлы, He прыцішай хады, Скрыпяць у млына колы Ля плыткае вады.
ВАЗЬМІ МАЁ СЭРЦА
Я б словы на дрэвах нажом выразаў.
Я б словы на камені сталлю пісаў. Я б кветкі пасеяў на пульхнай зямлі, Каб словамі потым яны ўзышлі, Лісты табе слаў бы з кожнай нагоды: Вазьмі маё сэрца сабе назаўсёды.
Шпачка маладога злавіў бы вясной. Каб гэтыя словы вучыў ён са мной. Каб мог пават голас ён мой падрабляць, I горача словы,— як я,— вымаўляць.
I ўранку спяваць ля акна з асалодай: Вазьмі маё сэрца еабе назаўсёды.
Хацеў бы. каб гэта шапталі вятры У полі, на лузе, на дзікай гары, Каб гэтыя словы між кветак цвілі, Каб з водарам хмельным здалёку плылі, Каб хвалі прыносілі без перашкоды: Вазьмі маё сэрца сабе назаўсёды.
Гараць у мяне яны ў зрэнках вачэй. Палаюць на шчоках ярчэй і ярчэй. I нема крычаць яны з вуснаў маіх. Хвіліны адной не жыву я без іх.
А ты іх не бачыш, не чуеш праз годы: Вазьмі маё сэрца сабе назаўсёды.
СЛЁЗНЫ дождж
Мы хораша разам сядзелі Пад ніцаю вярбой.
Мы ўніз на ручай глядзелі Так хораша з мілаіі маёй.
Тады маладзік з’явіўся
I зорачак грамада.
Мы разам усё глядзелі, Што адбівае вада.
Я не ўзіраўся ў зоркі.
Hi ў месяц, які міргаў.
У гэтым срэбным люстэрку Я любыя вочы шукаў.
3 вады пазіралі лаекава Пяшчотныя светлячкі, I ім усміхаліся кветкі
3 берага ціхай ракі.
Здавалася, што патанула Неба начное на дно.
Чамусьці й мяне цягнула Туды да сябе яно.
Наверх жа аблокаў і зорак Бадзёра ручай булькатаў. «Моіі друг, пабяжым са мною». Як быццам бы мне шаптаў.
Мне слёзы напоўнілі вочы. Пайшла рабізпа па вадзе.
Яна заспяшала дадому, Сказала мне: «Дожджык ідзе».
ПЕРШЫ БОЛЬ, АПОШШ БОЛЬ
Нрысядзь па стромкі бераг, Каля вады, на край, I дзеткам, іпто збяруцца, Ты на трубе зайграй.
Сплыло былое шчасце, А гора — наплыло.
Складай жа емела песні Пра тое, піто было.
Буяюць тыя ж кветкі. Ручай бяжыць з гары.
I тое ж сопца свеціць Ад даўняе пары.
Уранку сопца ў вокны Заспана паглядзіць.
Там за знаёмай шыбай Каханая сядзіць.
Там хлопец-паляўнічы Мёд пацалункаў п’е. Як зырка свеціць сопца! Як ручаёк пяе!
Нарву букст вялізны... Хай у тваім акне, Каханая, ён хлопца Схавае ад мяне.
Засыплю мост ля млына Я ружамі ў журбе.
Праз гэты мост спяшаў я, Каханая, к табе.
Калі ж хлапец растопча Мне ружу хоць адну, Зваліся ж, мост, у продань 3 хлапцом на быстрыню.
Хлапца на голы востраў Знясі — хай там сядзіць. Каб век дзяўчат не бачыў, He мог да іх хадзіць.
Ты ж, любая, забудзеш Навек таго хлапца.
I зноў маёю будзеш Да смерці, да канца.
РУЧАЁВА КАЛЫХАНКА
Дабранач! Засні! Як след адпачні, Вандроўны, здарожаны чалавек. Цябе ля мяне Ніхто не кране —
Ручай не пакрыўдзіць нікога павек.
Паспі ў халадку, На пухавіку — Страха над табою без краю-канца. Ноч будзе ўздыхаць, Цябе калыхаць, Спяе калыханку на сон для хлапца.
Далёка ў бары
Затрубяць сябры...
Хай сёння яны папалююць адны. Чарот, памаўчы, Трава, не шапчы,
He ўносьце трывогі ў юнацкія сны.
Дзяўчына, ідзі, Яго не будзі Hi скрыпам мастка і ні ценем сваім. Скінь лепей хутчэй Хусцінку з плячэй, Зраблю я шацёр невялічкі над ім.
Дабранач цяпер...
Спіць птушка і звер.
I ты развітайся з гульбой і журбой. Плыве маладзік.
Туман ужо знік.
I скопішча зорак гарыць над табоіі.
ДАБРАНАЧ!
Я чужаком прыходзіў, Сыходжу зноў — чужы. А май мяне праводзіў 3 букетам да мяжы. Ты пра любоў піаптала, А маці — пра сям’ю. Завея замятала Дарожаньку маю.
Я часу для паходаў He выбіраў знарок: Іду праз непагоду, Праз непраглядны змрок. Са мною у начлезе Спіць месяц-маладзік. Вядзе мяне па снезе След, што пакінуў дзік.
Дае мне хтосьці знакі, Калі пайсці пара.
Завылі ўжо сабакі 3 двара гаспадара.
Любоў вандроўкі любіць — Так бог сказаў — пе смех. Спакой яе загубіць. Дабранач! Я пабег.
Над соннаю табою He спуджу цішыню. Я дзверы за сабою Нячутна прычыню.
I на варотах дбайна «Дабранач» напішу, Каб знала, што патайна Цябе ў душы нашу.
У ВЁСЦЫ
Там брэпіуць сабакі. грымяць каля будкі, Там людзі паснулі да ранняй пабудкі. Прысняць еабе тое, чаго не хапае—■ Іх мара на зло і дабро не скупая.
А ўранку зляцела яна і праііала.
I рады таму хоць. што ў сон іх папала. Падушку прытуляць і думаюць людзі, Што лепшы працяг яшчэ пекалі будзе.
Брашыце, сабакі, за пяты хапайце, He дайце у сон мне зваліцца, не дайце! Я марам даўно перастаў аддавацца. Між сонных па міг не хачу заставацца.
вясновы сон
Мне сніліся кветкі на лузе, Што хорапіа так цвілі.
Мне сніліся вольныя птушкі, Што пелі і гнёзды вілі.
Калі ж праспявалі пеўні, Прачнуцца прыйшла пара. Змрок панаваў і холад, Крычалі вароны з двара.
А шыбу хтось упрыгожыў Кветкаю як жывой.
Вам смешна: ах, летуценнік, Ён кветкі ўбачыў зімой.
Прыснілася мне каханне, Дзяўчына — сама пекната, Абдымкі і пацалункі, Душэўная любата.
Калі ж праслявалі пеўні, To ўздрыгнула сэрца ў мяне. Прыпомніў я на самоце: А піто там было — у сне?
Я зноў заплюшчваю вочы. Так хораша сэрцу майму. А ці расцвіце мая кветка? Каханую — ці абдыму?
КАТРЫНШЧЫК
На вуліцы вясковай, Дзе ціша і спакой, Стары катрынку круціць Азяблаю рукой.
ГІа колкім снезе босы Пераступае дзед. А на яго талерцы Няма пакуль манет.
Яго не хочуць слухаць, He хочуць прыкмячаць. Вакол сабакі злосна, Ашчэрана вурчаць.
Стаіць ён, безуважны На беды ўсе свае.
Ён круціць, і катрынка Усё пяе, пяе.