• Газеты, часопісы і г.д.
  • Закон Рэспублікі Беларусь «Аб пенсіённым забеспячэнні»

    Закон Рэспублікі Беларусь «Аб пенсіённым забеспячэнні»


    Выдавец: Беларусь
    Памер: 96с.
    Мінск 1992
    28.02 МБ
    Закон Рэспублікі Беларусь Аб пенсіённым забеспячэнні
    Закон Республ йкй Бел арусь 0 пенсмонном обеспечен іш
    Закон Рэспублікі Беларусь Аб пенсіённым забеспячэнні
    Закон Республмкн Беларусь 0 пенснонном обеспеченнн
    МІНСК «БЕЛАРУСЬ» 1992
    ББК 67.99(2)76
    3-19
    Выпушчана па дзяржаўнаму заказу
    3 дзяржбюджэту выдаткавана на выданне 24 тыс. руб.
    Офнцнальное нзданне ЗАКОН РЕСПУБЛНКН БЕЛАРУСЬ «О ПЕНСНОННОМ ОБЕСПЕЧЕНШЬ
    Мннск, нздательство «Бе.іарусь» На белорусском н русском языках
    Афіцыйнае выданне ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ «АБ ПЕНСІЕННЫМ ЗАБЕСПЯЧЭННЬ
    Адказная за выпуск Т Ф. Есіпенка. Мастак М. М. Грыбаў
    Мастацкі рэдактар 1 Р Славянін. Тэхнічны рэдактар С. Л. Сармант.
    Карэктары Л. Ф Л іхадзіеўская. Г. Б. Красоўская, Ю. U. Петрыкеева Здадзена v набор 25.05.92. Падп. да друку 15.06.92. Фармат 84X1087 . Папера газетная. Гарнітура літаратурная. Афсетны друк.
    Ум друк. арк. 5.04. Ум. фарб. адб. 5.14. Ул.-выд. арк. 4.6. Тыраж 28 500 экз.
    Зак. 1073. Цана 6 р
    Ордэна Дружбы народаў выдавецтва <Беларусь» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
    220600, Мінск. праспект Машэрава. II.
    Друкарня выдавецтва «Беларускі Дом друку»
    220041, пр. Ф. Скарыны. 79
    Закон Рэспублікі Беларусь «Аб пен3-19 сіённым забеспячэнні»=3акон Республнкн Беларусь «О пенснонном обеспеченнн»: Прыняты на сес. Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 17 крас. 1992 г.—Мн.: Беларусь, 1992.— 96 с.
    ISBN 5-338-01071-2.
    1203020800— 074
    М .301(03) —92
    БЗ 196—92
    ББК 67.99(2)76
    ISBN 5-338-01071-2
    Закон Рэспублікі Беларусь Аб пенсіённым забеспячэнні
    Прыняты на сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 17 красавіка 1992 г.
    Раздзел 1.
    АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
    Артыкул 1. Права грамадзян у Рэспубліцы Беларусь на дзяржаўнае пенсіённае забеспячэнне
    Грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права на дзяржаўнае пенсіённае забеспячэнне ў старасці, пры інваліднасці, страце карміцеля і ў іншых выпадках, прадугледжаных гэтым Законам.
    Пенсіённае забеспячэнне грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць за яе межамі, праводзіцца на аснове пагадненняў (дагавораў) з іншымі дзяржавамі.
    Грамадзяне іншых дзяржаў і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, маюць права на пенсію нараўне з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам.
    У тых выпадках, калі пагадненнямі (дагаворамі) аб сацыяльным забеспячэнні паміж Рэспублікай Беларусь і іншымі дзяржавамі прадугледжаны іншыя правілы, чым тыя, якія змяшчаюцца ў гэтым Законе, адпаведна прымяняюцца правілы, устаноўленыя гэтымі пагадненнямі (дагаворамі).
    А р т ы к у л 2. Пенсіённае забеспячэнне ваеннаслужачых і іх сем’яў
    Умовы, нормы і парадак пенсіённага забеспячэння ваеннаслужачых,. а таксама асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў і членаў іх сем’яў рэгулююцца заканадаўствам аб пенсіённым забеспячэнні ваеннаслужачых.
    Ваеннаслужачым, асобам начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў і членам іх сем’яў прадастаўляецца таксама права на атрыманне пенсій на падставах, прадугледжаных гэтым Законам. Пры гэтым усе віды грашовага забеспячэння ваеннаслужачых, a таксама асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў улічваюцца нараўне з заработнай платай рабочых і служачых.
    Артыкул 3. Пенсіённае забеспячэнне асоб, пацярпеўшых у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, і членаў іх сем’яў
    Пенсіённае забеспячэнне асоб, пацярпеўшых у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, і членаў іх сем’яў праводзіцца з улікам умоў і норм, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС».
    А р т ы к у л 4. Віды пенсій
    Па гэтаму Закону назначаюцца:
    а)	працоўныя пенсіі:
    па ўзросту;
    па інваліднасці;
    з выпадку страты карміцеля;
    за выслугу гадоў;
    б)	сацыяльныя пенсіі.
    Артыкул 5. Асобы, якія маюць права на пенсію
    Права на працоўную пенсію маюць асобы, занятыя грамадска карыснай працай або іншай дзейнасцю, якая залічваецца ў стаж работы (частка першая і пункты «а» — «н» артыкула 51 гэтага Закона), і іх сем’і, а таксама навучэнцы агульнаадукацыйных школ (пункт «ж» артыкула 29) пры захаванні іншых умоў, прадугледжаных гэтым Законам.
    Непрацаздольныя грамадзяне, якія не атрымліваюць працоўную пенсію, маюць права на сацыяльную пенсію на ўмовах, што вызначаюцца гэтым Законам.
    А р т ы к у л 6. Права выбару пенсіі
    Асобам, якія маюць адначасова права на розныя дзяржаўныя пенсіі, назначаецца адна пенсія па іх выбару.
    Артыкул 7. Зварот за назначэннем пенсіі
    Зварот за назначэннем пенсіі можа ажыццяўляцца ў любы час пасля ўзнікнення права на пенсію без абмежавання якім-небудзь тэрмінам.
    Пры гэтым пенсіі па ўзросту і па інваліднасці назначаюцца незалежна ад таго, спынена работа да часу звароту за пенсіяй або працягваецца. Пенсіі за выслугу гадоў назначаюцца пры пакіданні работы, якая дае права на гэту пенсію.
    Артыкул 8. Сродкі на выплату пенсій. Вызваленне пенсій ад падаткаў
    Выплата пенсій ажыццяўляецца з фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь.
    Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь не ўваходзіць у склад дзяржаўнага бюджэту Рэспублікі Беларусь, фарміруецца за кошт узносаў работадаўцаў, страхавых узносаў асоб, якія займаюцца прадпрымальніцкай дзейнасцю, абавязковых страхавых узносаў грамадзян, а таксама сродкаў дзяржаўнага бюджэту Рэспублікі Беларусь.
    Палажэнне аб Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь і тарыфы страхавых узносаў зацвярджаюцца Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь.
    Пенсіі, якія выплачваюцца ў адпаведнасці з гэтым Законам, не падлягаюць абкладанню падаткамі.
    Артыкул 9. Органы, якія ажыццяўляюць пенсіённае забеспячэнне
    Пенсіённае забеспячэнне па гэтаму Закону право-дзіцца органамі сацыяльнага забеспячэння. Кіраванне Фондам сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў парадку, які вызначаецца Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь.
    Артыкул 10. Пытанні, якія адносяцца да ведання Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Да ведання Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, апрача прадугледжаных у гэтым Законе, адносяцца таксама пытанні, звязаныя з парадкам назначэння і выплаты пенсій, вызначэннем асаблівасцей вылічэння стажу асобных катэгорый грамадзян з захаваннем гарантый, прадугледжаных гэтым Законам.
    Раздзел II.
    ПЕНСІІ ПА ЎЗРОСТУ
    Артыкул 11. Умовы назначэння пенсій на агульных падставах
    Права на пенсію па ўзросту маюць:
    мужчыны — па дасягненні 60 гадоў і пры стажы работы не менш 25 гадоў;
    жанчыны — па дасягненні 55 гадоў і пры стажы работы не менш 20 гадоў.
    Артыкул 12. Пенсіі за работу з асаблівымі ўмовамі працы
    Права на пенсію па ўзросту ў сувязі з асаблівымі ўмовамі працы незалежна ад месца апошняй работы маюць:
    а)	работнікі, занятыя поўны рабочы дзень на падземных работах, на работах з асабліва шкоднымі і асабліва цяжкімі ўмовамі працы,— па спісу № 1 вытворчасцей, работ, прафесій, пасад і паказчыкаў і па выніках атэстацыі рабочых месцаў:
    мужчыны — па дасягненні 50 гадоў і пры стажы работы не менш 20 гадоў, з іх не менш 10 гадоў на ўказаных работах;
    жанчыны — па дасягненні 45 гадоў і пры стажы работы не менш 15 гадоў. з іх не менш 7 гадоў 6 месяцаў на ўказаных работах.
    Работнікам, якія маюць не менш палавіны стажу работы з асабліва шкоднымі і асабліва цяжкімі ўмовамі працы, пры наяўнасці агульнага стажу работы не менш 25 гадоў у мужчын і 20 гадоў у жанчын пенсіі назначаюцца з памяншэннем узросту, прадугледжанага артыкулам II гэтага Закона, на 1 год — за кожны поўны год такой работы мужчынам і за кожныя 9 месяцаў такой работы жанчынам;
    б)	работнікі, занятыя поўны рабочы дзень на іншых работах са шкоднымі і цяжкімі ўмовамі працы,— па спісу № 2 вытворчасцей, работ, прафесій, пасад і паказчыкаў і па выніках атэстацыі рабочых месцаў:
    мужчыны — па дасягненні 55 гадоў і пры стажы работы не менш 25 гадоў, з іх не менш 12 гадоў 6 месяцаў на ўказаных работах;
    жанчыны — па дасягненні 50 гадоў і пры стажы работы не менш 20 гадоў, з іх не менш 10 гадоў на ўказаных работах.
    Работнікам, якія маюць не менш палавіны стажу работы са шкоднымі і цяжкімі ўмовамі працы, пры наяўнасці агульнага стажу работы не менш 25 гадоў у мужчын і 20 гадоў у жанчын пенсіі назначаюцца з памяншэннем узросту, прадугледжанага артыкулам 11 гэтага Закона, на 1 год — за кожныя 2 гады 6 месяцаў такой работы мужчынам і за кожныя 2 гады такой работы жанчынам;
    в)	работніцы тэкстыльнай вытворчасці, занятыя на станках і машынах,— па спісу вытворчасцей і прафесій, які зацвярджаецца ў парадку, што вызначаецца Саветам. Міністраў Рэспублікі Беларусь,— па дасягненні 50 гадоў і пры стажы ўказанай работы не менш 20 гадоў;
    г)	жанчыны, якія працуюць трактарыстамі-машыністамі, машыністамі будаўнічых, дарожных і пагрузачна-разгрузачных машын, зманціраваных на базе трактароў і экскаватараў,— па дасягненні 50 гадоў і пры агульным стажы работы не менш 20 гадоў, з іх не менш 15 гадоў на ўказанай рабоце;
    д)	трактарысты-машыністы, непасрэдна занятыя ў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў калгасах, саўгасах і іншых прадпрыемствах сельскай гаспадаркі: мужчыны — па дасягненні 55 гадоў і пры агульным стажы работы не менш 25 гадоў, з іх не менш 20 гадоў на ўказанай рабоце;
    е)	жанчыны, якія працуюць даяркамі (аператарамі машыннага даення), цялятніцамі, свінарамі-аператарамі ў калгасах, саўгасах, іншых прадпрыемствах сельскай гаспадаркі,— па дасягненні 50 гадоў і пры стажы ўказанай работы не менш 20 гадоў пры ўмове выканання ўстаноўленых норм абслугоўвання.
    Нормы абслугоўвання для гэтых мэт устанаўліваюцца ў парадку, які вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;
    ж)	вадзіцелі гарадскога пасажырскага транспарту (аўтобусы, тралейбусы, трамваі) і асобных прыгарадных маршрутаў, па ўмовах працы прыраўнаваных да гарадскіх перавозак:
    мужчыны — па дасягненні 55 гадоў і пры стажы работы не менш 25 гадоў, з іх не менш 20 гадоў на ўказанай рабоце;
    жанчыны — па дасягненні 50 гадоў і пры стажы
    работы не менш 20 гадоў, з іх не менш 15 гадоў на ўказанай рабоце.
    Прыраўнаванне асобных прыгарадных маршрутаў па ўмовах працы да гарадскіх перавозак праводзіцца ў парадку, які вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.