Закон Рэспублікі Беларусь «Аб пенсіённым забеспячэнні»
Выдавец: Беларусь
Памер: 96с.
Мінск 1992
Прадпрыемствы і арганізацыі са сродкаў, прызначаных на аплату працы, кампенсуюць Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь расходы на выплату пенсій у адпаведнасці з пунктам «б» гэтага артыкула з разліку трох працэнтаў рабочых месцаў са шкоднымі і цяжкімі ўмовамі працы ў размеры: 70 працэнтаў — у 1993 годзе, 80 працэнтаў — у 1994 годзе, 90 працэнтаў— у 1995 годзе і 100 працэнтаў — з 1996 года.
У перыядда 1996 года работнікам іншых вытворчасцей, прафесій і пасад датэрміновыя пенсіі ў залежнасці ад умоў працы (але не раней чым па дасягненні 55 гадоў мужчынамі і 50 гадоў жанчынамі) могуць устанаўлівацца па выніках атэстацыі рабочых месцаў за кошт сродкаў прадпрыемстваў і арганізацый, прызначаных на аплату працы, да дасягнення работнікам пенсіённага ўзросту, прадугледжанага артыкулам 11 гэтага Закона.
Артыкул 13. Пенсіі работнікам, занятым на падземных і адкрытых горных работах Работнікі, непасрэдна занятыя поўны рабочы дзень на падземных і адкрытых горных работах (уключаючы асабовы склад горнавыратавальных часцей) па здабычы вугалю, сланцу, руды, граніту і іншых карысных выкапняў, на будаўніцтве шахт і руднікоў (па спісу работ і прафесій'), маюць права на пенсію незалежна ад узросту, калі яны былі заняты на гэтых работах не менш 25 гадоў, а работнікі вядучых прафесій на гэтых работах: горнарабочыя ачышчальнага забою, праходчыкі, забойшчыкі на адбойных малатках, машыністы горных выемачных машын пры ўмове, калі яны былі заняты на гэтых работах не менш 20 гадоў.
Пры наяўнасці стажу на падземных работах менш 10 гадоў у мужчын і менш 7 гадоў 6 месяцаў у жанчын і агульнага стажу не менш 25 гадоў у мужчын і не менш 20 гадоў у жанчын пенсіённы ўзрост, прадугледжаны артыкулам 11 гэтага Закона, зніжаецца на 1 год — за кожны поўны год такой работы мужчынам і за кожныя 9 месяцаў такой работы жанчынам.
А рты кул 14. Спісы работ і вытворчасцей з асаблівымі ўмовамі працы і кантроль за правільнасцю іх прымянення
Пры назначэнні пенсіі за работу з асаблівымі ўмовамі працы (пункты «а» і «б» артыкула 12 і артыкул 13) прымяняюцца спісы вытворчасцей, работ, прафесій, пасад і паказчыкаў, якія зацвярджаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Кантроль за правільнасцю прымянення спісаў вытворчасцей, работ, прафесій, пасад і паказчыкаў з асаблівымі ўмовамі працы на прадпрыемствах і ў арганізацыях і якасцю правядзення атэстацыі працоўных месцаў, падрыхтоўка заключэнняў па гэтых пытаннях і прапаноў па ўдасканаленню спісаў і парадку іх прымянення ўскладаюцца на органы дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Рэспублікі Беларусь. Палажэнне аб органах дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы і парадак правядзення атэстацыі рабочых месцаў зацвярджаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
А р т ы к у л 15. Парадак назначэння пенсій за работу з асаблівымі ўмовамі працы асобам, якія мелі права на яе да ўвядзення ў дзеянне гэтага Закона
Асобам, якія працавалі да ўвядзення ў дзеянне гэтага Закона на работах са шкоднымі і цяжкімі ўмовамі працы, прадугледжаных раней дзеючымі спісамі № 1 і № 2, пенсіі па ўзросту назначаюцца на наступных умовах:
а) асобам, якія маюць да дня ўвядзення ў дзеянне гэтага Закона поўны стаж на ўказаных работах, што даваў права на пенсію на льготных умовах, пенсіі ў размерах, прадугледжаных гэтым Законам, назначаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі па ўзросту і стажу, устаноўленымі раней дзеючым заканадаўствам;
б) асобам, якія не маюць поўнага стажу работы са шкоднымі і цяжкімі ўмовамі працы, узрост, што патрабуецца для назначэння пенсіі ў адпаведнасці з артыкулам 11, зніжаецца прапарцыянальна наяўнаму стажу ў парадку, прадугледжаным пунктамі «а» і «б» артыкула 12 гэтага Закона зыходзячы з патрабаванняў гэтага стажу, устаноўленых раней дзеючым заканадаўствам.
Артыкул 16. Узаемны залік перыядаў работы з рознымі ўмовамі працы
Пры назначэнні пенсіі за работу з асаблівымі ўмовамі
працы ў адпаведнасці з артыкулам 12 гэтага Закона праводзіцца ўзаемны залік перыядаў работы, прадугледжаных гэтым артыкулам, пры ўмове, што ўказаныя работы даюць права на пенсію на аналагічных або больш ільготных умовах.
Артыкул 17. Пенсіі інвалідам вайны
Ваеннаслужачыя, якія сталі інвалідамі з прычыны ранення, кантузіі або калецтва, атрыманых пры выкананні абавязкаў ваеннай службы або з прычыны захворвання, звязанага са знаходжаннем на фронце, маюць права на пенсію па ўзросту:
мужчыны — па дасягненні 55 гадоў і пры стажы работы не менш 25 гадоў;
жанчыны — па дасягненні 50 гадоў і пры стажы работы не менш 20 гадоў.
Артыкул 18. Пенсіі маці веннаслужачых
Маці ваеннаслужачых, смерць якіх звязана з выкананнем абавязкаў ваеннай службы, маюць права на пенсію па ўзросту па дасягненні 50 гадоў і пры стажы работы не менш 20 гадоў.
Артыкул 19. Пенсіі мнагадзетным маці
Жанчыны, нарадзіўшыя пяць і больш дзяцей і выхаваўшыя іх да 8-гадовага ўзросту, маюць права на пенсію па ўзросту па дасягненні 50 гадоў (а таксама жанчыны, у якіх на гэты час пятае дзіця не дасягнулй 8 гадоў) і пры стажы работы не менш 15 гадоў.
Жанчыны, нарадзіўшыя пяць і больш дзяцей і выхаваўшыя іх да 16-гадовага ўзросту, пры стажы работы ў калгасах, саўгасах і іншых прадпрыемствах сельскай гаспадаркі непасрэдна ў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі не менш 10 гадоў (без заліку ў стаж часу догляду за дзецьмі) маюць права на пенсію незалежна ад узросту.
Артыкул 20. Пенсіі бацькам інвалідаў з дзяцінства
Маці інвалідаў з дзяцінства, якія выхоўвалі іх не менш 8 гадоў, маюць права на пенсію па ўзросту па дасягненні 50 гадоў і пры стажы работы не менш 20 гадоў.
Бацькі інвалідаў з дзяцінства, якія выхоўвалі іх не менш 8 гадоў, маюць права на пенсію па ўзросту па дасягненні 55 гадоў і пры стажы работы не менш 25 гадоў, калі маці інваліда з дзяцінства (дзіцяці-інваліда) адмо-
вілася ад права на пенсію па ўзросту ў адпаведнасці з часткай першай гэтага артыкула на карысць бацькі.
Артыкул 21. Пенсіі ліліпутам і карлікам
Асобы. хворыя гіпафізарным нанізмам (ліліпуты), і дыспрапарцыянальныя карлікі маюць права на пенсію па ўзросту:
мужчыны — па дасягненні 45 гадоў і пры стажы работы не менш 20 гадоў;
жанчыны — па дасягненні 40 гадоў і пры стажы работы не менш 15 гадоў.
Артыкул 22. Пенсіі інвалідам з дзяцінства
Інваліды з дзяцінства маюць права на пенсію па ўзросту:
мужчыны — па дасягненні 55 гадоў і пры стажы работы не менш 25 гадоў;
жанчыны — па дасягненні 50 гадоў і пры стажы работы не менш 20 гадоў.
А р т ы к у л 23. Размеры пенсій
Пенсіі па ўзросту назначаюцца ў размеры 55 працэнтаў сярэднямесячнага заработку (артыкул 56), але не ніжэй мінімальнага размеру пенсіі.
За кожны поўны год работы звыш 25 гадоў мужчынам і 20 гадоў жанчынам, а таксама за кожны поўны год работы з асаблівымі ўмовамі працы (пункт «а» артыкула 12 і артыкул 13) звыш 10 гадоў у мужчын і 7 гадоў 6 месяцаў у жанчын пенсія, у тым ліку мінімальная, павялічваецца на адзін працэнт заработку, але не менш чым на адзін працэнт мінімальнага размеру пенсіі. Павелічэнне праводзіцца ў межах 20 працэнтаў заработку (мінімальнага размеру пенсіі).
Мінімальны размер пенсіі па ўзросту ўстанаўліваецца ў размеры 100 працэнтаў мінімальнай заработнай платы, якая вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 24. Пенсіі пры няпоўным стажы работы
Асобам, якія не маюць дастатковага для назначэння поўнай пенсіі стажу работы (артыкул 11), назначаюцца пенсіі па ўзросту пры няпоўным стажы ў размеры, вылічаным прапарцыянальна наяўнаму стажу, але не менш 50 працэнтаў, а маці-гераіням — не менш 100 працэнтаў мінімальнага размеру пенсіі па ўзросту (артыкул 23).
Пры назначэнні пенсій пры няпоўным стажы не прымяняюцца лыотныя ўмовы па ўзросту і стажу для назначэння пенсій, устаноўленыя гэтым Законам.
А р т ы к у л 25. Надбаўка да пенсіі
Да пенсіі па ўзросту ўстанаўліваецца надбаўка на догляд:
інвалідам I групы— 100 працэнтаў мінімальнага размеру пенсіі па ўзросту;
пенсіянерам, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту, a таксама іншым адзінокім пенсіянерам, якія маюць патрэбу па заключэнню медыка-рэабілітацыйных экспертны.х камісій (МРЭК) або ўрачэбна-кансультацыйных камісій (УКК) у пастаяннай пабочнай дапамозе,— 50 працэнтаў мінімальнага размеру пенсіі па ўзросту.
Пры наяўнасці права на надбаўку на догляд па розных падставах, прадугледжаных у гэтым артыкуле, надбаўка налічваецца па адной з указаных падстаў.
Артыкул 26. Перыяд, на які назначаецца пенсія
Пенсія па ўзросту назначаецца пажыццёва незалежна ад стану працаздольнасці.
Раздзел HI.
ПЕНСІІ ПА I НВАЛІДНАСЦІ
Артыкул 27. Умовы назначэння пенсій
Пенсіі па інваліднасці назначаюцца ў выпадку надыходу інваліднасці з прычыны:
а) працоўнага калецтва або прафесіянальнага захворвання;
б) агульнага захворвання (у тым ліку калецтва, не звязанага з работай, інваліднасці з дзяцінства).
Пенсіі па інваліднасці назначаюцца незалежна ад таго, калі настала інваліднасць,— у перыяд работы, да паступлення на работу або пасля спынення работы.
Артыкул 28. Групы інваліднасці
У залежнасці ад ступені страты працаздольнасці інваліды падраздзяляюцца на тры групы.
Прычыны і групы інваліднасці. а таксама час, калі настала інваліднасць, устанаўліваюцца медыка-рэабілітацыйнымі экспертнымі камісіямі (МРЭК), якія дзейнічаюць на падставе Палажэння аб іх, што зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 29. Інваліднасць з прычыны працоўнага калецтва або прафесіянальнага захворвання
Інваліднасць лічыцца настаўшай з прычыны працоўнага калецтва, калі няшчасны выпадак, які выклікаў інваліднасць, адбыўся (акрамя выпадкаў проціпраўнага дзеяння):
а) пры выкананні працоўных абавязкаў (у тым ліку ў час камандзіроўкі), а таксама пры выкананні якіхнебудзь дзеянняў у інтарэсах прадпрыемства або арганізацыі, хоць бы і без спецыяльнага даручэння;
б) па дарозе на работу або з работы;
в) на тэрыторыі прадпрыемства, арганізацыі або ў іншым месцы работы на працягу рабочага часу (уключаючы і ўстаноўленыя перапынкі), неабходнага для прывядзення ў парадак прылад вытворчасці, адзення і да т. п. перад пачаткам або па заканчэнні работы;
г) паблізу прадпрыемства, арганізацыі або іншага месца работы на працягу рабочага часу (уключаючы