Закон Рэспублікі Беларусь «Аб пенсіённым забеспячэнні»
Выдавец: Беларусь
Памер: 96с.
Мінск 1992
б) сем’ям пенсіянераў — калі карміцель памёр у перыяд атрымання пенсіі або не пазней 5 гадоў пасля спынення выплаты пенсіі.
Артыкул 43. Перыяд, на які назначаецца пенсія
Пенсія з выпадку страты карміцеля ўстанаўліваецца на ўвесь перыяд, на працягу якога член сям’і памёршага лічыцца непрацаздольным згодна з артыкулам 35 гэтага Закона.
Артыкул 44. Назначэнне пенсіі на кожнага непрацаздольнага члена сям’і
Пенсія з прычыны страты карміцеля назначаецца на кожнага непрацаздольнага члена сям’і, які мае права на пенсію (артыкул 35).
' Па жаданню членаў сям’і ім можа быць назначана адна агульная пенсія.
Артыкул 45. Парадак і тэрміны ўстанаўлення інваліднасці членам сям'і
На членаў сям’і, якія з’яўляюцца інвалідамі, адпаведна распаўсюджваюцца правілы, выкладзеныя ў артыкулах 28, 34, пунктах «а» і «б» артыкула 81, частках першай і другой артыкула 89 гэтага Закона.
Раздзел V.
ПЕНСП ЗА ВЫСЛУГУ ГАДОЎ
Артыкул 46. Падставы для пенсіённага забеспячэння за выслугу гадоў
Пенсіі за выслугу гадоў устанаўліваюцца асобным катэгорыям грамадзян (артыкулы 47—49), занятых на работах, выкананне якіх вядзе да страты прафесіянальнай працаздольнасці або прыгоднасці, да наступлення ўзросту, які дае права на пенсію па ўзросту.
Артыкул 47. Умовы назначэння пенсій асобным катэгорыям работнікаў авіяцыі і лётна-выпрабавальнага складу
Права на пенсію за выслугу гадоў маюць наступныя катэгорыі рабочых і служачых авіяцыі, а таксама лётнавыпрабавальнага складу незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасці прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, у якіх яны заняты:
а) работнікі лётнага і лётна-выпрабавальнага складу пры выслузе гадоў на гэтых пасадах не менш 25 гадоў у мужчын і менш 20 гадоў у жанчын.
Указаныя работнікі, звольненыя з лётнай работы па стану здароўя (хваробы), пры наяўнасці выслугі гадоў у мужчын не менш 20 гадоў і ў жанчын не менш 15 гадоў маюць права на пенсію прапарцыянальна адпрацаванаму часу. Далейшая работа ў службах кіравання паветраным рухам і інжынерна-авіяцыйнай на пасадах, якія даюць права на пенсію за выслугу гадоў (пункты «б» і «в» гэтага артыкула), залічваецца ў каляндарным парадку для назначэння поўнай пенсіі за выслугу гадоў.
Пералік пасад работнікаў лётнага і лётна-выпра-' бавальнага складу, парадак вылічэння тэрмінаў выслугі гадоў для назначэння ім пенсій, а таксама парадак назначэння і выплаты гэтых пенсій зацвярджаюцца ў парадку, які вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;
б) работнікі, якія ажыццяўляюць кіраванне паветраным рухам і маюць пасведчанне дыс'петчара:
мужчыны — па дасягненні 50 гадоў і пры агульным стажы работы не менш 25 гадоў, з іх не менш 12 гадоў
6 месяцаў работы па непасрэднаму кіраванню палётамі паветраных суднаў;
жанчыны — па дасягненні 45 гадоў і пры агульным стажы работы не менш 20 гадоў, з іх не менш 16 гадоў работы па непасрэднаму кіраванню палётамі паветраных суднаў.
У выслугу гадоў работнікам, якія ажыццяўляюць кіраванне паветраным рухам, залічваецца таксама работа, указаная ў пункце «а» гэтага артыкула;
в) інжынерна-тэхнічны склад — па пераліку пасад і работ, які зацвярджаецца ў парадку, што вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь:
мужчыны — па дасягненні 55 гадоў і пры агульным стажы работы не менш 25 гадоў, з іх не менш 2б гадоў ва ўказаных пасадах;
жанчыны — па дасягненні 50 гадоў і пры агульным стажы работы не менш 20 гадоў, з іх не менш 15 гадоў ва ўказаных пасадах.
У выслугу гадоў работнікам інжынерна-тэхнічнага складу залічваецца таксама работа, указаная ў пунктах «а» і «б» гэтага артыкула;
г) бортправаднікі:
мужчыны — па дасягненні 55 гадоў і пры агульным стажы работы не менш 25 гадоў, з іх не менш 15 гадоў бортправадніком;
жанчыны — па дасягненні 45 гадоў і пры агульным стажы работы не менш 20 гадоў, з іх не менш 16 гадоў бортправадніцай.
Артыкул 48. Умовы для назначэння пенсій асобным катэгорыям медыцынскіх і педагагічных работнікаў
Права на пенсію за выслугу гадоў маюць асобныя катэгорыі медыцынскіх і педагагічных работнікаў:
мужчыны — па дасягненні 55 гадоў і пры наяўнасці спецыяльнага стажу работы не менш 30 гадоў;
жанчыны — па дасягненні 50 гадоў і пры наяўнасці спецыяльнага стажу работы не менш 25 гадоў.
Пералік устаноў, арганізацый і пасад, праца ў якіх дае права на пенсію за выслугу гадоў у адпаведнасці з гэтым артыкулам, зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 49. Умовы для назначэння пенсій артыстам
Права на пенсію за выслугу гадоў пры стажы творчай
дзейнасці ад 20 да 30 гадоў маюць асобныя катэгорыі артыстаў тэатраў і іншых тэатральна-відовішчных прадпрыемстваў і калектываў — па пераліку, які зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
А р т ы к у л 50. Размеры пенсій
Пенсіі за выслугу гадоў назначаюцца ў размерах, устаноўленых артыкуламі 23, 25 і 68 гэтага Закона для пенсій па ўзросту.
Пенсіі вылічваюцца з сярэднямесячнага заработку, які вызначаецца ў адпаведнасці з артыкуламі 56—58 гэтага Закона.
Раздзел VI.
ВЫЛІЧЭННЕ СТАЖУ РАБОТЫ
ДЛЯ НАЗНАЧЭННЯ ПРАЦОЎНЫХ ПЕНСІЙ
Артыкул 51. Віды дзейнасці, якія залічваюцца ў стаж работы
У працоўны стаж залічваецца работа, у перыяд якой работнік падлягаў дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню або выплачваў страхавыя ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь.
Пры вылічэнні стажу работы ў калгасе за перыяд пасля 1965 года, калі член калгаса не выконваў без уважлівых прычын устаноўленага мінімуму працоўнага ўдзелу ў грамадскай гаспадарцы, улічваецца час работы па фактычнай працягласці.
У стаж работы залічваецца та^сама:
а) ваенная служба і знаходжанне ў партызанскіх атрадах і злучэннях, служба -ў органах дзяржаўнай бяспекі і ў органах унутраных спраў;
б) служба ў ваенізаванай ахове, у органах спецыяльнай сувязі і ў горнавыратавальных часцях незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасці і наяўнасці спецыяльнага або воінскага звання;
в) дзённая форма навучання ў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах, у вучылішчах, школах і на курсах па падрыхтоўцы кадраў, павышэнню кваліфікацыі і перакваліфікацыі, у аспірантуры, клінічнай ардынатуры, дактарантуры;
г) часовая непрацаздольнасць, якая пачалася ў перыяд работы, і час знаходжання на інваліднасці I і II груп з прычыны працоўнага калецтва або прафесіянальнага захворвання, атрыманых работнікам пры выкананні ім працоўных абавязкаў і адбыўшыхся па віне прадпрыемстваў і арганізацый;
д) час догляду за інвалідам I групы або дзіцемінвалідам ва ўзросце да 16 гадоў, а таксама за састарэлым, які дасягнуў 80-гадовага ўзросту;
е) час догляду за дзіцем ва ўзросце да 16 гадоў, заражаным вірусам імунадэфіцыту або хворым СНІДам;
ж) час догляду непрацуючай маці (у выглядзе выключэння — бацькі) за малалетнімі дзецьмі, але не даўжэй
чым да дасягнення кожным дзіцем узросту 3 гадоў, у межах 9 гадоў увогуле;
з) час утрымання пад вартай, час адбывання пакарання ў месцах пазбаўлення волі і ссылкі грамадзян, неабгрунтавана прыцягнутых да крымінальнай адказнасці і ў далейшым рэабілітаваных;
і) час знаходжання на спецпасяленні грамадзян, якія дасягнулі 12-гадовага ўзросту, неабгрунтавана высланых у перыяд рэпрэсій за межы рэспублікі ў адміністрацыйным парадку і пасля рэабілітаваных;
к) знаходжанне ў месцах пазбаўлення волі звыш тэрміну, назначанага пры пераглядзе справы;
л) час знаходжання на акупіраванай тэрыторыі СССР і іншых дздржаў у перыяд Вялікай Айчыннай вайны грамадзян, якія дасягнулі да дня акупацыі або ў яе перыяд 16 гадоў, калі яны не ўчынілі ў гэты перыяд злачынстваў супраць Радзімы;
м) час пражывання грамадзян у горадзе Ленінградзе ў перыяд яго блакады ў гады Вялікай Айчыннай вайны з верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года;
н) час знаходжання вязняў, у тым ліку дзяцей, у фашысцкіх канцлагерах (гета і іншых месцах прымусовага ўтрымання ў перыяд вайны), а таксама перыяд знаходжання асоб, насільна вывезеных з часова акупіраванай тэрыторыі ў час Вялікай Айчыннай вайны, на тэрыторыі дзяржаў, якія знаходзіліся ў стане вайны з СССР, калі яны не ўчынілі ў гэты перыяд злачынстваў супраць Радзімы;
о) перыяд пражывання жонак асоб афіцэрскага складу, прапаршчыкаў, мічманаў і ваеннаслужачых звыштэрміновай службы з мужамі ў мясцовасцях, дзе адсутнічала магчымасць іх працаўладкавання, але не больш 10 гадоў увогуле;
п) перыяд пражывання за мяжой жонак (мужоў) работнікаў дзяржаўных устаноў Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой, і міжнародных арганізацый, але не больш 10 гадоў увогуле.
Для павелічэння размеру пенсіі па ўзросту за кожны год работы (артыкул 23) разам з работай улічваюцца таксама перыяды, прадугледжаныя пунктамі «а» — «н» гэтага артыкула і артыкуламі 52 і 53 гэтага Закона. Пры гэтым работа пасля назначэння пенсіі па ўзросту залічваецца ў стаж, калі пенсіянер не атрымліваў пенсіі за гэты перыяд (за выключэннем пераразліку пенсіі, прадугледжанага артыкулам 66 гэтага Закона).
Пры вылічэнні стажу падземнай работы, якая дае
права на пенсію ў сувязі з асаблівымі ўмовамі працы (артыкулы 12 і 13), час знаходжання на інваліднасці з прычыны працоўнага калецтва або прафесіянальнага захворвання, атрыманых на гэтай рабоце, уключаецца ва ўказаны стаж.
А р т ы к у л 52. Ільготы па вылічэнню стажу
На льготных умовах у стаж для назначэння пенсіі залічваюцца:
а) ваенная служба ў складзе дзеючай арміі ў перыяд баявых дзеянняў, у тым ліку пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку, а таксама знаходжанне ў партызанскіх атрадах і злучэннях залічваюцца ў стаж на льготных умовах у парадку, устаноўленым для вылічэння тэрмінаў гэтай службы пры назначэнні пенсій за выслугу гадоў ваеннаслужачым;
б) работа ў горадзе Ленінградзе ў перыяд яго блакады ў гады Вялікай Айчыннай вайны з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года — у трайным размеры;
в) работа асоб з ліку вольнанаёмнага складу.ў воінскіх часцях дзеючай арміі ў перыяд баявых дзеянняў — у двайным размеры;
г) работа і служба, акрамя работы, прадугледжанай пунктам «б» гэтага артыкула, і ваеннай службы, прадугледжанай пунктам «а» гэтага артыкула, у гады Вялікай Айчыннай вайны — у двайным размеры;
д) работа ў лепразорыях, процічумных і інфекцыйных установах па лячэнню асоб, заражаных вірусам імунадэфіцыту чалавека або хворых СНІДам,— у двайным размеры.