Закон Рэспублікі Беларусь «Аб пенсіённым забеспячэнні»
Выдавец: Беларусь
Памер: 96с.
Мінск 1992
Артыкул 68. Павышэнне пенсій
Пенсіі, назначаныя ў адпаведнасці з гэтым Законам, павышаюцца:
а) інвалідам вайны I і II груп — на 150 працэнтаў, інвалідам III групы — на 75 працэнтаў мінімальнага размеру пенсіі па ўзросту;
удзельнікам вайны з ліку ваеннаслужачых, якія праходзілі службу ў складзе дзеючай арміі, партызанскіх атрадах і злучэннях, ваеннаслужачым, прымаўшым удзел у баявых дзеяннях пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку,— на 50 працэнтаў мінімальнага раздіеру пенсіі па ўзросту;
асобам, з ліку вольнанаёмнага складу, якія праходзілі службу або працавалі ў складзе дзеючай арміі,— на 25 працэнтаў мінімальнага размеру пенсіі па ўзросту;
асобам, якія працавалі ў перыяд блакады горада Ленінграда на прадпрыёмствах, ва ўстановах і ў арганізацыях горада,— на 25 працэнтаў мінімальнага размеру пенсіі па ўзросту;
вязням фашысцкіх канцлагераў (гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання ў перыяд вайны), калі яны не ўчынілі ў гэты перыяд злачынстваў супраць Радзімы,— на 25 працэнтаў мінімальнага размеру пенсіі па ўзросту;
інвалідам з дзяцінства з прычыны ранення, кантузіі або калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны (або з вынікамі ваенных дзеянняў),— на 15 працэнтаў мінімальнага размеру пенсіі па ўзросту;
асобам, узнагароджаным ордэнамі і медалямі за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны,— на 15 працэнтаў мінімальнага размеру пенсіі па ўзросту;
б) бацькам, дзецям — інвалідам з дзяцінства і жонкам
(не ўступіўшым у новы шлюб) ваеннаслужачых, смерць якіх звязана з выкананнем абавязкаў ваеннай службы,— на 25 працэнтаў мінімальнага размеру пенсіі па ўзросту;
в) грамадзянам, неабгрунтавана рэпрэсіраваным па палітычных матывах у перыяд рэпрэсій 20—80-ых гадоў і ў далейшым рэабілітаваным,— на 25 працэнтаў мінімальнага размеру пенсіі па ўзросту.
Пры наяўнасці права на павышэнне пенсіі па розных падставах, прадугледжаных пунктам «а» гэтага артыкула, налічваецца адно з указаных у ім павышэнняў.
Артыкул 69. Пераразлік пенсій у сувязі з павелічэннем мінімальнай заработнай платы
Мінімальныя размеры пенсій (артыкулы 23, 31, 38), а таксама гранічныя размеры заработку, які ўлічваецца для вылічэння пенсій (артыкул 56), павышаюцца ў сувязі з павелічэннем мінімальнай заработнай платы. Пры гэтым павышэнне пенсій праводзіцца з месяца, што ідзе за тым, з якога праведзена павелічэнне мінімальнай заработнай платы.
Артыкул 70. Павышэнне пенсіі ў сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы
У сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы ў рэспубліцы штоквартальна праводзяцца індэксацыя заработку, з якога вылічана пенсія, і адпаведны пераразлік пенсіі.
Для індэксацыі заработку вызначаецца індывідуальны каэфіцыент, што атрымліваецца шляхам суадносін заработку, з якога вылічана пенсія, і велічыні сярэдняй заработнай платы ў рэспубліцы ў перыяд назначэння пенсіі. Па меры росту заработнай платы ў рэспубліцы яе сярэднямесячная велічыня, якая прымяняецца ў бягучым квартале, памнажаецца на індывідуальны каэфіцыент і з атрыманага такім чынам заработку вылічваецца пенсія.
Парадак пераразліку пенсій у адпаведнасці з гэтым артыкулам зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 71. Вызначэнне сумы заработку і размеру пенсіі
Пры вылічэнні сумы сярэднямесячнага заработку і ўстанаўленні размеру пенсіі дробная частка грашовай адзінкі, меншая за палавіну, не ўлічваецца, а большая за палавіну акругляецца ў большы бок.
Раздзел VIIL
САЦЫЯЛЬНЫЯ ПЕНСІІ
Артыкул 72. Грамадзяне, якія маюць права на пенсію
Сацыяльныя пенсіі назначаюцца грамадзянам, якія не атрымліваюць працоўную пенсію:
інвалідам, у тым ліку інвалідам з дзяцінства;
асобам, якія дасягнулі ўзросту: мужчыны — 60 гадоў, жанчыны — 55 гадоў;
дзецям — у выпадку страты карміцеля (пункт «а» артыкула 35);
дзецям-інвалідам ва ўзросце да 16 гадоў.
Пералік медыцынскіх паказанняў, якія даюць права на атрыманне сацыяльнай пенсіі на дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 16 гадоў, вызначаецца ў парадку, што ўстанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
А р т ы к у л 73. Размеры пенсій
Сацыяльныя пенсіі назначаюцца ў наступных размерах:
а) інвалідам I групы, інвалідам з дзяцінства I і II груп і дзецям-інвалідам ва ўзросце да 16 гадоў— 100 працэнтаў мінімальнага размеру пенсіі па ўзросту (артыкул 23);
б) інвалідам II гр'гпы (акрамя інвалідаў з дзяцінства); асобам, якія дасягнулі ўзросту: мужчыны — 60 гадоў, жанчыны — 55 гадоў; дзецям у выпадку страты карміцеля (пункт «а» артыкула 35) на кожнае дзіця — 50 працэнтаў мінімальнага размеру пенсіі па ўзросту;
в) інвалідам III групы — 30 працэнтаў мінімальнага размеру пенсіі па ўзросту.
Артыкул 74. Надбаўка да пенсіі
Да сацыяльнай пенсіі інвалідам I групы ўстанаўліваецца надбаўка на догляд за імі ў размеры 50 працэнтаў мінімальнага размеру пенсіі па ўзросту.
Раздзел IX.
НАЗНАЧЭННЕ ПЕНСІЙ
Артыкул 75. Парадак звароту за назначэннем пенсіі
Заява аб назначэнні пенсіі рабочым, служачым і членам іх сём’яў (у выпадку страты карміцеля) падаецца праз адміністрацыю прадпрыемства, установы, арганізацыі па месцы апошняй работы.
Заява аб назначэнні пенсіі членам калгасаў, кааператываў і іх сем’ям падаецца праз праўленне калгаса (кааператыва).
Адміністрацыя (праўленне) у 10-дзённы уэрмін з .дня паступлення заявы афармляе неабходныя дакументы аб стажы і заработку і разам з пададзенай заявай і сваім прадстаўленнем накіроўвае іх у раённы (гарадскі) ад-н дзел сацыяльнага забеспячэння па месцы жыхарства заяўніка або ў парадку, які вызначаецца рэспубліканскім органам сацыяльнага забеспячэння,— у раённы (гарадскі) аддзел сацыяльнага забеспячэння па месцы знаходжання прадпрыемства або арганізацыі. Калі работніку, які звярнуўся за назначэннем пенсіі, адмоўлена ў прадстаўленні да назначэння пенсіі, яму паведамляеЦца аб гэтым у пісьмовай форме з указаннем прычын адмовы.
У тых выпадках, калі асоба, якая звярнулася за пенсіяй, не згодна з рашэннем адміністрацыі (праўлення) аб адмове ў прадстаўленні яе да назначэння пенсіі, яна можа падаць заяву аб назначэнні пенсіі непасрэдна ў раённы (гарадскі) аддзел сацыяльнага забеспячэння.
Заява аб назначэнні пенсіі іншым грамадзянам і членам іх сем’яў падаецца непасрэдна ў раённы (гарадскі) аддзел сацыяльнага забеспячэння па месцы жыхарства заяўніка.
Аддзелы сацыяльнага забеспячэння абавязаны даваць растлумачэнні і даведкі па пытаннях назначэння пенсій, а таксама садзейнічаць заяўніку ў атрыманні неабходных дакументаў.
Аддзелы сацыяльнага забеспячэння маюць права патрабаваць адпаведныя дакументы ад прадпрыемстваў, арганізацый і асобных людзей, а таксама правяраць у неабходных выпадках абгрунтаванасць іх выдачы, за-
пытваць у органах дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы заключэнні аб абгрунтаванасці выдачы дакументаў аб занятасці на работах з асаблівымі ўмовамі працы.
Патрабаванні органаў сацыяльнага забеспячэння аб выдачы адпаведных дакументаў і заключэнняў з’яўляюцца абавязковымі для выканання.
Артыкул 76. Адказнасць прадпрыемстваў і арганізацый за своечасовасць і паўнату афармлення дакументаў і дакладнасць звестак, якія ў іх змяшчаюцца
Прадпрыемствы і арганізацыі абавязаны своечасова афармляць дакументы аб стажы і заработку, неабходныя для назначэння пенсіі, і своечасова прадстаўляць іх у органы сацыяльнага забеспячэння.
Прадпрыемствы і арганізацыі нясуць матэрыяльную адказнасць нерад пенсіянерам за ўрон, прычынены несвоечасовым і няпоўным афармленнем дакументаў, неабходных для назначэння і пераразліку пенсіі, а таксама прадстаўленнем дакументаў, якія змяшчаюць недакладныя звесткі, у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
У выпадках, калі праведзена пераплата пенсіі на падставе ўказаных у дакументах недакладных звестак, прадпрыемства, арганізацыя кампенсуюць Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь прычынены ўрон.
Артыкул 77. Органы, якія назначаюць пенсіі
Пенсіі назначаюцца кіраўніком раённага (гарадскога) аддзела сацыяльнага забеспячэння. Аднак ва ўсіх выпадках па патрабаванню асобы, якая звярнулася за пенсіяй, і іншых зацікаўленых асоб, прадпрыемстваў і арганізацый пытанне аб назначэнні пенсіі вырашаецца камісіяй па назначэнню пенсій, што ўтвараецца раённым (гарадскім) Саветам народных дэпутатаў. Камісія ўтвараецца ў складзе, які вызначаецца Саветам народных дэпутатаў. Разам з іншымі членамі ў склад 'камісіі ўключаецца кіраўнік раённага (гарадскога) аддзела сацыяльнага забеспячэння.
А р т ы к у л 78. Тэрміны разгляду дакументаў аб назначэнні пенсій
Дакументы аб назначэнні пенсій разглядаюцца органамі, якія назначаюць пенсіі (артыкул 77), не пазней 10 дзён з дня іх паступлення.
Рашэнне аб адмове ў назначэнні пенсіі па матывах неадпаведнасці ўмовам, прадугледжаным гэтым Законам, ва ўсіх выпадках прымаецца толькі камісіяй па назначэнню пенсій. Аб даце пасяджэння камісіі папярэдне паведамляецца прадпрыемству, арганізацыі або заяўніку.
Аддзел сацыяльнага забеспячэння не пазней 5 дзён пасля вынясення адпаведнага рашэння выдае або пасылае прадпрыемству або заяўніку паведамленне аб адмове ў назначэнні пенсіі з указаннем прычын адмовы і парадку абскарджання і адначасова вяртае ўсе дакументы.
А р т ы к у л 79. Абскарджанне рашэнняў камісій па назначэнню пенсій
Скарга на рашэнне камісіі па назначэнню пенсій можа быць пададзена ў раённы (гарадскі) Савет народных дэпутатаў або ў раённы (гарадскі) народны суд. Орган, які разглядае спрэчку, пры неабходнасці можа запатрабаваць заключэнне вышэйстаячага органа сацыяльнага забеспячэння або дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы.
Артыкул 80. Тэрміны назначэння пенсій
Пенсіі назначаюцца з дня звароту за пенсіяй, акрамя наступных выпадкаў, калі пенсіі назначаюцца з больш ранняга тэрміну:
а) пенсіі па інваліднасці назначаюцца з дня ўстанаўлення інваліднасці, калі зварот за пенсіяй адбыўся не пазней 3 месяцаў з дня ўстанаўлення інваліднасці;
б) пенсіі з выпадку страты карміцеля назначаюцца з дня ўзнікнення права на пенсію, але не больш чым за 12 месяцаў перад зваротам за пенсіяй.
Днём звароту за пенсіяй лічыцца дзень прыёму заявы (прадстаўлення) аб назначэнні пенсіі з усімі неабходнымі дакументамі органамі сацыяльнага забеспячэння.