Закон Рэспублікі Беларусь «Аб пенсіённым забеспячэнні»
Выдавец: Беларусь
Памер: 96с.
Мінск 1992
і ўстаноўленыя перапынкі), калі знаходжанне там не супярэчыла правілам унутранага працоўнага распарадку;
д) пры выкананні дзяржаўных абавязкаў, заданняў органаў дзяржаўнай улады і кіравання, а таксама грамадскіх арганізацый, зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку, хоць бы гэтыя заданні і не былі звязаны з асноўнай работай;
е) пры выкананні грамадзянскага абавязку па выратаванню чалавечага жыцця, па ахове ўласнасці і правапарадку;
ж) пры праходжанні студэнтамі і навучэнцамі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, вучылішчаў, школ, у тым ліку агульнаадукацыйных, курсаў па падрыхтоўцы кадраў, аспірантамі і клінічнымі ардынатарамі вытворчага навучання або практыкі, практычных заняткаў.
Спіс прафесіянальных захворванняў зацвярджаецца ў парадку, які вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
А р т ы к у л 30. Стаж работы, які дае права на пенсію
Пенсіі па інваліднасці з прычыны працоўнага калецтва або прафесіянальнага захворвання (артыкул 29) назначаюцца незалежна ад стажу работы.
Пенсіі па інваліднасці з прычыны агульнага захворвання назначаюцца пры наяўнасці наступнага стажу работы да часу наступлення інваліднасці:
Узрост
Стаж работы (у гадах)
Да дасягнення 23 гадоў
Ад 23 гадоў да дасягнення 26 гадоў Ад 26 гадоў да дасягнення 31 года Ад 31 года да дасягнення 36 гадоў Ад 36 гадоў да дасягнення 41 года Ад 41 года да дасягнення 46 гадоў Ад 46 гадоў да дасягнення 51 года Ад 51 года да дасягнення 56 гадоў Ад 56 гадоў да дасягнення 61 года
Ад 61 года старэйшы
1
2
3
5
7
9
11
13
14
15
Калі быў набыты стаж работы, неабходны для адпаведнай узроставай групы, і работа працягвалася пры пераходзе ў наступную ўзроставую групу, то ўмова аб
стажы лічыцца выкананай незалежна ад патрабаванняў, устаноўленых для наступнай узроставай групы.
Асобам, якія сталі інвалідамі з прычыны агульнага захворвання ў перыяд работы або пасля яе спынення да дасягнення 20 гадоў, пенсіі назначаюцца незалежна ад стажу работы.
Пры пераводзе з пенсіі па інваліднасці з прычыны працоўнага калецтва або прафесіянальнага захворвання на пенсію па інваліднасці з прычыны агульнага захворвання неабходны стаж вызначаецца па ўзросту да часу першапачатковага ўстанаўлення інваліднасці.
Артыкул 31. Размеры пенсій
Пенсіі па інваліднасці назначаюцца ў наступных размерах:
інвалідам I групы — 75 працэнтаў, інвалідам II групы — 65 працэнтаў, інвалідам III групы — 40 працэнтаў сярэднямесячнага заработку (артыкул 56).
Калі ў інвалідаў I, II груп ёсць стаж работы, неабходны для назначэння пенсіі па ўзросту, у тым ліку за работу з асаблівымі ўмовамі працы, то пенсія па інваліднасці можа быць назначана ў размеры пенсіі па ўзросту пры адпаведным стажы работы.
Мінімальныя размеры пенсій устанаўліваюцца: па I і II групах інваліднасці— 100 працэнтаў, па III групе інваліднасці — 50 працэнтаў, маці-гераіням (незалежна ад групы інваліднасці) — '100 працэнтаў мінімальнага размеру пенсіі па ўзросту (артыкул 23).
Артыкул 32. Пенсіі пры няпоўным стажы работы ' Інвалідам I, II груп з прычыны агульнага захворвання, якія не маюць дастатковага для назначэння поўнай пенсіі стажу работы (артыкул 30), назначаецца пенсія па інваліднасці пры няпоўным стажы ў размеры, вылічаным прапарцыянальна наяўнаму стажу, але не ніжэй наступных размераў: інвалідам I групы — 100 працэнтаў, інвалідам II групы — 50 працэнтаў, маці-гераіням (незалежна ад групы інваліднасці) — не менш 100 працэнтаў мінімальнага размеру пенсіі па ўзросту.
Артыкул 33. Надбаўка да пенсіі
Да пенсіі па інваліднасці ўстанаўліваецца надбаўка на догляд:
інвалідам I групы — 100 працэнтаў мінімальнага размеру пенсіі па ўзросту;
адзінокім інвалідам II групы, якія маюць патрэбу па заключэнню МРЭК або УКК у пастаяннай пабочнай
дапамозе, а таксама пенсіянерам, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту,— 50 працэнтаў мінімальнага размеру пенсіі па ўзросту.
Пры наяўнасці права на надбаўку на догляд па розных падставах, прадугледжаных у гэтым артыкуле, надбаўка налічваецца па адной з указаных падстаў.
Артыкул 34. Перыяд, на які назначаецца пенсія
Пенсія назначаецца на ўвесь час інваліднасці, устаноўленай МРЭК. Інвалідам-мужчынам, старэйшым за 55 гадоў, і жанчынам, старэйшым за 50 гадоў, пенсія па інваліднасці назначаецца пажыццёва. Паўторны агляд гэтых інвалідаў праводзіцца толькі па іх заяве.
Раздзел IV.
ПЕНСІІ 3 ВЫПАДКУ СТРАТЫ КАРМІЦЕЛЯ
Артыкул 35. Члены сям’і, якія маюць права на пенсію
Права на пенсіюз выпадку страты карміцеля маюць непрацаздольныя члены сям’і памёршага карміцеля, якія знаходзіліся на яго ўтрыманні (артыкул 36). Пры гэтым дзецям, а таксама асобам, указаным у пункце «в» гэтага артыкула, пенсіі назначаюцца незалежна ад таго, ці былі яны на ўтрыманні карміцеля.
Бацькі і муж (жонка) памёршага, якія не былі на яго ўтрыманні, таксама маюць права на пецріір,. калр.ў, далейшым страцілі крыніцу сродкаў да існавання.
Непрацаздольнымі членамі сям’і лічацца:
а) дзеці (у тым ліку ўсыноўленыя, пасынкі і падчарыцы), браты, сёстры і ўнукі, якія не дасягнулі 18 гадоў і старэйшыя за гэты ўзрост, калі яны сталі інвалідамі да дасягнення 18 гадоў, пры гэтым браты, сёстры і ўнукі — пры ўмове, калі яны не маюць працаздольных бацькоў, пасынак і падчарыца — калі яны не атрымлівалі аліментаў ад бацькоў;
б) бацька, маці (усынавіцелі), муж і жонка, калі яны дасягнулі пенсіённага ўзросту (мужчыны — 60 гадоў, жанчыны — 55 гадоў) або з’яўляюцца інвалідамі;
в) адзін з бацькоў або муж (жонка) ці дзед, баба, брат або сястра незалежна ад узросту і працаздольнасці, калі ён (яна) заняты (занята) доглядам за дзецьмі, братамі, сёстрамі або ўнукамі памёршага карміцеля, не дасягнуўшымі 8 гадоў, і не працуе;
г) дзед і баба — пры адсутнасці асоб, якія па закону абавязаны іх утрымліваць;
д) айчым, мачаха, калі яны дасягнулі пенсіённага ўзросту (мужчыны —60 гадоў, жанчыны — 55 гадоў) або з’яўляюцца інвалідамі,— пры ўмове, калі выхоўвалі або ўтрымлівалі памёршага пасынка або падчарыцу не менш 5 гадоў.
Навучэнцы агульнаадукацыйных школ, прафесіянальна-тэхнічных вучылішчаў, навучэнцы і студэнты дзённых аддзяленняў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў маюць права на пенсііо з выпадку страты
карміцеля да заканчэння ўказаных навучальных устаноў, але не больш чым да дасягнення імі 23-гадовага ўзросту.
Усе правілы гэтага Закона, якія датычацца сем’яў памёршых, адпаведна распаўсюджваюцца і на сем’і адсутных без вестак, калі адсутнасць без вестак карміцеля засведчана ва ўстаноўленым парадку.
Артыкул 36. Члены сям’і, якія лічацца ўтрыманцамі
Члены сям’і памёршага лічацца быўшымі на яго ўтрыманні, калі яны знаходзіліся на яго поўным утрыманні або атрымлівалі ад яго дапамогу, якая была для іх і асноўнай крыніцай сродкаў-да існавання.
Члены сям’і памёршага, для якіх яго дапамога была пастаяннай і асноўнай крыніцай сродкаў да існавання, але якія самі атрымлівалі якую-небудзь пенсію, маюць права перайсці на новую пенсію.
А р т ы к у л 37. Стаж работы карміцеля, які дае права на пенсію
Сям’і карміцеля, памёршага з прычыны працоўнага калецтва або прафесіянальнага захворвання, а таксама сям’і памёршага пенсіянера пенсія назначаецца незалежна ад стажу работы карміцеля.
Пенсія з выпадку страты карміцеля, памёршага з прычыны агульнага захворвання або калецтва, не звязанага з работай, назначаецца, калі карміцель да дня смерці меў стаж, які быў бы неабходны яму для назначэння пенсіі па інваліднасці (артыкул 30).
Сем’ям грамадзян Рэспублікі Беларусь — перасяленцаў з іншых дзяржа>, калі карміцель не працаваў у Рэспубліцы Беларусь, пенсіі назначаюцца:
а) атрымліваўшым у іншых дзяржавах пенсію з выпадку страты карміцеля — незалежна ад стажу работы карміцеля;
б) не атрымліваўшым пенсіі — пры ўмове, калі карміцель па ўзросту да дня спынення работы меў адпаведны стаж (артыкул 30), а ў выпадку смерці яго з прычыны працоўнага калецтва або праф'есіянальнага захворвання — незалежна ад стажу работы карміцеля.
А р т ы к у л 38. Размеры пенсій
Пенсіі з выпадку страты карміцеля назначаюццг на кожнага непрацаздольнага члена сям’і ў размеры 30 працэнтаў сярэднямесячнага заработку карміцеля 'арты-
кул 56), але не менш 100 працэнтаў мінімальнага размеру пенсіі па ўзросту.
На дзяцей, якія страцілі абодвуХ бацькоў (круглых сірот), або дзяцей памёршай адзінокай маці пенсія на кожнае дзіця не можа быць менш двухкратнага міцімальнага размеру пенсіі па ўзросту.
Артыкул 39. Захаванне пенсіі пры ўступленні ў новы шлюб
Пенсія, назначаная з выпадку смерці мужа, захоўваецца і пры ўступленні пенсіянера ў новы шлюб.
Артыкул 40. Права на пенсію ўсыноўленых
Непаўналетнія, якія маюць права на пенсію з выпадку страты карміцеля, захоўваюць гэта права таксама і пры іх усынаўленні.
Артыкул 41. Пенсіі пры няпоўным стажы работы
Членам сям’і, якая страціла карміцеля, памёршага з прычыны агульнага.захворвання і не меўшага стажу, дастатковага для назначэння поўнай пенсіі па інваліднасці (артыкул 30), назначаецца пенсія пры няпоўным стажы ў размеры, вылічаным прапарцыянальна наяўнаму стажу работы карміцеля.
Сем’ям памёршых пенсіянераў, атрымліваўшых пенсію пры няпоўным стажы, пенсія назначаецца прапарцыянальна стажу работы, зыходзячы з якога была назначана пенсія памёршаму карміцелю.
Пенсія на кожнага непрацаздольнага члена сям’і не можа быць менш 50 працэнтаў мінімальнага размеру пенсіі па ўзросту. Пры гэтым пенсія, якая назначаецца на дзіця — круглага сірату або дзіця памёршай адзінокай маці, не можа быць менш размеру, прадугледжанага часткай другой артыкула 38 гэтага Закона, а на манігераіню — не менш 100 працэнтаў мінімальнага размеру пенсіі па ўзросту.
Артыкул 42. Права на зварот за назначэннем пенсіі без абмежавання тэрмінам
Сям’я, якая мае права на пенсію з выпадку страты карміцеля, можа звяртацца за назначэннем пенсіі ў любы час пасля смерці або ўстанаўлення адсутнасці без вестак карміцеля без абмежавання якім-небудзь тэрмінам.
Пенсіі з выпадку страты карміцеля назначаюцца:
а) сем’ям асоб, указаных у частцы першай артыкула 5 гэтага Закона,— незалежна ад таго, калі памёр кармі-
цель: у перыяд работы (вучобы) або пасля спынення работы (вучобы);