• Газеты, часопісы і г.д.
  • Закон Рэспублікі Беларусь «Аб пенсіённым забеспячэнні»

    Закон Рэспублікі Беларусь «Аб пенсіённым забеспячэнні»


    Выдавец: Беларусь
    Памер: 96с.
    Мінск 1992
    28.02 МБ
    Перыяд, указаны ў пункце «з» артыкула 51 гэтага Закона, залічваецца ў працоўны стаж у трайным размеры, а перыяды, указаныя ў пунктах «і», «м» і «н» таго ж артыкула,— у двайным размеры.
    Артыкул 53. Парадак уключэння ў стаж асобных відаў работ
    Работа на водным транспарце на працягу поўнага навігацыйнага перыяду залічваецца за год работы.
    Работа на працягу поўнага сезона на прадпрыемствах і ў арганізацыях сезонных ралін прамысловасці незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасці прадпрыемстваў і арганізацый па спісу, які зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, залічваецца ў стаж за год работы.
    Астатнія сезонныя работы залічваюцца ў стаж работы па іх фактычнай працягласці.
    Артыкул 54. Парадак пацвярджэння стажу работы
    Стаж работы пацвярджаецца працоўнай кніжкай, a пры яе адсутнасці — іншымі дакументамі, якія змяшчаюць звесткі аб перыядах работы, або даведкамі аб выплаце страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь.
    Парадак пацвярджэння стажу работы пры адсутнасці працоўнай кніжкі або адпаведных запісаў у ёй устанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
    Артыкул 55. Умовы ўключэння ў стаж замежным грамадзянам часу работы за мяжой
    Замежным грамадзянам і іх сем’ям у тых выпадках, калі для назначэння пенсіі патрабуецца пэўны стаж, пенсіі назначаюцца пры ўмове, што дзве трэці неабходнага стажу прыпадае на работу ў Рэспубліцы Беларусь, калі пагадненнямі (артыкул 1) не прадугледжана іншае.
    Раздзел VII.
    ВЫЛІЧЭННЕ ПЕНСІЙ
    Артыкул 56. Вылічэнне пенсій у працэнтах да сярэднямесячнага заработку
    Пенсіі вылічваюцца па ўстаноўленых нормах у працэнтах да сярэднямесячнага заработку (што вызначаен ца ў адпаведнасці з артыкуламі 57, 58 і 60 гэтага Закона), які грамадзяне атрымлівалі перад зваротам за пенсіяй.
    Пры гэтым для разліку пенсіі прымаецца заработак у суме не звыш дзесяцікратнага размеру мінімальнай заработнай платы. Заработак у частцы, якая не перавышае чатырохкратнага размеру мінімальнай заработнай платы, улічваецца пры назначэнні пенсіі поўнасцю. Кожная наступная частка заработку ўлічваецца ў наступным размеры: у межах пятага мінімуму заработнай платы — 85 працэнтаў, шостага — 70 працэнтаў, сёмага — 55 працэнтаў, восьмага — 40 працэнтаў, дзевятага — 25 працэнтаў, дзесятага — 15 працэнтаў. Атрыманы такім чынам сярэднямесячны заработак лічыцца заработкам, з якога вылічана пенсія.
    А р т ы к у л 57. Агульны парадак вызначэння сярэднямесячнага заработку
    Асобам, указаным у артыкуле 5 гэтага Закона, пенсія вылічваецца з сярэднямесячнага фактычнага заработку за любыя 5 гадоў запар (па. выбару асобы, якая звярнулася за пенсіяй) з апошніх 15 гадоў работы (выплаты страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь) незалежна ад наяўных перапынкаў.
    Сярэднямесячны заработак за 5 гадоў вызначаецца шляхам дзялення агульнай сумы заработку за 60 каляндарных месяцаў работы запар (у межах апошніх 15 гадоў работы) на шэсцьдзесят. ГІры гэтым па жаданню асобы, якая звярнулася за пенсіяй, месяцы з няпоўнай колькасцю рабочы.х дзён у сувязі з паступленнем на работу або са звальненнем улічваюцца як поўныя каляндарныя месяцы работы.
    У тых выпадках, калі асоба, якая звярнулася за пенсіяй. прапрацавала менш 5 гадоў, сярэднямесячны заработак вызначаецца шляхам дзялення агульнай сумы заработку за каляндарныя месяцы на колькасць гэтых месяцаў.
    Калі работнік прапрацаваў менш аднаго каляндарнага месяца, то заработак за ўвесь прапрацаваны час дзеліцца на колькасць прапрацаваных дзён і атрыманая
    сума памнажаецца на колькасць рабочых дзён у месяц, вылічаную ў сярэднім за год.
    Пры назначэнні пенсій работнікам, занятым на сезонных работах, сярэднямесячны фактычны заработак вызначаецца шляхам дзялення заработку за 5 поўных сезонаў на шэсцьдзесят.
    Па жаданню асобы, якая звярнулася за пенсіяй, не ўключаецца ў 15-гадовы перыяд час работы, на працягу якога яна з’яўлялася інвалідам або атрымлівала кампенсацыю ўрону, прычыненага калецтвам або іншым пашкоджаннем здароўя, ажыццяўляла догляд за інвалідам I групы або дзіцем-інвалідам ва ўзросце да 16 гадоў, а таксама за састарэлым, дасягнуўшым 80-гадовага ўзросту, або знаходзілася ў водпуску па догляду за малалетнімі дзецьмі.
    Даведка аб размеры сярэднямесячнага заработку выдаецца прадпрыемствамі (установамі, арганізацыямі) ва ўстаноўленым парадку.
    Артыкул 58. Віды аплаты працы, якія ўлічваюцца пры вылічэнні пенсіі
    У заработак для вылічэння пенсіі ўключаюцца ўсе віды аплаты працы, у тым ліку па сумяшчальніцтву, на якія па дзеючых правілах налічваюцца страхавыя ўзносы.
    Прэміі і іншыя віды выплат уключаюцца ў заработак за той месяц, у якім яны атрыманы.
    У заработак для вылічэння пенсіі ўключаецца за адпаведныя перыяды дапамога па часовай непрацаздольнасці або сярэдні заработак, які захоўваўся за работнікам.
    У заработак для вылічэння пенсіі асобам, якія не падлягаюць дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню (пункт «б» артыкула 51), уключаюцца ўсе віды грашовага забеспячэння, аналагічныя тым відам аплаты працы, на якія налічваюцца страхавыя ўзносы.
    У заработак для вылічэння пенсіі членам калгасаў уключаецца аплата ва ўсіх яе відах за работу ў грамадскай гаспадарцы калгаса, а таксама аплата за работу па іншым месцы работы, калі на гэту аплату налічваліся страхавыя ўзносы.
    Натуральная частка заработку, на вартасць якой налічваюцца страхавыя ўзносы. улічваецца па дзяржаўных рознічных цэнах таго перыяду, калі праводзілася аплата працы.
    Артыкул 59. Вылічэнне пенсій пры няпоўным стажы работы
    Пенсіі пры няпоўным стажы работы (артыкулы 24,
    32,	41) назначаюцца ў размеры, вылічаным прапарцыянальна наяўнаму стажу.
    Вылічэнне пенсіі праводзіцца наступным чынам: спачатку вызначаецца адпаведная поўная пенсія, гэта пенсія дзеліцца на колькасць месяцаў патрабуемага поўнага стажу работы, атрыманая сума памнажаецца на колькасць месяцаў наяўнага фактычнага стажу работы (у гэтым стажы перыяд звыш 15 дзён акругляецца да поўнага месяца, а перыяд да 15 дзён уключна не ўлічваецца).
    Калі пенсія пры поўным стажы належала б у мінімальным размеры, устаноўленым гэтым Законам (артыкулы 23, 31, 38), то пенсія пры няпоўным стажы назначаецца прапарцыянальна наяўнаму стажу зыходзячы з мінімальнага размеру пенсіі, але ва ўсіх выпадках не менш пенсіі, устаноўленай для адпаведнай катэгорыі непрацаздольных (артыкулы 24, 32, 41).
    Артыкул 60. Вылічэнне пенсій асобным катэгорыям грамадзян
    Навучэнцам, аспірантам і клінічным ардынатарам пры вылічэнні пенсій па іх жаданню за перыяд вучобы замест заработку можа ўлічвацца стыпендыя.
    Асобам, якія выплачваюць страхавыя ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь (якія займаюцца прадпрымальніцкай дзейнасцю, працуюць у асобных грамадзян па працоўных дагаворах і іншых), пенсіі вылічваюцца з сумы, прынятай для вызначэння ўзносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з артыкуламі 56—58 гэтага Закона.
    Членам творчых саюзаў і іншым творчым работнікам, якія не з’яўляюцца членамі творчых саюзаў, пенсіі вылічваюцца з аўтарскага ганарару, які разлічваецца па дзяржаўных стаўках, за любыя 5 гадоў запар з апошніх 15 гадоў творчай дзейнасці перад зваротам за пенсіяй.
    Асобам, указаным у частцы трэцяй гэтага артыкула, калі яны адначасова працуюць на прадпрыемствах або ў арганізацыях, для вылічэння пенсіі ўлічваюцца за адпаведны перыяд аўтарскі ганарар і заработак.
    Артыкул 61. Вылічэнне сярэднямесячнага заработку за перыяд работы за мяжой
    Пры вылічэнні сярэднямесячнага заработку асоб, якія працавалі за межамі Рэспублікі Беларусь, улічваецца
    заработная плата, якую яны атрымлівалі да работы за мяжой (артыкулы 56—58, 60), або па іх выбару заработак, які вызначаецца ў адпаведнасці з артыкулам 62 гэтага Закона.
    Артыкул 62. Вылічэнне пенсій грамадзянам Рэспублікі Беларусь — перасяленцам з іншых дзяржаў
    Пенсіі грамадзянам Рэспублікі Беларусь — перасяленцам з іншых дзяржаў, якія не працавалі ў Рэспубліцы Беларусь, вылічваюцца з разліку сярэдняга заработку работнікаў адпаведных прафесій і кваліфікацый у Рэспубліцы Беларусь да часу назначэння пенсіі.
    Артыкул 63. Вылічэнне пенсій круглым сіротам
    Дзецям, якія страцілі абодвух бацькоў (круглым сіротам), пенсіі вылічваюцца з агульнай сумы заработку абодвух бацькоў.
    Артыкул 64. Вылічэнне пенсій сем’ям пенсіянераў
    Сем’ям пенсіянераў пенсіі з выпадку страты карміцеля вылічваюцца з таго ж заработку, з якога вылічвалася пенсія карміцеля.
    Артыкул 65. Вылічэнне пенсій пры пераводзе з адной пенсіі на іншую
    Пры пераводзе з адной пенсіі на іншую сярэднямесячны заработак вызначаецца на агульных падставах, устаноўленых гэтым Законам. Пенсія па новай падставе можа таксама вылічвацца (па жаданню пенсіянера) з таго заработку, з якога вызначалася раней назначаная пенсія.
    А р т ы к у л 66. Пераразлік пенсій па ўзросту, назначаных на льготных падставах
    Грамадзянам, якім назначаны пенсіі па ўзросту на льготных падставах (артыкулы 3, 12, 13, 15, 17—22), па дасягненні ўзросту, прадугледжанага артыкулам 11 гэтага Закона, праводзіцца пераразлік пенсіі з улікам стажу работы пасля назначэння пенсіі.
    А р т ы к у л 67. Пераразлік пенсій пры няпоўным стажы работы
    Калі пенсіянер, якому назначана пенсія пры няпоўным стажы па ўзросту або па інваліднасці (артыкулы 24, 32), а таксама прапарцыянальна адпрацаванаму часу за выслугу гадоў (пункт «а» артыкула 47), прапрацаваў пасля назначэння пенсіі не менш 2 гадоў, то па яго заяве праводзіцца пераразлік пенсіі зыходзячы са стажу, які ёсць да часу пераразліку. Кожны наступны пераразлік пенсіі праводзіцца не раней чым праз 2 гады работы пасля папярэдняга пераразліку.
    Калі пенсіянер, працягваючы працаваць, набыў стаж, дастатковы для назначэння поўнай пенсіі, то па заяве пенсіянера праводзіцца адпаведны пераразлік пенсіі незалежна ад таго, колькі часу прайшло пасля яе назначэння. Пры гэтым поўная пенсія па інваліднасці ўстанаўліваецца пры ўмове, калі пенсіянер мае стаж, дастатковы для назначэння поўнай пенсіі адпаведна ўзросту пенсіянера да часу наступлення інваліднасці (артыкул 30).
    Пераразлік пенсіі праводзіцца з заработку, з якога пенсія была першапачаткова назначана, з прымяненнем артыкула 70 гэтага Закона.