• Газеты, часопісы і г.д.
  • Закон Рэспублікі Беларусь «Аб пенсіённым забеспячэнні»

    Закон Рэспублікі Беларусь «Аб пенсіённым забеспячэнні»


    Выдавец: Беларусь
    Памер: 96с.
    Мінск 1992
    28.02 МБ
    Калі заява (прадстаўленне) аб назначэнні пенсіі перасылаецца па пошце і пры гэтым прыкладаюцца ўсе неабходныя дакументы, то днём звароту за пенсіяй лічыцца дата, указаная на паштовым штэмпелі месца іх адпраўлення.
    У тых выпадках, калі да заявы (прадстаўлення) прыкладзены не ўсе неабходныя дакументы, аддзел сацыяльнага забеспячэння паведамляе адміністрацыі прадпрыемства, установы, арганізацыі або заяўніку, якія дакументы павінны быць прадстаўлены дадаткова. Калі яны будуць прадстаўлены не пазней аднаго месяца з дня атрымання паведамлення аб неабходнасці прадстаўлення дадатковых дакументаў, то днём звароту за пенсіяй
    лічыцца дзень прыёму заявы (прадстаўлення) аб назначэнні пенсіі ці дата, указаная на паштовым штэмпелі месца іх адпраўлення.
    Артыкул 81 Тэрміны пераразліку назначанай пенсіі.
    Пры ўзнікненні права на павышэнне пенсіі або пры наступленні прадугледжаных гэтым Законам абставін, якія цягнуць памяншэнне пенсіі або спыненне выплаты пенсіі, пераразлік назначанай пенсіі або спыненне яе выплаты праводзіцца з першага чысла месяца, што ідзе за тым, у якім пенсіянер звярнуўся за пераразлікам пенсіі або насталі гэтыя абставіны, акрамя наступных выпадкаў:
    а)	пры змяненні групы інваліднасці пенсія ў новым размеры выплачваецца з дня змянення групы інваліднасці;
    б)	пры прызнанні паўторна агледжанага працаздольным пенсія выплачваецца да канца месяца, у якім ён прызнаны працаздольным, але не даўжэй чым да дня, па які ўстаноўлена інваліднасць.
    Артыкул 82. Перавод з адной пенсіі на іншую
    Перавод з адной пенсіі на іншую праводзіцца кіраўніком раённага (гарадскога) аддзела сацыяльнага забеспячэння з дня падачы адпаведнай заявы з усімі неабходнымі дакументамі (калі іх няма ў пенсіённай справе).
    Раздзел X.
    ВЫПЛАТА ПЕНСІЙ
    Артыкул 83. Парадак выплаты пенсій
    Пенсіі выплачваюцца органамі сацыяльнага забеспячэння без уліку атрымліваемага заработку (даходу) па месцы фактычнага жыхарства пенсіянера.
    Пенсіі за выслугу гадоў у перыяд работы, якая дае права на гэту пенсію, не выплачваюцца.
    Дастаўка і перасылка пенсій ажыццяўляюцца за кошт сродкаў Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь.
    Артыкул 84. Выплата пенсіі асобам, якія пражываюць у дамах-інтэрнатах для састарэлых і інвалідаў
    Пенсіянерам, якія пражываюць у дамах-інтэрнатах (пансіянатах, тэрытарыяльных цэнтрах) для састарэлых і інвалідаў, выплачваецца 10 працэнтаў назначанай пенсіі, але не менш 20 працэнтаў мінімальнай пенсіі па ўзросту ў месяц. У тых выпадках, калі размер іх пенсіі перавышае кошт утрымання ў гэтых дамах-інтэрнатах (пансіянатах, тэрытарыяльных цэнтрах), выплачваецца розніца паміж пенсіяй і коштам утрымання, але не менш 10 працэнтаў назначанай пенсіі і не менш 20 працэнтаў мінімальнай пенсіі па ўзросту ў месяц.
    Інвалідам вайны і іншым удзельнікам вайны пенсіі выплачваюцца ў такім жа парадку, але не менш 25 працэнтаў назначанай пенсіі і не менш 20 працэнтаў мінімальнай пенсіі па ўзросту.
    Калі ў пенсіянера, які пражывае ў доме-інтэрнаце (пансіянаце, тэрытарыяльным цэнтры) для састарэлых і інвалідаў, ёсць дзеці (пункт «а» артыкула 35), то пенсія выплачваецца ў наступным парадку: на адно дзіця — 25 працэнтаў, на двух дзяцей —'33 працэнты, на трох або больш дзяцей — 50 лрацэнтаў назначанай пенсіі, самому пенсіянеру — частка пенсіі, якая засталася, за вылікам кошту ўтрымання ў доме-інтэрнаце (пансіянаце, тэрытарыяльным цэнтры), але не менш 10 працэнтаў (інвалідам вайны і іншым удзельнікам вайны — не менш 25 працэнтаў) назначанай пенсіі і не менш 20 працэнтаў мінімальнай пенсіі па ўзросту.
    Артыкул 85. Выплата пенсіі дзецям, якія знаходзяцца на поўным дзяржаўным утрыманні
    Дзецям, якія страцілі абодвух бацькоў (круглым сіротам), а таксама дзецям памёршай адзінокай маці за перыяд знаходжання на поўным дзяржаўным утрыманні выплачваецца 50 працэнтаў назначанай пенсіі. Пенсіі пералічваюцца ў ашчадны банк на асабовыя рахункі дзяцей.
    Іншым дзецям, якія знаходзяцца на поўным дзяржаўным утрыманні, выплачваецца 25 працэнтаў назначанай пенсіі.
    Артыкул 86. Выплата пенсіі ў перыяд знаходжання на стацыянарным лячэнні
    За час знаходжання пенсіянера на стацыянарным лячэнні ў бальніцы, клініцы, шпіталі і іншых лячэбных установах, а таксама ў лепразорыі пенсія выплачваецца поўнасцю.
    Артыкул 87. Выплата пенсіі па даверанасці і парадак яе афармлення
    Пенсія можа выплачвацца па даверанасці. Даверанасць можа быць выдадзена на тэрмін не звыш аднаго года.
    Даверанасць павінна быць засведчана ў натарыяльным парадку або арганізацыяй жыллёвай гаспадаркі па месцы жыхарства пенсіянера, або лячэбнай установай, у якой пенсіянер знаходзіцца на стацыянарным лячэнні.
    Артыкул 88. Прыпыненне выплаты пенсіі на час пазбаўлення волі
    У выпадку пазбаўлення пенсіянера волі выплата назначанай пенсіі прыпыняецца на час пазбаўлення волі.
    Артыкул 89. Умовы аднаўлення выплаты пенсіі пры перапынках у інваліднасці
    Калі інвалід не з’явіўся ў МРЭК на паўторны агляд У назначаны для гэтага тэрмін, то выплата пенсіі прыпыняецца, а ў выпадку прызнання яго зноў інвалідам — аднаўляецца з дня прыпынення, але не больш чым за адзін месяц.
    Пры пропуску тэрміну паўторнага агляду па ўважлівай прычыне выплата пенсіі на падставе рашэння камісіі па назначэнню пенсій праводзіцца з дня прыпынення выплаты да дня паўторнага агляду,але не болып чым
    за 3 гады, калі МРЭК прызнае яго за гэты перыяд інвалідам. Пры гэтым калі пры паўторным аглядзе інвалід пераведзены ў іншую групу інваліднасці (больш высокую або больш нізкую), то пенсія за ўказаны час выплачваецца па ранейшай групе.
    Калі выплата пенсіі інваліду, які страціў працаздольнасць у выніку агульната захворвання, была спынена з прычыны аднаўлення працаздольнасці або калі ён не атрымліваў пенсію ў выніку няяўкі на паўторны агляд без уважлівых прычын, то ў выпадку наступнага прызнання яго інвалідам выплата раней назначанай пенсіі аднаўляецца з дня ўстанаўлення інваліднасці зноў пры ўмове, калі пасля спынення выплаты пенсіі прайшло не больш 5 гадоў. Калі прайшло больш 5 гадоў, пенсія назначаецца зноў на агульных падставах.
    А р т ы к у л 90. Выплата пенсіі за мінулы час
    Налічаныя сумы пенсіі, не запатрабаваныя пенсіянерам своечасова, выплачваюцца за мінулы час не болып чым за 3 гады перад зваротам за атрыманнем пенсіі.
    Сумы пенсіі, не атрыманыя своечасова па віне органа, які назначае або выплачвае пенсію, выплачваюцца за мінулы час без абмежавання якім-небудзь тэрмінам.
    Артыкул 91. Выплата недаатрыманай пенсіі ў сувязі са смерцю пенсіянера і выплата дапамогі на пахаванне
    Сумы пенсіі, якія належалі пенсіянеру і засталіся недаатрыманымі ў сувязі з яго смерцю, не ўключаюцца ў склад спадчыны і выплачваюцца тым членам яго сям’і, якія адносяцца да кола асоб, што забяспечваюцца пенсіяй з выпадку страты карміцеля (артыкулы 35, 36). Аднак бацькі, муж (жонка), дзеці, а таксама члены сям’і, якія пражывалі сумесна з пенсіянерам на дзень яго смерці, маюць права на атрыманне гэтых сум і ў тым выпадку, калі яны не ўваходзяць у кола забяспечваемых пенсіяй з выпадку страты карміцеля.
    Пры звароце некалькіх членаў сям’і належная ім сума пенсіі дзеліцца паміж імі пароўну.
    Указаныя сумы выплачваюцца з прымяненнем артыкула 90 гэтага Закона, калі зварот за імі адбыўся не пазней 6 месяцаў пасля смерці пенсіянера.
    У выпадку смерці пенсіянера яго сям’і або асобам, якія не з’яўляюцца членамі сям’і, але праводзілі пахаванне пенсіянера, выплачваецца дапамога на пахаванне ў размеры, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі
    Беларусь, але не менш пяцікратнага размеру мінімальнай заработнай платы.
    Артыкул 92. Выплата пенсій грамадзянам, якія выехалі за мяжу
    Пенсіі, назначаныя ў Рэспубліцы Беларусь да выезду на пастаяннае жыхарства за мяжу, выплачваюцца за 6 месяцаў наперад перад ад’ездам за мяжу. Пенсіі, назначаныя з прычыны працоўнага калецтва або прафесіянальнага захворвання, выплачваюцца за ўвесь час знаходжання за мяжой.
    Парадак пераводу пенсій, назначаных з прычыны працоўнага калецтва або прафесіянальнага захворвання, у іншыя дзяржавы вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
    Артыкул 93. Абавязак пенсіянераў і кіраўнікоў устаноў паведамляць аддзелам сацыяльнага забеспячэння аб змяненні ўмоў, Якія ўплываюць на выплату пенсій
    Пенсіянер абавязаны паведамляць органу, які выплачвае яму пенсію, аб абставінах, якія цягнуць змяненне размеру ^пенсіі або спыненне яе выплаты.
    Пры паступленні асобы, якой назначана пенсія, на поўнае дзяржаўнае ўтрыманне кіраўнік адпаведнй установы абавязаны паведаміць аб гэтым у 5-дзённы тэрмін органу, які выплачвае пенсію.
    У выпадку парушэння патрабаванняў гэтага артыкула пенсіянеры нясуць адказнасць у размеры фактычнага ўрону, а службовыя асобы — у парадку, які вызначаецца дзеючым заканаўствам.
    Артыкул 94. Утрыманні з пенсій
    Утрыманні з пенсій могуць праводзіцца:
    а)	на падставе судовых рашэнняў, вызначэнняў, пастаноў і прыгавораў (участцы маёмасных спагнанняў), выканаўчых надпісаў натарыяльных кантор і іншых рашэнняў і пастаноў, выкананне якіх у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь праводзіцца ў парадку, устаноўленым для выканання судовых рашэнняў;
    б)	. на падставе рашэнняў камісій па назначэнню пенсій для спагнання сум пенсій, залішне выплачаных пенсіянеру з прычыны злоўжыванняў з яго боку (у выніку прадстаўлення дакументаў з заведама няправільнымі звесткамі, утойвання факта працы і да т. п.).
    Ніякія іншыя ўтрыманні з пенсій, акрамя ўказаных вышэй, не дапускаюцца.
    Размер утрымання з пенсіі вылічваецца з сумы, якая належыць пенсіянеру да выплаты.
    3 пенсіі можа быць утрымана не больш 50 працэнтаў пенсіі: на ўтрыманне членаў сям’і (аліменты), на пакрыццё ўрону ад крадзяжоў маёмасці прадпрыемстваў і арганізацый, на пакрыццё шкоды, прычыненай калецтвам або іншым пашкоджаннем здароўя, а таксама ў сувязі са смерцю карміцеля, на вяртанне пераатрыманых сум заработнай платы ў прадугледжаных заканадаўствам выпадках.
    Па ўсіх астатніх відах спагнанняў можа быць утрымана не звыш 20 працэнтаў пенсіі.
    Утрыманні на падставе рашэнняў камісій па назначэнню пенсій праводзяцца ў размеры не больш 20 працэнтаў пенсіі звыш утрыманняў па іншых падставах.