• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жанчына ў пяску | Чужы твар  Коба Абэ

    Жанчына ў пяску | Чужы твар

    Коба Абэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 413с.
    Мінск 1986
    73.13 МБ
    Таму прашу цябе —■ не смейся з маіх запісак. Пісаць — не значыць проста падставіць замест фактаў
    рады літар, пісаць — значыць, выправіцца ў рызыкоўнае падарожжа. Я не хаджу па тых самых пэўных мясцінах, як паштальён. Ёсць і небяспека, ёсць і адкрыцці, ёсць і задавальненне. Аднойчы я адчуў, што варта жыць хоць бы толькі дзеля таго, каб пісаць, і падумаў нават, што хацеў бы пісаць і пісаць вось гэтак бясконца. Але я змог своечасова спыніць сябе. Мне, здаецца, удалося абмінуць смешнае становішча агіднага страшыдла, якое робіць падарункі недасяжнай яму дзяўчыне. Прыкінутыя тры дні я расцягнуў на чатыры, а потым на пяць — я не рабіў нічога, каб зарабіць час. Калі б ты прачытала гэтыя запіскі, узнаўленне сцяжынкі стала б нашаю агульнаю справаю.
    Думаеш, я гавару ўсё гэта, каб падбадзёрыць сябе? He, я не люблю быць надта вялікім аптымістам і не саманадзейны да дурасці. Я разумеў, што мы сябры, якія раняць адзін аднаго, і спадзяваўся таму на ўзаемнае спачуванне, асабліва чакаў — ці не падтрымаеш ты мяне? Добра, давай без ваганняў патушым святло. Калі тушаць святло, маскарад канчаецца. У цемры, калі няма ні твараў, ні масак, я хачу, каб мы яшчэ раз добра ўпэўніліся адно ў адным. Я хацеў бы паверыць у новую мелодыю, якая даносіцца да мяне з гэтае цемры.
    Выйшаўшы з электрычкі, я адразу нырнуў у піўны бар. Я рэдка адчуваў такую ўдзячнасць да запацелае паверхні шклянкі з півам. Можа, таму, што маска не давала скуры твару дыхаць, у горле перасохла. Без перадыху праглынуў паўлітра, быццам помпа.
    Алкаголь, якога я даўно не ўжываў, падзейнічаў хутчэй, чым звычайна.
    Колер маскі, ведама, не змяніўся. Замест гэтага п’яўкі заварушыліся, стаў свярбець твар. He звяртаю-
    чы ўвагі, я выпіў адну за адною другую, трэцюю шклянку, і сверб стаў сціхаць. Паддаўшыся настрою, я дабавіў яшчэ пляшку гарэлкі.
    I тады раздражненне, якое адчуваў я дагэтуль, нечакана знікла, яго замяніла незвычайная фанабэрыстасць, агрэсіўнасць. Маска, здавалася, таксама пачала п’янець.
    Твары, твары, твары, твары... Выцер вочы, мокрыя ад слёз, а не ад поту, і праз тытунёвы дым і шум стаў дэманстратыўна, са злосцю разглядаць незлічоныя твары, якімі была бітком набіта зала. Ну, што хочаш сказаць? Гавары!.. He будзепі гаварыць? Няма чаго сказаць. Ды адно тое, што ты вярзеш лухту, запіваючы яе гарэлкаю, даказвае, што ты шануеш маску, што яна табе патрэбна да зарэзу... Лаючы сваіх начальнікаў, выхваляючыся, які важны чалавек знаёмы знаёмага твайго знаёмага, ты распальваўся з усяе сілы, стараючыся стаць другім, схаваць свой сапраўдны твар... Усё роўна бяздарны спосаб ап’янення... Сапраўдны твар ніколі б не мог напіцца, як напілася маска... Калі кажуць, што сапраўдны твар напіўся, гэта значыць, што ён стаў п’яным сапраўдным тварам... Хай сабе ён нап’ецца да смерці — будзе толькі вельмі падобны на маску, але ніколі не ператворыцца ў маску... Калі б пажадаў я сцерці сваё імя, працу, сям’ю і нават грамадзянства — даволі прыняць смяротную дозу атруты... А з маскаю ўсё іначай... Спосаб ап’янення ў яе геніяльны... He беручы ні кроплі алкаголю, яна можа стаць зусім ні на кога не п a добным чалавека м... Вось як я цяпер! Я? He, гэта маска... Забыўшыся пра толькі што заключанае перамір’е, маска зноў дазваляе сабе чорт ведае іпто... Але і сам я напіўся нібыта не меней за маску, і мне зусім не хацелася надта лаяць яе. Ці мог я ў такім стане адказваць за заўтрашні план?.. У голасе, які пытаецца пра гэта, не было настойлівасці, і я не палі-
    чыўся з даўнім патрабаваннем маскі даць ёй аўтаномію.
    Маска ўсё таўсцела і таўсцела. Урэшце яна ператварылася ў крэпасць, якая абступала мяне бетонам, і, закаваны ў гэтыя бетонныя даспехі, я выбраўся на начную вуліцу, адчуваючы сябе, як цяжка экіпіраве ны паляўнічы. Праз амбразуры вуліцы здаваліся прыстанішчам бяздомных кошак-пачвар. Яны бадзяліся, збіраліся ў чароды, недаверліва прынюхваліся, спрабуючы знайсці свае адарваныя хвасты, вушы, лапы. Я схаваўся за маску, якая не мела ні імя, ні грамадскага становішча, ні пражытых гадоў, і, горды ад перамогі, даверыўся бяспецы, якую сам сабе гарантаваў. Калі іх свабода — гэта свабода матавага шкла, дык мая — свабода выключна празрыстага шкла. Імгненна закіпела жаданне: неадольна захацелася неадкладна пакарыстацца гэтаю свабодаю. Напраўду, мэта жыцця, мабыць,— трата свабоды. Чалавек часта робіць так, быццам мэта жыцця — назапасіць свабоды, але ці не ёсць гэта ілюзія, якая вынікае з хранічнай нястачы свабоды? Якраз таму, што людзі ставяць перад сабою такую мэту, яны пачынаюць разважаць пра канец сусвету, і адно з двух: або ператвараюцна ў скнараў, або становяцца рэлігійнымі фанатыкамі... Гэта праўда, нават заўтрашні план сам па сабе не можа быць мэтаю. Спакусіўшы цябе, я хачу тым самым пашырыць сферу дзеяння майго пашпарта, і, такім чынам, план трэба разглядаць як нейкі сродак. Ва ўсякім выпадку, важна, што я зраблю ц я п е р. Цяпер трэба, не шкадуючы, выкарыстаць усе магчымасці маскі да апошняй.
    Пастскрыптум. Усё гэта, безумоўна, сафізмы, насычаныя алкаголем. Я толькі што даверыў табе сваё каханне, і пакуль словы гэтыя яшчэ гучаць, я не па-
    вінен навязвауь табе сваіх нахабных доказаў, якія бессаромна апраўдваюуь нашу патаемную сувязь. Я не павінен навязваць іх і самому сабе. 1 таму што не павінен, дык падрыхтаваў развітальны зварот да маскі. Але вось што мяне крыху трывожыуь: я не магу адкараскаууа ад думкі, што нават цвярозы карыстаўся тымі самымі доказамі, бо лічыў, што яны зусім натуральныя...
    «Мэта — не вынік даследавання; працэс даследавання — вось што мэта». Напраўду, гэта словы, якія як нешта само па сабе зразумелае скажа любы даследчык.
    Хоуь на першы погляд здаецца, быууам яны ані не звязаны з тым, што я сувярджаў, але калі ўдуMay­ya, дык яны гаворауь пра тое самае. Прауэс даследавання, у канчатковым выніку, не што іншае, як трата свабоды ў адносінах да матэрыі. У проуівагу гэтаму вынік даследавання, адлюстраваны ў каштоўнасуях, спрыяе назапашванню свабоды. У гэтых словах трэба разумеуь, відауь, перасуярогу ад тэндэнуыі блытауь мэту і сродкі, надавауь дужа вялікае значэнне выніку. Я лічыў, што гэта самая увярозая логіка, але калі супаставіуь усё, дык уі не здадуууа мае высновы слова ў слова сафізмамі падпітае маскі! Многае мяне не задавальняла. Можа, імкнучыся адмовіууа ад маскі, я на самай справе пакідаў яе на запас? А можа, свабода падобная на моунае лякарства: у малых дозах — лечыуь, калі дозу павялічыуь — дзеанічае адмоўна. Хачу папытаууа пра тваю думку. Калі я што б там ні было павінен падпарадкоўваууа патрабаванням маскі, тады мая тэорыя, што маска — турма, пра што я так уяжка і доўга пісаў, ды што там тэорыя, усе мае запіскі — прадукт памылковых уяўленняў. У мяне нават у думках няма, што ты згодзішся з маімі разважаннямі, пакліканымі апраўдауь нашу патаемную сувязь.
    Дык вось, што ж рабіць з маёю празмернаю свабодаю?..
    Калі б хто-небудзь спакойна прыгледзеўся да маіх сквапных паводзін, ён, напэўна, ад іх спахмурнеў бы. Але, дзякуй, маска была нікім, і таму, як бы пра яе ні думалі, не адчувала ніякага болю. Такое зручнае гэта пачуццё вызвалення, якога не трэба саромецца, перад якім не трэба апраўдвацца. Вызваленне ад сумлення з галавою акунула мяне ў музыку, якая кіпела пенаю.
    Паметкі на палях. Ага, трэба спецыяльна напісаць пра тое, як я ўспрымаў гэтую музыку. Неонавая рэклама, ілюмінацыя, зарыва агнёў у начным небе, жаночыя ножкі ў панчохах,— то павялічваюцца, то памяншаюцца,— запушчаны сад, кашэчы труп у памыйнай яме, засліненыя акуркі і гэтак далей, і гэтак далей, усяго не пералічыш,— кожны з гэтых вобразаў ператварыўся ў пэўную ноту, загучаў, стварыў музыку. 3-за аднае гэтае музыкі хацелася верыць, што рэальна існуе час, які цешыў мяне загадзя...
    Пастскрыптум. Згаданыя «паметкі на палях», зразумела, пісаліся перад папярэднім «пастскрыптумам», адразу пасля асноўнага тэксту. Мне цяпер цяжка ўспомніць, дзе гучала гэтая музыка. Але і няма ўпэўненасці, каб можна было выкрасліць гэтыя паметкі, і я вырашыў пакінуць іх.
    Хоць алібі маскі было йоўнае, а свабода, якую яна абяцала,— невычэрпная, задавальняцца свабодаю, патрэбнаю толькі на тое, каб задавальняць свае жаданні, нібыта чалавек, які не меў ні капейкі і раптам
    атрымаў кучу грошай і не ведае, што з імі рабіць,— ці гэта не агідна? Ты зусім нядаўна пераканалася ў гэтым. Ап’яненне ад гарэлкі ўзмацнілася ап’яненнем ад пачуцця свабоды, усё маё цела ўкрылася буграмі жаданняў, я стаў падобны на старое дрэва з нарастамі. У дадатак да ўсяго, свабоду, што была цяпер у мяне ў руках, за якую заплаціў я гадамі, становішчам, працаю, можна было параўнаць з маёю колішняю свабодаю, як крывавае сырое мяса з сухім словам «мяса». Толькі глядзець і маўчаць — нічога мне гэта не дасць. Мая маска не задаволілася — яна шырока, як рот у марскога чорта, разявілася і стала драпежна чакаць здабычы.
    Але, на жаль, я не ведаў, на якую здабычу варта было траціць свабоду. Можа, дужа доўга мяне прывучалі і прывучылі нарэшце эканоміць свабоду. Жаданні мае былі мізэрныя, але ўсё роўна цела было ўкрыта імі, быццам гнайнікамі, а я, як гэта ні смешна, павінен быў з дапамогаю лагічных вылічэнняў займацца калькуляцыяй сваіх жаданняў.
    Я не мог пахваліцца якімі-небудзь асабліва незвычайнымі жаданнямі. Ва ўсякім выпадку, алібі гарантавана, і мне было ўсё роўна, якія б бессаромныя ці заганныя яны ні былі. Найхутчэй гэтак: было нават пажадана дзейнічаць насуперак здароваму сэнсу, парушаць закон, бо я пакаштаваў пачуцця вызвалення ад сапраўднага твару. I тады да маіх паслуг, як на заказ, лаявіліся — можа, стымулам паслужыў духавы пісталет — дзеянні, якія ўжываюць толькі бандыты: шантаж, вымаганне, грабеж. Безумоўна, калі б я хоць мог ажыццявіць іх паспяхова, гэта было б маёю вялікаю перамогаю. Калі б была раскрыта іх сапраўдная сутнасць, дзіўнасць іх спалучэння, паявілася б, бясспрэчна, першакласная газетная сенсацыя. Таго, хто сур’ёзна хоча паспрабаваць, сілаю трымаць не збіраюся. Думаю, было б карысна растлумачыць людзям без
    масак ці, лепей сказаць, з псеўдамаскамі сапраўдную сутнасць абстрактных чалавечых адносін — ва ўсякім разе, я б хоць адпомсціў за сваіх п’явак.