• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жанчына ў пяску | Чужы твар  Коба Абэ

    Жанчына ў пяску | Чужы твар

    Коба Абэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 413с.
    Мінск 1986
    73.13 МБ
    Я далёкі ад таго, каб крывіць душою, але чамусьці да такіх заган у мяне не ляжыць душа. Прычына надта простая. Па-першае, у мяне не было асаблівае патрэбы ператварыцца ў сапраўдную маску — мне цалкам хапала забінтаванага твару. Другая прычына: тое ж вымагальніцтва, той жа шантаж былі не так мэтаю, як сродкам здабычы грошай, каб вярнуць свабоду. Дый восемдзесят тысяч іен прыемна сагравалі кішэню. На сённяшні вечар і заўтрашні дзень хопіць. Гэта нямнога, але пра тое, як здабыць грошай, падумаю, калі яны мне спатрэбяцца.
    Але чым жа з’яўляецца ўрэшце мэта ў чыстым выглядзе, без дамешку сродкаў? Цікава, што амаль усе незаконныя дзеянні, якія толькі я мог прыпомніць, былі звязаны з незаконнаю перадачаю права ўласнасці, гэта значыць, з грашыма. Вазьму прыклад — азартныя гульні, якія называюць параўнальна чыстаю канцэнтрацыяй страсці... Папытацца ў псіхолага — ён назаве гэта прагаю выратавання, прагаю замяніць хранічнае напружанне імгненнаю яго разрадкаю... Калі гэта праўда, дык усё роўна, ці назваць гэта тратаю свабоды, ці выратаваннем... Але калі ўзяць гэта імгненнае напружанне і выключыць з яго прыліў і адліў грошай, дык ці не стане яно прэснае? Сам факт, што адна азартная гульня стварае перадумову другой, і ланцуг іх, калі б гэта магло быць, цягнуўся б бясконца, і ўрэшце азартная гульня ператвараецца ў звычку, даказвае, чым, папраўдзе, з’яўляецца амплітуда паміж мэтаю і сродкам. Такія тыповыя злачынствы, як ашуканства, зладзейства, грабеж, падробка, немагчымыя, калі ў іх няма сродку. Нават людзі, якія на першы погляд ігнаруюць закон і робяць усё па сваёй волі, на самай справе жывуць у несвабодным свеце,
    у які нечакана прасочваюцца недахопы. Ці не ілюзорная мэта ў чыстым выглядзе?
    Былі ў мяне і жаданні, прадыктаваныя іншымі імкненнямі. Напрыклад, прыгразіўшы інстытуцкай ахове, вынесці з сейфа матэрыялы, якія мяне цікавяць, або, выламаўшы замкнутыя на замок дзверы адміністрацыйнага аддзела, украсці табліцы зробленых доследаў і дакументы фінансавых рэвізій — практычныя жаданні, вельмі мне характэрныя. Гэта былі, ведама, смехатворныя фантазіі, якія падыходзілі, найхутчэй, дзіцячаму шматсерыйнаму тэлевізійнаму фільму. Але яны недарэчныя, калі ўявіць такі стымул, як незадаволенасць кампаніяй, якая дала інстытуту толькі намінальную незалежнасць. Але ўсё роўна яны аставаліся сродкам, дый наўрад ці маглі яны выканаць тую ролю ў жыцці, якую даручыў я масцы. Вось калі я зраблю ўсё, каб маска дасканала авалодала тым, што даступна толькі ёй, і прыстасуюся да гэтага жыцця...
    Паметкі н a п а л я х. Ведама, калі не ўзнікне асаблівых перашкод, я павінен буду вечна весці двайное жыццё — з маскаю і з сваім canpayдным тварам. Тады, можа, варта было б яшчэ раз задумацца...
    Сярод шматлікіх злачынстваў ёсць толькі адно, якое тоіць у сабе выключныя магчымасці. Гэта падпал, У падпалах, натуральна, таксама ёсць элементы, якія з’яўляюцца сродкам назапашвання свабоды: атрыманне страхоўкі, знішчэнне слядоў пасля кражы, прагнасць пажарніка да славы. А хіба амаль усе іншыя падпалы, што ўзнікаюць не з-за такога зламыснага разліку, не выкліканы ўрэшце імкненнем вярнуць замарожаную ці адабраную свабоду? Але 'ёсць падпалы, якія ў чыстым выглядзе не маюць ніякае вартасці і служаць толькі задавальненню капрызаў...
    Калі шалёнае полымя ліжа сцены, абвівае слупы, прарывае столь і раптам узлятае да воблакаў і, гледзячы пагардліва на мітусню людскога статку, ператварае ў попел кавалак гісторыі, які толькі што быў жывы, падпалы без ніякага дамешку, калі гэтыя трагічныя разбурэнні служаць пажыткам, што спатольвае духоўны голад... Мабыць, падобныя выпадкі таксама бываюць. Я, безумоўна, не думаю, што гэта нармальнае жаданне. У народзе такіх людзей называюць падпальшчыкамі — дэманамі падпалу<— значыць, разумеюць, што іх дзеянні выходзяць за межы агульнапрынятых. Але, калі гарантавалася трата свабоды, пытанне пра нармальнасць ці ненармальнасць не стаяла, бо маска была маскаю, ані не звязанаю з агульнапрынятым.
    ...Тым не менш у мяне самога не было ніякае патрэбы ўчыняць падпалы, дык навошта мне ўсё гэта? Калі я блукаў па ціхіх завулках, ледзь не дакранаючыся плячом да спакуслівых шыльдаў, дык спрабаваў уявіць, як з-пад гэтага застрэшка ці з тае шчыліны ў сцяне раптам вырываецца полымя, але гэта ані не ўсхвалявала мяне. Думаю, я не асабліва спалохаўся. Паспрабавала б ты хоць раз надзець маску — адразу б усё зразумела. Імкненне заглушыць дзеянні, якія ганьбяць чалавека, як гэта ні дзіўна, уяўляецца нікчэмным, яму нельга даверыцца. Гэтак баязлівае дзіця, засланіўшы далонямі твар, спакойна глядзіць праз пальцы фільм з пачварамі. Чым мацней нафарбаваная жанчына, тым лягчэй яе спакусіць. Гаворка ідзе не толькі пра сексуальную спакусу, статыстыка вельмі дакладна гэта пацвярджае і ў дачыненні да прафесійных магазінных зладзеяў. Ах, парадак, ах, звычаі, ах, закон! — колькі шуму вакол, а гэта ж урэшце пясчаная крэпасць, гатовая рассыпацца ў любую хвіліну, трымаецца яна тонкім слоем скуры — сапраўдным тварам.
    ...Гэтак яно і было — я не спалохаўся. Цяпер няма
    чаго адмаўляцца ад бессаромнасці — каму гэта трэба. Сама ж маска — плод мае бессаромнасці. Нішто не можа ігнараваць дамоўленасці паміж людзьмі болей, чым надзетая маска, якую не прымусілі ўсвядоміць, што яна маска, хоць законам гэта не забаронена. Я Ma­ry ўявіць псіхалогію падпалынчыка, хоць сам я не падпальшчык. Аднак я трохі занепакоіўся, што з такою цяжкасцю выяўленая адзіная мэта ў чыстым выглядзе аказалася, на жаль, не тым, што я заказваў. Нічога не зробіш — лепшага плана ў мяне не было, я гэта добра ведаю. Ва ўсякім разе, лепей такі план, чым ніякі. Але ўсё ж я не думаю, што ўсе гэтыя жаданні, якія ўкрылі мяне, нібыта гнайнікі, можна класіфікаваць як сродак. Колькі б я ні паўтараў, што мяне задужа прывучылі эканоміць свабоду, і ў гэтым прычына, ад гэтага не будзе весялей. Што б там ні было, падпал я пакіну на некалі...
    Пачакай, напісаў я гэта і агледзеўся, што прапусціў вельмі важны момант, не ведаю, знарок ці выпадкова. Калі ўжо я гаварыў пра незаконныя дзеянні, дык, безумоўна, павінен быў на самым пачатку ўпамянуць яшчэ пра аднаго дэмана — пра таго самага бандыта, дэмана вялікае дарогі. Калі падпальшчыку дазваляюць далучыцца да тых, хто мае мэту ў чыстым выглядзе, дык, думаю, не будзе нічога благога, калі ўключыць у гэтую кампанію і бандыта. He павінна быць нічога благога. Тое, што ён робіць, не мае такога вонкавага эфекту, як дзеянні падпальшчыка, але варта зазірнуць углыбіню — не можа быць страшнейшага разбуральнага дзеяння, чым забойства... Ці мог я забыць такі яркі прыклад? Увогуле, можа, якраз таму, што прыклад быў вельмі яркі, я пра яго забыўся. Ці не таму, што я не прыхільнік падпальшчыкаў і на самым пачатку адступіўся, выкінуў з галавы дзеянні, якія вымагаюць большых разбуральных імпульсаў,— у мяне нават пытання такога не было.
    Экстравертны агрэсіўны тып... мая маска, якая лічыць сябе паляўнічым, пачуўшы «разбуральныя імпульсы», падалася наперад. Мне прыкра расказваць пра гэта, але было іменна так — нічога не зробіш. Можа, я і паўтараюся, але зусім не з-за баязлівасці. Я адмаўляю баязлівасць, зразумела, не таму, што лічу адмаўленне яе абавязковым. Па праўдзе кажучы, мне непрыемнае нават само ўжыванне гэтых «дэман падпалу», «дэман вялікае дарогі» ўжо з-за аднаго слова «дэман». Тысячавольтны электрычны ток, які ўзбуджаў у той час маску, не меў нічога агульнага з разбуральным інстынктам... Нагадваў нешта вязкае і прыліплівае, ніяк не магу падабраць адпаведнага выразу, а ўвогуле зусім процілеглае разбурэнню.
    Мабыць, было б перавелічэннем сцвярджаць, што ў мяне зусім не было разбуральных інстынктаў. Я хацеў садраць з твайго твару скуру, каб і ты зведала тыя пакуты, што і я, я марыў рассеяць у паветры ядавіты газ, які паралізуе зрокавыя нервы, каб асляпіць усіх людзей на свеце,— вось якія жаданні ахоплівалі мяне не раз і не два. Напраўду, у гэтых запісках я, помніцца, не адзін раз злоснічаў гэтак. Яшчэ больш нечаканае, калі падумаць, тое, што жаданне спагнаць на некім сваю злосць узнікала ў мяне яшчэ да паяўлення маскі, калі ж яна была гатовая, раптам я адчуў, што ўва мне адбыліся нейкія перамены, хоць пратэст астаўся той самы. Відаць, напраўду адбыліся. I іменна таму, што адбыліся, маска захацела патраціць сваю свабоду зусім на другое. He на нешта пасіўнае — учыніць разбурэнні і чакаць пакарання, Пачакай, што ж нарэшце я хачу сказаць?.. Ці жадаў я такое класічнае гармоніі, як каханне, як дружба, як узаемаразуменне? Ці, можа, хацеў я паесці саладкаватае, ліпкае, прыемна-цёплае лёгкае ваты, якую ў святы прадаюць на вуліцах?..
    Злуючыся, як дзіця, якое не можа атрымаць таго,
    чаго хоча, я зайшоў у першую, што трапілася, кавярню і стаў ліць на цвёрды, як кулак, камяк жаданняў, які падняўся з глыбіні горла, халодную ваду ўперамежку з марожаным. Хацеў нешта сказаць, ды не ведаў што... Калі гэтак будзе і далей, дык я або закіну ўсё, або цераз сілу буду рабіць тое, чаго не хачу. Калі нічога не робіш, падкрадваецца раскаянне. Агіднае адчуванне, быццам давялося надзець мокрыя шкарпэткі...
    Твар пад маскаю гарэў, як у парылцы, здаецца, з носа пайшла кроў. Нешта трэба рабіць... Я добра разумеў увесь камізм свайго становішча: сам ператварыўся ў аналітыка свайго псіхічнага стану і павінен класіфікаваць свае жаданні, аналізаваць іх, прасейваць, вызначаць сапраўдную сутнасць камяка гэтых жаданняў і даваць яму назву.
    Калі трэба, мне ўсё роўна — магу пачаць з вываду, да якога я прыйпіоў. Гэта была полавая цяга. Смяешся, мабыць? Вывад і напраўду, якімі б прыгожымі агаворкамі ён ні суправаджаўся, даволі банальны. Але я многае разумеў, і ён мне не здаваўся надта нечаканым. Вось толькі банальнасць была на ўзроўні ўводзін у алгебру і прымалася без доказу — гэтага я ўжо ніяк не мог вытрываць. Самапавага можа, як гэта ні дзіўна, суседнічаць з бессаромнасцю.
    Такім чынам, трэці сшытак таксама канчаецца. Нічога не зробіш, давядзецца абмежавацца ходам эксперыменту, распачатым маскаю. Але хоць гэта і здасца сумным, найлепей, я думаю, расказаць толькі пра тыя доказы, паводле якіх трата свабоды ў чыстым выглядзе была фактычна лолавай цягаю. Трата свабоды, якая б чыстая яна ні была, сама па сабе не стварае каштоўнасцяў. (Калі гаварыць пра каштоўнасці — іх, найхутчэй, стварае свабода.) Я не збіраюся сцвярджаць.