Жанчына ў пяску | Чужы твар
Коба Абэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 413с.
Мінск 1986
маска з’яўляецца алібі, а татуіроўка, наадварот, вылучае, выстаўляе напаказ. У гэтым сэнсе яна, мусіць, бліжэй не да маскі, а да бінту. He, калі гаварыць пра вабнасць, дык яна ані не саступае маім п’яўкам.
Ніяк не магу даўмецца, чаму людзі даходзяць да падобнай недарэчнасці, каб прыцягваць да сябе ўвагу. Сам гэты чалавек наўрад ці зможа адказаць. I якраз таму, што не зможа адказаць, для яго ёсць сэнс прыцягваць увагу. Вырадкі, звычайна, любяць загадкі і часта робяць сваёю прафесіяй загадванне недарэчных загадак і выманьванне грошай у людзей, якія не могуць іх адгадаць. У татуіроўцы папраўдзе тоіцца пытанне.
Доказам можа служыць тое, што я сам стараўся знайсці адказ. Я спрабаваў, напрыклад, падгледзець з сярэдзіны свой стан, у якім быў бы, калі б татуіроўка была на мне. 1 першае, што я адчуў,— вочы другіх людзей, якія ўпіваюцца ў мяне, быццам калючкі. Я мог добра ўявіць сабе гэта, бо я ўжо зведаў, што такое гнездзішча п’явак. Потым неба пачне паволі аддаляцца. Навокал разліецца яркі поўдзень, і толькі на тую мясціну, дзе я стаю, апусціцца суцэльная цемра... Праўда, праўда, татуіроўка — гэта ж кляймо катаржніка... Кляймо злачынца, і таму нават сонечныя промні перасталі дакранацца да мяне... Але чамусьці я не адчуваў прыніжэння, і мне зусім было не брыдка... I гэта натуральна... Я ж сам выпек на сваім целе кляймо злачынства і па еваёй волі пахаваў сябе перад грамадствам... Цяпер ніхто ўжо мяне не пашкадуе...
Калі мужчына вылез з вады, выява будыйскага божышча, засыпанага вішнёвымі кветкамі, стала выгінацца, выдзяляючы карычняваты пот, і я, адчуваючы сябе саўдзельнікам злачынства, адчуў, што яго раскаваная поза асвяжае мяне. Правільна, кроуная сувязь паміж маскаю і татуіроўкаю выяўляецца не ў іх вонкавым падабенстве,— галоўнае, дзе жыве сам чалавек,
па які бок мяжы, праведзенай па сапраўдным твары. Калі ёсць людзі, якія могуць жыць, церпячы татуіроўку, дык, натуральна, можна цярпець і маску.
Аднак каля выхаду з лазні татуіраваны мужчына стаў чапляцца да мяне. Калі кашуля з доўгімі рукавамі схавала татуіроўку, ён здаўся маладзейшым, меншым на рост і не такім грозным, але ўсё роўна ён насіў перасцярогу на сваім целе і быў вялікім майстрам запалохвання.
Хрыплым голасам мужчына абвінаваціў мяне ў тым, што я недалікатна глядзеў на яго, і вымагаў прабачэння. Мяркуючы па яго словах, гэта яго вельмі абразіла. Лепей было мне перапрасіць яго, як ён дамагаўся, але бяда не прыходзіць адна — з-за таго, што я доўга быў у гарачай вадзе, пад маскаю ў мяне кіпела, быццам варыўся булён, вось-вось закружыцца галава.
Доўга не думаючы над сэнсам сваіх слоў, я папытаўся:
— А хіба татуіроўка не на тое існуе, каб яе паказваць?
He паспеў я дагаварыць, як рука яго махнулася ўгору. Але мой інстынкт абароны маскі не саступаў яму ў хуткасці. Тое, што першая атака скончылася нічым, яшчэ болей распаліла мужчыну. Ён нечакана схапіў мяне і пачаў па-зверску трэсці, спрабуючы выбраць момант, каб стукнуць мне ў твар. Нарэшце ён прыціснуў мяне да дашчанае сцяны, і ці то яго рука, ці то мая (не ведаю добра, рукі нашы перапляліся), увогуле, нечая рука слізганула знізу ўверх па маім падбародку, і ў тое ж імгненне маска была садрана.
Я быў ашаломлены, быццам на вачах у людзей раптам знялі з мяне штаны. Ашаламленне праціўніка было ніколечкі не меншае. Глухім, баязлівым голасам, які так не стасаваўся з яго выглядам, ён прамармытаў нешта невыразнае і з гневам, нібыта гэта ён пацярпеў, хутка пайшоў. Траха не змярцвелы, выцер я
пот і зноў надзеў маску. Сабраліся, напэўна, разявакі, але ў мяне не хапіла мужнасці агледзецца. Калі б гэта было на сцэне, з нас бы нарагаталіся. Цяпер, калі буду куды ісці, ні за што не пакіну духавога пісталета дома.
Пастскрыптум. Цікава, як успрынялі маю трагікамедыю татуіраваны чалавек і разявакі — сведкі гэтае сцэны. Колькі б яны ні смяяліся, толькі смехам гэта не магло кончыцца. Выпадак на ўсё жыццё зберажэцца, відаць, у іх у памяці. Ага, але ў якім выглядзе? Засядзе ў сэрцы, як асколак ад снарада? Ці стукне ў вочы і перакрывіць абліччы ўсіх навокал?.. Ва ўсякім разе, можна цвёрда сказаць, што болей яны ўжо не будуць вылупліваць вачэй на твары другіх людзей. Другія людзі стануць для іх празрыстымі, як прывіды, а ўвесь свет будзе ў прагалінах, як карціна на шкле, намаляваная бледнымі румянамі. Сам свет пачне здавацца няўяўным, як маска, людзей ахопіць пачуццё невыказнае адзіноты. Але я не вінаваты перад гэтымі людзьмі. Тое, што яны ўбачылі, было, найхутчэй, праўда. Відна толькі маска, сама праўда не відна. 1 вось гэтую, глыбейшую, праўду яны змаглі ўбачыць. Якой бы мізэрнаю яна ні здавалася чужому воку, яна заўсёды нясе ў сабе ўзнагароду.
Аднойчы, гадоў дваццаць назад, я ўбачыў труп дзіцяці. Яно ляжала дагары за школаю ў густой траве. Я выпадкоеа наткнуўся на яго, калі шукаў бейсбольны. мяч. Труп быў раздзьмуты, як гумовы шар, і ўвесь укрыты чырвонымі плямамі. Мне здалося, што рот у яго шавеліцца, але калі я прыгледзеўся, дык убачыў, што гэта кішаць чэрві, якія ўжо раз’елі губы. Мяне скаваў страх, і потым некалькі дзён яда не лезла ў горла. Тады гэта зрабіла на мяне пакутліва-страшнае ўражанне, але з гадамі — труп, напэўна, сталеў разам
са мною — збераглася толькі ахінутая ціхім смуткам лёгкая чырвань на гладкай, быццам з воску, скуры. А цяпер я ўжо не стараўся пазбягаць успамінаў пра труп. Наадварот, нават палюбіў іх. Кожны раз, калі я ўспамінаю пра гэты труп, у мяне ўзнікае адчуванне, што мы. сябры. Ён прымушае мяне ўспомніць, што, апрача пластыку, існуе яшчэ свет, да якога можна дакрануцца рукою. Ён назаўсёды астанецца са мною як сімвал другога свету.
He, гэтыя апраўданні прызначаны не толькі зусім чужым людзям. Цяпер усе мае трывогі будуць закранаць і цябе. Я хачу, каб ты паверыла маім словам, нават калі табе і здасца, што яны пакідаюць вельмі глыбокія раны. Ды гэта і не раны, а трошкі мацнейшыя, чым хацелася б, успаміны пра ўражанне, калі ты. зазірнула мне пад маску. Я веру, прыйдзе час, і ты будзеш успамінаць пра гэта з пяшчотаю, як я пра труп.
Я трохі забавіўся — трэба было агледзець сінякі і замяніць клей. Праўда, па дарозе я зрабіў круг, каб спецыяльна масцы купіць усё патрэбнае: запальнічку, запісную кніжку, бумажнік. А потым выправіўся на выбраную мясціну — роўна ў чатыры гадзіны я быў на аўтобусным прыпынку. Тут я збіраўся дачакацца цябе, калі ты будзеш вяртацца з лекцый па прыкладным мастацтве, на якія ты хадзіла кожны чацвер. Набліжаўся час вячэрняе штурханіны, шум гэтае ажыўленае мясціны, быццам у бочцы з расолам, паглынуў усю прастору сваёю перанасычанаю шчыльнасцю, і я чамусьці адчуў дзіўны спакой, быццам ішоў па лесе, дзе пачало ападаць лісце. Мабыць, тое ўзрушэнне яшчэ не прайшло, і яно з сярэдзіны заглушала ўсе мае пяць пачуццяў. Варта было заплюшчыць вочы, як пачыналі віраваць, нібыта рой маскітаў, незлічоныя зоркі, якія выпраменьвалі яркае святло. Мусіць, пад-
няўся ціск. Напраўду, узрушэнне было глыбокае. Але гэта не толькі кепска. Прыніжэнне, падзейнічаўшы як стымулятар, штурхала на парушэнне закона.
Я вырашыў пачакаць каля банка на ўсходцах, якія вытыркаліся наперад. 3 вышыні лепей было відаць, a таму, што побач са мною стаяла і чакала шмат людзей, я не кідаўся ў вочы. He было чаго баяцца, што ты заўважыш мяне раней, чым я цябе. Лекцыі канчаюцца ў чатыры гадзіны, і нават калі ты прапусціш адзін аўтобус, усё роўна даедзеш мінут за дзесяць.
Ніколі не думаў, што твае лекцыі змогуць мне гэтак спатрэбіцца. Калі б у мяне папыталіся, я б сказаў, што сам факт гэтага нястомнага шматгадовага наведвання такіх зусім непатрэбных лекцый служыць выдатным доказам няўстойлівасці жаночага існавання. Вельмі сімвалічна, што ты выбрала выраб гузікаў і вучышся з захапленнем. Такое мноства гузікаў, вялікіх і маленькіх, ты ўжо вытачыла, выразала, адпаліравала! Ты рабіла гузікі не на тое, каб імі нешта зашпільваць,— ты бясконца майстравала патрэбныя для практычнага выкарыстання рэчы з мэтамі зусім непрактычнымі. He, я не хачу абвінаваціць цябе. Я ж папраўдзе гэтаму ні разу не працівіўся. Калі ў цябе напраўду захапленне — ад душы бласлаўляю гэты наіўны занятак.
...Але ў падзеях, што адбыліся пазней, ты была адной з галоўных дзейных асоб, і таму не буду выкладаць іх адну за адной. Што трэба, дык гэта вывернуць маё сэрца і выставіць на святло бессаромны твар паразіта, які там схаваўся. Ты прыехала трэцім аўтобусам і прайшла міма мяне. Я падаўся следам. Была ты надта гнуткая, вельмі зграбная, і мяне ахапіла баязлівасць.
Я дагнаў цябе каля светлафора на пераходзе насупраць вакзала. За некалькі мінут, якія патрэбныя, каб дайсці да вакзала, я павінен любымі сродкамі завабіць
цябе. He трэба ісці напралом, але і кружная дарога не падыходзіць. Падаючы, быццам толькі што выпадкова падняў, прыхаваны загадзя скураны гузік, які ты зрабіла, я загаварыў з табою. I словы былі загадзя падабраныя:
— Гэта не вы згубілі?
He хаваючы здзіўлення, ты, стараючыся выясніць, чаму гэта здарылася, падняла сумку, стала аглядаць дно, правяраць зашпількі і, усім сваім выглядам паказваючы, што не можаш знайсці тлумачэння, глянула на мяне. Калі ўжо я загаварыў, нельга было ўпускаць магчымасці, у якую паверыў, і я забег наперад.
— Можа, з капелюша?
— 3 капелюша?
— Спрытнасць рук — і з капелюша можа паявіцца трусік.
Але ты нават не ўсміхнулася. Болей таго, паглядам, як хірургічнымі шчыпцамі, заціснула мне рот. Гэта быў пільны пагляд, быццам ты забылася, пагляд, які гаварыў, што ты нічога не разумееш. Калі ты будзеш гэтак глядзець яшчэ некалькі секунд, дык убачыш мяне наскрозь,— я імгненна зразумеў гэта і адступіўся. Ды гэтага не магло здарыцца. Поспех маскі ўжо быў пацверджаны ў самых розных сітуацыях. He было чаго баяцца, што ў цябе паявіцца падазрэнне •— ты ж не сарвеш маскі сілаю, як той татуіраваны, не дакранешся да яе губамі (розніцу ў тэмпературы схаваць немагчыма). Дый я свядома гаварыў ніжэйшым, чым звычайна, голасам, але нават калі б я гэтага і не рабіў, з-за таго, што на мае губы былі накладзены яшчэ і штучныя, губныя гукі зусім змяніліся.
Можа, я залішне хваляваўся: ты адразу адвяла вочы, і на твар вярнуўся звычайны абыякавы выгляд. Але мой эратызм, наткнуўшыся на твой пільны пагляд, падціснуў хвост, і калі б ты гэтак і пайшла, дык, можа, і я знайшоў бы ў сабе сілу адмовіцца ад задума-