• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жанчына ў пяску | Чужы твар  Коба Абэ

    Жанчына ў пяску | Чужы твар

    Коба Абэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 413с.
    Мінск 1986
    73.13 МБ
    ЫБЛІЯТЭКА ЗАМЕЖНАЙ ПРОЗЫ
    Коба
    Абэ
    ЖАНЧЫНА Ў ПЯСКУ
    ЧУЖЫ ТВАР
    РАМАНЫ
    МІНСК «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА» 1986
    ББК84.5Я
    К 55
    Пераклад на беларускую мову
    ВАЛЯНЦІНА РАБКЕВІЧА
    Прадмова Генадзя Шупенькі
    Пераклад зроблены з выдання:
    Кобо Абэ. Женіцнна в песках. Чужое лпцо: [Романы].— М., Худ. лнт., 1969.— 368 с.
    4703000000—057. __ й„
    		1 / / —оО
    М302(05)—86
    fg4 Выдавецтва «Мастацкая літаратура», 1986.
    БОЛЬ ЗА ЧАЛАВЕКА
    «Быць надрукаваным у Расіі — вялікі гонар любому пісьменніку. Кожная мая публікацыя ў СССР — падзея для мяне вельмі радасная»,— гаварыў вядомы ва ўсім свеце японскі пісьменнік Коба Абэ, два найбольш папулярныя раманы якога — «Жанчына ў пяску» і «Чужы твар» — выходзяць на беларускай мове.
    Упершыню савецкі чытач пазнаёміўся з Коба Абэ як з аўтарам навукова-фантастычных аповесцей — у 1965 годзе выдавецтва «Молодая гвардпя» выпусціла ў свет у «Бібліятэцы сучаснай фантастыкі» яго аповесці «Чацвёрты ледніковы перыяд» і «Таталаскоп». Але прызналі Коба Абэ ў нашай краіне пасля таго, як у 1966 годзе часопіс «Нностранная лнтература» апублікаваў яго раман «Жанчына ў пяску».
    3 таго часу папулярнасць японскага пісьменніка — празаіка, драматурга, публіцыста — расце ў нас усё больш, кнігі яго выдаюцца і перавыдаюцца (у выдавецтвах «Художественная лнтература», «Нскусство», «Радуга» і інш.).
    А ў крытыцы то затухаюць, то зноў успыхваюць гарачыя спрэчкі. Амплітуда разыходжанняў у ацэнцы твораў Коба Абэ, яго ідэйна-эстэтычнага крэда, філасофскай канцэпцыі, сацыяльна-грамадзянскай пазіцыі даволі шырокая — ад захаплення, якое пераходзіць у здзіўленне («дзівосны сплаў глыбокай філасофскай прытчы і страшнай магіі рэальнасці»), да амаль катэгарычнага адмаўлення («жорсткая прытча», «спалучэнне ўмоўнасці і натуралізму», «фізіялагічная дакументальнасць стылю», «абстрактная канструкцыя» і г. д., і да т. п.).
    Скажу адразу — нам, чытачам, выхаваным на традыцыях вялікай сусветнай рэалістычнай літаратуры, на традыцыях пластычна-адчувальнай, рэалістычна-зямной, заглыбленай усімі каранямі ў само жыццё свайго народа, у яго філасофію, у яго дух прозы Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага і Івана Мележа, такую прозу, як проза Коба Абэ, чытаць нязвычна.
    Чытаць такую прозу, зрэшты, нялёгка, а месцамі, можна сказаць, пакутліва-цяжка, балюча.
    I не таму яе няпроста чытаць, што ў ёй нібыта нейкі там мудрагеліста-вычварны стыль — стыль-то якраз «празрысты» і, трэба адразу сказаць, добра перададзены перакладчыкам. Вельмі ж няпростая аўтарская канцэнцыя чалавечага жыцця ў сучасным свеце.
    I думаю, што той, хто знойдзе ў сабе сілу ўвайсці ў няпросты, балючы, нават страшны свет, створаны надзвычай арыгінальным мастаком слова — а калі ўжо ўвойдзеш у гэты фантастычны і адначасна нейкі надзіва рэальны свет, то выйсці з яго не так і проста: сіла мастацкага прыцягнення нейкая незвычайная,— той пагодзіцца, што ў асобе Ko­Ga Абэ перад намі паўстае пісьменнік сусветнага, агульначалавечага гучання. I не будзе перабольшаннем сцверджанне акадэміка М. Федарэнкі: кожная кніга Коба Абэ — «значная падзея ў духоўным жыцці ва ўсім свеце».
    I гэта праўда. Менавіта з творчасцю Коба Абэ сучасная японская літаратура, за плячыма якой тысячагадовая гісторыя, выйшла далёка за межы сваёй краіны, менавіта яго проза — адна з найбольш прыкметных старонак у сучаснай сусветнай літаратуры.
    Хто ж такі Коба Абэ? Якія традыцыі прадаўжае ён, якое новае слова ўдалося сказаць яму, з чым ён ідзе да свайго народа і ўсяго чалавецтва?
    Яму пайшоў ужо сёмы дзесятак. На радзіме яго кнігі выдаюцца шматтомнымі выпускамі — у 1972—1973 гадах выйшла 14 тамоў яго твораў самых розных жанраў. Кнігі яго перакладаюцца на многія мовы свету, пра яго цімат пішуць — спрачаюцца, цалкам прымаюць і моцна крытыкуюць, раўнадушным яго творы не пакідаюць нікога.
    Нарадзіўся Коба Абэ ў 1924 годзе ў сям’і ўрача ў горадзе Токіо. Неўзабаве сям’я пераязджае ў Маньчжурыю, у горад Мукдэн, дзе бацька атрымаў пасаду ўрача ў клініцы медыцынскага інстытута. Па настойлівай просьбе бацькі ў самы разгар вайны ў 1943 годзе Коба Абэ едзе ў Токіо і паступае на медыцынскі факультэт Такійскага універсітэта. Але праз год кідае вучобу, вяртаецца ў Мукдэн, дзе яго 1 застала паражэнне Японіі. Крах японскай імперыі супаў з крахам сям’і. Памірае бацька, сям’я астаецца без кармільца. У 1946 годзе Абэ вяртаецца ў Токіо, зноў вучыцца ва ўніверсітэце. Няма ні гропіай, ні жадання стаць урачом. Сяктак у 1948 годзе універсітэт закончаны. На руках дыплом урача. Але ўрачом Коба Абэ не працуе ніводнага дня.
    У тым жа 1948 годзе юнак, за плячыма ў якога нялёг-
    кі жыццёвы шлях, выдае на свае сродкі зборнік «Вершы невядомага». Аднак увагу на сябе ён звярнуў апавяданнем «Чырвоны кокан», апублікаваным у 1950 годзе. А ўжо ў 1951 годзе за аповесць «Сцяна. Злачынства S. Карумы» атрымлівае самую ганаровую літаратурную прэмію — прэмію Акутагавы.
    Усе даследчыкі аднадушна адзначаюць вялікі ўплыў Ф. Кафкі на гэтую аповесць і на ўсю раннюю творчасць Коба Абэ.
    I праўда. Нават сама фабульна-сюжэтная канва аповесці як бы паўтарае славутае апавяданне Кафкі «Ператварэнне» — адзін, бадай, з самых жахлівых сюжэтаў у гісторыі сусветнай літаратуры (пра ператварэнне чалавека ў вялізнае насякомае). Герой аповесці «Сцяна» губляе сваю візітную картку 1 тым самым траціць сваё імя. Адбываецца адчужэнне чалавека, калі можна так сказаць, першай ступені — чалавек без імя аказваецца непатрэбным грамадству. Але пасля адбываецца яшчэ больпіае адчужэнне — унутры героя пачынае расці сцяна, якая адгароджвае яго ад колішняга самога сябе.
    Вельмі цікавая сама па сабе і асабліва для разумення творчай эвалюцыі пісьменніка яго ранняя п’еса «Сябры».
    Сюжэт п’есы коратка такі. Да юнака ў дом урываецца нейкая зусім невядомая яму сям’я і астаецца жыць у яго нібыта дзеля таго, каб зрабіць яго шчаслівым. Дэмагагічнымі развагамі пра шчасце чалавека, пра заклапочанасць грамадства лёсам кожнага чалавека, сваімі канкрэтнымі «клопатамі» гэтыя нечаканыя «сябры» даводзяць юнака да самагубства.
    Як бачым, такі нязвычны нам раман, як «Жанчына ў пяску», зусім не быў нейкай нечаканасцю японскаму чытачу.
    Ужо ў ранніх творах Коба Абэ выразна бачыцца асноўная тэма, якая пройдзе праз усю яго творчасць — сутыкненне простага чалавека з варожым яму буржуазным грамадствам.
    Што такое чалавек у сучасным буржуазным грамадстве, чым ён з’яўляецца для грамадства і што яно дае кожнаму свайму члену, як яно ставіцца да простага чалавека? Нельга, вядома, звесці ўсю творчасць лісьменніка такога маштабу толькі да адказу на пытанні хай сабе і такога глабальнага плана. I ўсё ж найперш праблема суадносін чалавека з грамадствам ва ўсіх іх неадназначных, складаных супярэчнасцях і ёсць самая галоўная праблема творчасці Коба Абэ, менавіта яна выводзіць яго творы за межы натужліва-
    хваравітага капання ў псіхіцы няшчаснага адзіночкі ў літаратуры мадэрнізму, выводзіць у кантэкст праблематыкі самых вялікіх сучасных мастакоў слова.
    Даследчыкі не без падстаў адзначаюць цікавасць Коба Абэ да кола праблем, якія спрабуе вырашыць у філасофскім і ідэйна-мастацкім плане экзістэнцыялізм, знаходзяць пункты судакранання яго творчасці з творамі Сартра і Камю. Нельга аспрэчыць і такую бясспрэчную думку, што «агульначалавечы пісьменнік — і самы нацыянальны пісьменнік» (Б. Бурсаў), і тое, што пры ўсім відавочным выключным таленце, пры неаспрэчным гуманізме гэтага пісьменніка, чалавек у яго тужліва-журботных і разумных кнігах, прасякнутых болем за знявечанае жыццё людское, усё-такі ў пэўным сэнсе — гэта чалавек увогуле.
    У гэтай сувязі хочацца прыгадаць адно цікавае і глыбокае, хоць, на маю думку, не зусім бясспрэчнае сцверджанне Б. Бурсава: «Вялікае літаратурнае імя заўсёды рэзка нацыянальнае. I чым болыіі агульначалавечы пісьменнік, тым больш яскравая яго нацыянальная індывідуальнасць. Кожны новы геній — новая глыбіня чалавечай прыроды. Для гэтага яму трэба быць даследчыкам яшчэ зусім невядомых, а гэта значыць, зусім канкрэтных, адзіных у сваім родзе пошукаў чалавечага духу. Гэта можа адбыцца толькі на пэўным месцы і ў пэўны час»
    He ведаю, ці ўсю праўду пра чалавека ў сучаснай Японіі сказаў Коба Абэ. Немажліва аспрэчыць і той факт, што нават чыста побытавых японскіх рэалій у яго раманах, асабліва ў «Чужым твары», не так ужо і шмат.
    Але тым не менш менавіта ў Японіі, як у надзвычай яркім фокусе, сканцэнтраваліся ўсе супярэчнасці сучаснага капіталізму і імперыялізму як на Усходзе, так і на Захадзе.
    Здавалася б, дзе ўжо тут, калі нават павярнуцца няма дзе, быць адзінокім. Але якраз у Японіі яе славуты «эканамічны цуд» ператварыўся ў прыкры, можна сказаць, ганебны «цуд» — у аголеную, выяўленую ў найболын «чыстым» выглядзе духоўную адзіноту чалавека, яго страшэнную духоўную спустошанасць, непераадольнае адчужэнне чалавека ад чалавека.
    А ўжо тое, што Коба Абэ даследуе чалавека не проста ў звышнеардынарных, надзвычай арыгінальных сітуацыях,
    1	Бурсов Б, Путн к художественной правде.— Звезда, 1967, № 1.
    а і ў «яшчэ зусім невядомых, ...адзіных у сваім родзе пошуках чалавечага духу» — гэта ўжо неаспрэчнае.
    Тым ён і цікавы чытачам на ўсіх кантынентах. Таму ён і стаіць у сучасных літаратурах народаў свету ўпоравень з Г. Маркесам, Ж. Амаду, М. Астурыясам, X. Картасарам, Д. Апдайкам, А. Маравіа, М. Фрышам, Ф. Марыякам, X. Лакснесам, П. Лагерквістам і г. д.
    Чым жа вылучаюцца раманы Коба Абэ сярод іншых тысяч раманаў, якія, кажучы словамі вядомага французскага раманіста Жана Дзютура, таксама «сваёй велізарнай колькасцю, манатоннасцю, сваёй стэрэатыпнай філасофіяй ствараюць пэўную атмасфер у», якія цэлыя дзесяцігоддзі гавораць амаль пра адно — пра тое, што «навакольны свет — суцэльная бяссэнсіца», што «праўда і хлусня — усяго толькі ілюзія і што, нарэпіце, марныя ўсе чалавечыя намаганні, бо ўсё роўна мы ўсе памром, як і жылі, у пякельнай цемры»? 1
    А тым, найперш, што Коба Абэ, як кожнага сумленнага пісьменніка ў сучасным буржуазным грамадстве, цікавіць не эвалюцыя чалавечага адчаю самога па сабе, а тыя маральна-псіхалагічныя і сацыяльна-гістарычныя прычыны, якія прыводзяць чалавека да такога адчаю. Той шчыры боль за чалавека, якога так не стае такой літаратуры.