• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жанчына ў пяску | Чужы твар  Коба Абэ

    Жанчына ў пяску | Чужы твар

    Коба Абэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 413с.
    Мінск 1986
    73.13 МБ
    3 гэтымі словамі жанчына набрала каля акна прыгаршчы пяску, сыпнула яго ў талерку, што трымала ў руцэ, некалькі разоў шарганула талерку ўкруга і паказала яе мужчыну. Ён не разабраўся, ці стала яна чысцейшая, але падумаў, што, напэўна, стала. Ва ўсякім разе, такое выкарыстанне пяску зусім адпавядала яго даўнім уяўленням пра пясок.
    Ёў ён зноў пад парасонам. Вараная гародніна і вяленая рыба... На зубы пападаўся пясок. Яны маглі б разам паесці, калі б парасон быў падвешаны пад столь, падумаў ён, але сказаць пабаяўся, бо яна магла расцаніць гэта як спробу да збліжэння. Нізкага гатунку чай, нібыта моцны на выгляд, быў нясмачны.
    Калі ён паеў, жанчына падсела да ўмывальніка і, накінуўшы на галаву кавалак поліэтылену, пачала цішком есці. Цяпер яна падобная на нейкае насякомае, падумаў ён. Няўжо яна думае ўвесь свой век гэтак жыць?.. Таму, хто наверсе, гэта толькі малюсенькі акравачак велізарнай зямлі, а з дна ямы не відаць нічога — толькі бясконцы пясок ды неба... Аднастайнае жыццё, нібыта малюнак, што назаўсёды застыў у вачах... Жыццё адзінокае жанчыны, якой нават няма чаго ўспомніць,— яна за ўсё жыццё ні ад кога не чула
    цёплага слова. У яе, напэўна, сэрца затрапяталася, як у дзяўчыны, калі ёй, нібыта робячы вялікае дабро, аддалі мяне, злавіўшы ў пастку... Так шкада яе...
    Яму захацелася сказаць што-небудзь жанчыне, і, каб неяк пачаць размову, ён вырашыў закурыць. Папраўдзе, поліэтылен тут — прадмет найпершае патрэбы, без яго не абыдзешся. Колькі ні трымаў ён запаленую запалку каля цыгарэты, яна ніяк не разгаралася. Ён смактаў яе з усяе сілы, ажно шчокі ўцягваліся між зубамі, але, як ні стараўся, чуў толькі прысмак дыму. Дый гэты дым, тлуста-нікацінавы, толькі раздражняў язык, ніяк не замяняючы курэння. Настрой саправаўся, размова не клеілася, ды яму і самому расхацелася гаварыць з жанчынаю.
    Саставіўшы на ток посуд, жанчына без спеху стала сыпаць на яго пясок. 3 намаганнем яна нясмела сказала:
    — Вы ведаеце... Пара ўжо пясок скідаць з гарышча...
    — Скідаць пясок? А-а, ну што ж, калі ласка... «А пры чым тут я? — падумаў мужчына абыякава.— Няхай гніюць бэлькі, няхай ломяцца падпоры — мне дык які клопат?» — Калі я вам замінаю, мне, можа, пайсці куды-небудзь?
    — Выбачайце, калі ласка, але...
    Няма чаго прыкідвацца. He захацела нават выгляду паказаць! А ў самое ўсярэдзіне — быццам гнілую цыбуліну ўкусіла... Аднак жанчына, звыклая да такой работы, спрытна абвязала знізу твар складзеным у дзве столкі ручніком, узяла пад паху венік і кавалак дошкі, узлезла на паліцу ў насценнай шафе, у якой асталася адна створка.
    — Шчыра кажучы, калі хочаце ведаць маю думку — такая хата няхай лепей развальваецца!..
    Ён сам разгубіўся ад раздражнення, якое ўспыхнула нечакана і з якім пракрычаў гэта, а жанчына
    павярнулася да яго яшчэ болей збянтэжаная. Глядзі ты, нібыта зусім яшчэ не ператварылася ў насякомае...
    — He, не думайце, што я злуюся толькі на вас адну. Вы тут усе змовіліся, што навязалі чалавека на ланцуг. А я цярпець не магу інтрыг. Зразумела? Ды калі і незразумела, мне ўсё роўна. Хочаце, я вам раскажу адно цікавае здарэнне... Гэта было даўно. У пакоі, што я наймаў, трымаў я нягеглага сабаку, дварняка... 3 надта густою шэрсцю, і яна не ліняла нават улетку... У яго заўсёды быў маркотны, няшчасны выгляд, дык я надумаўся пастрыгчы яго... I вось, калі я ўжо канчаў стрыгчы і збіраўся выкінуць састрыжаную шэрсць, сабака, не ведаю, што ўжо яму здалося, раптам заскавытаў, ухапіў у зубы камяк гэтае шэрсці і ўцёк на сваё месца... Можа, ён прыняў састрыжаную шэрсць за частку свайго цела і шкадаваў расставацца з ёю? — Ён крадком паглядзеў на жанчыну: як яна гэта ўспрыме? Але яна аставалася ў той самай позе, ненатуральна скурчыўшыся на паліцы, і нават спробы не зрабіла павярнуцца ў яго бок.—■ Ну добра... Кожны чалавек разважае па-свойму... Ці капаць пясок, ці рабіць што другое — калі ласка, дзейнічайце, як вы хочаце. А я катэгарычна адмаўляюся цярпець гэта. Даволі! Нічога, яшчэ крыху — і толькі мяне тут і бачылі!.. Дарэмна вы мяне недаацэньваеце... Калі захачу, уцяку адсюль, і без вялікіх намаганняў... Ага, вось якраз кончыліся цыгарэты...
    — Цыгарэты.— Яе прастата межавала з дурнотаю.— Гэта пазней, калі прывязуць ваду...
    — Цыгарэты?.. I цыгарэты таксама?.. •— Мужчына, і сам таго не чакаў, чмыхнуў.— Справа не ў гэтым... А ў састрыжанай шэрсці, састрыжанай шэрсці... Няўжо не зразумела?.. Я хачу сказаць, што дзеля састрыжанай шэрсці гарод гарадзіць не варта.
    Жанчына маўчала, і не падобна было, што яна збіраецца нешта сказаць, каб апраўдацца. Яна пачакала
    трохі і, калі пераканалася, што мужчына кончыў гаварыць, спакойна зноў узялася за работу, ад якой яе адарвалі. Яна адсунула дзверцы ў столі над шафаю, да пояса ўлезла ў дзірку і, трымаючыся на локцях і нязграбна матляючы нагамі, стала ўзбірацца на гарышча. Сям-там тонкімі нітачкамі пасыпаўся пясок. Ён падумаў, што на гарышчы пасялілася нейкае незвычайнае насякомае... Пясок і гнілое дрэва... Але не, даволі, незвычайнага і так болей, чым трэба!
    Потым са столі то з аднаго месца, то з другога пацякло мноства ручайкоў пяску. Было вельмі дзіўна, што гэты густы ручай плыве амаль без шуму. У адзін момант на саламяных матах, высланых на таку, барэльефам выціснулася дашчаная столь з усімі шчылінамі і дзіркамі ад сучкоў. Пясок набіўся ў нос, еў вочы. Мужчына выскачыў на двор.
    У першае імгненне было адчуванне, што ён ускочыў у вогнішча і ступакі пачынаюць плавіцца. Але недзе ўсярэдзіне аставалася цыліндрычная лядзянка, якая не паддавалася нават такой спякоце. Недзе ўсярэдзіне варушыўся сорам. Гэтая жанчына, як жывёліна. Няма ў яе ні ўчора, ні заўтра — жыве сённяшнім днём... Свет, дзе пануе ўпэўненасць, што чалавека можна начыста сцерці, як мел з грыфельнай дошкі... I ў сне не прысніцца, што ў нашы дні недзе яшчэ гнездзіцца падобнае дзікунства. Ну добра... Калі лічыць гэта прыкметаю таго, што ў яго прайшло ашаламленне і пачаў вяртацца спакой, дык гэты сорам не такі ўжо кепскі.
    Аднак няма чаго марнаваць час. Добра было б кончыць з гэтым яшчэ завідна. Прыжмурыўшыся, ён прыкінуў на вока вышыню хвалістай сцяны пяску, зацягнутай тонкім вэлюмам, які нагадваў расплаўленае шкло. Чым болей глядзеў ён на сцяну, тым вышайшаю яна здавалася. Цяжка, ведама, ісці супраць прыроды і спрабаваць зрабіць пакаты схіл крутым, але ж ён хо-
    ча круты схіл зрабіць пакатым — і толькі. Асаблівых прычын адступацца як быццам няма.
    Сама правільна было б пачаць зверху. Але гэтак зрабіць няма магчымасці, і нічога не астаецца, як капаць знізу. Спачатку ён падкапае, колькі трэба, у самым нізе і пачакае, пакуль зверху абваліцца пясок, потым зноў падкапае знізу, і зноў зверху зваліцца пясок... Паўтараючы гэта раз за разам, ён будзе падымацца вышэй і вышэй і ўрэшце апынецца наверсе. Яго, безумоўна, чакаюць абвалы, і пясчаныя хвалі будуць скідаць яго ўніз. Але хоць іх і называюць хвалямі — пясок усё ж не вада. Яму ні разу не даводзілася чуць, каб танулі ў пяску.
    Рыдлёўка стаяла разам з бітонамі на дварэ каля хаты. Завостранае паўкругам лязо блішчала, як асколак фарфору.
    Нейкі час капаў ён без перадыху, увесь аддаўшыся працы. Пясок надта ж падатлівы, і праца хутка ішла наперад. Кожны ўдар рыдлёўкі, якая ўгрызалася ў пясок, кожны яго ўздых адлічвалі час. Але скора рукі ўсё болей сталі напамінаць пра стому. Яму здавалася, што капае ён вельмі доўга, а плёну працы нешта не было відаць. Абвальваліся толькі невялікія кавалкі злежанага пяску над тым месцам, дзе было падкапана. Усё гэта моцна адрознівалася ад простай геаметрычнай схемы, накрэсленай ім у галаве.
    Трывожыцца было яшчэ рана, ён вырашыў перадыхнуць і, зрабіўшы мадэль ямы, праверыць свае разлікі. Матэрыялу, на шчасце, колькі хочаш. Ён выбраў месца пад карнізам каля хаты, у цяні, і стаў капаць ямку, сантыметраў на пяцьдзесят. Але чамусьці схілы яе не ўдавалася зрабіць пад патрэбным яму вуглом. Самае большае — сорак пяць градусаў... як у ступцы, што шырэе пад верх.
    Калі ён пачаў падкопваць з дна ў ямцы, па сценках пасыпаўся пясок, але схіл не змяніўся. Здавалася,
    пясок мае нейкі стабільны вугал. Маса і супраціўленне пясчынак, відаць, прапарцыянальныя. А калі так, значыць, і гэтая сцяна, якую ён збіраецца адолець, мае такі самы вугал нахілу.
    He, гэтага не можа быць. Хіба што падман зроку, але не, так не бывае... На які схіл ні глядзі знізу, ён заўсёды будзе здавацца круцейшым, чым на самай справе.
    I ўвогуле, можа, усё гэта трэба разглядаць як пытанне колькасці?.. Калі розная колькасць, натуральна, розны і ціск. Калі розны ціск, дык і прапорцыя масы і супраціўлення абавязкова мяняецца. Можа, тут ёсць залежнасць і ад будовы пясчынак? Узяць, напрыклад, чырвоную гліну. Чырвоная гліна натуральная і чырвоная гліна ўжо пасля яе здабычы маюць зусім розную велічыню супраціўлення ціску. Ды яшчэ трэба ўзяць пад увагу вільготнасць... Значыць, мадэль можа быць пад дзеяннем зусім іншых законаў.
    Але, тым не менш, яго дослед не быў марны. Ён зразумеў, што вугал нахілу сцяны звышстабільны — адно гэта ўжо вялікі плён. I, увогуле, не так і цяжка звышстабільнасць ператварыць у звычайную стабільнасць.
    Варта толькі крышку пабоўтаць перанасычаны раствор, як выпадаюць крышталі і ён ператвараецца ў насычаны.
    Раптам, адчуўшы, што побач нехта ёсць, ён павярнуўся. Жанчына стаяла ў дзвярах і пільна глядзела ў яго бок. Ён нават не чуў, калі яна выйшла. Заспеты знянацку, ён збянтэжыўся і адступіўся назад, разгублена азіраючыся. I вось тады ён убачыў, што за яго спіною на краі пясчанага абрыву з усходняга боку тры галавы глядзяць уніз. Яны былі абверчаны ручнікамі, канцы якіх захіналі твар знізу, таму цяжка было пазнаць, ці гэта былі тыя дзяды, што ўчора, ці другія. Але як быццам — яны. Мужчына разгубіўся, але тут
    жа ўзяў сябе ў рукі і вырашыў, не звяртаючы на іх увагі, працаваць далей. Тое, што на яго глядзелі, падагнала яго.
    Пот капаў з кончыка носа, заліваў вочы. He было часу выціраць яго, і ён капаў з заплюшчанымі вачыма. Hi ў якім разе не трэба даваць адпачынку рукам. Калі яны ўбачаць, як ён спрытна працуе, дык зразумеюць, якія яны тупагаловыя і нікчэмныя.
    Ён зірнуў на гадзіннік. Абцёр аб штаны пясок са шкла. Было яшчэ толькі дзесяць мінут трэцяй. Тыя самыя дзесяць мінут трэцяй, як і раней, калі ён апошні раз глядзеў на гадзіннік. У яго адразу прапала ўпэўненасць у сваёй хуткасці. Калі глядзець вачыма слімака, сонца рухаецца, напэўна, з хуткасцю бейсбольнага мяча. Ён схапіў рыдлёўку і зноў накінуўся на пясчаную сцяну.