• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жанчына ў пяску | Чужы твар  Коба Абэ

    Жанчына ў пяску | Чужы твар

    Коба Абэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 413с.
    Мінск 1986
    73.13 МБ
    Можа быць... Нечакана я ўспомніў пра маску дзікуноў, якую нядаўна бачыў у газеце. Можа, яна і ёсць сапраўдная маска? Можа, справядліва назваць яе MacKaro іменна таму, што яна не мае нічога агульнага з сапраўдным тварам? Вялізныя лупатыя вочы, вялізны ікласты рот, нос, утыканы блішчастымі шкельцамі, і па абодва бакі яго асновы — завіткі па ўсім твары, нібыта віры, вакол якіх, быццам стрэлы, тырчаць доў-
    гія птушыныя пёры. Чым болей глядзеў я на яе, тым страшнейіпаю, нерэальнаю яна здавалася. Але па меры таго, як я прыглядаўся, быццам збіраючыся надзець яе на сябе, я пачаў паступова чытаць ідэю гэтае маскі. Відаць, яна выяўляла выраз раз’юшанай малітвы — імкненне перасягнуць усё чалавечае і ўвайсці ў зборышча багоў. Якая жахлівая сіла фантазіі! Ашаламляльная кандэнсацыя волі, закліканая процістаяць забаронам прыроды. Можа, і мне варта было спыніцца на гэтай масцы, калі б я мог яе зрабіць. Тады я павінен быў бы з самага пачатку расстацца з пачуццём, быццам хаваюся ад другіх... Нічога падобнага. Я гаварыў з такою гарачнасцю, што ты мела ўсе падставы здзекавацца з дзіўных скальпеляў і нажніц невядомага прызначэння. Калі добра быць страшыдлам, дык, напэўна, няма асаблівае патрэбы мець маску, адных п’явак даволі. I багі сталі другія, і людзі сталі другія. Людзі пачалі з перыяду, калі змянялі твар, прайшлі цераз перыяд, калі твар захіналі, як гэта рабілі арабскія жанчыны, жанчыны з «Аповесці пра Гэндзі», прыйшлі да цяперашняга перыяду адкрытага твару. Я не збіраюся сцвярджаць, што гэта прагрэс. Гэта можна лічыць перамогаю людзей над багамі і адначасна разглядаць як пакорнасць ім. Таму вось мы і не ведаем, што будзе заўтра. He выключана, што заўтра нечакана наступіць век адмаўлення ад сапраўднага твару. Але сёння, найхутчэй, не век багоў, а век людзей. I ў тым, што мая маска імітавала сапраўдны твар, былі свае прычыны.
    Ну, хопіць. Даволі ўжо прычын. Калі пашукаць, апраўданняў можна знайсці колькі хочаш. Ды колькі б я іх ні выстройваў у рад, усё роўна мне не абвергнуць тых двух фактаў, на якія ты спаслалася. Тым болей што супраць твае другое заўвагі, што маска ўрэшце нічога не магла зрабіць і толькі апраўдвалася, пярэчыць няма чаго, наадварот, я сам усё болей і
    болей даказваю гэта. Хопіць ганьбіць сябе. Калі б я толькі выставіў сябе на пасмешышча, пацярпеў крах, хай сабе, але ўсе мае пакуты аказаліся дарэмнымі — вось гэта болей чым сумна і так брыдка, што я не маю сілы нават апраўдацца. Усё настолькі відавочнае, што можна прыйсці ў роспач. Бездакорнае алібі, бязмежная свабода, і ўсё роўна ніякага выніку. Дый пакінуўшы гэтую падрабязную пісымовую справаздачу, я сваімі рукамі знішчыў сваё алібі, і цяпер нічога ўжо не зробіш. Ці не падобны я на агіднага імпатэнта, здольнага толькі на прыгожыя словы пра полавую цягу...
    Ага, адно, пра што варта яшчэ напісаць,— гэта пра кіно. Па-мойму, гэта адбылося прыкладна на пачатку лютага. У запісках я зусім не закранаў гэтага фільма, не таму, што ён не меў да мяне ніякіх адносін, наадварот, ён вельмі тычыўся мяне... Я міжволі пазбягаў гаварыць пра яго таму, што адчуваў — гэта зводзіць на нішто ўсю маю цяжкую працу па стварэнні маскі. Але цяпер я ўжо дайшоў да мяжы, і забабоны не патрэбныя. Ці, можа, ад таго, што становішча змянілася, я цяпер успрымаю яго па-другому. Папраўдзе, тое, што я ўбачыў, не было простаю жорсткасцю. Фільм быў трохі незвычайны і не меў асаблівага поспеху, але назву яго ты, напэўна, помніш: «Адзін бок кахання».
    Застылы пейзаж. На фоне яго, спатыкаючыся, ідзе тоненькая дзяўчына ў просценькай, але акуратнай сукенцы, яе профіль празрысты, як у здані. Яна ідзе па экране справа налева, таму відна толькі левая палавіна яе твару. На заднім плане жалезабетонны будынак, і дзяўчына амаль дакранаецца да будынка нябачным гледачу правым плячом. Яна як быццам саромеецца людзей, і гэта вельмі пасуе да яе журботнага профілю. Яе няшчасны выгляд выклікае боль і шкадаванне.
    На тым баку вуліцы тры хлопцы, хуліганістыя на выгляд, успёршыся локцямі на рэйку, што адгаро-
    джвае тратуар ад маставой, чакаюць ахвяру. Адзін, заўважыўшы дзяўчыну, свіснуў. Але дзяўчына ніяк на гэта не рэагуе, быццам не мае органаў, якія ўспрымаюць вонкавыя раздражненні. Другі з кампаніі, падахвочаны свістам таварыша, падняўшыся, стаў набліжацца да яе. Звыклым рухам ён схапіў ззаду дзяўчыну за левую руку, спрабуючы прыцягнуць яе да сябе, і груба вылаяўся. Дзяўчына, быццам гатовая да гэтага, прыпынілася і паволі павярнулася да хлопца. I адкрыўся правы бок яе твару, бязлітасна скрамсаны келоіднымі рубцамі і зусім скалечаны. (Падрабязнага тлумачэння не было, але ў наступным дыялогу часта паўтараецца слова «Хірасіма», і, відаць, дзяўчына — ахвяра апрамянення.) Хлопец аслупянеў, не мог вымавіць ні слова, а дзяўчына, адвярнуўшыся, адыходзіць, быццам нічога не здарылася. Твар у яе зноў як у прывабнае здані...
    Потым дзяўчына праходзіць некалькі вуліц, адчайна змагаючыся з сабою кожны раз, калі выходзіць на голае месца, нічым не заслоненае справа, ці да перакрыжавання, якое павінна перасекчы (я так блізка прымаў гэта да сэрца, што ўскокваў з свайго месца), і нарэшце набліжаецца да баракаў, абгароджаных калючым дротам.
    Дзіўныя будынкі. Быццам мы нечакана вярнуліся на дваццаць гадоў назад — у двары сноўдаюцца салдаты, адзетьія ў форму старое арміі. Адны без усякага выразу твару, другія маршыруюць, праз кожныя тры крокі становяцца ва фронт і аддаюць чэсць. Сярод іх найболей уражвае стары салдат, які ўвесь час паспешліва дэкламуе пад нос рэскрыпт імператара да салдатаў. Словы сцерліся і страцілі сэнс — збярогся толькі агульны контур і тон.
    Гэта псіхіятрычная бальніца для колішніх вайскоўцаў. Хворыя не ведаюць пра ваеннае паражэнне і жывуць мінулым, астаючыся ў часе, які спыніўся ў
    іх дваццаць гадоў назад. Паходка ў дзяўчыны, якая ішла міма гэтых сцен, стала да непазнавальнасці лёгкая і спакойная. Яна ні з кім не гаворыць, але паміж ёю і хворымі адчуваецца ўзаемны давер і блізкасць, як паміж сябрамі, хоць цяпер яны вельмі занятыя. А дзяўчына, у той час, як санітар за нешта ёй дзякуе, пачынае мыць бялізну, прымасціўшыся ў кутку ў бараку. Гэтую дабрачынную работу яна выбрала сама і рабіла яе раз на тыдзень. Калі дзяўчына падымае галаву, між будынкамі бачыць асветленую сонцам прастору, дзе дзеці бесклапотна гуляюць у мяч.
    Потым сцэна мяняецца. Цяпер мы бачым, як жыве дзяўчына ў сябе дома. Дом яе — маленькая майстэрня на ўскраіне, дзе штампуюць з бляхі цацкі, празаічны, нудны дом. Але калі глядач бачыць то справа, то злева расчырванелы дзявочы твар, у сціплым абліччы дома паяўляецца дзіўная перамена і нават простыя ручныя прэсы, што стаяць у рад, пачынаюць жаласна стагнаць. I пакуль дакладна да драбніц узнаўляліся гэтыя дэталі штодзённага жыцця, узнікала трывога за будучыню дзяўчыны, якая ніколі не наступіць, за прывабную палавіну яе твару, якога ніхто не ацэніць. У той жа час было ясна, піто такое спачуванне раздражняе дзяўчыну, дапякае ёй. Таму не будзе нічога нечаканага, калі ў адзін цудоўны дзень гэтая дзяўчына ў адчаі абліе кіслатою нечапаную палавіну твару і зробіць яе такою самаю, як скалечаная. Праўда, гэта ўсё роўна не выйсце. Але ніхто не мае права абвінавачваць дзяўчыну за тое, што ніякі іншы сродак не прыйшоў ёй у галаву.
    Раніца на другі дзень. Дзяўчына, павярнуўшыся да брата, кажа:
    — Вайна. Нешта яна доўга не пачынаецца.
    Аднак у яе тоне не чулася ні ноткі варожасці да другіх людзей. Яна сказала гэта зусім не таму, што жадала адпомсціць тым, хто не скалечаны вайною.
    Проста ў яе была наіўная надзея, што калі пачнецца вайна, дык адразу адбудзецца пераацэнка капітоўнасцей, увага людзей сканцэнтруецца не так на твары, як на страўніку, не так на вонкавай форме, як на жыцці. Брат, здавалася, зразумеў прыхаваны сэнс пытання і адказаў абыякава:
    — Дзіва што доўга... Ды на заўтра нават угадаць надвор’я не могуць.
    — Ага, калі б так проста было дазнацца, што будзе заўтра, дык гадалкі асталіся б без хлеба.
    — Ведама. Вазьмі вайну — толькі пасля таго, як яна пачнецца, дазнаешся, што яна пачалася.
    — I праўда. Калі загадзя ведаць, што вытнешся, ніхто б ніколі не выцяўся.
    Тое, што пра вайну гаварылася так абыякава, быццам ад некага чакалі пісьма, было горка, стварала цяжкую атмасферу.
    Але на вуліцах няма нічога, што прадказвала б аднаўленне правоў страўніка і жыцця. Кінакамера дзеля дзяўчыны гойсае па вуліцах, але адно, што ёй удаецца падмеціць,— гэта празмерная сквапнасць, бязлітаснае растрачванне жыцця. Бяздоннае мора выкідных газаў... Незлічоныя будоўлі... Гарластыя дымавыя трубы брудных, прапыленых заводаў... Імклівыя пажарныя аўтамабілі... Страшэнная іптурханіна ў мясцінах забаў і на распрадажах... Няспынныя званкі ў паліцэйскім участку... Бясконцы лямант тэлевізійнае рэкламы...
    Урэшце дзяўчыне здаецца, што болей няма ў яе сілы чакаць. Што далей нельга чакаць. Тады гэтая дзяўчына, якая ніколі нічога не прасіла, стала ўмольваць брата паехаць з ёю куды-небудзь далёка-далёка (хоць раз у жыцці). Брат адразу заўважыў, што яна робіць напіск на слове «жыццё» болей, чым на слове «раз», ды ён лічыў, што не мае права пакідаць сястру адну, другога выйсця не было, і ён, кіўнуўшы, згадзіўся, бо любіць — значыць раздзяляць гора.
    I вось праз некалькі тыдняў брат і сястра едуць. Змрочны пакой у правінцыйнай гасцініцы выходзіць да мора. Сястра з усяе сілы стараецца, каб скалечаная палавіна твару аставалася ў цяні і брату была відна толькі прыгожая палавіна, завязвае валасы стужкаю, яна незвычайна жывая, радасная. Яна гаворыць, што мора бяздушнае, а брат адказвае, што гэта няпраўда, што мора — выдатны апавядальнік. Але яны разыходзяцца толькі ў гэтым. Ва ўсім астатнім, нават у самых дробязях, у іх была згода, быццам у закаханых, кожнае слова ў іх набывала двайны сэнс. Узяўшы ў брата цыгарэту, дзяўчына спрабуе курыць. Іх узбуджанасць пераходзіць у прыемную стому, і яны кладуцца побач на пасцелі. Праз акно, якое пакінулі яны адчыненае, каб можна было ўбачыць месяц, сястра назірае, як адна за адною падаюць залатыя кроплі і заліваюць мяжу паміж морам і небам. Яна загаварыла да брата, але той не адказвае.
    Назіраючы, як падымаецца месяц, падобны на спіну залатога кіта, дзяўчына чакала ўсё нечага, але, адразу ўспомніўіпы, што яны паехалі да мора, каб спыніць чаканне, паклала руку брату на плячо, стала трэсці яго, стараючыся разбудзіць, і прашаптала: