• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жанчына ў пяску | Чужы твар  Коба Абэ

    Жанчына ў пяску | Чужы твар

    Коба Абэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 413с.
    Мінск 1986
    73.13 МБ
    нага плана, разумеючы, што гэта самае лепшае для нас абаіх, Дзень быў ясны, сонечны, і перад табою магчымасці маскі, яе дзівосная сіла завялі. Але і ты на імгненне завагалася. А вулічны паток, які выгінаўся вакол нас, быццам пражэрлівае першабытнае страшыдла, паглынаў думкі, якія толькі што ўзнікалі і пачыналі прасочвацца. Высвятляць, чаму ўзбунтавалася магнітнае поле, якое ўзнікла між намі дзякуючы твайму хвіліннаму ваганню, не было калі, і я выкарыстаў гэтую замінку і рушыў другі эшалон падрыхтаваных загадзя слоў.
    П аметкі н a п а л я х. Выраз «узбунтаванне магнітнага поля» вельмі правільны. Увогуле, я ж прадчуваў важнасць гэтае мінуты. Калі б гаворка ішла толькі пра прадчуванне, не было б чым ганарыцца, не было б чаго тлумачыць. Ды нават калі б не было прадчування, калі б я апусціў гэтыя радкі — уздрыгваючы пры адной думцы пра гэта,— я быў бы прыгавораны да асмяяння, усе мае дзеянні і ўчынкі сталі б прадметам насмешкі, і гэтыя запіскі з запісак маскі ператварыліся б у звычайныя запіскі клоуна. Клоун — гэта таксама няблага, ды проста не хачу я стаць клоунам, які не разумее, што ён клоун.
    Ты, напэўна, памятаеш? Я, як нічога і не было, тонам, быццам мне ўжо надакучыла высвятляць, папытаўся, дзе канцавы прыпынак вось таго аўтобуса. He ведаю, ці звярнула ты ўвагу, але я выбраў той прыпынак не таму, што мною кіравала недарэчная думка змарнаваць час, не, гэта была спрытна падстроеная пастка.
    Найперш гаворка ішла пра адзіны прыпынак на гэтай лініі аўтобуса, што быў каля самага вакзала, але
    ў нязручным ціхім закутку, мала каму вядомым. Апрача таго, было гэта ў другім баку вакзала, і калі не ведаць пра падземны пераход, давялося б ісці кружным шляхам па віядуку. I яшчэ, гэты пераход надта заблытаны, двума словамі не растлумачыш, як звязана з пэўнаю мясцінаю мноства яго ўваходаў і выхадаў. Ну і, нарэшце, калі пайсці гэтым пераходам, адлегласць да платформы, з якое ты павінна ехаць, ніколечкі не болыпая, чым калі ісці цераз вакзал. I ты, безумоўна, ведала гэты прыпынак.
    Я ўвесь напружыўся, чакаючы адказу. Цела маё нібыта акамянела ад страху, што ты разгадаеш мае патаемныя намеры, і, калі б не было на мне маскі, нават калі б ты сказала, што правядзеш мяне, не ўпэўнены, ці змог бы я ісці побач з табою. Сумняваюся нават, ці ўдалося б мне схаваць як след перарывістае дыханне. Я чакаў у такім стане, быццам мяне пасадзілі ў крохкі шкляны сасуд (шкляны сасуд танчэйіпы за паперу, чхні — і ён рассыплецца на друзачкі). Нельга адмаўляць, што мне не цярпелася, але праўда і тое, што ты не спяшалася адказваць. Што прымусіла цябе вагацца? Я ўчапіўся за той факт, што ты вагаешся. Становішча стварылася такое, што ты павінна была прыняць неадкладнае рашэнне — ці згадзіцца, ці адмовіцца. I чым болей ты вагалася, тым вастрэй адчувалася ненатуральнасць, расла падазронасць. Калі ты не хацела, даволі было аднаго твайго «не ведаю», але ты не пераставала вагацца, і гэта значыла, што ты напалавіну згодная. А згадзіўшыся, хай сабе напалавіну, страціла падставу, каб адмовіць. Каб табе лягчэй было адважыцца, можа, мне варта было дабавіць яшчэ што-небудзь. У гэты час малады хлопец, нахабна штурхаючыся, паспешліва праціснуўся між намі. Толькі тады мы заўважылі, што замінаем людскому патоку і вакол нас ужо ўтварыўся вір. 3 цяжкасцю трымаючыся ў гэтым патоку, ты запытальна зірнула
    на мяне — слізганула па мне вачыма, быццам нядбайна прагарнула каляндар. He па душы мне твой пагляд, падумаў я, і толькі наважыўся разявіць рот, каб хоць трохі падагнаць тваю рашучасць, як ты нарэшце адказала.
    Калі я пачуў гэты адказ, хоць усё ішло добра і ўнутрана мы ўжо амаль дамовіліся, чамусьці стала сумна, быццам мне здрадзілі... Калі гэта я — усё добра, а калі гэта зусім чужы чалавек, тады што? Трохі павагаўшыся, ты адказала згодаю. I надала гэтаму такое значэнне, быццам без вагання нельга было згаджацца. Увогуле, намякала на існаванне забароненага плота. I тое, што ты зусім свядома згадзілася прайсціся побач са мною сем-восем мінут, некалькі соцень метраў, я не мог не ўспрыняць як нешта большае, чым простую ветлівасць. Ва ўсякім выпадку, гэты дарунак быў даражэйшы за гузік, які я падняў і аддаў табе. Шчыра кажучы, ты свядома абуджала ўва мне эратызм. I раз абуджала свядома, дык і сама...
    He, усё добра. Дый што я магу сказаць, калі ўвесь мой план быў разлічаны іменна на такі ход падзей. Калі б, разгадаўшы маю задуму, ты адмовілася, уся мая праца дарэмна прапала б. Я мог бы, ведама, паспрабаваць зноў, на другі дзень, але калі першы раз удалося падаць усё як выпадковасць, другі раз не пазбегнуць уражання наўмыснасці, і твая насцярожанасць толькі павялічыцца. Напраўду, усё добра. Мінулае ночы я да канца зразумеў, што жаданне з дапамогаю маскі вярнуць цябе і з тваёю дапамогаю вярнуць усіх людзей,— не дробязь, не пустыя словы, яно разбурае забаронены плот сексу, напаўняе мяне бассаромнасцю. Раз я імкнуўся адолець забаронены плот і ты, здавалася, згадзілася на гэта, цяпер не было чаго асабліва мітусіцца. Тваё апраўданне, што ты проста не надала гэтаму значэння, нікога б не пераканала. Калі хочаш разбурыць перашкоду, не прымушаючы свайго
    партнёра разбурыць яе, дык няма іншага сродку, апрача насілля. Але я б здзівіўся, пачуўшы, што аднабаковаю распустаю можна аднавіць сцяжынку. Такі, нават адзіны ўчынак непазбежна прымусіць маску бясследна знікнуць з гэтага свету. Апрача таго, калі я збіраўся задаволіцца гвалтам, даволі было майго сапраўднага твару, укрытага п’яўкамі, і не было патрэбы шукаць дапамогі ў маскі.
    Тэарэтычна разважанні мае былі, ведама, правільныя. Але побач з табою, з тваім жывым целам, спускаючыся па лесвіцы ў падземны пераход, забіты чужымі людзьмі, я быў прыглушаны ашаламляльнаю рэальнасцю твайго існавання, ад разгубленасці, ад невыказных пакут мною авалодалі гнятлівыя думкі. Мне не будзе чаго адказаць, калі ты папракнеш мяне за беднасць фантазіі, але хіба так ужо рэдка сустракаецца фантазія, заснаваная на дотыку? Я не думаў пра цябе як пра шкляную ляльку ці пра слоўньі знак, але я ўпершыню адчуў успрынятую дотыкам рэальнасць твайго існавання, так наблізіўшыся, што мог дакрануцца да цябе рукою. Бліжэйшая да цябе палавіна майго цела стала адчувальная, як пасля сонечнага апёку — кожная пора, быццам сабака, які знемагаецца ад спёкі, высалапіўшы язык, цяжка дыхала. Варта было толькі ўявіць сабе, як ты, такая адчувальная, гатова прыняць зусім чужога чалавека, як мяне ахопліваў нясцерпны смутак ад таго, што я знаходжуся ў становішчы ашуканага мужа і, мала таго, мяне выкінулі вон з-за непрыдатнасці. Папраўдзе, учора мае фантазіі, у якіх я ігнараваў цябе, былі болей памяркоўныя. Напэўна, нават гвалт лепей за гэта. Я зноў стаў успамінаць кіпучую нянавісць, агіду да гэтага тыпу твару паляўнічага з барадою, у цёмных акулярах і манерным адзенні. I адначасна я адчуў, што ты, не адхіліўшы рашуча гэтага твару, зусім другая, і мне стала яшчэ маркотней, быццам на каштоўным камені я ўбачыў яд.
    Маска рабіла іначай. Яна, па-мойму, мела здольнасць усмоктваць і ператвараць у ежу мае пакуты; быццам у балотнае расліны, галіны і лісты яе жаданняў усё мацнелі і гусцелі. Адно тое, што ты мяне не адхіліла, было раўназначнае словам «ты мая», і я ўсадзіў іклы фантазіі ў тваю патыліцу, якая вызірала з светлакарычневае блузкі без каўняра, як бляшанка з фруктовым сокам. Мне не было ў чым апраўдвацца — мне ты была табою, а масцы — толькі адной з жанчын, якая спадабалася... Напраўду, вельмі далёкія былі адно ад аднаго я і маска — нас раздзяляла бездань. Мы адрозніваліся, але ж гэта верхні слой твару на некалькі міліметраў, усё астатняе агульнае, і таму ты, можа, палічыш, што размовы пра бездань — проста прыгожыя словы, але мне хочацца, каб ты ўспомніла, як змайстравана грамафонная пласцінка. Так проста, a колькі дзесяткаў тонаў можа яна ўзнавіць. Таму няма ніякага дзіва, што чалавечае сэрца б’ецца адначасна ў двух процілеглых тонах.
    Ведама, дзівіцца няма чаго. Ты ж і сама была распалавіненая. Я жыў двайным жыццём, і ты таксама стала жыць двайным жыццём. Я ператварыўся ў чужога чалавека, надзеўшы чужую маску, і ты таксама стала чужым чалавекам, надзеўшы маску самой сябе. Чужы чалавек, які надзеў маску самога сябе... He надта прыемнае спалучэнне слоў. Я загадзя разлічваў сустрэцца другі раз і павінен быў мець дэталёва адпрацаваны план, а ў выніку даводзілася, здаецца, другі раз расставацца. Напэўна, недзе зрабіў я недаравальны пралік.
    Калі б я мог дапусціць, што дойдзе да гэтага, лепей было адразу павярнуць назад... He, яшчэ лепей, не паварочваючы назад, проста папытацца ў цябе пра прыпынак, а з астатнімі планамі моўчкі развітацца, але... Дык чаму ж я паслухмяна іду на повадзе ў маскі?.. He ведаю, ці вартае чаго-небудзь маё тлумачэнне: май-
    му ашуканаму каханню здрадзілі, і яно стала нянавісцю, жаданне аднавіць сцяжынку не знайшло водгуку і ператварылася ў помслівасць, і, бо я ўжо дайшоў да гэтага, атрымалася так, што, хоць намеры ў нас былі процілеглыя, у сваіх дзеяннях я пачаў ісці ў нагу з маскаю, каб да канца пераканацца, што ты няверная... Але пачакай трохі — мне здаецца, што і ў пачатку гэтых запісак я часта ўжываў слова «помста», і ўсё ж... Праўда, ужываў... Тады галоўнаю прычынаю для вырабу маскі было імкненне, ашукаўшы цябе з яе дапамогаю, адпомсціць фанабэрыстасці сапраўднага твару.
    Потым я стаў схіляцца да рэабілітацыі іншых людзей, думка пра тваю спакусу таксама набыла развагу, сузіральнасць, потым прыбавілася нешта плоцевае, успыхнуў выбух кахання, якое прыняло форму рэўнасці, рэўнасць, наткнуўшыся на забаронены плот, выклікала любоўныя сутаргі, падобныя на смагу, я стаў эратычны і ўрэшце зноў ператварыўся ў палонніка помсты.
    У апошнім прыліве помслівасці было нешта такое, што не задавальняла, непакоіла мяне. Якую помсту выбраць, пераканаўшыся ў тваёй нявернасці? Ці павінен я, выклаўшы табе доказы, выслухоўваць паказанні ці прымусіць цябе да разводу? Hi ў якім разе — калі я зраблю што-небудзь падобнае, дык страчу цябе. Калі нашы адносіны дазваляюць толькі падглядваць тваю здраду скрозь пралом у забароненым плоце, які разбурылі ты і маска,— выдатна, я гатовы падглядваць так усё жыццё. Але ці будзе ажыццёўлена помста шляхам такое безупыннае ненармальнасці? Прыладжваючыся ж да мае раздвоенасці, ты павінна будзеш бязмежна цярпець тую самую раздвоенасць. Hi каханне, ні нянавісць... Hi маска, ні сапраўдны твар... Відаць, у гэтай густой шэрай імжы я набываў часовую раўнавагу.