Жанчына ў пяску | Чужы твар
Коба Абэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 413с.
Мінск 1986
Але дзяўчынка, не звяртаючы ніякае ўвагі на мой спектакль, паўтарыла сваё патрабаванне: ё-ё. Можа, яна думала прымітыўна, што, паколькі «маска» і «бінт» — браты, умова з адным пашыраецца і на дру-
гога? He, гэта заманлівае тлумачэнне было ўшчэнт разбіга яе словамі:
— He хвалюйцеся... Мы ж гуляем у сакрэты...
Няўжо яна з самага пачатку мяне раскусіла? Як жа гэта ёй удалося? Дзе я дапусціў памылку? Можа, яна праз шчыліну ў дзвярах бачыла, як я надзяваю маску?
Недаверліва круцячы галавою, дзяўчынка бясконца паўтарала, што не разумее, навошта я прыкідваюся. Напэўна, мая маска не можа ашукаць нават вачэй недаразвітай дзяўчынкі... Мабыць, наадварот, іменна таму, што д зяўчынка разумова адсталая, яна змагла ўбачыць мяне наскрозь. Гэтаксама як маёй масцы не ўдасца ашукаць сабаку. Інтуіцыя без расчлянення часта вастрэйшая за аналітычны пагляд дарослага чалавека. Але, безумоўна, у маскі, якая змагла ашукаць нават цябе, калі ты была зусім побач, не можа быць такога недахопу.
He, значэнче гэтага вопыту не такое простае, як вышукванне аліб.і. Нечакана я ўбачыў бяздонную глыбіню гэтай «інтуіцы? без расчлянення» і не меў ужо сілы стрымаць дрыжыкі, якія ахапілі мяне. Тая самая інтуіцыя наводзіла на думку, што ўвесь мой вопыт, набыты за гэты год, можа рассыпацца ў прах ад аднаго ўдару... Ну падумай сама, хіба не сведчыць пра гэта тое, што дзяўчынку не ашукаў мой вонкавы выгляд — бінт, маска, і яна распазнала маю сутнасць? Значыць, яе можна было распазнаць. У вачах гэтага дзіцяці мой учынак, бясспрэчна, быў жартам.
I гарачыя парыванні маскі, і прыкрасць з-за п’явак раптам уявіліся мне бясконца нікчэмнымі, і трохвугольнік, які круціўся са скрыпам, як карусель, стаў паступова запавольваць ход...
Пакінуўшы дзяўчынку за дзвярыма, я вынес ёй ё-ё. Яна яшчэ раз ціхенька прашаптала: «Гуляем у сакрэты»,— а потым, па-дзіцячы, не могучы схаваць
усмешкі ў кутках рота, наматала на палец нітку і подскакам пабегла ўніз. Без ніякае прычыны вочы мае наліліся слязамі. Умыўшы твар, я сцёр мазь, намазаў клеем і надзеў маску, але чамусьці яна шчытна не прылегла да твару. Ат, усё роўна... Я быў спакойнамаркотны, як паверхня застылага возера пад воблачным небам, але ўвесь час паўтараў сабе, што павінен да канца паверыць дзіцячым вачам. У кожнага, хто сур’ёзна хоча мець зносіны з іншымі людзьмі, ёсць толькі адно выйсце — спярша вярнуцца да тае самае інтуіцыі...
У той вечар, вярнуўшыся пасля другога спаткання з табою, я нарэшце адважыўся пачаць гэтыя запіскі.
У самы трапяткі момант нашае блізкасці я гатовы быў садраць маску. Нясцерпна было бачыць, як ты, без ценю сумнення, дала спакусіць сябе маёй масцы, якую лёгка распазнала нават адміністратарава дачка. Дый я проста стаміўся. 3 сродку вярнуць цябе маска ператваралася ў схаваную кінакамеру, якая памагае пераканацца ў тваёй здрадзе. Я зрабіў маску, каб адрадзіць сябе, але варта было ёй паявіцца, як яна вырвалася з рук, то з асалодаю ўцякаючы ад мяне, то злуючыся за тое, што я стаю ў яе на дарозе. I толькі ты, апынуўшыся між намі, асталася некранутая. Што было б, калі я дазволіў падзеям разгортвацца гэтак і далей? «Я» пры любым зручным выпадку спрабаваў бы забіць маску, а «маска», астаючыся маскаю, усімі спосабамі стрымлівала б мяне ад помсты. Яна, напрыклад, адгаворвала б забіваць цябе.
Урэшце, калі я не хацеў абвастраць становішча, не аставалася нічога болып, як ліквідаваць гэты трохвугольнік шляхам трохбаковага пагаднення, у якім павінна ўдзельнічаць і ты. Вось чаму я і пачаў пісаць гэтыя запіскі... Спачатку маска пагардліва паставілася да майго рашэння, але не магла нічога зрабіць і стала моўчкі насміхацца з мяне... 3 таго часу прайшло
амаль два месяцы. За гэты час мы сустрэліся з табою яшчэ разоў дзесяць, і кожны раз мяне мучыла думка пра набліжэнне разлукі. Гэта не пустыя словы, мяне папраўдзе мучыла такая думка. He раз траціў я ўпэўненасць і ўжо зусім быў кінуў свае запіскі. Я ўсё спадзяваўся, што адбудзецца цуд,— прачнуўшыся аднойчы раніцаю, я ўбачу, што маска шчытна прыліпла і ператварылася ў мой сапраўдны твар, я нават спрабаваў спаць у масцы. Але цуд не адбываўся. I я прадаўжаў пісаць — іншага выйсця ў мяне не было.
У тыя дні мяне найболей натхнялі назіранні за дзяўчынкаю, якая, схаваўшыся ад чужых вачэй у цяні каля чорнага ходу, ціхенька гуляла са сваім ё-ё. Дзяўчынка з вялізазнаю бядою, якая не разумела, што гэта бяда,— наколькі шчаслівейшая яна за нармальных людзей, якія пакутуюць ад свайго гора. Можа, гэта быў інстынкт — яна не баялася нічога страціць. I я, таксама як дзяўчынка, хацеў стаць здольным перажыць свае страты.
Выпадкова ў сённяшняй газеце я ўбачыў фатаграфію дзіўнае маскі: здаецца, маска нейкага дзікага племя. Сляды на ўсім твары, быццам уціснутыя вяроўкаю, утваралі геаметрычны рысунак; падобны на сараканожку нос, выгінаючыся сярод твару, падымаўся ўгору, да чэрапа; з падбародка звешваліся нейкія незразумелыя прадметы. Друк быў невыразны, але я як зачараваны не зводзіў вачэй з фатаграфіі. Раздваіўшыся, на фатаграфіі ўсплыў татуіраваны твар дзікуна, усплылі захінутыя кавалкамі матэрыі твары арабскіх жанчын, і я ўспомніў пачуты ад некага расказ, як жанчыны з «Аповесці пра Гэндзі!» 1 лічылі, што агаліць твар — тое самае, што агаліць сорам. Ды не ад некага, а ад цябе. Гэта пачула маска пры адной з нашых сустрэч. Навошта спатрэбілася табе ўсчынаць такую раз-
1 «Аповесці пра Гэндзі» — японскі раман XI стагоддзя.
мову? Тыя жанчыны былі перакананыя, што мужчыну можна паказаць толькі валасы, і нават паміралі яны, прыкрыўшы твар рукавом кімано. Спрабуючы разгадаць тваю задуму, я многа разважаў пра жанчын, якія хавалі свой твар, і нечакана перад маімі вачыма разгарнуліся, як скрутак, тыя часы, калі не існавала твараў,— я быў ашаломлены. Значыць, яшчэ ў старажытнасці твар не быў тым, што выстаўляюць напаказ, і толькі цывілізацыя накіравала на твар яркае святло, і ўпершыню твар ператварыўся ў чалавечую душу... А калі твар не проста існаваў, а быў зроблены, значыць, і я, надумаўшыся зрабіць маску, на самай справе ніякае маскі не зрабіў. Гэта мой сапраўдны твар, а тое, што я лічыў сапраўдным тварам, на самай справе аказалася маскай... Ну добра, хопіць, цяпер ужо ўсё роўна... Нібыта і маска настроена прымірэнча, дык, напэўна, на гэтым можна і кончыць, як ты лічыш?.. Толькі потым, калі ўдасца, хацелася б выслухаць і тваё прызнанне... He ведаю, куды нас усё гэта завядзе, але думаю, нам ёсць яшчэ пра што пагаварыць.
Учора для нашай апошняй сустрэчы я перадаў табе план, як трапіць у маё сховішча. Прызначаны час набліжаецца. Ці не прапусціў я чаго-небудзь? Ат, усё роўна, часу ўжо няма. Маска вельмі шкадуе, што расстаецца з табою. Той гузік належыць масцы, дык давай і пахаваем іх разам.
Такім чынам, ты ўжо ўсё прачытала. Ключ ляжыць пад попельніцаю ў галавах — я хачу, каб ты адчыніла адзежную шафу. Проста перад еабою ты ўбачыш гумовыя боты, а лявей — рэшткі маскі і гузік. Рабі з імі што хочаш — даю табе права. Да твайго прыходу я ўжо буду дома. Ад усяе душы спадзяюся, што, калі ты вернешся, у цябе будзе звычайны выраз твару, быццам нічога не здарылася.
Запіскі дзеля сябе, зробленыя на чыстых старонках, што асталіся ў канцы шэрага сшытка.
...Я ўсё чакаў. Проста чакаў зусім абыякава, як парастак у полі, які ўсю зіму топчуць нагамі, і яму астаецца адно — чакаць, калі пададуць знак і дазволяць падняць галаву.
Уяўляючы цябе, як ты нязручна сядзіш — нават ног не паспела выцягнуць — і чытаеш гэтыя сшыткі ў маім сховішчы, якое нібыта нарадзілася з тварам дзеда, я ператварыўся ў першабытнае страшыдла з аднымадзіным нервам і ціха лунаў у цемры бясколерных пустых жаданняў...
Але дзіўна, у маёй галаве ўсплываў твой вобраз, а след, які пакідаюць у табе гэтыя запіскі, я зусім чамусьці не мог улавіць. Болей таго, нават змест запісак, якія перачытаў я многа разоў і якія павінен быў ведаць так, каб, не сходзячы з месца, пераказаць на памяць ад пачатку і да канца,— гэты змест, быццам пейзаж праз мурзатае шкло, выпадаў з-пад мае ўвагі, і я не мог пазнаць нават ніць, дзякуючы якой ажылі б успаміны.
Маё сэрца было бяздушна-халоднае і прасоленае, як каракаціца. Можа, таму, што я на ўсё махнуў рукою,— колькі цяпер ні мітусіся, перайначыць ужо нічога нельга. Такую самую спустошанасць я адчуваў, закончыўшы серыю доследаў. I чым болей важныя былі доследы, тым глыбейшая была спустошанасць.
Вынікам нашай рызыкоўнай гульні і быў мой стан — выраіпай усё ты, хай выпадзе любая костка. Я добра разумеў, што выкрыццё маскі балюча цябе параніць, табе стане брыдка. Але і ты сваёю здрадаю мяне параніла — так што мы квіты, нічыя. Усё роўна ў мяне няма ніякіх падстаў трымацца з выклікам, і я
зусім не збіраюся папракаць цябе, якая б ні была твая рэакцыя на гэтыя запіскі. Хай сабе становішча яшчэ горшае, чым было да маскі, і нашы адносіны быццам умерзлі ў глыбу лёду, усё роўна я гатовы прыняць любую тваю рэакцыю на запіскі,— ва ўсякім выпадку, будзе хоць нейкае вырашэнне.
He, можа, гэта нельга назваць вырашэннем у поўным сэнсе гэтага слова, але хоць бы нейкім выйсцем. Горкае раскаянне, прыкрасць, пачуццё паражэння, пракляцце, самазнішчэнне... Я скамячыў усе ліхія думкі, якія апанавалі мяне, і я, ці добра, ці блага, уздыхнуў з палёгкаю, быццам зрабіў вялікую справу. Нельга, ведама, сказаць, што мне не хацелася, каб усё было па-добраму, але адно тое, што нават у пасцелі не садраў я маскі, а палічыў за лепшае расказаць табе пра ўсё ў запісках, адно гэта азначала, што я выкінуў белы сцяг. Да чаго б гэта ні прывяло, усё ж лепей, чым любоўны трохвугольнік — самаатручэнне рэўнасцю, якая разрасталася няспынна, быццам рак.
Ды ўсё ж, калі ўдумацца, нельга сказаць, што не было зусім ніякага ўраджаю. I хоць на першы погляд маё старанне было дарэмнае і я нічога не дамогся, усё роўна перажытае не прайшло ў мяне бясследна. Ва ўсякім выпадку, адно тое, што я зразумеў — сапраўдны твар усяго толькі недасканалая маска,— хіба гэта не велізарная здабыча? Можа, я быў залішне аптымізтычны, але разуменне гэтага ператварылася ў мяне ў магутную сілу, і мне здавалася, што калі я асуджаны навечна быць закаваным у глыбу лёду, дык і ў гэтай глыбе лёду змагу знайсці жыццё і ўжо пастараюся другі раз не рабіць дарэмных намаганняў... Ды лепей падумаць пра ўсё гэта ў спакоі, пасля таго, як ты вернешся, трымаючы ў руках умовы капітуляцыі. Цяпер, ва ўсякім выпадку, мне аставалася адно — чакаць...